Літва-Беларусь: гістарычныя выведы
Язэп Лёсік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 35с.
Мінск 2016
* Польскі пераклад гэтай кнігі П. Дальмана й Г. Банкоўскага.
звалася тагды Вількоміна, або зямля Вількаў, гдзе горад Вілкамір, Вількастан, сяліба Вількаў. Ня можна з пэўнасьцю азначыць, як доўга яны тут жылі. Але, прабыўшы на месцы вякоў два, сталі яны пасувацца да Бальтыцкага мора й апанавалі прускім пабярэжжам, а з часам морам і сушаю перайшлі да вусьця Одры, занялі вастравы й краіны, ляжачыя на захад, ды ў тымжа, як здаецца, часе дабраліся да Батавіі й Брытаніі. Гэта яны з сваімі саюзьнікамі, паміж 150 і 170 гг. па нараджэньні Хрыста, адабраўшы ў Готаў, Вандаляў і іншых нямецкіх пляменьняў бальтыцкае пабярэжжа, самі там моцна ўселіся. Тут іх не застаюць яшчэ старэйшыя гісторыкі, як Мэля, Страбон, Плініус, Тацыт, але Птолёмей іх ужо там застае й апісуе. Ня пойдзем іх тропам па розных краінах цяперашніх дзяржаў і за мора Эўропы. Успомнім толькі, што гэта іх было тое княжства й той князь, каторыя ў Васкрасенскай летапісі (ч. 1,48, a Ptb 1793) завуцца: князь Вількам (воўкам), а народ Вількамі (ваўкамі). Гэта яны сваёй сталіцы й рэчкам свае найменьні пакінулі Вільня, Вільля*. Ад іх немцы сталіцу Вільню Вільдай звалі, а Бальтыцкае мора Вільдамор празвалі.
Племя люцічы, люцікі зваліся гэтак ад славянскай прыметы люты, што ў хвалебным разуменьні азначала сьмелы, храбры, адважны, слаўны, адля ворага і пакорных жорсткі, драпежны, люты. Істнуючая казка пра ваўкалакаў, або пра людзей, што ваўкамі робяцца, утварылася, мабыць, таму, што суседзі празвалі Вількаў, або Ваўкоў, людаедамі за іх жорсткасць на вайне. Навет у неславянскіх краёх, гдзе толькі былі Вількі, істнуе вымысел пра ваўкалакаў. Па цэлай славяншчыне захавалася шмат памятак і пагаданак пра іх ня толькі ў гісторыі, але і ў вуснах народу.
У мове рускіх славян Вількі, Вэлеты зваліся ваўкі, волаты, а волат азначае: асілак, вялікан, страшыдла. У розных мясцох Беларусі ёсьць Волатава поле, Волатава магіла, Валатоўская слабада, рэчка Валацея, Волатава гарадзішча. У беларусінаў у ваколіцах Полацку й Вітабску магілы, або магільныя капцы, завуцца валатоўкі, волаткі, на Барысаўшчыне было стараства Вяляціцкае, можа некалі Валецкае, а гэтаксама Вілейка, рака Вільля, выраз у народнай песьні «паедзем дамоўкі цераз валатоўкі» бязумоўна трэба аднесьці да Валетаў, Волатаў.
* Вільля, цяпер Віленка, у даўнейшых дакументах, асабліва лацінскіх, Велька. Замена літары і на е павялічвае довад, што гэтае найменьне ад Велетаў пашло.
14
15
Цікава адзначыць, што рэчка Вільля палітоўску (пажмудску) завецца Нэра, Нэрыс, Няра. 3 гэтага відаць, што жмудзіны (цяперашнія літоўцы) у сябе гэтую рэчку звалі Нэрай, а валеты, вількі Вільляй. Што да назвы Вількі, то тут цікава вось што. I цяпер яшчэ на Беларусі (Мікалаеўшчына Менскага павету) захаваліся дзіцячыя гульні, у каторых слова воўк перадаецца мякка, як вільк. Прыкладам, істнуе гульня ў гусі й воўка, у каторай пастухі гэтак клічуць гусі: «Геньці, геньці, ідзьце дадому! — Чаго? — Бо вількі за гарою». Тут мы ня можам думаць, што гэта палёнізмы навейшага часу. Трэба ведаць, што ў склад цяперашняга беларускага народу ўвайшлі ня толькі пляменьні ўсходніх славян. Племя радзімічы было ляцкае, галіна заходніх славян, а тым часам яно было адно з аснаўных пляменьняў, што ўтварылі адзіны беларускі народ. Гэтым і тлумачыцца, што беларуская мова захавала шмат такіх слоў каторыя мы прывыклі чуць у вуснах заходніх славян чэхаў і палякаў. Адгэтуль можна сказаць, што пляменьні Люцічаў і Вількаў па мове займалі сярэдняе месца паміж усходнімі й заходнімі славянамі. Тут варта зьвярнуць увагу на такія назовы, як даліна Сьвентарога, Сьвянцяны.
Наагул, шмат ёсьць месц на Беларусі, прыпамінаючых Люцікаў (Літву) і Вількаў, асабліва ад слова вількі ваўкі. Прыкладам, Вільня, Вялейка, Вільля, Вількамір, Вількішкі, Вілкамушы, Воўчая, Ваўчыца, Ваўковічы, Ваўкалакі, Ваўкалата, Ваўкавыск, Воўчын, Ваўчкевічы і г. д. Істнуючыя цяпер на Беларусі прозьвішчы ўтварыліся пэўна ад даўнейшых паноў гэтай зямлі: Вільчак, Вільчкоўскі, Вільчынскі, Вількоўскі, Вількевіч, Лютавецкі, Вільканец і гэт. падоб. Люткевіч, Лютаехаўскі або: Воўк, Ваўчок, Ваўчацкі, Валодка, Валадковіч, Ваўкоўскі, Ваўкавіцкі, Ваўковіч, Ваўканоўскі і г. д.
Гэтая выпіска з гістарычных выведаў чэскага гісторыка Шафарыка цікава для нас з двух бакоў: першае, яна кідае сьвет на слова Літва, тлумачачы нам, што Літвою звалася адно з славянскіх пляменьняў, жыўшых на зямлі цяперашняй Віленшчыны й Меншчыны; другое, прыняўшы пад увагу, што на цяперашняй Віленшчыне сядзела некалі славянскае племя Вількі, ваўкі, з сталіцаю ў Вільні, можна вытлумачыць сабе й значэньне таго сну, што сьніўся вялікаму князю Гідыміну. Вось гэты сон у перадачы нашай Кронікі Быхаўца.
«Некаторага часу паехаў князь вялікі Гідымін са стольца сваяго Кернава ў ловы за пяць міль, за раку Вяльлю. I найдзе ropy ў пушчы
красну, дубровамі й раўнінамі аблеглую. I спадабалося яму вельмі. I он там пасяліўся, і залажы горад, і назаве імя яму Трокі, гдзе былі Старыя Трокі. I з Кернава перанёс столец свой да Трок.
Па малых часех паехаў посьле таго князь вялікі Гідымін у ловы ад Трок чатыры мілі. I найдзе ropy красну пад ракою Вільняю, на каторай знайдзе зьвера вялікага тура, і ўб’ець яго на той гары, гдзе й ныні завуць Тур’я гара. I вельмі было позна да Трок ехаці. I станець на луцэ на Швінтарозе, гдзе первых вялікіх князей зжыгалі, і абначава. I сьпячы яму там, відзі сон, што на гарэ, каторую звалі Крывая, а цяпер Лысая, стаіць воўк жалезны вялік, а ў нем равець, калібы сто ваўкоў выла. I ачуціўся ад сна сваяго і рачэць варажбіту сваяму, іменем Лязьдзейку, каторы быў знайдзен у арлові гнязьдзе. I быў тот Лязьдзейка ў князя Гідыміна варажбітом і найвышшым папом паганскім. Відзіх дзей сон дзіўны, і спавіда яму ўсё, што ся яму ва сьне відзіла. I тот Лязьдзейка варажбіт рачэ гаспадару: “Княжа вялікі! Воўк жалезны знамянуець: горад сталечны тут будзець, а што ў няго ўнутры равець, то слава яго будзець слынуці на весь сьвет”. I князь вялікі Гідымін на заўтрыеж, не ад’яжджаючы, паслаў па людзі й залажыў горад адзін на Швінтарозі, Ніжні, а другі на Крывой гарэ, каторую ныні завуць Лысаю. I нарачэць імя тым гарадом Вільня. I збудаваўшы гарады, перанёс столец свой з Трокаў на Вільню...»
Можна дагадацца, якога гэта «жалезнага воўка» сьніў Гідымін. Яму трэ‘ было адабраць у Вількаў іх сталіцу Вільню, а ўжо пазьней народ прыбраў гэтыя падзеі ў легэнду. А магло быць і так, што Гідымін наўмысьле перад паходам на Вількаў распусьціў праз варажбітоў чуткі, каб падаць вайне папулярнасьці. Тут цікава яшчэ й тое, што перад тым, як пайці вайною на Вількаў, Гідымін пабудаваў наўперад крэпасьць, горад Трокі, як базу для будучай вайны, ды назваў тую крэпасьць Трокамі ад беларускага слова трокнуцца дагадацца, раптам успомніць. А можа — Тропы? Ад слова троп сьлед, трапінка, сьцежка, трапіць.
Але пойдзем далей ды паслухаем яшчэ, што кажа гісторыя пра даўнейшую Літву. Вось вывед К. Скірмунт «Nad Niemnem і Baltykiem: w zaraniu dziejow». Ня трэба й казаць, што аўтар меў на увазе цяперашніх літоўцаў і хацеў давесьці, што жмудзіны гэта літоўцы. Але ня важна, чаго хацеў аўтар. Важна тое, што кажуць
16
17
яго выведы або пра што сьведчаць тыя ведамасьці, якія падае аўтар. А ведамасьці яго гавораць вось што:
Наезды Скандынаваў, або варагаў, на бальтыцкае пабярэжжа хаваюцца ў змроку найдаўнейшых часоў. Продкі Скандынаваў готы, у глыбокай старажытнасьці ведалі ўжо вусьце Нёмна. Там утворана была скандынаўская правінцыя Русыя (Нарбут, т. 1, 309) калыска многіх марскіх багатыроўнорманаў, пра каторых сьпяваюць паўночныя сагі (песьні). Норманы, або скандынавы, ці варагі, прыходзілі сюды як вайсковая разбойніцкая арганізацыя, каторым падабаўся тытул марскіх разбойнікаў «Мы, з Божай ласкі, архіпіраты вастравоў гэбрыдзкіх», пісаў адзін з скандынаўскіх здабыўцаў гэтых астравоў. Як разбойнікі яны наводзілі страх на спакойных людзей. У хрысьціянскіх царквах Зах. Эўропы маліліся тагды: «Ад лютасьці норманаў збаў нас, Божа!»
(Канец будзе).
1921 г.
Літва і ліцьвіны адкуль і хто?
(Пасляслоўе)
Паходжанне назова Літва дагэтуль выклікае спрэчкі і дыскусіі, і не толькі ў навуковых колах. На спадчыну гістарычнай Літвы Вялікага Княства Літоўскага прэтэндуюць перадусім дзве сучасныя суседскія дзяржавы Летува і Беларусь, таму пытанне паходжання і сэнсу гэтага назова набывае востры палітычны акцэнт. А гэта значыць, што ў дыскусію могуць дамешвацца і ненавуковыя аргументы. У выніку геапалітычных калізій, войнаў і падзелаў, таемных дамоваў і пактаў, фармавання ў ХІХХХ стст. нацыянальных ідэалогій у постімперскіх і постсавецкіх краінах, сталася так, што адзіным спадкаемцам гістарычнай Літвы ў навуковых канцэпцыях Расеі, Польшчы і ў падлеглай Беларусі, а затым і ў заходнееўрапейскай навуцы пачала лічыцца рэспубліка Летува.
Загадка наймення Літва здавён прыцягвала ўвагу аўтараў гістарычных трактатаў і хронік. Знакаміты польскі храніст XV ст. Ян Длугаш спрабаваў тлумачыць яе ад назова Італіі, які ў арыгінале мае форму I’ltaiia, а гучыць як Літалія, і які, маўляў, прынеслі з сабою італійскія перасяленцы. 3 яго нібыта пад уплывам гаворак суседніх народаў атрымалася Літванія Літва'. Версія гэтая была матываваная імкненнем давесці старажытнасць і шляхотнасць ліцьвіноў народа, які звязаў свой лёс з Польшчаю.
Да падобнай мэты скіраваны і аповед беларускіх летапісаў XVXVI стст., працытаваны Язэпам Лёсікам, з той розніцаю, што перасяленцы з Італіі называюць у іх сваю новую радзіму ад зліцця двух лацінскіх словаў: litus бераг і tuba труба.
Пазней ідэю паходжання назова ад індаеўрапейскай асновы *lit, ад якой нібыта паходзіць і лацінскае litus, рэанімавалі мовазнаўцы
1 Dhigosz J. Opera omnia. Cracoviae, 1876. T. 12. P. 470.
19
новага часу. Шмат намаганняў было пакладзена даследнікамі на пошукі яго вытокаў у балцкіх мовах: ад летувіскага lytus дождж або ад назоваў рэк, гідронімаў Leita' ці Letauka2, якія быццам бы выводзяцца ад гэтай асновы. Аднак такія этымалагічныя канцэпцыі непераканаўчыя, маюць шмат слабых бакоў. Адзначым толькі, што ў іх амаль цалкам ігнаруецца велізарны анамастычны матэрыял з славянскіх тэрыторый, не бяруцца пад увагу розныя формы наймення ў ранніх лацінскіх крыніцах з варыятыўнымі фармантамі і асновамі ды інш.