• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Мікрааўтобус спыніўся ў Глушцы, на беразе возера, непадалёк ад сціплага абеліска ў бэзавым атачэнні. «Давайце паклонімся нашым салдацікам», - пра-мовілі спявачкі. Мы ўчытваліся ў залацістыя радочкі надпісу і дранцвелі ад адчування, на якой святой зямлі стаім: «На гэтым плацдарме ў ноч з 1 на 2 кас-трычніка 1943 года батальёны 467 стралковага палка аднымі з першых у 81-й Калінкавіцкай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі фарсіравалі раку Днепр. Гэта было пачаткам наступлення дывізіі ў складзе войскаў 61-й арміі па вызваленню Беларусі. За адзнакі ў баях пры фарсіраванні Дняпра і расшырэнні плацдарма імя Герояў СавецкагаСаюзаўдастоены...» 22 мужчынскія прозвішчы, па якіх можна чытаць каардынаты абаронцаў Айчыны.
    Тут, на маляўнічым узбярэжжы возера Глушэц, каля помніка лутаўчанкі заспявалі рускамоўную «Седнну». I ўзносіліся над хвалямі, ляцелі ў паднябессе згукі, што краналі да слёз:
    446
    «Сколько бед, сколько бед прннесла нам война!
    Седмна, ты моя, седшіа...»
    Песня - і як люстэрка іх уласных лёсаў.
    Вольга Рэвянок:
    - Наша зямлянка была адна на ўсю вуліцу. Дзверы нізенькія. Кожную ноч сал-даты прасіліся на начлег. Я да капітана всдала адзнакі. Гукі снарадаў вызначала. Чую, ляціць, і я «бух» на зямлю як той салдат.
    Здаецца, я твары іх помню. Мне дванаццаць гадоў было. Адзін зайшоў неяк, мабыць туркмен. Пілотачка ў яго маленькая. Мама гаворыць: «Шапачка ў цябе малая». Ен маміны словы пераказаў так: «Малы шапка».
    Пасля фарсіравання Дняпратутуся зямля была перавернута, зрыта бліндажа-мі, акопамі. Рыдлёўку нельга было ўсадзіць - скрозь метал. Я знайшла салдацкую сумку з-пад патронаў. Мама пашыла мне з яе кофтачку і спаднічку.
    Тры дзядзькі мае нафронце загінулі. Памятаю, яку Дзень Перамогі 1945та мы з мамай галасілі па іх. Аў 60-я лёс адносіў мяне далёка адсюль, аж у Таганрог. Паўтара гады адрабіла на заводзе «Красный котелыцнк» электразваршчыцай, была стаха-наўкай. Ды не вытрымала ад тугі па дому, вярнулася ў Лутаву. Працавала даяркай і цялятніцай. Аяк сталі мы спяваць, заўважыла нас Ірына Аляксандраўна Рудзько, тагачасны кіраўнік раённага аддзела культуры. Добра дапамагалі нам баяністы, два Пятры - Бондар і Плюшчай, а цяпер Эдуард Пархоменка. Нізкі паклон ім!
    Марыя Цыбульнік:
    - Возера наша было чырвонае ад крыві людской. I я, шасцігадовая, ужо не баялася з іншымі дзецьмі па трупах набрынялых у вадзе, як па падушках, вунь там, у Баброўніку, да Дняпра пераходзіць... А на зямлі, там, дзе ляжаў паранены ці забіты - трава парасла высокая, чорная.
    Маліцесь Богу, што мы перацеглі ўсё, вынеслі... Лёс так распарадзіўся, што сынок мой, Мікола, на вайну ў Афганістан трапіў. Вярнуўся паранены. Цяпер яму сорак восем, працуе ў Лоеве.
    Таццяна Хлебіна:
    - Я ў бацьку ўдалася, чарнявая. На вайну ён пайшоў з двума сынамі, Грышам і Васілём.
    Неяк у шпіталі сніцца бацьку: здаравушчая свіння, цэнтнеры тры, у канцы нашага агарода рые, ды так, што ў розныя бакі косці ляцяць, кавалкі мяса. Бацька ўстаў, а адзін з суседзяў па ложку пытаецца: «Чаго, Паўлуша, не спіш?» «Знаеце, хлопцы, - адказвае бацька, -такі сон бачыў, штоўсяго б’е. Пэўна, дома нешта не так». Аадзін паранены запытаў: «У цябе сыны ваююць? Два? Напэўна, на самым канцы вайны аднаго з іх не стане». Бацька тады за Грышу хваляваўся, бо ён усю вайну быў на перадавой, пайшоў з дому яшчэ ў 1938-м, на дзяйсцвіцельную... A не стала Васіля, меншага. Ен загінуў за чатыры дні да Перамогі, 5 мая 1945-га, на рацэ Одэр, у Германіі... Аў той час яны ўжо з Грышам марылІ пра сустрэчу, бо часці іх на той момант злучыліся, нагаў нагу ішлІ...
    У гасцінным, хлебным доме Хлебіных, што на ўскрайку Глушца, мы слухалі народныя песні-споведзі «Лутавы». У па-святочнаму прыбранай святліцы, з цэ-лым іканастасам абразоў, і спеўжанчын у наць^янальных строях падаўся нам як святая малітва ўдоў. За мілога, што «павёў за Дунаем каня запрагаці», за сястру-удавіцу, што прасілася ў брата перазімаваць, а той не пусціў, калі прызналася: «У мяне дзетак небагата, усяго восем, я дзевята...» Якая ж яна сугучная сённяшняму нашаму жыццю, гэта народная песня! I ці ж ведамы ёй межы? Водгукі яе ляцяць цераз Дняпро, наУкраіну, і не ўгадаць, чый жа на самой справе гэты жураў, што
    3 глыбінь жыватворных
    447
    хадзіў па бсражку? Ці той казак, піто ехаў «па нявесту, - пад капытам камень трэснуў, салавейка ў гаі свйнуў?...» Снаконвечная. радзінная. славянская. напга песня!
    Ой, хто каго вервенька любіць, Гой прыйдзе, прыйдэе праз воду...
    Тамара Шапавал, кіраўнік «Лутавы»:
    - Вы ўпэўніліся, што жывучы тут, у гэтай прыродзе, не спяваць нелыа. «Лу-тава» - гэта маё жыццё. Працую ў бібліятэцы, у 45-гадовым узросце скончыла культпрасветвучылішча. Спяваем мы разам 21 год. Я ўдзячна сваім жанчынкам. што ў любуіо пару пакліч іх для выступлення - і яны збяруцца. Прытупаюць, як ні цяжка, праз гэтыя два кіламетры між вёскамі, ці коніка запражэ Марыя Цы-бульнік, і з’едуцца. А такіх песень, як у нас, вы нідзе не пачуеце!
    Валянціна Кошчанка:
    - Увесь век тут жыву, у Глушцы. Дваццаць гадоў на ферме адпрацавала. Дзя-цей было чацвёра, цяпер трое... 3 маім лёсам... Калі б я не ездзіла спяваць, то ці б жыла?
    Галіна Чэрнянок:
    - Я таксама глушэцкая. Вельмі люблю «Ой, хадзіў жураў». Яна мне лёгка спя-ваецца. Дзеці раз’ехаліся, толькі Валя бліжэй усіх, у Бывальках. Дачка і сын у Мінску жывуць, яшчэ адзін сын у Добрушскім раёне. Васьмёра ўнукаў маю.
    Вера Рэвянок:
    - А мяне ў Лутаву аж з Магілёўшчыны занесла. Колісь у тую ж школу хадзіла ў Александрыі, што і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наш Прэзідэнт.
    Ужо паўвека на Гомельшчыне. Спачатку працавала па размеркаванню пасля сельгастэхнікума ў Брагінскім раёне. Аграномам, брыгадзірам, даяркай. бібліятэ-карам, пошту насіла 14 гадоў. Гаспадар мой памер, сын жыве ў Светлагорску, дач-ка - на Буда-Кашалёўшчыне. А песня мая любімая «Расці, расці калінонька...».
    Ды не, не толькі лірычны рэпертуар у «Лутавы». Ёсць і задзірыстыя прыпеўкі, што клічуць ускокі, накшталт:
    Палюбіць, дык палюбіць
    Прыгожага, вясёлага! А такога - нечага, Каторы дрэме з вечара!
    I з сябе саміх лутаўчанкі могуць паіранізаваць, прыгадаць прымаўку: «Пела. як бацькоўскі хлеб ела, а як стала свой, дык і голас не той!».
    «Лутава» - ыародны гурт у самым высокім вызначэнні слова. Мару пра тое, каб калектыў адзначылі на дзяржаўным узроўні, узнагародзілі адпаведна за бе-ражлівае захаванне песень і абрадаўроднай Беларусі. Яны шмат ездзяць, высту-паюць. Былі і ў Чачэрску, на абласным фестывалі фальклору. Шчодра дзеляцца сваім майстэрствам з дзіцячым гуртом-спадарожнікам у вёсцы Сяўкі. Перадаюць дзяўчаткам-школьніцам калядныя, купальскія, вясельныя песні сваіх матуль. Згадваюць ім пра перажытае: як пасля вызвалення краю з вясковымі ўдовамі ўпрагаліся і валачылі за сабой плугі. Каб узараць і засеяць палеткі, вырвацца з нішчымніцы і гора. Нядаўна натхнёных спявачак слухалі «Песняры».
    Для ўсіх іх, лутаўчанак, застаецца Радзімай гэты лапік зямлі ў пойме Дняпра. Галоўны рубеж іх лёсу, з якога ўжо не сысці ім у нябытбезыменнымі. Спявайце, цётачкі!
    148
    Тамара КРУЧЭНКА
    ЗЯМЛЯ IЛЮДЗІ
    Дзяражычы: свяшчэнны куток радзімы
    Вёска Дзяражычы ў Л оеўскім раёне прасціраецца па ўзвышаным беразе Дняп-ра. Гледзячы з яго вышыні ўніз, бачыш своеасаблівыя тэрасы-напластаванні. Уяўляеш, якой шырокай была рака калісьці.
    Восенню 1943-га тут ішлі жорсткія баі, гітлераўцы моцна замацаваліся: дзотамі, бліндажамі, рознымі сховішчамі, траншэямі быў зрыты бераг. Свяшчэнны гэты куток беларускай зямлі шчодра паліты крывёю нашых салдат і камандзіраў.
    У свой час начальнік палітаддзела 55-й Мазырскай Чырванасцяжнай страл-ковай дывізіі М. Б. Івушкін у кнізе «У грозныя гады» успамінаў: «Бой за вышыню 111,5 ішоў амаль суткі. Вораг прадпрымаў чатыры контратакі пад прыкрыц-цём танкаў, імкнучыся любым чынам вярнуць вышыню. He раз ствараліся тут крытычныя сітуацыі. Аднак бралі верх беззаветная адвага і высокае воінскае майстэрства нашых байцоў і камандзіраў».
    1322 воіны 61-й і 65-й армій, удзельнікіў фарсіравання Дняпра на Лоеўшчыне, знайшлі спачын у брацкай магіле ў вёсцы Дзяражычы. Тут пахаваны і дзесяць Герояў Савецкага Саюза: рускія Аляксей Еўдакімаў, Мікалай Міхайлаў, Васіль Пічугоў, Мікалай Яромушкін, Барыс Самсонаў, украінцы Павел Скалацкі, Іван Перахода, узбек Абдусалім Дзехканбаеў, казах Ідрыс Ургенышбаеў, якут Фёдар Папоў.
    82-гадовая Вольга Антонаўна Корж, карэнная жыхарка Дзяражыч, згадва-ла, што вызваленне гэтых мясцін далося вялікай цаной: «Столькі было пабіта вайскоўцаў, што ступіць не было куды». I 17-гадовы брат гэтай жанчыны. Мі-хаіл, загінуў і пахаваны ў гэтым мемарыяле. Пры сустрэчы з гэтай жанчынай падумалася: відаць, і мацуе яе Усявышні, дае сілы для жыцця, таму што спаўна выконвае яна свой чалавечы доўг, дбае пра ўшанаванне памяці тых, хто загінуў, вызваляючы родную зямлю.
    Насельніцтва сённяшніх Дзяражычу большасці сваёй пенсіянеры. «Напішыце пра нашых Марыю Якаўлеўну і Іваі-іа Лазаравіча Шкаляр, — параіла старшыня Бывалькаўскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Аіідрыянец. — Дастойныя людзі!»
    Утульны, дагледжаны дом гэтай сям’і наўскрайку вёскі, на вуліцы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Папова. Да Шкаляроў трапляеш праз вінаград-ны тунэль. Любуешся прасторным дворыкам з мноствам восеньскіх кветак.
    Зяшя ілюдм
    449
    Марыя Якаўлеўна і Іван Лазаравіч ужо 40 гадоў ралам. Выгадавалі дваіх сыноў. маюць пяцёраўнучак. Старэйшы са сваёй < ям’ёй жыве ў Мінску. працуе яа трак-тарным заводзе. Малодпіы ж застаўся ма Лоеўшчыне, у вёсцы Сяўкі, мехаетізаггар. Да бацькоў сыны з нявесткамі прыязджаюць, каб дапамагчы ў пасадцы бульбы (не так проста апрацаваць гектар зямлі), уборцы ўраджаю.
    — Мы, дзякаваць Богу, і самі яшчэ добра спраўляемся, — дзелішіа ўвішная Марыя Якаўлеўна. — Але ж, вядома, весялеЙ, калі дзеці прыязджаюць. хата ажывае.
    Дзецьмі сваімі Шкаляры-старэйшыя задаволены. Старанныя, працавітыя. ведаюць сапраўдную цану кавалку хлеба. Да бацькоў ставяцца э павагай, не за-бываюць павіншаваць з днём нараджэння, іншымі святамі.
    Мы ж завіталі ў гэты дом якраз у 62-гі дзень нараджэння Івана Лазаравіча. Мелі магчымасць упэўніцца, наколькі ён, ветэран Верхне-Дняпроўскага басейнавага ўпраўлення, дбайны гаспадар. У хату падведзена паравое ацяпленне, ладзіц-ца лазня. Ды і традыцыйная для вяскоўцаў жыўнасць вядзецца: конь, карова, парсюкі, куры. Іван Лазаравіч падпрацоўвае скотнікам у СВК «Ленінскі сцяг». Дапамагае вартаваць і тэхніку ў Дзяражычах, якія аддалены ад цэнтральнай сядзібы на 10 кіламетраў.