Літва-Беларусь: гістарычныя выведы
Язэп Лёсік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 35с.
Мінск 2016
Гэтак апавядаюць беларускія кронікі, або летапісі. Само сабой разумеецца, тлумачэньне летапісца нікога здаволіць ня можа. Тут адно толькі ясна, што нашыя летапісі выводзяць род сваіх князёў з Рыму, даводзячы гэтым, быццам яны былі ня тутэйшага, простага, а панскага, рымскага роду. А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь дзьве рэчы зусім розныя; апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. Гісторыя сьведчыць, што літоўцамі зваліся людзі, што жылі каля цяперашняй Вільні й «множыліся ад Жамойці» (Жмудзі) гэта значыць, папаўняліся перасяленцамі з Жмудзі, каторая ляжала, як кажа летапісь, над рэчкамі Дубісаю, Нёмнам і над Юраю, недалёка ад вусьця Нёмнавага. А сама Вільня належыць да самых даўнейшых славянскіх сяліб. Вучоныя кажуць, што першымі будаўнікамі гэтага гораду былі славяны з племя Валоты (вількі, люцічы, люцікі = лютва, Літва?), аб каторых у Пм веку ўпамінае Птолёмей. Племя гэтае займала землі цяперашняй Віленшчыны й часткаю сумежнай Меншчыны. Васкрасенская летапісь захавала вестку, што каля 1128 г., калі Мсьціслаў Вялікі напаў на землі Крывічоў, дык ваколічнае насяленьне места Вільні выбрала сабе за князя Расьціслава Рагвалодавіча славяніна з роду князёў Полацкіх. Гэтая вестка для нас вельмі важная. Яна паможа нам разам з іншымі данымі падобнага зьместу разабрацца ў тэй гістарычнай блутаніне, каторая прымае Літву за Жмудзь і наадварот, ды хоць троху разьвее гістарычны туман, утвораны імпэрыялістычнымі тэндэнцыямі палякоў.
Зусім зразумела, што ні Польшчы, ні царскай Расіі, прэтэндаваўшым на беларускія землі й лічыўшым беларускі народ за сваю на
* Выпіска зроблена з «Полн. собр. русск. летоп.», т. 17. Западн.русск. летопнсь. Спнсок гр. Рачннского.
роднасьць, ня цікава было капацца ў беларускай гісторыі. He чапай, кажуць, ліха, калі ліха сьпіць. Спачатку, напэўна, рабілася гэта сьвядома ды наўмысьля, пад імпэрыялістычным хмелем блуталі гістарычныя факты. Потым, разумеецца, пераблутаныя весткі прымаліся за праўду, бо ўсімжа хацелася, каб Беларусі ня было, а каб быў «северозападный край», або «kresy wschodnie». I пахаваць беларускую гісторыю было вельмі лёгка: сам народ, страціўшы сваю інтэлігэнцыю, нацыянальна спаў, а тэрмін Літва падказваў накінуць усю гэтую «няпрыемную гісторыю» на Жмудзь, тым больш што некаторыя сьвятлейшыя жмудзіны самі ахвотна называюць сябе літоўцамі ды лічаць гісторыю даўнейшай БеларускаЛітоўскай дзяржавы сваёю гісторыяй. Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі навет усю Эўропу, што гэта іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай ЛітоўскаРускай дзяржавай. Цяперашнія жмудзіны прыкрываюцца гістарычнай ілюзіяй, і ўсе вераць ім. Тым часам гэты гістарычны туман, літоўская ілюзія, становіць цяжкае гістарычнае непаразуменьне. Цяжкае яно як для цяперашніх літоўцаў, так і для беларусінаў. Літоўцам балюча будзе расстацца з ім, а беларусінам ня меньш будзе цяжка разьвеяць яго. Але разьвеяцца павінен, бо ілюзіі гінуць, а факты застаюцца...
Калі цяперашнія жмудзіны называюць сябе літоўцамі, то гэта справа іх густу, але калі яны прэтэндуюць на даўнейшую літоўскарускую гісторыю, калі яны выступаюць з чужым скарбам, каб выкарыстаць яго для мэт цяперашняга часу, то тут ужо справа іншага гатунку. Гэта ўжо карыстаньне дабром таго народу, каторы ня мог бараніць свае маёмасьці.
Жмудзь як народ ня мела ніякага значэньня ў гісторыі ЛітоўскаРускага княжства, як Латвія або Эстонія, каторыя гэтаксама ўваходзілі ў склад гэтага княжства. Жмудзь была маўчліваю невялічкаю провінцыяй ЛітоўскаРускай дзяржавы й навет не заўсёды да яе належала. Усе валадары гэтай дзяржавы былі славянскага роду, патомкі полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Усе яны насілі падвойныя найменьні: адно народнае, у гутарцы славянскага пляменьня люцічаў (пазьнейшых літоўцаў), а другое хрысьціянскае. Першае найменьне, народнае, для вуха цяперашняга беларусіна зычыць крошку незнаёма, мабыць гаворка даўнейшых люцічаўлітоўцаў крыху розьнілася ад гаворкі бе
10
11
ларускіх пляменьняў, але сказаць, што гэтыя найменьні не славянскія, няможна. Яны толькі пэраблутаны подлуг гутаркі люцічаў або ўпадоблены да хрысьціянскіх. Прыкладам, Мігайла Міхайла, Ягайла Якуб, Гедымін Гегамонік, Альгерд Александр і г. д. Усё гэта хрысьціянскія йменьні, толькі пабралі народнага колеру, падобна да таго, як грэцкае імя Іосіф зычыць у вуснах цяперашняга беларусіна як Язэп, што мала падобна да свайго пачатку.
Мы сказалі, што даўнейшая Жмудзь, а цяперашняя Літва, не заўсёды навет належала да ЛітоўскаБеларускай дзяржавы. Аб гэтым сьведчаць гістарычныя факты. Князь Міндоўг, сапраўдны тварэц вялікай Літвы, дабравольна аддаў быў Жмудзь (цяперашнюю этнаграфічную Літву) на вечныя часы крыжаком. Ціж бы мог гэта зрабіць кроўны літовецжмудзін з сваёю бацькаўшчынай? Мала гэтага, падарунак Міндоўга падцьвердзілі яго насьледнікі або наступнікі. Ягайла гэтаксама дабравольна адступіў Жмудзь крыжаком, а Вітаўт, гэты багатыр БеларускаЛітоўскай дзяржавы, насаўсім аддаў немцам гэтую землю. Ён быў навет шчадрэйшым за свайго стрэчнага брата, бо па сваёй сьмерці назначыў крыжакоў сваімі спадкаемцамі на Жмудзь. Ціж маглі гэта зрабіць сапраўдныя жмудзіны? Ціж маглі яны дабравольна адрачыся ад свае бацькаўшчыны?..
I толькі перамога над крыжакамі ў бітве пад Дуброўнай (Грунвальдам) у 1410 г. вярнула Жмудзь да БеларускаЛітоўскай дзяржавы.
Такім чынам, гісторыя сьведчыць, што цяперашнія літоўцы ня могуць пасылацца на гісторыю Вялікага Княжства БеларускаЛітоўскага. Літоўская Пагоня гэта беларускі дзяржаўны гэрб. Яго ўжывалі ўсе даўнейшыя беларускія ваяводзтвы. А які гэрб мела Жмудзкая зямля, ну, хоць цяперашняя Ковеншчына, бязумоўна літоўская (жмудзкая) зямля, то няхай цяперашнія літоўцы спытаюцца ў гісторыі. Яна ім скажа, што гэрб Ковеншчыны меў чорнага, на дыбачках стоячага, мядзьведзя.
Яшчэ раз зазначаем, што ўся гэтая літоўская неразьбярыха вырасла на грунце гістарычнага непаразуменьня, каторае ў сваю чаргу выклікана імпэрыялізмам дзяржаўных нашых суседзяў. I калі цяперашнія літоўцы лічаць гісторыю Вялікага Княжства БеларускаЛітоўскага (ЛітоўскаРускага) гісторыяй жмудзкага народу, то з гэтакімжа правам беларусіны й украінцы могуць лічыць расійскую гісторыю сваёй
гісторыяй, прынамсі з таго часу, як Беларусь і Украіна былі прылучаны да Маскоўшчыны. Але сказаць гэта мала хто адважыцца, хоць сьвет багаты на адважных людзей. Вось, прыкладам, адзін украінскі граматыст I. НячуйЛявіцкі лічыць беларускую мову ўкраінскай падмовай, гаворкай. У агульных увагах да слоўніка, зьмешчанага ў сваёй граматыцы («Граматыка ўкраіньскага языка. Этымологія». Кіеў, 1914 г.), ён піша:
«Вядомы вучоны Міклошыч у першы раз налічыў дзевяць незалежных славянскіх моў, а беларускую мову прызнаў поднаречіем, або гутаркаю, украінскай мовы» (стар. 9), «у беларусаў мова гэтакая самая, як і на Украіне й у Галічыне, і слоўнік іх мовы й тры чвэрці песень украінскіх... У наш час гэта мова ўсё роўна як у немцаў швабская падмова. Гэта (беларусіны) нашы швабы... Як не было яшчэ ўкраінскіх слоўнікаў, дык славянскія вучоныя чыталі ўкраінскія кніжкі па старому беларускаму слоўніку Насовіча, чаго ня можна зрабіць, каб чытаць украінскія кніжкі па слоўніку велікарускай мовы Даля. Нашы ўкраінскія сяляны разумеюць усю дарэшты беларускую размову (гутарку)», кажа НячуйЛявіцкі.
На добры лад, дык подлуг гэтага трэба былоб украінскую мову залічыць падмовай беларускай мовы. Прынамсі, гэтак падказуе здаровая лёгіка. Бо, каб розум расійскіх, польскіх і ўкраінскіх вучоных ня быў затуманены імпэрыялізмам, то ў іхбы зусім натуральна й лёгічна паўсталаб пытаньне: а калі на беларускую мову падобны ўсе мовы ўсходніх славян, то ці не справядлівей будзе сказаць, што беларуская мова ёсьць матка моў усходніх славян, тым больш што да яе вельмі падобна й старая славянская мова, каторая, няма сумніву, была MarKara ўсіх славянскіх моў. Але, гдзе запахне імпэрыялізмам, там лёгіцы няма месца. I вось ягомасьць I. НячуйЛявіцкі, прыкладам, дадумаўся да таго, нібы «Літоўскі Статут напісаны прыгожаю народнаю ўкраінскаю моваю» (!) (стар. 56 «Укр. грамат.»). Гэта ўжо Андрэй Кузьме родны Тодар. Але факт застаецца фактам і сьведчыць нам, што гэтакімжа спосабам маленькі жмудзкі народ атрымаў неспадзявана такую вялікую спадчыну, як гісторыя В. К. ЛітоўскаРускага.
А каму невядома, як расійскія гісторыкі эксплёатуюць дзеле імпэрыялістычных мэт назву рускі ? Як ведама, у даўнейшыя часы рускімі называлі беларусінаў, а цяперашнія расійцы вядомы былі пад най
12
13
меньнем маскоўцаў, маскавітаў, маскавіцян. Найменьне рускіх маскоўцы прысвоілі сабе далёка пазьней. А тым часам, чытаючы адзін з аснаўных законаў Літоўскага Статуту аб тым, што «пісар земскі маець паруску літарамі й словы рускімі ўсе лісты й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы», расійскія гісторыкі кажуць: «Вось бачыце: паруску, гэта значыць парасійску, павялікаруску. Гдзеж тут беларушчына?!» I гэтак наўмысьле блуталіся гістарычныя факты, тэрміны, назвы ды подлуг гэтага пісалі гісторыю. Гэтак утварылася й літоўская неразьбярыха.
Расійскія й польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, ня вытлумачылі сабе значэньня слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб былога В. К. ЛітоўскаРускага (Беларускага) належыць цяперашнім Жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народу. Літва, Лютва, Люцічы іменьні славянскага племя, і назва гэтая азначае народ люты й страшны для ворагаў, але адважны й храбры для сваіх. Ніжэй мы ўгледзім, што ўсё гэта адпавядае гістарычным падзеям, і калі нашы продкі беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі. Яны ведалі, што ў склад беларускага народу, апрача рускіх славянскіх пляменьняў, увайшлі яшчэ й іншыя, каторыя ня зваліся рускімі, а ў тым ліку й племя Літва, палажыўшае пачатак ЛітоўскаРускай дзяржаве. Але зьвернемся да гісторыі.
Перад намі кніга Э.Тышкевіча «Апісаньне Барысаўскага павету». Гаворачы аб сьлядох славяншчыны на Барысаўшчыне, аўтар пасылаецца на кнігу чэскага гісторыка Шафарыка: «Славянскі нарадапіс і славянскія старажытнасьці»* ды піша, што паміж народамі славянскага пляменьня найслаўнейшае зрабілі сабе ў гісторыі імя ці то дзякуючы сваёй лічэбнасьці ды храбрасьці, ці то праз сваю вытрываласьць пры даўнейшых парадках і звычаях гэта так званыя валоты, валеці, вількі, або ваўкі ды люцічы. Племя славян, каторае жыло паміж Эльбаю, Дняпром, Бярэзінай і Дзьвіной, пасунутае каля нараджэньня Хрыста рознымі прычынамі з месца, спынілася на цяперашняй ЛітвеБеларусі, на Віленшчыне. Адна частка Віленшчыны