• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва-Беларусь: гістарычныя выведы  Язэп Лёсік

    Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

    Язэп Лёсік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 35с.
    Мінск 2016
    15.22 МБ
    1	Гл„ напр.: Siownik staropolskich nazw osobowych / Pod red. i ze wst?pem W. Taszyckiego. Wroclaw i in., 1972. T. 3. Zesz. 2. S. 271272, 301; Svoboda J. Staroceska osobni jmena a nase pfijmenl. Praha, 1964. S. 179; Blanar V. Zo slovenskej historickej lexikologii. Bratislava, 1961. S. 34; Erben C. J. Regesta diplomatica necnon epistolaria Bohemiae et Moraviae. Pars I. Pragae, 1855. P. 166, 170, 187; Codex diplomaticus et epistolaris Slovaciae. Bratislavae, 1971. T. 1. P 402; Kristof 5. Osobne mena byvalej Tekovskej stolice. Bratislava, 1969. S. 35; Davidek V. O nazvech a jmenech Tesinska. Opava, 1949. S. 115; Simundic M. Rjecnik osobnich imena. Zagreb, 1988. S. 198.
    2	Die Landtafel des Markgrafthumes Mahren. Hsgb. von Chlumecky P, Chytil J., Demuth K., A. Wolfskron. IIXXI Lieferung (IXIV Biicher der Briinner Cuda). Briinn, 18551861. B. VI. S. 55, Nr. 214. S. 115, Nr. 271. S. 146, Nr. 811. S. 150, Nr. 896; B. XII. S. 335, Nr. 131. S. 344, Nr. 253. S. 350, Nr. 338. S. 373, Nr. 650. S. 356, Nr. 440; B. XIII. S. 398, Nr. 59; Codex diplomaticus et epistolaris Slovaciae. T. 1. (8051235) / Ed. Marsina R. Bratislavae, 1971. P. 71, Nr. 74; P. 72, Nr. 74; T. 2. P. 84, Nr. 146; P. 154, Nr. 312; Chytil A. Mistopis Ceskoslovenske Republiky. Vyd. 3. Praha, 1930. S. 655; Regesta diplomatica nec non epistolaria Slovaciae. Ed. Sedlak V. T. 1. (13011314). Bratislavae, 1980. P. 169, Nr. 354—355. P. 197, Nr. 426; Varsik B. Slovanske (slovenske) nazvy riek na Slovensku a ich prevzatie Mad armi v 10.12. storoci. Bratislava, 1990. S. 63—64; Vlastivedny slovnik obci na Slovensku. T. 2. Bratislava, 1977. S. 157.
    гэтыя найменні як суфіксальныя ўтварэнні ад той жа славянскай асновы *l’ut'.
    Адначасна з каралеўствам Літва, якое паўстала на нашых землях у 1253 г. пасля каранацыі Міндава, існавала таксама славянскае тэрытарыяльнапалітычнае ўтварэнне “зямля Літва” terra Lytua на тэрыторыі сённяшняй Румыніі, згаданае ў прывілеі вугорскага караля Бэлы IV ад 2 чэрвеня 1247 г.2 У прывілеі згадваецца terra Lytua “зямля Літва”. Як вынікае з тэксту дакумента, названая тэрыторыя гэта terra kenezatus Lytuoy wojavode  “зямля княства ваяводы Літвоя (Літавоя)”. Цікава, што ў другім дакуменце, выдадзеным у 1285 г., антрапонім пададзены ў іншай форме: Litua (al. Lythen) waiuodam Літва (інакш Літэн(ь)) ваявода3, дзе абодва варыянты імені з’яўляюцца скаротамі ад двухкампанентнага славянскага імя Літавой (Lytuoy). Першы варыянт імені ваяводы Litua супадае па форме з назовам зямлі, падначаленай яму, а таксама з імем Літво ў Хроніцы Хрысціяна. Такі варыянт антрапоніма фіксуецца таксама ў чэшскай, славацкай і польскай мовах4.
    Такім чынам, зямельнае ўладанне, а потым дзяржава Літва на нашых землях магла атрымаць найменне або ад аднаго з славянскіх уладароў, які завалодаў зямлёю на тых абшарах, дзе цякуць Нёман і Буг, або ад імя легендарнага прашчура люцічаў. Апошнюю версію падтрымлівае і развівае ў сваім артыкуле Язэп Лёсік. Абапіраючыся на даследаванні Ёзэфа Шафарыка і Яўстаха Тышкевіча, ён паказвае на шэраг тапонімаў на беларускай этнічнай тэрыторыі з асноваю Вільк, Велет, Волат, на якія звярнулі ўвагу гэтыя даследнікі. Услед за імі ён звязвае паходжанне тых тапонімаў з заходнеславянскім пле
    1 Cerny F., Vasa Р. Moravska jmena mlstni. Vyklady filologicke. Brno, 1907. S. 216; Hosak L., Sramek R. Mistni jmena na Morave a ve Slezsku. T. I. Praha, 1970. S. 539; Varsik B. Slovanske (slovenske) nazvy riek... S. 64; Пар. таксама: Dickenmann E. Studien zur Hydronymie des Savessystems. T. II. Heidelberg, 1966. S. 2526.
    2 Documenta Romaniae historica. B. Tara Romaneasca. Vol. 1. (12471500). Bucure§ti, 1966. P. 37.
    3 Hurmuzaki de E. Documente privitore la Istoria Romanilor. Vol.l. 11991345. Bucure$ti, 1887. P. 483484.
    4 Svoboda. S. 179; Golqbiowska T. Antroponimia Orawy // Zeszyty naukowe Uniwersytetu Jagellohskiego. CCLVI. Prace jqzykoznawcze. Zesz. 34. Krakow, 1971. S. 105; SSNO. T. 3. Zesz. 2. S. 271.
    24
    25
    менем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі, што заснавалі Вільню і Вількамір.
    У часы каля Нараджэння Хрыстовага, піша Язэп Лёсік, гэтае племя асялілася на тэрыторыі Віленшчыны, а ў часы перасялення народаў перамясцілася на захад і апанавала ў II ст. узбярэжжа Балтыйскага мора аж да вусця Одры. Ад наймення гэтага племені, якое ўвайшло “ў склад цяперашняга беларускага народу”, і атрымала назоў дзяржава Літва. “Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя”. Пазней Вацлаў Пануцэвіч, беларускі эмігранцкі гісторык, на падставе дадзеных археалогіі, лінгвістыкі і пісьмовых крыніцаў прыйшоў да высновы, што пад націскам германскіх плямёнаў вільцылюцічы Ў ХХІ стст. вярнуліся на сваё ранейшае месца жыхарства на абшары Віленшчыны і Гарадзеншчыны і з цягам часу заснавалі славянскую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае'. Гэтае меркаванне падзяляў і другі беларускі гісторык на эміграцыі Паўла Урбан2. Пра паходжанне назова Літва ад люцічаў выказаў думку яшчэ на пачатку XIX ст. Эрнст Гэніг, выдавец “Прускай хронікі” Лукаша Давіда3, Пра тое самае ясна выказаўся на пачатку 20х гадоў XX ст. Вацлаў Ластоўскі: “Край, заняты люцічамі, сьпершапачатку зваўся Лютвой, а пазьней Літвой 4. Гэткая ж версія паходжання назова дэкларавалася пад час агульнага сходу студэнтаўэмігрантаў у Парыжы ў 1949 г., у якім узялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і летувіскіх студэнтаў. Яна была выкладзеная ў часопісе “Моладзь”, які выходзіў у Парыжы ў 19481954 гг. (гл. дадатак)5. А зусім нядаўна вядомы беларускі мовазнавец прафесар Раіса Казлова пераканаўча, на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку з Беларусі, давяла, што найменне Літва паходзіць ад славянскай асно
    1 Panucevic V. Zamojdz і Litva  roznyia krainy i narody. Chicago, 1953.
    " Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. Мінск, 2001.
    3 Preussische Chronik von М. Lucas David / Hsg. von. D. Ernst Hennig. T. 1. Konigsberg 1812. S. 32.
    4 Ластоўскі B. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны / Уклад. Я. Янушкевіча. Мінск, 2003. С. 117.
    5 Моладзь. 1949. № 8. С. 2125.
    вы *l’ut, праз дэлабіялізацыю “анлаўтнага лю > лі”1. Гэтае грунтоўнае даследаванне дазволіла ёй сцвердзіць, што “правамерна аднесці этнонім Літва да першапачатковага Лютва... Думаецца, што Літва гэта славяне заходніх ускраін Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны), якія з паловы VI ст. н.э., гэта значыць з перыяду германскай хрысціянізацыі славянскіх плямён, не вытрымліваючы жорсткага ваеннага націску, сталі рухацца на ўсход з мэтай захавання свайго веравызнання і сваёй культуры. Адток славянскага насельніцтва з Залаб’я, Палаб’я і больш усходніх тэрыторый па ўсім паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора адзначаўся на працягу многіх стагоддзяў. Усходнія славяне давалі прытулак непакорным...” Такім чынам, паводле меркавання даследніцы, мова старажытных ліцьвіноў  гэта “сплаў мовы мясцовага ўсходнеславянскага насельніцтва і моў славян заходнеславянскіх ускраін”2.
    Язэп Лёсік спыняецца і на вузлавых палітычных праблемах, звязаных з назовам і яго сэнсам. Перадусім ён акцэнтуе ўвагу на тытулатуры дзяржавы, якая “ў пазнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасці” называлася Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ды інш. Абмяркоўваючы пытанне тытулатуры, даследнікі часам трактуюць яе адвольна. Але калі ўзяць пад увагу тое, што кожная з частак гэтага тытула азначае найменне пэўнага тэрытарыяльнага ўладання, то можна знайсці шлях да яе адэкватнага разумення. Як вядома, дзяржава спачатку мела назоў Літва, зямля Літоўская, а ў лацінскіх крыніцах яна згадваецца як Litowia (варыянты Letowia, Lutowia) або regnum Litowiae  каралеўства Літовія з каралём Міндавам, каранаваным у 1253 г., на чале і з цэнтрам у Наваградку. Побач на поўдні, ва Ўкраіне, у тым жа 1253 г. было абвешчанае другое славянскае каралеўства Русь  Русія на чале з каралём Данілам Галіцкім. Апрычоная балцкая тэрыторыя  Жамойць, якою кіравалі славянскія стаўленікі, была аддадзеная Міндавам Нямецкаму ордэну. Гэтак жа аддавалі яе немцам і наступныя ўладары Літвы  Гедзімін, Ягайла, Вітаўт. Пасля прыяднання да дзяржавы ўкраінскіх уладанняў і, маг
    ’ Казлова Р.М. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд. Т. II. Гомель, 2002. С. 8098.
    2	Тамсама. С. 94.
    26
    27
    чыма, некаторых беларускіх, кіраваных “рускімі” ўладарамі, да тытула дадалася частка “Рускае”, а пасля адабрання Жамойці ад немцаў Жамойцкае . Такім чынам, першым па часе складнікам дзяржавы, яе цэнтрам і ядром  гаспадарчым, палітычным і этнічным сталі беларускія землі  Літва. He дарэмна Язэп Лёсік называе свой артыкул “ЛітваБеларусь”.
    Аўтар асвятляе і прычыны, якія прывялі да перамяшчэння назова Літва на тэрыторыю суседняй балцкай краіны, якая раней выступала пад найменнем Жамойць, ролю ў гэтым афіцыйнай расійскай і польскай ідэалогіі і скарыстанне палітычнай кан’юнктуры жамойцкай нацыянальнай элітаю.
    Звяртае ён увагу і на той факт, што дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага Пагоню ўжывалі ўсе беларускія ваяводствы, а Жамойць мела свой герб у выглядзе чорнага мядзведзя.
    Як мовазнавец, Язэп Лёсік заўважыў таксама, што валадары Вялікага Княства мелі славянскія імёны, але “народныя”, паганскія, якія адрозніваліся ад пазнейшых хрысціянскіх. Дадамо, што большая частка гэтых старажытных імёнаў мае дакладныя адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах.
    Такім чынам, Язэп Лёсік адным з першых сярод беларускіх навукоўцаў узняў пытанне назова Літва, акрэсліўшы кола звязаных з гэтым праблем, і паказаў шляхі, якія могуць прывесці да яго развязання. Развілі і істотна падмацавалі ягоныя погляды пазнейшыя беларускія гісторыкі і лінгвісты: Вацлаў Пануцэвіч, Паўла Урбан, Раіса Казлова ды іншыя. Шкада, што да нас дайшла толькі першая частка Лёсікавага артыкула — публікацыя была раптоўна перапыненая. Гэтак жа пазней было перарванае бальшавіцкім гвалтам і жыццё самога аўтара  выдатнага беларускага вучонагамовазнаўца.
    Лістапад 2015 г.	Алесь Жлутка
    Дадатак
    НАШ АДКA3
    Няма ніякага сумліву, што нашыя суседзі добра асьвядомлены як адносна нашай мінуўшчыны, так і ў тым, што яны намагаюцца зрабіць сваімі захопніцкімі пасяганьнямі. Яны, маючы за сабой асягненьне, якое іх падбадзёрвае да наступу, дзе толькі могуць, стараюцца пашкодзіць беларускай справе. Гэтым асягненьнем зьяўляецца абрабаваньне нашага народу з яго сапраўднага імя, а прышчапленьне чужога, якое ня толькі путае нашу справу, але і наогул сьведчыць супраць нас.