• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва-Беларусь: гістарычныя выведы  Язэп Лёсік

    Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

    Язэп Лёсік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 35с.
    Мінск 2016
    15.22 МБ
    Хісткасць гіпотэзы штурхае навукоўцаў Летувы да новых пошукаў. Параўнальна нядаўна, напрыклад, А. Дубоніс прапанаваў яшчэ адну версію, дзе Літва супастаўляецца з найменнем служылага стану (саслоўя) лейцяў. Але дакументы, на якія абапіраецца аўтар, адносяцца пераважна да позняга часу  XVI ст„ калі ўжо маглі адбыцца істотныя змены ў этнічным складзе насельніцтва і анамастыцы розных рэгіёнаў Вялікага Княства, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя па форме, згадкі XIVXV стст., пададзеныя ім, могуць мець іншае паходжанне . (Нагадаем, што ўпершыню назоў Літва Litua фіксуецца ў лацінскай крыніцы пад 1009 г., гэта значыць, на некалькі стагоддзяў ранен.) Гэтая апошняя спроба вытлумачэння наймення можа сведчыць толькі пра тое, што пошукі ў балцкім кірунку заходзяць у тупік. Таму несумнеўную цікавасць уяўляюць этымалагічныя канцэпцыі, якія зыходзяць з іншых моваў.
    У другон палове XIX ст. вядомы кампаратывіст У. Стокс, а за ім аўтар этымалагічнага слоўніка лацінскай мовы А. Вальдэ звярнулі ўвагу на фармальнае падабенства назова “Літва”, з аднаго боку, з тым самым litus (“бераг”), а з другога  з старакельцкім litavia (“узбярэжжа, узбярэжная краіна”) ды супаставілі гэтую форму з гальскім Litavia, старакімбраўскім Litau, Llydaw, што служыла для абазначэння фран
    1	Otr^bski J. Gramatyka jqzyka litewskiego. Warszawa, 1958. T. 1. S. 5.
    Kuzavinis K. Lietuvos vardo kilme // Ученые запнскн высшнх учебных заведеннй Лнтовской ССР. Языкознанне. 1964. X. С. 518.
    1	Dubonis A. Lietuvos didzijo kunigaikscio leiciai: is Lietuvos ankstyvign valstybiniq Struktuiц praeities. Vilnius, 1998. Нядаўна кніга пабачыла свет у перакладзе на беларускую мову: Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства / Пер. Р. Урбановіча. Смаленск, 2015.
    цузскай Брэтані, а таксама з ірландскім Letha (Leatha), што абазначала ўсю Францыю'. Беручы пад увагу версію Стокса—Вальдэ, акадэмік А. Шахматаў дадаваў, што найменні Letavia, Letau у значэнні Брэтань згадваюцца ў сярэднявечных жыццях Мэвена і св. Кодака. Адказваючы на пытанне, якім чынам замацаваўся гэты назоў за Літвой, А. Шахматаў, лічачы старажытную літву балцкім народам, што само па сабе патрабуе доказаў, а венедаў  кельтамі, сцвярджае: “Я думаю, што венеды называлі ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора Litavia, адкуль дыялектныя Letavia, Letau. Калі ж балты занялі гэтае ўзбярэжжа (на поўначы латышы, на поўдні літоўцы), яны былі названыя ад наймення занятай імі краіны. Адсюль тлумачацца розныя формы lat, let, lit, якія мы знаходзім у назовах літоўцаўлатышоў: вытворнае слова, якое не стаіць у сувязі з іншымі роднаснымі словамі, заўсёды зазнае хуткія змены”2. Трэба падкрэсліць, што ў гэтым выказванні канстатуецца чужароднасць наймення для балцкіх моваў, яго запазычанасць. Але нягледзячы на нібыта большую імавернасць этымалогіі Шахматава ў параўнанні з балцкімі, і яна небездакорная. Паводле меркаванняў шэрагу даследнікаў, у той перыяд, калі магло быць запазычана гэтае найменне, балты не выходзілі да берагоў мора, узбярэжжа якога было занята венедаміславянамі. На жаль, і ў гіпотэзе Шахматава не бярэцца пад увагу славянская анамастыка. Бо ў такім разе пры аналізе згаданых кельцкіх назоваў выпадала б іх суаднесці таксама з кімбраўскім Hid {*lHtoy, якое збліжаюць з праславянскім *l’utb “люты, злосны, бязлітасны”4.
    1 Fick A. Vergleichendes Worterbuch der Indogermanischen Sprachen. 4. Aufl. Theil
    2 von Stokes W. und Bezzenberger A. Gottingen, 1894. S. 248249. X. Пэдэрсэн падае таксама гальскую форму  Letauia і старавалійскую  Litau, гл.: Льюнс Г. II., Педерсен X. Краткая сравннтельная грамматнка кельтскнх языков. М., 1954. С. 37; WaldeA. Lateinisches etymologisches Worterbuch. 3. Aufl. Heidelberg, 1938. Bd. 1. S. 815.
    2 Schachmatow A. Zu den altesten slavischkeltischen Beziehungen // Archiv fur slavische Philologie. 1912. Bd. 33. S. 8182.
    3 Fick A. Vergleichendes Worterbuch der Indogermanischen Sprachen. 4. Aufl. Theil 2 von Stokes W... S. 257; Pokorny J. Indogermanisches etymologishes Worterbuch. Miinchen, 1959. Bd. l.S. 691.
    4 Пра магчымасць суаднясення назова “Літва” з асновай “лют” пісалі беларускія гісторыкі: Пануцэвіч В. Zamojdz і Litwa: Roznyja krainy і narody. Chicago, 1954. T. 1. S. 372373; Урбан П. Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Мн„ 1994. С. 6982.
    20
    21
    Даследнік беларускай мінуўшчыны Здзіслаў Сіцька некалькі гадоў таму прапанаваў гіпотэзу паходжання назова Літва ад наймення стану, прамежкавага між нявольнікамі і вольнымі людзьмі  leti ці liti, які згадваўся на тэрыторыі Нямеччыны яшчэ ў антычныя часы1. Ён лічыць, што інстытуцыя ліцтва была запазычаная палабскімі славянамі ў немцаў. 3 цягам часу літы ператварыліся ў групоўку “ваяроў напаўзалежнага стану”, якая стала перадавым вайсковым аддзелам славянаў, выцесненых немцамі з іх месца жыхарства, ды прывандравала на нашыя землі і заснавала дзяржаву Літва. Назоў яе, на думку 3. Сіцькі, і паходзіць ад наймення тых літаў: літ + “праславянскі суфікс з зборным значэннем tv (тв)”2. Аўтар пацвярджае свае высновы пра перасяленне групаў палабскіх славянаў на нашыя землі дакументальнымі і хранікальнымі сведчаннямі, аналізам археалагічных даследаванняў і супастаўленнем тапонімаў і антрапонімаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны і ў Беларусі. Але ягоная версія паходжання назова ад наймення стану літаў, на нашае меркаванне, патрабуе больш грунтоўнай крыніцазнаўчай і лінгвістычнай апоры.
    Як ні дзіўна, але больш абгрунтаванай за ўсе папярэднія выглядае самая ранняя версія, выкладзеная яшчэ ў ХПІ ст. у страчанай пазней Хроніцы Прускага біскупа Хрысціяна, выпіс з якой, зроблены Лукашам Давідам,  храністам XVI ст., апублікаваў Ёган Фогт. У ёй назоў выводзіцца ад імя старэйшага сына легендарнага прускага караля Вудавута Літво3. Паводле Лукаша Давіда, які пераказаў змест гэтай хронікі нямецкай моваю, Літво атрымаў ва ўладанне зямлю над Нёманам і Бугам. Там ён паставіў замак, які назваў Гартаю і дзе пазней паўстала вялікае места Горадня. Зямля ж ад яго імя атрымала
    1 Шафарнк П. Н. Славянскме древностн. М., 1848. Т. 1. Кн. 1. С. 433434. Прнм. 110. С. 309310. Прнм. 71; Ammian Marcellin, lornandes, Frontin, Vcgcce, Modestus avec la traduction en Fran?ais publies sous la direction de M. Nisard. Paris, 1860. P. 137, 457. Гл. таксама: Grimm J. Deutsche Rechtsalterthiimer. Berlin, 1956. Bd. 1. S. 424.
    2 Сіцька 3. Утроп Літвы. Баранавічы, 2009. С. 127128.
    3 Voigt J. Geschichte PreuBens von den altesten Zeiten bis zum Untergange der Herrschaft des Deutschen Ordens. 9 Bde. Konigsberg, 18271839. Bd. 1. S. 621.
    найменне Малая Літва1. Пад тэрмінам “малы” тут выпадае разумець метраполію, ядро. Каланізаваныя тэрыторыі даўней абазначаліся прыметнікам “вялікі”. Пар.: Вялікая Грэцыя  для азначэння грэцкіх калоніяў на італійскім паўвостраве і на Сіцыліі, Вялікая Маравія для земляў, якія былі далучаныя да ўласна Маравіі, Малая Польшча уласна Польшча, Вялікая Польшча  пашыраная тэрыторыя Польшчы2. Урывак, пададзены Фогтам, закончваецца такім сказам: “Wenedia оііт, nunc Lithphania, hinc sinus Venedicus dicitur” (Калісьці Венедыя, цяпер Літванія, адсюль назоў Венедскай затокі). 3 гэтага выказвання вынікае, што аўтар Хронікі лічыў першапачатковую Літву славянскай краінаю. Венеды, ці венды,  гэта славяне, якія засялялі паўночную частку Усходняй Нямеччыны, Польшчы і Прусіі, прылеглую да Балтыйскага мора. Часам гэтае азначэнне ўжываюць больш вузка  да вільцаўлюцічаў, самага магутнага плямёнавага звязу славянаў у тым краі.
    Версія паходжання назова ад уласнага імя першапродка, пададзеная ў Хроніцы, выглядае даволі імавернаю, асабліва калі супаставіць яго з назовамі плямёнаў у Аповесці мінулых гадоў, якія засялілі тэрыторыю Беларусі. Назовы гэтыя  радзімічы, дрыгавічы, крывічы спрэс патранімічныя (г. зн. выводзяцца ад імя першапродкаў: Радзіма, Драгавіта, Крыва), што пацвярджаецца як патранімічным суфіксам іч, гэтак і беспасярэднім сведчаннем Аповесці пра правадыроўпрашчураў радзімічаў  Радзіма, і вяцічаў  Вятку. Выглядае, што гісторыкі пазнейшага часу М. Бельскі, а потым М. Стрыйкоўскі і Ф. Сафановіч небеспадстаўна паўтаралі версію пра паходжанне назова ад уласнага імя Літво ў сваіх творах3. У славянскіх мовах, дарэчы, існавала вялікая колькасць антрапонімаў, аснова якіх можа быць суаднесеная з імем Літво (Літва). Асабовыя імёны тыпу Litvo ці Litva або
    1	Preussische Chronik von М. Lukas David... mit Beifugung historischer und etymologischer Anmerkungen / Hsg. von Ernst Hennig und Daniel Fridrich Schutz. Bd. IVIII. Konigsberg, 18121817. Bd. 1. S. 5859.
    2	Падрабязней на гэтую тэму гл.: Трубачев A. В понсках едннства: взгляд фнлолога на проблему нстоков Русн. 3е нзд., доп. М., 2005. С. 86.
    3	Bielski М. Kronika Polska. Sanok, 1856. Т. 1. S. 252; Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Zmudzka i wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. T. 1. S. 46, 54; Сафоновнч Ф. Кройннка о початку п назвнску Лптвы ... собраная ... 1673 року. Кнів, 1992. С. 170171.
    22
    23
    Lutvo / Lutva фіксуюцца, напрыклад, y ранніх польскім і чэшскім іменасловах ды ў некаторых іншых1. Імя з’яўляецца скарочанай формаю поўнага двухкампанентнага імя Літавой (Літвой), якое паходзіць ад больш ранняга Лютавой у выніку перагаласоўкі лю > лі. Першая частка гэтага імені ў сваю чаргу паходзіць ад праслав. *l’ut. Ад гэтай жа асновы з дапамогай патранімічнага суфікса іч утворанае і найменне заходнеславянскага племені люцічаў. Толькі ў Хроніцы Хрысціяна Літва  гэта не племя, а зямля, зямельнае ўладанне, якое атрымала назоў наўпрост ад імя прашчурародапачынальніка.
    Дарэчы, як найменне тэрыторыі, харонім, выступае Літва ў першых згадках з 1009 г. пра забойства БрунаБаніфацыя “на мяжы Літвы і Русі” (in conftnio Litue et Ruscie). Поўныя адпаведнікі нашаму назову ў XIIXV стст. мы знаходзім на тэрыторыі Чэхіі і Славаччыны: у Чэхіі тапонім Litwa (варыянты Litava, Lythaua, Littawa, Lytowa, Lytauia, Lytawia, Litawan, Litowan); y Славаччыне тапонімы i харонімы villa (вёска, сяло) Lytua (варыянты Litoua, Lytoua, Litava), пазней як xapoнім terra seu possesio (зямля ці ўладанне) Lytwa, іншае ўладанне названае provincia (край, правінцыя) Lytwa (варыянты Litwa, Lethawa, Letavia, Lietawa, Lethavka)2. Чэшскія i славацкія лінгвісты тлумачаць