Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
I Марыя Якаўлеўна, ужо пенсіянерка, не сядзіць без справы. Летам дапамагае гаспадарцы ў апрацоўцы дзялянкі буракоў, здае малако дзяржаве. He пакінула жанчына і сваё пастаяннае месца працы — Дзяражыцкі ФАП. Завітаўшы ў гэтую дагледжаную будыніну ў цэнтры вёскі, ад загадчыцы Марыі Лобан пачулі шмат цёплых слоў удзячнасці ў адрас санітаркі Шкаляр. «Не ведаю, як бы я tvt без Якаўлеўны ўпраўлялася! Яна не проста санітарка, яна сапраўдны медык па ха-рактару — спагадлівая, душэўная».
На ФАПе абслугоўваецца звыш 300 чалавек — не толькі жыхары Дзяражыч, але і вёсак Цясны, Добры Рог. Большасць пенсіянеры, толькі чатыры дзесяткі чалавек ва ўзросце ад нуля да васемнаццаці. Вясковая амбулаторыя сёння спаў-на выконвае і ролю сувязіста з раённым цэнтрам, бо тут ёсць тэлефон. Даволі часта людзі звяртаюцца ў ФАП за неадкладнай дапамогай: бывае, што і ноччу выклікаюць і загадчыцу, і санітарку М. Я. Шкаляр.
Зімою, калі больш вольнага часу, Марыя Якаўлеўна любіць па вечарах займац-ца дыванамі. Згадвае ліпеньскае цвіценне дняпроўскага берага, кастрычніцкую пазалоту ясакараў і бяроз, і рукі, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, выводзяць непаўторныя ўзоры.
29 Зак1526
450
Тамара КРУЧЭНКА
ЯК ЖЫВЯЦЕ, МАРСІЯНЕ?
«Яшчэўдалёкай старажытнасці людзі звярнулі ўвагу на ярка-аранжавую зорку, якая час ад часу ззяла на небасхіле. Старажытныя егІпцяне і жыхары Вавілона называлі яе проста чырвонай зоркай. Піфагор прапанаваў называць яе Пірэй, што азначае «палымяны». Старажытныя грэкі прысвячалі ўсе планеты багам, і канечне, для бога вайны Арэса не знайшлося больш падыходзячага сімвала, чым чырванаватая зорка ў чорным небе. У рымскай міфалогіі Арэсу адпавядаў бог Марс. Так планета набыла сваё цяперашняе найменне». (Астраномія. Эн-цыклапедыя для дзяцей. Масква, 1999 г.)
Колькі ж таямніц хавае ў сабе Марс, як і ўсё тое, што хоча спасцігнуць чала-век! Пракладваючы барозны ў космасе, мы самаўпэўнена сцвярджалі ў адной з песень, што «і на Марсе будуць яблыні цвісці».
Даўно прагнула і я паназіраць, якія яны, марсіянскія яблыні, у майскім марыве вясновым. Ды вось даехала да Марса толькі цяпер, дачакаўшыся зімы. Казалі мне многія: абязлюдзела «планета», нічога там каларытнага, ніякай экзотыкі. I ўсё ж...
Маімі экскурсаводамі па марсіянскіх прасторах згадзіліся быць дырэктар КСУП «Страдубскі» Лоеўскага раёна Дзмітрый Міхайлавіч Выгляд (выгляд чалавек мае ўнушальны!) і сакратар Страдубскага сельсавета Тамара Пятроўна Шкурко. 3 імі на машыне і скіравалі мы на запаветны паварот з указальнікам «Марс».
- Зараз, канечне, у нас тут зацішша, - казалі мае спадарожнікі. - Спачывае ўсё наваколле, зімовая спячка. Многія марсіяне састарэлі і памерлі, многія з’ехаліў горад. I хаця ў вёсцы значыцца 24 жыхары, найбольш гэта дачнікі. Добра, калі чалавек пецярых застанем карэнных.
А першымі прывіталі нас наўездзе на вуліцу Садовую... індзюкі. Цэлы статак! Хто ж даглядае такую «армію»?
- Ды вунь гаспадыня спяшаецца, - сказаў Дз. М. Выгляд. - Вядомая ў ваколіцах Марса даярка, цётка Соня.
I сапраўды, з другога канца вуліцы імкліва набліжалася яна, Соф’я Мікалаеўна Лазарчук - невысокая ростам, жвавая жанчына. Пацікавілася, хто тут завітаў даяе марсіянскай хаты, з якою мэтай? Здівілася, бо даўно тут апошні раз журналістаў бачыла, лічы, ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, калі фатаграфавалі яе ва ўласным кветніку між вяргіняў для рэспубліканскага часопіса «Работніца і сялянка». Запрасіла нас у хату. Пераступіўіпы парог, паспяшалася гаспадыня да буфеціка
Як жывяце, марсіяш?
451
ў зале, дзе і захоўваецца яе Ганаровая грамата з нагоды 20-годдэя гаспадаркі. Перадавая даярка тагачаснага саўгаса «Уэыход» (цяпер КСУП «Страдубскі»), яна 40 год аддала працы на ферме.
- Ды я ж з 14 гадоў працую. Інакш і не ўмею жыць, - распавядае цётка Соня. - Гэта ўжо ў крыві! Колькі сіл е, столькі і буду працаваць. Колісь яшчэ зацемна запрагу каня - і на ферму за два кіламетры ў Страдубку, пазней - у Чаплін, а затым і ў Рэкорд ездзіла. He ведаю, што такое на лаве сядзець, як гарадскія пенсіянеры, ды і нашы некаторыя.
Цётка Соня век звекавала адна. Замуж не выходзіла, але, па яе шчыраму прызнанню, аддобрагачалавека нарадзіла сына. 40-гадовы Сцяпан і ягодружная сяменка - уцеха і радасць у гэтым жыцці. Жывуць дзеці ў Рэчыцы, часта наяз-джаюць, падвозяць маціўсё, што неабходна. Прынамсі, янаж ні чьгм асаблівым, акрамя хлеба, і не цікавіцца, жывучы практычна са сваёй натуральнай гаспадаркі. Ну чым не фермерша!
- Я ж яшчэ гектар зямлі апрацоўваю, гадую трыццаць пяць індзюкоў, чацвёра свінен, маю карову і каня, - расказвае Соф’я Мікалаеўна. Да нядаўняга часу ў гаспадыні былі дзве каровы, два кані, індзюкоў паўсотні.
За ўсё сваё жыццё толькі аднойчы і адпачыла марсіянка ў санаторыі «Чонкі» пад Гомелем. Калі мела нейкую вольную хвіліну— выіпывала хрэсцікам сурвэт-кі, настольнікі, ручнікі. Усе гэтыя выпраменьваючыя цеплыню і дабрьшю яе працавітых рук работы ўпрыгожваюць сціплую сялянскую хату, што заўсёды патанае ўлетку ў ружах і вяргінях. Зрэдку ўключыць цётка Соня тэлевізар, па-глядзіць чарговую «мыльную оперу» з Бразіліі ці Мексікі, паспачувае чужому лесу, ды па-сялянску мудра рассудзіць: «Без працы людзі нудзяцца, не ведаюць, куды сябе дзець».
Цётка Соня лічыць, што яе родны Марс - цывілізаваная «планета», бо знаходзіцца ўсяго ў двух кіламетрах ад ажыўленай трасы на Лоеў, паблізу ад Дняпроўска-Брагінскага вадасховішча, у двух кіламетрах ад прыгажуна-Дняпра. Прыязджае ў вёску аўталаўка, наведваюцца і камерсанты.
- Дзякаваць Богу, няма ў нас ніякіх трагедый, зладзейства. Жывем мірна. ціха. Бацькі тут, на сваёй зямельцы жылі і працавалі, знайшлі свой спачын, і мы тут ляжам, ля свайго Марса, - гаворыць цётка Соня, указваючы ў бок вясковых могілак.
У пошуках чарговага героя-марсіяніна праехалі ледзь не ўсю вёску. Дзе зачы-нены дзверы, дзе з гаспадаркай упраўляюцца, а каго, як, напрыклад, Івановых, забралі зімаваць у Холмеч ці ў іншыя месцы. Таму зазірнулі мы ў двор дома № 9 па ўсё той жа Садовай: штакетнік яго агароджы абкладзены кладамі дроў, зна-чыць, тут плануе жыць чалавек.
- Мікалай Сцяпанавіч Маркавец, - прадставіўся нам яшчэ адзін карэнны марсіянін. Унутры яго дома, як і ў цёткі Соні, адметныя прыкметы савецкага дабрабыту - усё тыя ж трумо, буфет, канапа...
- Ды ці шмат нам цяпер трэба? - разважае Мікалай Сцяпанавіч Маркавец, -Пенсіі 117 тысяч атрымліваю. Хапае мне аднаму. Агуркоў-салонікаў наставіў, цыбулі вунь цэлыя вязанкі вісяць над грубкай. He кажучы ўжо пра бульбачку, капусту, буракі, моркву. Хапае і гэтага дабра. Зямлі ў нас на Марсе - нямерана, было б здароўе працаваць!
He ад аднаго тутэйшага гаспадара пачула я гэты выраз: «у нас на Марсе», хаця правільна ў дачыненні да вёскі гаварыць «у Марсе». Відаць, і сапраўды плане-тарнага кшталту тут людзі!
452
Вось той жа Мікалай Сцяпанавіч. 28 гадоў адпрацаваў трактарыстам, каля пятнаццаці - камбайнерам. Л на старасці ў сваёй прасторнай хаце, якую колісь будавалі з жонкай для двух сыноў і дачкі, - жыве адзін. Як напамін пра гаспа-дыню - невялічкі буданчык сельмага, што прысуседэіўся ля хаты Маркаўца. Дзевяць гадоў таму памерла жонка. Сваталі да ўдаўца роэных кабет, але ён адналюб, кажа, «чым абы з кім побач, дык лепш аднаму». А дзеці пастаянна клічуць бацькуда сябе. Валерый, Віктар і Святлана добра ўладкаваны, маюць машыны, не забываюць старога. Да іх прыезду той то труса, то пеўня заб’е.
- Ды весялей у гэтых клопатах, - разважае М. С. Маркавец. - Гадую 30 кра-лёў, чатыры дзесяткі курэй, двух парсючкоў. У такіх клопатах і дні неўпрыкмет злятаюць, як тыя квіткі з календара. 3 Марса з’язджаць не збіраюся. Дзед яшчэ мой калісьці са Страдубкі сюды пераехаў. I ўсе яго 7 сыноў жылі тут. I я сабе тут прытулак знайду.
- А хто ж так назваў вашу вёску? - пытаюся ў Сцяпанавіча.
- Ды чуў я, што яшчэ ў 1924 годзе нейкі землеўпарадчык паназываў моднымі найменнямі нашы вёскі. Тут жа побач ёсць Рэкорд, Венера нават была, праўда, ужо вымерла, састарэла, - дзеліцца марсіянін. - Анекдот-быль чулі?
Аповед, запісаны ад жыхара вёскі Марс Лоеўскага раёна Мікалая Сцяпа-навіча Маркаўца:
- Паехаўу 70-я гады мінулага стагоддзя вядомы наш аднавясковец з прозвіш-чам Немлей у Маскву, на ВДНГ. Пасля ўзнагароджання за рэкордныя паказчыкі ў працы добра «узяў на грудзі». Ідзе сабе па праспекце, як той прафесар Плейшнер па Швейцарыі, крыху паводзячысяўбакі. Затрымаў яго міліцыянер. Маўляу, хто такі, адкуль?
- Ды з Марса я, - шчыра адказаў селянін.
- Ды ты яшчэ і жартуеш? - раззлаваўся служка пры выкананні абавязкаў і до-бра «з’ездзіў» бедалагу жэзлам. - Яшчэ скажы, што ў вас і Венера ёсць!
- Ды недалёка, у двух кіламетрах ад нас Венера... - збянтэжана выдыхнуў беларус, атрымаўшы яшчэ пару «гарачых».
- Ну а хоць прозвішча сваё згадаеш? - дабіваўся міліцыянт.
- Немлей! - гучна адрапартаваў чалавек з Марса, чым яшчэ больш «завёў» ахоўніка правапарадку.
- Я то не самлею, а вось ты ў мяне ў аддзеле міліцыі самлееш, - выгукнуў ча-лавеку форме і праводзіў пад аховай перадавіка сельгасвытворчасці ў належнае месца. А калі марсіяніна даставілі куды трэба і пазнаёміліся з дакументамі ста-лічнага госця, ад рогату супрацоўнікаў міліцыі, здавалася, трэсліся сцены. «Гэта ж трэба: Немлей, ды з Марса! I Венера побач! Ай ды беларусы!». Суправаджалі нашага земляка як ганаровага госця, пасадзілі ў цягнік на Беларускім вакзале.
- А вы прыязджайце да нас вясною, калі зацвітуць яблыні, - гасцінна запрашалі мяне марсіяне. Я ж прапаную такую ідэю: сабрацьу горадзеўсіх «бэйбусаў», што днямі туляюцца па дварах шматпавярховак і нідзе яшчэ ні гадзіны не працавалі, прывезці сюды, на падворкі сялян Лазарчук і Маркаўца. Хай вучацца ў марсіян, як выжываць трэба на Зямлі!
Русмкі^ уладарніцы расы...
453
Таццяна МАРОЗАВА
РУСАЛКІ, УЛАДАРНІЦЫ РАСЫ...
Абрад «Провады русалкі» на Лоеўшчьше як адметная з’ява русальнай абраднасці беларусаў
Плынь неадольная часу ляжыць паміж намі і нашымі продкамі. Аднак непа-хіснай застаецца асаблівасць чалавечага сэрца: магчымасць верыць. Гэта і яднае нас з мінуўшчынай, таму і цікавяць нас розныя вераванні, абрады, звычаі. У іх знаходзім і прыгажосць, і шчырасць, і прыцягальную сілу. У гэтым плане абрад «Провады русалкі» - адна з самых цікавых з’яўу каляндарна-абрадавым фальк-лоры беларусаў, цікавасць якога звязана з прысутнасцю ў ім галоўнага вобраза абраднасці - русалкі.