Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Па шляху сапраўднай духоўнасці крочаць сёння і былыя выпускнікі гэтай навучальнай установы, якія пасля заканчэння вну сталі дырэктарамі, завучамі, настаўнікамі сярэдніх школ, загадчыкамі аддзелаў, супрацоўнікамі Міністэрства
466
адукацыі РБ, навукоўцамі, работнікамі органаў дзяржаўнага кіравамня. выдатні-камі адукацыі, члснамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вось ён, плён гой духоўна-сці, таго багатага bounty, прафссійнай кампетэнтнасці, якімі валодае калектыў выкладчыкаў вучылішча. Вялікія змены ў грамадстнс станоўча ўплываюнь на сур’ёзнае разуменне выкладчыкамі значнасці і важпасці той справы, якой зай-маюцца, аберагаючы і захоўвагочы агульначалавечыя і культурныя каштоўнасці народа, нацыі.
У Лоеўскім педвучылішчы заўсёды клапаціліся і сёння клапоцяцца аб тым, каб моладзь ведала багатуіо спадчыну свайго краю. Навучэнцы-краязнаўцы (а такіх нямала ў вучылішчы) за перыяд вучобы назапашваюць багаты матэрыял для музея «Спадчына», пачынаюць знаёмства з духоўным набыткам краю з яго мінулага. Што ж сёння шукаюць яны ў гэтым мінулым, чаму так пільна ўгляда-юццаўяго?
Доўгі час у Лоеве жылі Герой Савецкага Саюза, мясцовы «Марэсьеў» A. В. Каз-лоў, ўдзельнікі рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Гісторыя іх жыцця і дзейнасці - добры прыклад выхавання ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў. Напярэдадні 60-годдзя Вялікай Перамогі праводзіліся сустрэчы наву-чэнцаўз вядомымі людзьмі, удзельнікамі фарсіравання Дняпра, былымі воінамі дняпроўскіх дывізій, што ўдзельнічалі ўвызваленні Лоева, родзічамі загінуўшых герояў, паходы па месцах гераічнай гісторыі роднага краю. У навучэнцаў асаблі-ва абвастрылася пачуццё гонару за сваіх землякоў. Жыхары Лоеўшчыны, як аб тым сведчыць іх гераічны летапіс, заўсёды былі годнымі людзьмі, умелі любіць і ненавідзець, ніколі не гнуліся перад чужынцамі.
Вялікую ролю ў выхаванні духоўнасці, нацыянальнай самасвядомасці ва ўсе часы адыгрываў фальклор. Фантастычнасць чароўных міфаў і паданняў, вымысел народных казак, лірызм і цеплыня песняў, дакладнасць і прыгажосць прыказак і прымавак, дасціпнасць і мудрасць загадак - усё гэта прывучае думаць, садзей-нічае выхаванню высокіх грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў. Менавіта ў фальклоры праходзілі праверку на чысціню і трываласць жыццёвыя ідэалы беларуса, яго ўяўленні пра матэрыяльныя, маральныя, духоўныя каштоўнасці, пра сэнс жыцця.
На зямлі Лоеўшчыны здаўна любілі песні. Любяць і шануюць народную «крылатую» песню і ў педвучылішчы. Любяць выкладчыкі і навучэнцы. I калі я слухала яе ў выкананні хора вучылішча, адчувала, якая багатая і цудоўная нам засталася спадчына. Яна адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці моладзі, яе духоўнасці.
Услухайцеся ў пранікнёныя словы песні-гімна педвучылішча, сённяшняга педкаледжа «Прызнанне вечнае ў любові» (сл. А. Кукары, муз. А. Сусла):
Хвала табе, Дняпро сівы, Хвала тваім магутным хвалям! Жыццё тут пачыналі мы, Мы тут навукі пазнавалі. Мы тут вучыліся любіць, I душы напаўняюць любоўю, Мы навучыліся, як жыць, Бацькоўскі край, адным табою.
Гэта прызнанне ў любові да сваёй малой радзімы, якую любяць навучэнцы і выкладчыкі. Але, як вядома, з гэтай адзінай, сваёй, адметнай малой радзімы чалавек ідзе і прыходзіць да той Вялікай Радзімы - Бацькаўшчыны.
Па шляху духоўнасці
Абуджаюцьдобрыя ўспаміпы і светлыя пачуцці ўдзельнікі жаночага вакалыгага ансамбля вучылішча «Гаспадыпькі» (кіраўнік Канапляшк II. А.). краязнаўчага гуртка «Зямля маіх продкаў» (кіраўнік Сямапгка Л. М ), гуртка *Фамтазія і мы« (кіраўнік Шумігай I. Л.). Сцэнічнаму мжтацтву і майстэрству вучыць молалэь Канцавая Р. М. Гурткоўцы - пастаянныя госці ў школах, на прадпрыемствах Лоеўшчыны.
За высокія дасягненні і актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і абласных выставах тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнцы ўзнагароджваліся граматамі і дып-ломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Калі ўважліва ўглядаешсяўтворчыя работы навучэнцаў, адчуваеш іх адметнае стаўленне і да тэатра, і да музыкі, і да жывапісу. Умеюць яны «чытаць» «най-прыгажэйшую кнігу прыроды» Лоеўшчыны, радуюцца і праляцеўшаму буслу, і ўзбярэжжу Дняпра, і зарэчным заліўным лугам. Усё для іх мае сваё значзмне і свой глыбокі сэнс. Перад імі шырока раскрыты навакольны свет, свет жыцця, чысціні, прыгажосці.
Услухайцеся ў сціплыя прызнанні былых выпускнікоў вучылішча. «Мне вельмі пашанцавала. Усё жыццё побач са мной былі людзі, якія запальвалі агеньчык творчасці, не дазвалялі спыняцца на дасягнутым.
Самыя шчырыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць калектыву педвучылішча, сапраўдным майстрам педагагічнай працы, творчьш людзям, якія заўсёды ў пошуку, якія ўмеюць весці за сабой і ісці побач», - успамінае свае шляхі-дарогі, сваю Alma mater загадчык аддзела адукацыі райвыканкама А. Юкоўская. А былая настаўніца пачатковых класаў школы № 2 г. Лоева В. Тарасава, зараз пенсіянер-ка, з гонарам зазначае, што заўсёды чула толькі цёплыя словы падзякі ў адрас Лоеўскага педагагічнага вучылішча і ў вобласці, і ў рэспубліцы.
Гэтыя шчырыя прызнанні сагрэты цяплом сапраўднага чалавекалюбства. вялікага гонару за сваіх былых выкладчыкаў.
Паказчыкам сапраўднай годнасці чалавека, сімвалам гонару народа ва ўсе часы лічылася родная мова. Для педагагічнага калектыву вучылішча і наву-чэнцаў яна - найдаражэйшы і неацэнны скарб, які яны аберагаюць, ашчадна захоўваюць.
Доўгічас літаратурнаеаб’яднанне «Узлёт» (цяпер «Маладыя галасы» (кіраўнік Сусла Г. М.)) узначальваў Кукара А. У. (аўтар паэтычнага зборніка «Жаўруковая песня», творца выключнаталенавіты і апантаны ідэяй дабра і прыгажосці). Вялі-кі свет сваёй малой радзімы наблізіў ён да нас, з’явіўшыся ініцыятарам выдання паэтычнага зборніка «Песні над Дняпром» (з 35 аўтараў 17 - паэты вучылішча), зборніка паэзіі 40 выкладчыкаў і навучэнцаў «Дняпроўскія зоркі», выдадзенага да 40-годдзя навучальнай установы. У анатацыі да яго сказана: «Выкладчыкі і выпускнікі розных год, цяперашыія навучэнцы і работнікі педвучылішчаў сваіх вершах апяваюць родны край, зямлю, людзей, прысвячаюць свае радкі роднай маці і роднай мове, узлятаюць на крылах песні да зорак, услаўляюць чалавечую годнасць і подзвіг тых, хто аддаў жыццё за нас, мараць аб шчасці для людзей і светлым і святым каханні».
За кожным паэтычным радком гэтага выдання адчуваеш чысціню светапо-гляду аўтараў, іх уяўленні пра матэрыялы-іыя, маральныя 1 духоўныя каштоўна-сці, пра сэнс жыцця. I характэрная, сімвалічная назва зборніка, і даверлівасць, задушэўнасць паэтычнага радка пачынаючых творцаў сведчаць, з аднаго боку, пра іх арыентацыю на лірычнае самавыяўленне, споведзь пра запаветнае, з
468
другога, - аб высокай духоўнасці, грамадзянскасці, патрыятызме выкладчыкаў і навучэнцаў.
Матывы вернасці роднай зямлі, паэтызацыя яе народна-маральных каштоў-насцей, асэнсаванне нялёгкага гістарычнага лёсу з’яўляюцца вызначальнммі ў паэтычных задумах аўтараў.
Сімвалічны верш-прысвячэнне Бараўцовай Р. В. «Лоеўшчыне»:
Дзе ў спеце знойдзеш прыгажэйшы край, *
Чым ты, маё святое Прыдняпроўе?
Туг стромы берагоў, эялёны гаЙ
1 тутсям'і маёй пыслоўе і высноўе.
Сваё ўспрыманне радзімы ў былых навучэнцаў Малеева У., Місачэнка Л., Кашкар Н. Яны апавядаюць пра непарыўную сувязь з зямлёй бацькоў, з роднымі вобразамі і з’явамі, не раз назавуць і Лоеўшчыну, і Беларусь сваёй Бацькаўшчы-най. Яны вядуць своеасаблівы дыялог-споведзь, размову з імі, разумеючьг свой абавязак перад народам і Радзімай: «...і поўніцца родным і кроўным душа», «да-крануся душой да любімага краю», з ім сустрэчы заўсёды я так шчыра жадаю».
Тут сустракаюць шчодрым хлебам-соллю, Сардэчна запрашаюць пагасціць, Наладзяць вам вясёлае застолле, Тут песня дружбы і радасці гучыць,
- усхвалявана піша ў верпіы «Роднаму краю» Наталля Кашкар. I гэта не проста сцвярджэнне такіх вызначальных рыс характару яе народа, як шчырасць, га-сціннасць, чалавечнасць, добразычлівасць, шчодрасць. Гэтаяшчэ і праяўленне высокіх патрыятычных пачуццяў, актыўнай грамадзянскай пазіцыі пачынаючай паэткі. I міжволі думаеш, што такія выхаванцы зберагуць багатыя традыцыі род-нага краю, мараль і псіхалогію сваіх землякоў на гонкіх зямных раздарожжах, на складаных пуцявінах свайго жыцця.
Аў вершах А. Кукары «Родная мова», «Ці не мы беларусы...» адчуваеш натуру гордую, шчырую, адкрытую. Аўтар данёс да чытача свае пачуцці, свае адносіны да роднай мовы, сваю трывогу за яе будучыню: г
Ты песня і казка, матчына мова,
Ты з чыстых жыўцовых палескіх крыніц, Ты з нівы жытнёвай, пяшчоты вятровай, Ты з памяці, з суму сівых камяніц.
I высахнуць рэкі, а ты не змялееш, I вечны пад небам гучаць будзе спеў -Купала і Колас, і Быкаў, і Мележ -Вяковая мудрасць атуліць цябе, О, родная мова! Матчына песня!
Нам блізкія сёння думкі паэта, яго мастакоўская пазіцыя, яго ўрокі, якія набы-ваюць значэнне не толькі сур’ёзных абагульняючых вывадаў, але і ўрокаў дабра і чалавечнасці, і не столькі па абавязку службы, колькі па абавязку сэрца.
3 даўніх часоў народ Лоеўшчьшы адмоўна ставіўся да індывідуалізму, эгаіз-му, хцівасці, сцвярджаў ідэалы дабра, справядлівасці, спагады і міласэрнасці. Чытаеш радкі вершаў, прысвечаных маці, бацькам, і пачынаеш усведамляць, што яны, навучэнцы-дзеці, толькі звяно ў ланцужку пакаленняў. Ім наканавана здзяйсняць тое, што завешчана бацькамі. Нам гэты працяг бачыцца і ў непа-рыўнай сувязі паміж пакаленнямі выкладчыкаў і навучэнцаў вучылішча. «Ідучы» ў паэтычным зборніку «Дняпроўскія зоркі» побач, і тыя, і другія сцвярджаюць
Па шляху духоунасці
469
высокую духоўкасць, чалавечнасць ў адпш інах паміж людзьмі наогул. сваё ра-зумснне высокай годнасці беларуса:
Ці не мы даравалі дзяржаўпаіці мову -
Літоўскаму княству культуры at нову?
Ці не знашае «цемры» выходзяць Скарыны, Што яснотнасцю дум сваіх свст азарылі?
«Ці не нам, беларусам, не толькі па званшо, // Свет любоў падарьіў і агульна-прызнанне?» - піша літаратурны настаўнік моладзі Кукара Алесь у вертпы «Ці не мы беларусы...».
Большасць вершаў зборніка «Дняпроўскія зоркі» напісаны на рускай мове, мове, якая ў нас сёння таксама дзяржаўная. I гэта сведчанне таго, штоў Лоеўскім педвучылішчы добраўсведамляюць: у шматграннасці і разнастайнасці, у садруж-насці моў, культур, літаратур крыецца глыбокі агульначалавечы сэнс. На змену нацыянальнай абмежаванасці прыходзіць разуменне неабходнасці такіх уза-емасувязей, сінтэзу духоўных каштоўнасцей, духоўных узаемаўплываў. Наталля Гошка ў вершы «Не создан человек для однночества» шчыра прызнаецца: