• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Дзяўчаты асобна ад жанчын пачынаюць вадзіць карагоды-танкі вакол насып-ных горак з пяску. Горкі насыпаюць загадзя бацькі дзеля таго, каб пасадзіць на іх па дзіцяці (своеасаблівая ахоўная магія ад нападаў русалкі). Калі дзеткі сядзяць на такіх горках, то іх добра відаць бацькам і яны не могуць ужо куды-небудзь знікнуць. Танок карагод называюць крывым, бо водзяць яго па крывой лініі ва-кол трох удзельніц ці гэтых жа горак з пяску. Падчас руху такі карагод ствараў фігуру, падобную на дзве злітыя васьмёркі.
    Пасля таго як зловяць русалку, яе вядуць ў цэнтр крывога танка і пакідаюць на горцы, а дзяўчаты пачынаюць вадзіць вакол яе свае карагоды. Русалка тут выступае як падаўніца добрага шлюбу: менавіта з ёй звязваюць дзяўчаты і хлопцы мары аб шчасці ў сваёй будучай сям’і. Старэйшыя жанчыны ў такіх карагодах не ўдзельнічаюць: яны збіраюццаў капліцы і спяваюць свае, жано-чыя песні.
    Пасля русалку вядуць празусю вёскуў жытз. пад рукі два русалы (ці рушчалы - хлоп-цы, якім даверылі праводзіць русалку), а за імі - моладзь, жанчыны, мужчыны, старыя, дзеці (гэты момант захаваўу сабе калектьгўны характар архаічнага свята). Такім чынам выводзяцьз вёскіўсё дрэннае- русалка тут быццам бы прыцягвае да сябе адмоўныя сілы.
    Шэсце выходзіць за вёску і спыняецца каля рэчкі. Дзяўчаты абмываюцьрусалку рачной вадой. У гэты ж час некаторыя з дзяўчат варожаць, пускаючы вяночкі па цячэнню. Калі сыйдзецца адзін вяночак з другім - значыць, выйдзе дзеўка замуж: «Вось мы, сяброўкі, з могілак назбіралі вяночкаў і бягом у рэчку. I вось так: кінем два вяночка, і чые вяночкі сайдуцца, тая замуж пойдзе. Можа, гэта саўпадзенне якое, а мая сяброўка кінула, і яны паплылі, паплылі ўмесці. А я ж кінула: адзін паплыў, а другі ў траўку, а потым нямножачка пастаяў і дагнаў таго вяночка. Тая ж падружка ўперад замуж пайшла, а я - тыдні праз два» (запісана намі ў 1993 годзе падчас фальклорнай экспедыцыі ў вёсцы Дзімамеркі ад Жупан Марфы, 1922 г. н. - Т. М.\
    lyaMKbjJiiid^
    457
    Увесь шлях ад рэчкі да жыта сунраваджаецца песнямі, прымеркаванымі менавіта да гэтага моманту абраду - правод.Ўнаў русалкі ў жыта. Музыка, жарты сціхаюць, і Толькі мелодыя русалыіай песні гучыць над наваколлем: над полем. наддарогаю, над вузенькаю палоскаю лесу, узносячысяўсё выпіэй і вытэй, прама ў бясконцую блакітнасць нябёсаў. Чым бліжэй становіцца жытмёвае поле. тым яшчэ больш урачыста гучаць словы русальнай песні, тым выразней пералівы мелодыі:
    Правяду русалку да бору, Ой, рана-не рана, да бору. А сама вярнуся дадому, Ой, рана-не рана, дадому.
    Правяду русалку да й грушкі, Ой, рана-не рана, да й грушкі. А сама вярнуся к падружкі, Ой, рана-не рана, к падружкі.
    Правяду русалку ў шчырай бор, Ой, рана-не рана, ў шчырай бор. А сама вярнуся ў таткаў двор, Ой, рана-не рана, ў таткаў двор.
    (Запісана намі ў 1993 годзе падчас фшіьклорнай жспед'ыцыі ў вёсцы Дзімамеркі ад Жупан Марфы, 1922 г. н. - Т. М.).
    Усе глядзяць на русалку, а тая, з тугой азірнуўшыся, раптам скідвае з сябе ўсю зеляніну і кідаецца праз жыта ў лес. У гэты час кожны з прысутных хапае па га-лінцы з адзення русалкі і хуценька вяртаецца ў вёску. Бягуць у агароды і кідаюць тыя галінкі хто ў гуркі (каб раслі добрыя), хто ў капусту (каб качан быў крэпкі, густы), хто ў бульбу. Русалчына адзенне мае магічную плодную сілу. Разрыванне адзення і вянка русалкі сімвалізуе заканчэнне вясны, надыход новай сельскагас-падарчай пары для селяніна і новага этапу ў прыродзе.
    Пасля гэтага свята працягваецца: люд збіраецца ў цэнтры сяла і танцуе, і спявае аж да поўначы. Дзяўчаты і жанчыны водзяць танкі, сядзяць на калодках і ўвесь час спяваюць русальныя песні, многія з якіх услаўляюць магічную моц русалчынага адзення.
    Так праходзіць абрад «Провады русалкі» ў вёсцы Дзімамеркі. У ім арганічна сінтэзаваны розныя абрадавыя дзеянні, распаўсюджаныя па ўсяму арэалу бы-тавання. Зразумела, што сам абрад, акрамя сваіх асноўных мэтаў (культу рас-ліннасці і ўраджаю, клопату пра шчаслівы шлюб), мае яшчэ і выхаваўчыя мэты* прывучыць моладзь шанаваць продкаў; навучыць дзяўчат глядзець за дзецьмі - і ў будні, і ў святы ахоўваць іх; абудзіць веру ў іншасвет, з якім можна наладзіць магічную сувязь, не раз’ядноўваць гэтую векавую традыцыю; шанаваць працу, хлеб, прыкладваць усе сілы дзеля атрымання новага ўраджаю.
    Душа народа не памірае, і таму сведчаннем гэты выдатны абрад, які змаглі захаваць на Лоеўшчыне. I ў гэтым - феномен народнай дуйіы, якая праз усе ня-годы можа заставацца сама сабон, захоўваць сваю спадчыну для нашчадкаў.
    30 Зак 1526
    458
    Уладзімір БОБРЫК
    3 МАТЭРЫЯЛАЎ ДА «СЛОЎНІКА ГІДРОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ»(ЛОЕЎСКІ РАЁН)
    Лоеўскі раён уваходзіць у склад Дняпроўскага басейна. На яго тэрыторыі працякалі і працякаюць рэкі Дняпро, Сож, Брагінка, Песачанка, на многія кі-ламетры разлілося Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча. Гэтыя спецыфічныя ўмовы спрыялі ў мінулым значнай забалочанасці мясцовасці, што прьгвяло да ўзнікнення ў поймах гэтых рэк шматлікіх вялікіх і малых старых рэчышчаў, азёр, балот, сажалак, крыніц, балацянак, забалочаных мясцін і г. д. Аб іх багацці свед-чаць звыш тысячы гідранімічных назваў, сабраных намі ў час дыялекталагічнай практыкі. Па слушнай заўвазе М. I. Надзеждзіна, «назвы - мова зямлі, а зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавецтва запісана ў геаграфічнай наменклатуры». Гэты каштоўны матэрыял адлюстроўвае спецыфіку прыроды роднага краю, гаспадарчую дзейнасць насельніцтва, сацыяльна-эканамічныя адносіны ў гра-мадстве і заключае ў сабе шмат цікавых звестак пра гісторыю гэтага рэгіёна для гісторыкаў, археолагаў, этнографаў, лінгвістаў. Нагадаем некаторыя назвы:
    АБАКУМАЎСКІЯ ДЖУНГЛІ - непраходнае балота (г. п. Лоеў).
    АБРЭЧАК- канава (п. Майск); прыток ракі (в. Чаплін, г. п. Лоеў).
    АГАРОДНІК- непраходнае балота (в. Шчытцы).
    АДРЫНІШЧЫ - балота (вв. Казярогі, Уборкі).
    АЗЁБКІ - балота (в. Дзімамеркі).
    АЗЁРЦЫ - балота (в. Чаплін); возера (в. Страдубка).
    АЛЕШНІК - балота (в. Ястрабка).
    АЛЁС - балота (в. Іванькаў).
    АЛЕСІН ВОСТРАЎ - балота (в. Вышкаў).
    АЛЬСЯНІК - балота (в. Дуброва).
    АЛЬХОВІК - балота (вв. Буда-Петрыцкая, Малінаўка).
    АМШАРНІК - балота (в. Шчытцы).
    АНДРОСАВА - балота (в. Усход).
    АНТОНАВА - крыніца (в. Пярэдзелка).
    АНЮЦІНА - балота (в. Новакузнечная).
    АРЦЁМАЎ ЛОГ - балота (в. Вышкаў-Бурыцкая).
    АСІНАВАЕ - балота (в. Старая Лутава).
    АСІНАВАЕ РЫЛКА - балота (в. Рудня-Бурыцкая).
    АСІНАВЫЯ КЛАДЗІ - балота (в. Вазон).
    АСТАПАВА - балота (в. Мохаў).
    3матзрылчаў да ' Слоунжа ггдронімаў Гоммынчыны» (Лосусхі роён)_______459
    АСТРАЎСКОЕ - балота (в. Астрапы).
    АФОНЯВЫ РАГІ - балота (в. Бывалькі).
    АШХАВАТАЕ- возера (в. Бывалькі).
    БАБ'Е - балота (п. Пабядзіцель).
    БАБРОВА - канава (в. Грамыкі).
    БАБРОВІНЫ - балота (в. Ястрабка).
    БАГАТЫ МОХ - балота (в. Мохаў).
    БАГЛЕЕВА - балота (п. Кірава).
    БАГНІСТАЕ - балота (в. Дзяражычы, г.п. Лоеў).
    БАЙДАКОВА- балота (в. Каўпень).
    БАЛЬ - балота (в. Мохаў).
    БАМ - возера (в. Суткова, п. Пабядзіцель); Днепра-Брагінскае вадасховішча (г. п. Лоеў).
    БАРАВІЦА- возера (в. Дзяражычы).
    БАРАВОЕ - балота (в. Казярогі, пп. Пабядзіцель, Прагрэс).
    БАРШЧОЎСКІ КАНАЛ - канава (в. Удалёўка).
    БАРЭЦКАЕ - балота (в. Барэц).
    БАТРАКОВА- балота (в. Усход).
    БЕГУНЁНКАЎ КРУГ - балота (в. Дуброва).
    БЕЛАВОДА - рака (в. Бывалькі).
    БЕЛАГАЛОВАЕ - возера (п. Прагрэс).
    БЕЛАЕ - балота (вв. Іванькаў, Сінск).
    БЕЛАЕ ПОЛЕ - балота (в. Сінск).
    БЕЛАЯ ГЛІНА - балота (в. Астравы).
    БЕЛЫ КОНЬ - балота (п. Смелы).
    БЕЛЫ МАШОК - балота (в. Бушацін).
    БЕЛЯВОЕ (БЕЛЕВОЕ) - балота (в. Ісакавічы).
    БЕРАСНЁЎКА - балота (в. Сяўкі).
    БЕРВІЦА - крыніца (в. Новая Лутава).
    БОРТНАЕ- балота (в. Новакузнечная).
    БРАГІНКА - рака (вв. Буда-Петрыцкая, Вулкан, Грамыкі, Малінаўка, Міха-лёўка, Удалёўка; пп. Кірава, Смелы).
    БРАДОК - балота (в. Дзяражычы).
    БРОХАВА- балота (в. Уборкі).
    БРЭЙСКІ РОЎ- возера (в. Гарадок).
    БУДНЕЦКАЯ БЕЛЬ - балота (в. Буда Петрыцкая).
    БУРЖУНКА- крыніца (в. Ліпнякі).
    БУШАЦІН - балота (в. Бушацін).
    БЯЗОДНАЕ - балота (г. п. Лоеў),
    БЯРОЗАВІЦА- возера (в. Гарадок); крыніца (вв. Бывалькі, Гарадок).
    БЯРЭЗІНСКАЕ - балота (в. Шчытцы, г. п. Лоеў).
    ВАЛАЎЦОЎ МОХ - балацянка (в. Сінск),
    ВАСІЛЕЎСКАЕ- балота (в. I Іовая Алішэеўка).
    ВАЎКАЎНЯ - балота (в. Дуброва, пп. Бодры, Кірава).
    BEP U 1 - балота (в. Шчытцы).
    ВЕРЫНЫ ГАЛЫ - балота (в. Барэц).
    ВЕТАЧКА - прыток рэчкі (в. Казіміраўка).
    ВІЛЫ - балота (в. Грохаў); возера (в. Бывалькі).
    B1PA- г .зера (в. Цясны).
    30-
    460_____________
    ВІТАЖ - балота (п. Прагрэс).
    ВІТАЧ - балота (г.п. Лоеў); раўчак (г. п. Лоеў); рэчка (г. п. Лоеў, п. Прагрэс).
    ВІТАЦКАЕ - балота (г. п. Лоеў); возера (г. п. Лоеў).
    ВІТАШ -возсра (г. п. Лоеў).
    ВІШАР - балота (вв. Буда-Петрыцкая, Бушацін, Мохаў).
    ВІШАРНІК - балота (в, Шчытцы).
    ВІШНЁЎСКАЯ САЖАЛКА - сажалка (в. Бушацін).
    ВОЛАК БЛІЖНІ - балота (в. Новая Алішэеўка).
    ВОЛАК ДАЛЫII - балота (в. Новая Алішэеўка).
    ВОЛАКАУСКІ МОХ - балацянка (в. Сінск).
    ВОСТРАЎ - балота (в. Новая Алішэеўка); балацянка (в. Глушэц).
    ВОЎЧАЕ - балота (п. Прагрэс).
    ВЫГАРЫ - балота (в. Ястрабка).
    ВУДЗІШЧА ~ балота (п. Кірава).
    ВУЖАР - балота (в. Буда-Петрыцкая).
    ВЫГАР - балота (г. п. Лоеў).
    ВЫСОКАЯ ГРЫВА- балота (в. Новая Баршчоўка).
    ВЫШКАЎСКІ ВУЖАР - балота (в. Вышкаў).
    В’ЮНІШЧА- балота (в. Барэц).
    ВЯЛІКАЕ - балота (в. Крупейкі); возера (в. Каўпень).
    ВЯЛІКАЯ ГРАЗЬ - балота (в. Будзішчы).
    ВЯЛІКІ БРОД - балота (в. Пярэдзелка).
    ВЯЛІКІЛЕС - балота (г. п. Лоеў).
    ВЯЛІКІ МОХ - балота (в. Ястрабка).
    ГАБРЭЛЕЎ ВЫГАР - балота (в. Новакузнечная).
    ГАДЗЮЧАЕ - балота (в. Барэц).
    ГАЛУБНІКІ - балота (в. Мікалаеўка).
    ГАЛЫ - балота (вв. Барэц, Мікалаеўка, Усход).
    ГАНЧАРКА - балацянка (в. Дзімамеркі).
    ГАНЧАРОЎКА- балота (в. Гарадок).
    ГАРАДЗІШЧА - возера (в. Гарадок).
    ГАРБАХІ - балота (г. п. Лоеў).
    ГАРОЖА - балота (в. Бывалькі).
    ГАРЭЛАЕ - балота (вв. Барэц, Грохаў, Дзімамеркі, Іванькаў, Казярогі, Кру-пейкі, Мікалаеўка, Мохаў, Новая Алішэеўка, Цясны, г. п. Лоеў).
    ГАРЭЛАЕ БАЛОТА- возера (в. Цясны).
    ГАРЭЛЫ АЛЁС - балота (в. Ястрабка).
    ГАРЭЛЫ БАРОК - балота (в. Бушацін).
    ГАРЭЛЫ КРУЖОК - балота (в. Крупейкі).
    ГАРЭЛЫ МОСТ - балота (в. Сяўкі).
    ГАРЭЛЫ МОХ - балота (п. Бодры).