• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Лясун камандаваеў лесе, глядзіць за парадкам і не любіць, кагда людзі крычаць у лесе, порцяць дрэвы, грыбніцу. Лясун любіць збіваць з панталыку людзей, якія сабралісь іці ў лес.
    Раз мы пашлі з мамай у лес па чарніцы. Збіралі разам, у адным месце, патом я адышла трохі, да шчэ, проста сама не хацела адходзіць, а тады там віжу многа ягад, ажусё сіня, і тады далей яшчэ больш. I вот я збірала доўга, тадыўстала- няма мамы. Я і туды кінулась, і сюды - няма. Я пачала зваць маму, і яна потым учула,
    МІфОЛМІЯ
    ♦05
    тожа мяне заве, і я пашла на голас. 1 мне каэалась, што то там алгукнешіа. то Ўжо ў другім месцы. Доўга хадзілі, алг найшлісь. Мама піварыла, пгго ггга лясун м-блытаў мяне.
    Злпіганл ў о Каўпен), Логуклм рчп ад Пршмк Анагтасіі Аміхгіінд/іаўны, 1918 г. ».. 2004 &
    Русалка
    У нашай дзярэўні шмат іх, бо блізка рака. Хто гэта такія? Дзяўчыяы. што ўтоплі. Гаворуць, яны вельмі прыгожыя, з дліннымі белымі валасамі і зялёнммі вачамі. Сама я іх не бачыла, да і не хачу, баюся. А хто б не баяўся? Гаворуць, што ані маладых прыгожых хлапцоў зацягваюць в ваду. Яны дажэ інагда с вады выходзяць, па жыту гуляюць. Любяць яны слакатаць людзей. Бувала, ідзеш па жыце, а яно калышацца ва все бакі, дык гэта русалкі гуляюць. На дзеравах яны сядзяць, гушкаюцца на галінках і спяваюць тонкім і прыемным галасочкам, a галінкі дастаюць да вады. Дзеравы гэтыя растуць ля вады, дзе самыя глыбокія віры.
    Калі хтосьці з людзей, асабліва маладыя хлопцы, пачуюць тыя песні ды пой-дуць на голас, то дадому дарогуўжо не знаходзяць. Русалкі іх забіраюць з сабой. Шчэ я чула, у русалак цела пакрыта луской, як у рыбы, на месцы ног - хвост.
    А рыбакі расказвалі, што выварочвала яна іх сеткі, сувала ў сеткі ўсякі бруд. Бувала і пыталась дажэ патапіць людзей, пераварочвала лодку. Каб збавіцца ад русалак трэба перахрысціцца або намаляваць крэст на зямлі, яны гэтага вельмі баяцца і хуценька збягуць.
    Запісанаў в. Страдубка Лоеўскага р-на ад Бартнеўскай Ганны Андрэеўны, 1930 г. н„ Бартнеўскага Дзмітрыя Паўлавіча, 1930 г. н., 2004 г.
    Русалкамі становяцца маладыя ўтопленіцы-дзеўкі, якіх не маглі знайсці. Самі русалкі красівыя, з дліннымі валасамі, заместа ног у іх хвост, у косы свае яны ўсоўваюць кветкі, каб быць красівымі. Яны могуць вадзіцца не толькі ў вадзе, але і ў жыце.
    Калі русалкі ў жыце жывуць, дык у галаве ў іх вянкі з васількоў. Русалкамі дзяцей ггужалі, калі яны не слухаюць, а лезуць таптаць жыта, а маці не хоча, каб тапталі, дык кажа: «Вунь, русалка там!» Пужалі так. Калі русалка жыве ў вадзе, то яна можа зацягнуць цябе ў ваду, потым можаш не выйсці і ўтапіцца. Русалкі прыгожыя, і многія не думаюць, што яны могуць абмануць, задурыць галаву.
    Асобенна, калі вечарам прыдуць хлопцы купацца, можа паказацца ім русал-ка, яна будзе загаворваць тады таго хлопца, можа папрасіць, каб сарваўліляю, якая расце далёка ў вадзе. Хлопец паверыць, паплыве і можа акаэацца, што цвет далёка ці яго зусім няма, і не будзе сіл назад даплыць, і ён угопіцца, а русалачкі толькі будуць хіхікаць.
    Запісанаў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Прымак Анастааі Амксандраўны, 1918 г. н., 2004 г.
    406
    Чорт - гэта нячысцік. Ён нсвялікага росту з доўгім хвастом. рукі і ногі доўгія. На канцах кіпці. Цела пакрыта чорнай шэрсцю, на галавс вострыя вушы і рогі. Выраз твару заўсёды ў злобнай ухмылцы. Ён нічога харошага не дзслае людзям, Дзе ён ні паявіцца, там усягда сварка, праклёны, бойка. А чорту гэта нравіцца.
    Былі случаі, кагда чорт збіваў мужыкоў з правільнай дарогі, Восьедэе выгнўшы мужык па воду, дрэмле, конь ціха ступае. Праз мейкі час мужык прасынаецца, a конь стаіць распрэжаны ў незнакомым месцы. Усё гэта чортавы прадзелкі.
    Шчэ расказуюць, што калі паміраюць людзі, то некаторьтя пападаюцьу рай, а нека-торыяў пекла. Дык вот пекла - гэтатам, дзе чэрці жывуць, і туда пападаюць грэшнікі. Дак чэрці іх паджарываюць на скавародках. А праведныя пападаюць у рай.
    Бабуля расказвала, што ніколі нельга, седзячы на лаўцы, матаць нагамі, бо казалі, што гэтым ты калышаш чортавых дзяцей. Яшчэ чорт можа ператварацца ў людзей, жывёл. Кажуць, калі добры чалавек становіцца злым, пачынае піць, б’е жонку і дзяцей, то ў яго чорт усяліўся.
    Але як і ўсе нячысцікі, чорт баіцца малітвы і краста. Ен тады адразу знікае.
    Запісана ў в. Страдубка Лоеўскага р-на ад Бартнеўскай Ганны Андрэеўны, 1930 г. н,, Бартнеўскага Дзмітрыя Паўлавіча, 1930 г. н., 2004 г.
    Хлеўнік
    Хлеўнік - гэта істота, якая жыве ў хляве, у сараі. Ен смокча карову, і тады яна не дае багата малака. Можа карова захварэць ад гэтага, не браць есці, піць не хацець. Калі ў хляве хлеўнік, то карова ня хочазахадзіцьу хлеў, баіццаяго. Трэба пасля таго, як падоіш карову перахрысціць яе. А калі ў каня грыва заплецена, ды так, што нельзя расплесці, то гэта ласічка заплятае яе. Можа быць ласічка і беленькім, і рабенькім маленькім, тоненькім звярком. Хлеўнік можа заганяць каня ноччу так, што той назаўтра не можа нічога рабіць, можа нават захварэць і здохнуць.
    У нас было такое, дык гавораць трэба ў кутку ўтыркнуць пасвечаную вярбу, папырскаць сарай свяцонай вадой, а калі толькі прыдзеш з цэрквы на Вербніцу, то адразу ісці і пабіць жывёлу гэтай асвечанай вярбой, жывёла не будзе тады хварэць.
    Запісанаў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Прымак Анастасіі Аляксандраўны, 1918 г. н., 2004 г.
    Ведзьма
    Мама расказвала, як брат хадзіў гуляць, яшчэ да вайны было. Мы дома былі, а ён пайшоў гуляць. Гуляў доўга, калі ішоў дамоў было ўжо позна. А ўслед за ім свіння бяжыць. Ён пабег быстрэй дамоў, ускочыў у сенцы. Нас пазваў, кажа: «Глядзіце, якая свіння за мной бегла». А гэта, мама гаварыла, ведзьма была. Ператварылася ў калясо, не хацела, каб ён з той дзеўкай гуляў.
    Запісана ў е. Каўпень Лоеўскага р-на
    ад Прымак Анастасіі Аляксандраўны, 1918 г. н., 2004 г.
    Міфаіогія
    407
    Калі жанчына няверуюшчая і меластасункі з нячыстай сілай, то яна становіц-ца ведзьмай.
    Еслі ў дварэ акажацца нейкі мезнаёмы прадмет - яйцо, каструля або штосьці другое, то гэта падкінула ведзьма, каб нічога нс вялося. Еслі знаходзіш гэтыя вешчы, то нельзя брацьголымі рукамі, а іх трэбааднесці і ўтапіць. I (і яшчэможна выйці на перакростак і закапаць, і калі будзеш закапваць, то той чалавек абяза-цельна праявіцца. Будзе праходзіць там ці ехаць, гэтае месца як бы прыцягвае яго. Падкідвае ведзьма гэтыя рэчы для таго, каб увесь твой ураджай пераходзіў ёй, каб у цябе нічога не радзіла і нічога не ладзілася.
    Запісана у в. Каўпень Лоеускага ^на ад Вайцяшэнка Ганны Фядосаўны, 1923 г. н., 2004 г.
    Вадзянік
    Мой бацька расказваў, што калі быў маладым хлопцам, аднойчы пайшоў з сябрамі позна вечарам на раку купацца. На беразе распалілі вогнішча, пакупаліся ў цёплай вадзе, нагрэтай за дзень, і пачалі балавацца. Усе падлеткі любяць па-сваволіць. Смяяліся, крычалі, прыгалі праз касцёр. I тут з кустоў выйшаў нейкі дзед худы, малы, чорны ад гразі, увесь у якіхсьці лахмоццях і кажа: «Сціхніце, паршыўцы!» Але хлопцы не паслухаліся, яшчэ мацнейшага нарабілі голасу. дражніліся, крыўляліся, рагаталі. Дзед ім прыгразіў і знік. Ахлопцы працягвалі весяліцца. I тут пачулі нейкі страшэнны крык. Прыслухаліся. Крык змяніўся на рогат, потым на плач. Вогнішча нечакана затухла, нібы і не было яго. Раптам стала ціха-ціха, і толькі бьгў чуцен плёскат па вадзе, нібыта хтосьці велічэзны плыве прама да іх. Хлопцы перапужаліся і кінуліся уцякаць. Ім здавалася, што нехта гоніцца па пятам і вось-вось схопіць. Прыбеглі ў вёску, ледзь перавялі дух. А раніцаю сустрэліся і прыйшлі да згоды, што гэта быў вадзянік. Відаць, яны парушылі яго пакой, і ён вырашыў іх пакараць, крыху папугаць, а калі б спаймаў, зацягнуў бы ў ваду і ўтапіў.
    Больш хлопцы ноччу купацца не хадзілі на раку, баяліся.
    Запгсана ў в. Глушэц Лоеўскага р-на ад Гулевай Соф’і Ільінічны, 2005 г.
    Пра ведзьму
    У нас быў такі случай. Была жэншчына. Усе казалі на яе: «Ведзьма, ведзьма». 1 вот перад Купаллем чалавек натапіў баню. I вот тая ведзьма пайшла ў баню, упала там, абы што гаворыць. За яе, на вуліцу. Ну, вот пашло, што ёй нада было ўрэд каму-то здзелаць, а яна пакаялася. I вот ёй што-та здзелалася. Суткі так было, a патом стала нармальна.
    Ведзьма - гэта жанчына, мурзатая, згорбленая, як клубок, з чорнымі заплу-танымі валасамі, у белай адзежы.
    408
    Матка расказвала, піто калі пойдзеш гуляць і позна вяртаешся дамоў. пасля поўначы, можаш убачыць, як бяжыць-коціцца ведзьма, як клубок белы. Тады ўсеўцякаюць. Яна можа сесці каму-небудзь на плячо і будзепі везці, дакуль яна захоча. Можа чалавека пакалечыць. задавіць.
    Ведзьма можа накласці на чалавека закляцце. Мая цётка расказвала вось та-кую гісторыю. Прыехаўу дзярэўню пагорпінік. Гэта чалавек, які робіць гаршкі з гліны і ездзіць па вёсках і іх прадае. Дык вось, прыехаў ён у дзярэўню, а ўжо было пад вечар.
    Папрасіўся ён заначавацьу першым двары на яго шляху. Яго пусцілі. Пагор-шнік паставіў воз з гаршкамі цёмначы ў двары, павячэраў, і тут жа, ля возу, лёг на сена адпачываць, каб гаршкі не пакралі. А ў гэтую ноч у гаспадароў дома на-радзілася дачка. Пагоршнік прачнуўся ноччу нечакана і бачыць, штосьці белае падышло да вакна і кажа: «Пражыць табе, дзяўчо, 18 гадкоў, а будзеш ісці замуж, то ўтопішся ў калодзежы».
    Пагоршнік вельмі перапужаўся, не мог шалахнуцца, і праляжаў так да самай раніцы. I, канечне ж, расказаў усё, што бачыў і чуў гаспадару дома.
    Прайшоў час, дзяўчынка вырасла. Ёй споўнілася 18 гадоў, сабралася ісці за-муж за каханага. А бацька памятаў, што расказаў яму пагоршнік 18 гадоў назад і баяўся гэтага моманту.
    У дзярэўні быў адзін-адзіны калодзеж, і калі дачка выходзіла замуж, калодзеж абвязалі, крышкай накрылі, забілі. I што толькі не рабілі, а дзяўчына ўсё роўна ўтапілася. Якаясь чорная сіла цягнула яе туды.
    Дык вось я думаю, што гэта ведзьма прыходзіла пад дом і пракляла дзіця, каб пакараць бацькоў за штосьці.
    Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на ад Крамар Домны Сйяпанаўны, 1924 г. н., 2005 г.
    Мой дзядзька расказваў, што ведзьма можа быць чорнай кошкай.
    Аднойчы, калі ён позна вяртаўся дамой з поля, да яго пад ногі выскачыла кошка і пачала кусацца, шыпець. Дзядзька адкідваў яе, але кошка прычапілася намертва і да самай хаты не адпускала, навату сенцы забегла. Тады ён вышвыр-нуу яе на ганак і сказаў: «Ідзі адкуль прыйшла». А кошка там доўга яшчэ лязгала чымсьці, дзерлася ў дзверы і выла дзіўна, як чалавек. А бацька дзядзькі сказаў, што трэба было заламаць гэтай кошцы лапу, а назаўтра пабачылі б, хто ў дзярэўні ходзіць з паламанай рукой ці нагой.