• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва-Беларусь: гістарычныя выведы  Язэп Лёсік

    Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

    Язэп Лёсік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 35с.
    Мінск 2016
    15.22 МБ
    Прычынай, выклікаўшай паяўленьне нашага артыкулу, зьяўляецца дыскусія беларускіх прадстаўнікоў студэнцтва зь летувіскімі на агульнаэміграцыйнай студэнцкай зборцы ў Парыжы. Пасьля дакладу, адчытанага нашым прадстаўніком, ды адсьпяваньня беларускага нацыянальнага гімну, які студэнты праслухалі стоячы, беларусам былі задаваныя пытаньні, на якія былі дадзеныя вычарпальныя адказы. Жадаючы пазнаёміць нашу моладзь, як і ўсё беларускае грамадзянства, з закідамі, якія рабіў нам летувіс, падамо іх ніжэй, як і нашыя адказы.
    Беларускае грамадзянства павінна даць рашучы адпор на ўсялякія новыя захопніцтвы, ня толькі тэрытарыяльныя, але і гістарычныя. Каб быць годнымі сваіх слаўных продкаў, мы мусім бараніць іх вялікую працу, іх тысячагоднія здабыткі, ведаючы, што нашая недацэнка гэтай важнай справы толькі асьмеліла б ворагаў.
    Летувіскі прадстаўнік студэнтаў закінуў: 1) Літва сярэдняга веку і сяньняшняя Летува  адно, Беларусь сяньняшняя была заваявана Жамойцю; 2) беларуская мова з часоў Вялікага Княства Літоўскага была іншай ад сяньняшняй, яна была «славонам» і ўжывалася ў Вял. Кн. Літоўскім як чужая; 3) беларуская дзяржава не патрапіць утрымацца бяз доступу да мора, а каб карыстацца Летувіскім, мы павінны здабываць іх сымпатыі (г. зн. аддаць ім Вільню ды палавіну Беларусі  рэд.), як
    29
    і сымпатыі іншых народаў. У імя згоды, для перамогі над бальшавізмам мы, беларусы, павінны адрачыся ад свайго права...
    Як жа выглядае справа з закідамі ды наогул з правам да Вял. Кн. Літоўскага, пабачым ніжэй.
    * * *
    1.	Усе гісторыкі, як польскія, такі расейскія, абыходзяць пэрыяд арганізацыі Вял. Кн. Літоўскага, гэтае «зачараванае» для іх мейсца, або пабежна, або маўчком, а калі і стараюцца яго разьвязаць  дык падыходзяць да яго фальшыва ад пачатку да канца. Гэтае фальшаваньне ўдавалася ім тым больш, што ніводзін зь беларускіх гісторыкаў не працаваў над гэтым неасьветленым ды найбольш балючым пытаньнем у нашай гісторыі. Ня дзівіць нас тое, што нашы суседзі летувісы, якія ўваходзілі ў склад нашай дзяржавы  Літвы  як яе пэрыфэрыя, Жамойць, заяўляюць сяньня свае правы да тэй жа Літвы, нашай Бацькаўшчыны ў мінуўшчыне. Мы бачым у гэтым папросту неразуменьне летувісамі таго, чаго яны жадаюць, што, зрэшты, зусім нармальнае зьявішча, калі дапусьціць, што дзеля вывучэньня Вял. Кн. Літоўскага яны паслугоўваліся матэрыяламі нашых суседзяў  як палякаў, так і расейцаў. Летувісы дамагаюцца земляў, якія займала адно з нашых шасьці плямёнаў—люцічаўвялетаў (ваўкоў). У запраўднасьці гэта вельмі сьмешна выглядае, і мы не сумляваемся, што прыйдзе час, калі летувісы ня тое што ня будуць дамагацца, але будуць саромецца за свае крокі ў гэтым напрамку. Яны дамагаюцца сяньня Вільні і карэннай нашай зямлі да Маладэчна, забываючыся, што люцічывялеты, нашыя слаўныя продкі, заснавальнікі Літвы, занімалі абшар ня толькі да Маладэчна, але і да Коўна, нат з ім улучна. Значыць, мы, беларусы, маем права дамагацца сяньня Коўна. Калі б летувісы асьведамілі гэта, яны напэўна не выклікалі б «ваўка зь лесу».
    Дзякуючы працы вялікага чэскага вучонага славянскай старажытнасьці Шафарыка, які асьветліў пэрыяд арганізацыі Вял. Кн. Літоўскага ды наогул ягонае паходжаньне, нам вядома, што Літва паходзіць ад чыста славянскага племя вялетаўлюцічаў, а не ад Жамойці, у якой на той час, паводле Шафарыка, ня толькі не было ні аднаго падобнага назову, але нат ні аднаго, які б пачынаўся літарай «л». У сваёй працы «Славянскія старажытнасьці», выд. у 1862 г. у Празе, Шафарык даводзіць, што вялетылюцічы жылі ў сяньняшняй
    Віленшчыне і Гарадзеншчыне. У часе вандроўкі народаў частка племя вялетаўлюцічаў, «авантурыстычная моладзь» ды «ваяўнічыя важакі», выліваюцца паза граніцы сваёй Бацькаўшчыны і, затапляючы Прыбалтыку, маршыруюць у Паўночную Нямеччыну, якую яны лёгка займаюць, выціскаючы адтуль астаткі германскіх народаў, якія пайшлі на Рым, ды асядаюць там, занімаючы гэтакім чынам усю Паўночную Нямеччыну аж да берагоў Брытаніі. Гэта адбывалася прыблізна каля 23 стагодзьдзяў па народжаньні Хрыста. Іхняе ўладаньне ў Паўночнай Нямеччыне трывала да ХХІІ стагодзьдзяў. Калі ж германскія плямёны вяртаюцца назад, люцічы пад іх напорам пакідаюць заваяваныя землі ды вяртаюцца ў сваю Бацькаўшчыну. Паварот «ваяўнічых важакоў», якія пабачылі сьвету, і выясьняе тое спантанічнае стварэньне моцна арганізаванай дзяржавы Літвы, якая й пераймае ініцыятыву Полаччыны, дзе ў той час вымірае старая дынастыя Усяславічаў (Д.Зап., стар. 71),  арганізаваньне пакрэўных сабе плямён, каб супольна даць станоўкі адпор як крыжаком, так і татарам. Шафарык піша: “вялеты (пагрэцку обэлтаі) ёсьць імя калісь магутнага, а ў гісторыі сярэдніх вякоў над многа іншымі праслаўленага народу вялетаў, або, іначай, люцічаў, па мянушцы ваўкоў, якое александрыцкім географам было ўпершыню на сьвятло вынесена ды аддаленым патомкам шчасьліва захавана» (Том I, бач. 242; Том II, бач. 586).
    Аб тым, што беларус  гэта калішні ліцьвін, ды наогул, што імя беларус перш не ўжывалася як імя ўласнае нашых продкаў, а было накінута нашаму народу толькі ў XIX стагодзьдзі, сьведчыць польскі вучоны А. Брукнэр, які ў сваёй працы пад назовам: «RuskoPolski rqkopis roku 1510» (Slavia, VII.I.B. 1011) піша: «Mowimy ciqgle “litewski, Litwin” ale to tylko zamiast “bialoruski, Bialorus”, bo w roku 1510 nikomu nic o Litwie wlasciwej etnograficznej ani siq snilo, jeszcze Rej w roku 1562 Litwinem Bialorusina nazywal, a w Moskwie i w XVII wieku “litowskij” tyle co bialoruski».
    Гэтых доказаў, здаецца, аж занадта хапае, каб упэўніцца ў тым, што Беларусь — гэта ўчарашняя Літва. Летува ж, калісьці Жамойць, уваходзіла ў склад нашай магутнай дзяржавы толькі з узгляду на сваю слабасьць супрацьставіцца крыжацкаму напору. Зрэшты, як падана ў дакладзе пафранцузку, адно тое, што як заснавальнік Літвы Мендоўг, так і найбольшы яе герой і палітык Вітаўт, каб абараніць
    30
    31
    сяньняшняю Беларусь, заўсёды, калі ім прыходзілася туга, аддавалі Жамойць  сяньняшняю Летуву  крыжаком, найлепш пацьвярджае вышэй сказанае. Ведама, што Жамойць (Летува) ня раз паўставала супраць Літвы (Беларусі), у часе аднаго з такіх паўстаньняў у 1263 г. згінуў сам заснавальнік Літвы — Мендоўг. Ягоны сын Вайшэлак жамойцкай кроўю здушыў гэнае паўстаньне. Проста недарэчным зьяўляецца, што летувісы сяньня прэтэндуюць на тое, супраць чаго іхнія продкі так палка змагаліся як супраць чужога, варожага.
    * * *
    2.	Тое, што беларуская мова з часоў Вял. Кн. Літоўскага была крыху іншай ад сяньняшняй  нармальнае зьявішча. Кожнаму асьвечанаму чалавеку ведама, што жывая мова кожнага народу зьмяняецца, прагрэсуе зь бегам часу. Нашая літаратурная мова зьмянілася таксама, як і ўсе іншыя. Гэтага можа ня ведаць летувіс, літаратурная мова якога стварылася ў апошнім стагодзьдзі. У доказ, што нашая мова не была «славонам», а роднай беларусканацыянальнай, прыводзім словы расейскага гісторыка Бацюшкава, які піша: «Доктор Ф. Скорнна, уроженец города Полоцка, усердно заннмался переводом славянскнх кннг на лнтовскнй язык» («Белорусня н Лнтва», 1890 г., стар. 159). Што за літоўскі быў гэты язык, здаецца, даказваць тут непатрэбна, бо ведама гэта ўсяму сьвету. Ужо той факт, што Скарына мусіў тлумачыць кнігі з славянскага языка на літоўскі (беларускі), сьведчыць, што нашая мова, хоць базуецца на славянскай, як і ўсе мовы славянскіх народаў, але не зьяўляецца «славонам», толькі нацыянальнабеларускай. Піянер беларускага друку Ф. Скарына ў прадмове да «Псалтыры» гаворыць ясна, што друкуе яе: «...к пажытку паспалітаму... уразуменьня радзі простых людзей...». Мова нашая не ўжывалася ў Вял. Кн. Літоўскім як чужая (як лаціна ў другіх краёх), што стараўся даказаць летувіс, але як свая родная,  пацьвярджаюць гэта словы Скарыны з той самай «Псалтыры», дзе ён кажа, што пачаў друкаваць у роднай беларускай мове «найболей з тое прычыны, іжэ мя міласцівый Бог з таго языка на свет пусціў...». Такім чынам, ясна, што сяньняшняя беларуская мова не была ў Літве (цяпер Беларусі) чужой, а роднай мовай народу ад Берасьця да Ржэва і ад Вільні да Бранска. Гэта нацыянальнадзяржаўная мова тых шасьці спародненых плямён, якія ўтварылі такую магутную дзяржаву, якой была ў сярэдніх вякох Літва (Беларусь).
    * * *
    3.	Аргумэнт, што беларуская дзяржава не патрапіць утрымацца бяз мора, а таму, жадаючы карыстацца доступам летувісаў, мы мусім быць ім уступчывымі, не вытрымоўвае найменшае крытыкі. Нам вядома, што славакі, чэхі, мадзяры, аўстрыйцы ды другія народы ня мелі і ня маюць доступу да мора, але іхняя жыцьцёвая ступень была вышэйшай ад тых народаў, якія яго мелі. Морам жа яны карысталіся без уступкі сваіх тэрыторыяў. Як бачым, багацьце і дабрабыт народу не залежаць ад мора, але ад таго, як народ у сябе гаспадарыць. Да таго патрэбна памятаць, што мы, беларусы, маем гістарычнае права да Усходняе Прусіі, якая ўваходзіла, як пакрэўнае нам славянскае племя, у склад нашай дзяржавы. Дзякуючы блізарукасьці польскага князя Конрада Мазавецкага Прусія сілай аружжа была заваявана крыжакамі. Бальшыня яе жыхароў пакінула родную зямлю ды перасялілася ў нашую Бацькаўшчыну  Літву, каб пазбавіцца над сабой паняволеньня. Сяньня тэрыторыя Усходняй Прусіі заселена бальшавіцкім урадам беларусамі. Хто ведае, мо шмат з патомкаў калішніх прусакоў пасьля 7мі вякоў вярнуліся на зямлю сваіх прадзедаў?
    Дык вось, доступ да мора мы маем і стварылі нам яго нашыя ворагі; ён будзе наш, калі над вольнай Беларусяй разаўецца белчырвонабелы штандар незалежнасьці.
    Што да здабываньня сымпатыяў другіх народаў, дык мы можам запэўніць летувісаў у тым, што сымпатыі ўсіх народаў, якія любяць волю сваю і паважаюць волю другіх, ёсьць заўсёды на нашым баку хоць бы таму, што наш народ вядзе змаганьне ў імя праўды і свабоды, што праданы і разграблены, ён ня склаў аружжа, а ў працягу цэлых стагодзьдзяў вёў няроўную барацьбу за сваю незалежнасьць, за тое, каб ягоная ўраджайная глеба не служыла рассаднікам чужога, варожага племя. Да народу ж мучаніка ды героя мусіць мець пашану ня толькі прыяцель, але нават і вораг. Калі б мы здрадзілі традыцыі сваіх слаўных продкаў люцічаўвялетаў і іншых ды аддалі адвечную нашу зямлю, усеяную іхнімі касьцямі, мы страцілі б сымпатыі ня толькі прыяцеляў, але нават і ворагаў.