• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва-Беларусь: гістарычныя выведы  Язэп Лёсік

    Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

    Язэп Лёсік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 35с.
    Мінск 2016
    15.22 МБ
    «Траянскі конь», падстаўлены ў 1939 годзе бальшавікамі Летуве ў постаці нашай Вільні для здабыцьця іхніх сымпатыяў, ня толькі не навучыў летувісаў, хоць за яго яны страцілі сваю бацькаўшчыну
    32
    33
    і волю, але разлакоміў іх апэтыты. Але ня трэба забывацца, што бальшавікі здабывалі сымпатыі летувісаў ня коштам расейскай зямлі са сталіцай уключна, але нашай, беларускай, да якой яны ня мелі і ня маюць ніякага права. Патрэбна памятаць, што ўсялякі бяспраўны падзел здабытку са злачынцам зьяўляецца злачынствам.
    Згаджаемся з зацемкай летувіса, што нашая нязгода аслабляе агульны супрацьбальшавіцкі фронт, але дадаем, што ў імя згоды патрэбна зрачыся шавіністычных, неабаснованых дамаганьняў. Мы, беларусы, ня можам і ня маем права ў імя згоды для перамогі над адным акупантам аддаць нашых братоў у няволю «прэтэндэнтам» на акупантаў. Маем гонар запэўніць, што ў імя дабрабыту свайго народу, у імя слаўных ягоных традыцыяў мы, беларусы, будзем бараніць ня толькі адвечную сталіцу Вільню, але і кожны, зьліты кроўю і потам нашых дзядоў родны беларускі загон.
    У імя Навукі Хрыста мы падамо пабрацку руку ня толькі летувісам, якія сяньня капаюць пад намі яму, але і тым, хто нас гнобіў у працягу вякоў, з засьцярогай, што яны нам дакажуць на справе пашану да нашага права на вольнае й незалежнае існаваньне.
    Народ, які даў зь сябе столькі вялікіх геніяў чужынцам (як палякам, так і маскалём), ніколі ня згіне, але патрапіць даць зь сябе вялікіх людзей і Роднаму Краю. Гэта ўжо назіраецца: Купала, Багдановіч, Колас, Танк.
    Баяцца нашы суседзі адраджэньня Беларусі, нешта ў гэтым яны прадчуваюць. Можа, чуюць абуджэньне духу «грозных палачанаў» ды вялетаўлюцічаў? Як бы яно ні было, мы пэўныя, што Беларускага НацыянальнаВызвольнага Руху не ўстрымае ніякая варожая сіла.
    Змест
    Прадмова ...................................................... 3
    ЛітваБеларусь................................................. 5
    Літва і ліцьвіны  адкуль і хто? (пасляслоўе)................. 17
    Дадатак........................................................27
    1949 г.
    Я. ЛюцічВоўк
    Навуковапапулярнае выданне
    Лёсік Язэп
    ЛІТВАБЕЛАРУСЬ
    Рэдактар
    Зьміцер Санько Малодшыя рэдактары Дзіяна Селях, Уладзя Бурымская Мастацкае афармленне Віталь Катовіч
    Тэхнічны рэдактар Аляксандр Дрыбін
    Кампутарнае шыхтаванне
    Уладзя Бурымская
    Карэктары Марыя Журавель, Аляксандра Іванова
    У афармленні вокладкі выкарыстаны твор мастака Паўла Татарнікава "Кароль Міндаў" (2012 г.)
    Выказваем падзяку cnні Наталі Гардзіенцы за інфармацыйную дапамогу.
    Падпісана да друку 04.12.15. Фармат 60 х 90 Н». Папера афсетная.
    Друк афсетны. Ум. друк. арк. 2,25. Ул.выд. арк. 2,0. Наклад 2000 паас. Замова № 6052. НВК “Тэхналогія”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/379 ад 01.07.14.
    Вул. Ляўкова, 19, 220007, Мінск. email: technalohija@gmail.com
    Надрукавана з арыгіналамакета заказчыка ў ТДА «Дзівімакс».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы друкаваных выданняў № 2/44 ад 18.02.2014. Пр. Незалежнасці, 58, кор. 17, 220005, Мінск.
    Язэп Лёсік (18831940)
    Навуковец, педагог, пісьменнік, палітык. Дзядзька Якуба Коласа. Аўтар шматлікіх публікацый з гісторыі і культуры Беларусі, падручнікаў беларускай мовы для навучальных установаў розных тыпаў. Акадэмік Беларускай акадэміі навук. Дырэктар Інстытута навуковай мовы.
    Лідар Беларускай сацмялдэмакратычнай партыі. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Старшыня Рады БНР (чэрвень 1918 г.).
    Двойчы, у 1906 і 1911 гадах, арыштоўваўся царскімі ўладамі. Быў асужаны на пажыццёвую высылку ў Сібір. Тройчы арыштоўваўся бальшавіцкімі ўладамі у 1922, 1930 і 1938 гадах. Паводле афіцыйнай версіі, памёр у саратаўскай турме ад сухотаў.
    Іэнналопя