• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Запісана ў г. п. Лоеў ад Марчэўскага Рыгора Сямёнавіча, 1935 г. н., 2005 г.
    Была ў нашым сяле адна вядзьмарка. Мы дажа з ёй дружылі. Зразу я яе баялася, яна ета замеціла і кажа: «Ты мяне не бойся, я табе нічога плахога не зраблю».
    У мяне ды каровы ўсё не вяліся, вот і той вясной здохла ў мяне карова. Аў су-седнім сяле хадзілі чуткі, што хазяін маладую карову хоча на мяса перавесці, бо вельмі праціўная была карова, падаіць яе вялікіх трудоў трэ було. Вельмі ж нагамі білася. Малако харошае, а скацінапаганая. Ну, я Таццяне (так звалі вядзьмарку)
    Міфалогія
    409
    і кажу, так мол, і так, дзіця бсз малака нс можа, а дзс купіць карону, не шаю. Ну, яна і кажа: «Купляй тую ў дзядзькі, нс твае клопаты, пяхай дзядзька прывядэе. ды толькі ў хлеў не ўводзіць, я сама».
    Купіла я карову, прывялі да хаты. Та пабыла ўхлявс яго мінут 20 і ўсё. Дзесяць гадоў жыла гэтая карова, якая ето была карова! Малако - адна смятана, а якая була рахманая! Болей у мяне такой каровы не було, во якая была сіла вядзьмарекая. Кажуць, што яна і ў ваўчыцу магла пераўтварыцца, но я гэтае точна не змаю і нс хачу напрасліну казаць. Дарма, што яе ўжо няма, для мяне яна была добрай.
    Яна тады ўжо перад смерцю казала: «Жалка, што не магу табе нічога перадаць, бо няма ў цябе сілы, а калі няма сілы, то і словы ні да часа».
    Вось такая была маладзіца. Дзядзька той, што карову ў яго купіла, усё дзівіўся, як гэта я карову такую цярплю. А я нічога яму не гаварыла, не трэ було.
    Запісана у г. п. Лоеў ад Лысенка Валянціны Фёдараўны, 1935 г. н., 2005 г.
    Гэта да вайны было. Мы ўсе дома сядзелі малыя, а брат пайшоў гуляць. Калі ішоў дадому, то ўслед за ім бегла свіння. Ён ўскочыў у сенцы і кажа: «Глядзіце. якаясь свіння бегла». А гэта не свіння, а ведзьма была. Яшчэ адзін расказваў, калі ён бьгўхлопцам: «Сяджу, - кажа, - з дзеўкай, аж каціццаарбуз». Енузяўпалку, ды палкай. А назаўтра, аказваецца, у адной бабы рука перабіта. А яна, аказваецца, ператваралася ў арбуз, не хацела, каб ён з гэтай дзеўкай гуляў.
    Запісана ў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Фядосенка Вольгі Аляксееўны, 1931 г. н., Прьімак Анастасіі Аляксандраўны, 1918 г. н., 2004 г
    Дамавік
    Дамавік - гэта той, якога вельмі цяжка заўважыць, але ж можна заўжды па-чуць. Людзям ён паказвацца не любіць, але ж за намі назіраюць яны амаль усюды. Яны маленькіх памераў і засяляюцца толькі туды, дзе добрым чалавекам пахне. He любяць яны хлусні і цёмных спраў. Калі чалавек дамавога не крыўдуе, яму пашанцавала, а калі ж нешта не так, пачынае ён паказваць свой нораў.
    Гэтую гісторыю распявядала мне мая маці. Яшчэ даўно, калі былі ветраныя млыны, хадзілі ўлетку начаваць туды дзеці, якія такім чынам сцераглі іх ад зло-дзея. Вось і ў гэтую ноч, як заўжды сабраліся яны, чалавек пяць, у млыне, селі ў кружочак і пачалі гутаркі весці. А ноч на двары светлая, месяц з неба так і блі-шчыць. I пацягнулася ў нас размова аб розных нячысціках. Хто што расказваў, вы-думляў, але ж мы разумелі, што гэтаўсё выдумкі. Удоваль нагаварыўшыся, пачало нас на сон браць. Леглі мы ўсе адзін да аднаго, каб цяплей было, і пачалі кожны свой сон чакаць. Прайшло некалькі часу. Хтоўжо спаў, аж падсопваў. А Акуліне не спалося. I тут пачала янаўлаўліваць на слых нейкія незразумелыя гукі з вугла. He паспела яна расштурхаць свайго суседа, як нехта над імі па балцы прабег, а я ляжу і нават дыхаць перастала. Пачалі прасынацца і астатнія. Глядзім, але нікога не можам убачыць у тым баку, дзе шорахі былі. А ўверсе кола было, якое ад вакна і месячнага святла асвятлялася. Чуем, нехта пайшоў да яго, тут раптам яно зашумела, загрукала, пакруцілася з хвілінку і зноў стала. Крокі пачуліся ад
    410
    тога колаўверх да акна, дошкі над ім так і стагналі, скрыпелі. Крокі сталі. вакол акнастала такая цішыня, што наваг мы змаглі ўлавіцьяго рытм дыхання. Потым праз хвілінку-дзвс нешта хуцснька пабегла к таму вуглу, адкуль усё пачалося. і раптам як закашляе нехта, быццам бы аўца якая - і ўсс знікла.
    Мы ўсе пасля гэтага не маглі заснуць і ўсс з неііярпеннсм чакалі раніцы, пры-жаушыся яшчэ бліжэй адзін да аднаго. I з гэтай пары кожнаму, хто не верыў у нячыстую сілу, прыйшлося прыняць за праўду.
    Запісана ў в. Малінаўка Логўскага р-на ад Камоўскай Людмйы Аптонаўны, 1952г. н., 2005 z
    У нас у дзярэўні гаварылі заўсёды, што калі ў хаце нядобра, часта хварэюць ці не ладзіцца што-небудзь, значыць, жыве ў хаце дамавік.
    Дамавік плахі. Я не ведаю, які ён, бо ён нябачны. Уяўляю яго мышшу, якая жыве ў мяне пад печчу, дзе складваю дровы і трымаю ўзімку курэй.
    Як у новую хату ідзеш на жытло, дамавіка звалі з сабой: «Дамавік, дамавой, я хазяін твой, а ты - мой памочнік. Я дамой - і ты са мной».
    Дамавіка заўсёды трэба зваць з сабой у новую хату, бо ён можа пакрыўдзіцца і нарабіць шкоды.
    Запгсана ў в. Сінск Лоеўскага р-на
    ад Крамар Домны Сцяпанаўны, 1924 г. н., 2005 z
    Я чула не раз, што дамавік ёсць у доме. Тады кажацца, што часы цікаюць. Прыслухаешся, яны ў адным вуглу цікаюць, тады ўжо ў другім, ну і гавораць, гэта дамавы. Гавораць добра, калі ёсць ён у хаце. Яго клікаюць:
    Дамавой, дамавой,
    Ідзі дамой,
    Будзеш дом сцярэгчы.
    Запісана ў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Фядосенка Вольгі Аляксееўны, 1931 г. н., Прымак Анастасіг Аляксандраўны, 1918 z н., 2004 г.
    Дзядок
    Нада было мне пекць паляніцы. Замесім і качаем, не ў воду мачаем рукі, а ў муку - называлісь паляніцы. Ета тожа к Дзядам пяклі. Ну, я ўчыніла і зрання, прыбегла ўжэ ўвечары, замясІла той хлеб. Стала я саджаць у печ, дык сын мой, яму гадоўдваз палавінай было, і ён лезеў дзяжу. Я прасіла, прасіла: «Не чапай!» Да нічога. Я рукі трошкі выцярла, за яго - на печ і к шэсці прывязала: «Сядзі, калі не слухаісся». Прывязала.
    Ен плакаў, плакаў, апатом крычыць: «Баба, баба, дзед і к нам маленькі, сівенькі прыйпюў!» Тая пытае: «Так дзе ён?» Аён крычыць: «Атут!» Аў нас перагародка была, мы не маглі бачыць. «Так, а куды ён пайшоў?» Сын гавора: «На кут». - «А ціпер там?» - «Німа».
    Міфалогіл
    411
    Калдун
    Мне от мама расказувала. Быў чалавек, што вот як стукнуў па сталу: «I авары праўдуі Гавары праўду!» I стол падымаецца, апускасцца, падымаецпа, аггускаецца. Так было тут, у Казярогах.
    Коцік
    Мужыку майму такбыло. На конях работаў. Прыехаўз работы, загнаў коней і ідзе дадому. I вот - коцік. Хоча ўлупіць аброццю, а ён уцякае. Хоча ўлупіць паміж ног, нельзя іці. Метраў сто так. А далей, кажа, размахнуўся да трошкі захваціў. Дык ён адбег, ды сеў, да як зарагоча, як чалавек. Я, кажа, без памяці ўжо прыоег дадому.
    Ласачка
    То можа і быў хлеўнік. Ну, вот у нас глядзелі, якая ў сараі ласачка бегае, глядзі яе цвет: рабенькая ілі беленькая, чорная, значыць такую скаціну нада дзяржаць. Яна будзе весцісь.
    Запісана ў в. Малінаўка Лоеўскага р-на ад Казлоўскай Людмілы Антонаўны, 1952 г. н., 2005 г.
    Яно, кажуць, карову смокча, і тады кароваў хлеў не заходзіць. А калі ў каня грыва сплецена, то кажуць, што ласічка заплятае яе. Гэта такі звярок беленькі, тоненькі, бывае рабенькі.
    Запісанаў в. Каўпень Лоеўскага р-на ад Фядосенка Вольгі Аляксееўны, 1931 г. н., Прымак Анастасіі Аляксандраўны, 1918 г. н., 2004 г.
    Я не ведаю хлеўніка. Гэта ж ласка пуджае кароў у хляве. Яна, як кошка, з пушыстым хвастом. Скача па каровах, а яны яе баяцца, бо ласка іх слакоча. Ка-торая карова баіцца - аж дзярэцца на сцяну. У мяне нават збягала за дзярэўню, а як спаймаеш, у хлеў не хоча ісці.	•
    Ласка можа паесці ці падраць курэй. Каб злавіць ласку, ставілі сіло (капкан).
    Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на
    ад КрамарДомны Сцяпанаўны, 1924 г. н.. 2005 a
    Нечысць
    Шчэ такое расказвалі. Аралі мужыкі трактарам на полі. Наперадзе балацян-ка. А там сталы стаяць пазасціланыя, столькі песень, столькі людзей. Завуць іх: «Хадзіце, хлопцы, вып’ем!» Яны думаюць: «Што ж ета такое?» Яны трактар заглушылі, перахрысціліся, дак як нічога і не было.
    412
    Прывід
    A то. казалі, жэншчына была ў Міхалёўкі. Чэцвсра дзяцей было ў іе. Да яна ўмерла. Да пачала хадзіць. Прыдзе, косы распусціць і кальгша дзіця. Ну. дмк дэед такі быў, Паўло. Лазіна якаясь спецыялыіая ё, ну, шчэ слова якое-та знаў. А яна ўсё ідзе да наступае на тую лазіну. Ён іе падняў і кажа: «Ідзі, a то вот етае лаэіны як сцёбну, дык будзе табе!» 1 яна перастала хадзіць.
    Адзін чалавек і к скірдзе прыехаў, туды залез да задрамаў. Тут едзе з Мохава конем, топат. Я, кажа, ляжу. Яно пад’ехала, за ногі - цоп. Я, кажа, зноў залез. Яно зноў сцягне. Мужык кажа: «Захарка, хваце табе дурыць». Захарка - то быў сторажам. Яно ізноў. Цягне ў чацвёрты раз. Той ускочьгў, перахрысціўся, няма-знаць, дзе што дзелася. Ён злез, нігдзе ні следу няма, ні капыта. Ну, кажа, я ўжэ і не заснуу, сон прайшоў.
    Русалка
    Русалка - гэта прыгожая вадзяная дзяўчына, якая жыве пад вадой у южнай старане ракі, пруда. Яны вельмі прыгожыя, валасы заўжды распушчаныя, пры тым розных колераў, але ж жанчыны іх не паважалі, і стараліся сваіх гаспадароў не пускаць адніх да вады, так як русалкі іх к сабе заманьвалі. Гэтаму сведчыць адна з гісторый пра плотніка Аўдзея.
    У нас тады яшчэ, як вё<;ка хутарам была, жыў малады, вясёлы, вельмі прыгожы плотнік. I вось аднойчы пайшоў ён паарэхі ў лес для сваёй каханай. Пайшоўдай і заблукаў. Хадзіў, хадзіў, Бог знае куды зайшоў, а тут ноч пачала збірацца. Вось ён і прысеў пад дрэва наступнага дня чакаць. Прысеў і задрамаў. Праз сон чуе, што нехта заве яго танюсенькім і прыемным галасочкам.
    Адкрыу вочы Аўдзей, але нікога не прыкмеціў. Зноў пачало яго на сон браць - апяць нехта кліча. Адкрыў вочы, пачаў яго страх браць і тут перад ім - бац! Русалка на трэцяй гале ад кораня сядзіць і яго да сябе падклікае. A месяц-та высока і ясна свеціць на яе - усё відаць, нават яе ўбранне на шыі, хвасце. Уся яна такая светленькая, уся ў срэбры сядзіць на ветцы і пакач-ваецца. Аўдзей так і застыў на месцы, а яна ўсё хахоча ды й яшчэ яго рукой да сябе падзывае. Ён, што зачараваны, пачаў да яе падыходзіць і тут раптам ачнуўся і хуценька пачаў хрысціцца і казаць: «Згінь, нячыстая, згінь». I наў-цёкі збірацца пачаў.
    Русалка як залямантуе, як заплача. «Чаго ты, лясное зелле, плачаш?» - спытаў Аўдзей. Тая, нічога не адказаўшы, вырвала з сваёй галавы тры чырвоных валасы з наступнымі словамі: «Ые захацеў быць са мной у вадзяных палацах - век табе ўсмешкі не адчуваць». Кінуўшы на яго тры валасы, плёснула аб дрэва хвастом і знікла.