• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Можна вызначыць і транспартную лексіку, якая называла розныя віды транс-партных сродкаў і іх частак: колавы транспарт: гарба «воз», пасцельнік «насціл у возе», роспускі «воз для вывазкі лесу»; санны транспарт: грынджалы, крынджалы «сані без розвальняў», самакаткі «ручныя сані», водны транспарт: байдак «вялікая лодка», пераплаў «параход», самаходка «цеплаход», чалка «плыт», лотка, чоўнік «чаўнок», баржа, лайба «баржа», бабайка «вясло на плытах», цуг «вясло» і інш.
    Асобную тэматычную групу складае рыбалоўная лексіка: назвы рыбалоўных прылад і іх частак: блёхалка, блісня, грузь «грузіла», закота, кульмень, падсака, сцябло; рыб: вербавік «лешч, які нерастуе», кляпец «плотка», краснаперка, лін, сібель, чарноха і інш.
    Прааналізаваная лексіка - розная па паходжанні і структурна-семантыч-най характарыстыцы. Асноўнае ядро яе складаюць уласныя спрадвечныя назвы, і гэта падкрэслівае яе старажытнасць і важнасць у лексічнай сістэме. Тыпы структурна-семантычнай матывацыі абумоўлены значэннем лексемы.
    26'
    436
    Так. напрыклад, назпы многіх прылад працы ц> асобы маюць алдзеяслоўнае ўтварэнне, матывуюцца дзеяннем, якое ўтвараюць: драчка (драць), лрапка (драпаць). капаніца (капаць), малатарня (малаціць), севалка (сеяпь). тканка (ткаць), снаваха (снаваць), жнсйка (жаць), назвы пабудоў і іх частак маюпь адсубстантыўнае ўтварэнне, яны матывуюцца месцам: запечак, падпрыпечак. прыпечак, прыгрэбнік, падмост, прыбаннік, прыстоннік, эрэдку дзеяннем: пастройка, перабойкі, продзелак. Месцам або аб’ектам працы матывуюцца назвы асобы: куратніца, куратнік, плугатар.
    Ёсць метафарызаваныя назвы: казырок «навес над дзвярамі», кабыла «скля-пеннеў печы», зладзейка «месцаў печы, дзе кладуць запалкі», шыйка «месца на печы паміж комінам і сцяной»; баран «рубанак з двума ручкамі», кастыль «всрх-няя ручкаў падоўжанай піле»; бародка «выступ ззаду ў сякеры» і інш. Гэта заа-морфная метафара (баран, кабыла), антрапаморфная (бародка, зладзейка, іпый-ка), метафарычны перанос па падабенстве прадметаў (казырок, кастыль).
    У складзе прааналізаванай лексікі нешматлікая група запазычанняў: германіз-мы: драбы, мурлаты, шпонка, шыфер, легар, стальвагі, шухля, шпонка; балтызмы: пунька, склюд, парпліца, крынджалы, куль; цюркізмы: гарба, інбар; лацінізмы: комін, кватэра. Як бачым, гэта назвы канкрэтных прадметаў - прылад працы, прыстасаванняў і іншых рэалій. He выключана, што назвы гэтыя запазычваліся разам з рэаліямі.
    Калі характарызаваць семантыку прааналізаваных лексем, то неабходна адзначыць, што ў выключнай большасці гэта адназначныя словы, што цалкам зразумела - яны называюць канкрэтныя прадметы, рэаліі, (у іх дакладная прад-метна-паняційная суаднесенасць), яны адносяцца да прафесійнай лексікі. I тым не менш у некаторых з іх назіраецца пашырэнне семантыкі, развіццё перанос-нага значэння, а ў асобных выпадках - набыццё экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі.
    Так, некаторыя назвы канкрэтных прадметаў набываюць вытворныя значэн-ні, становяцца мнагазначнымі, полісемантычнымі. Полісемантызацыя, ці як яе яшчэ называюць, семантычная дэрывацыя (утварэнне мнагазначнай лексічнай адзінкі) адбываецца рознымі спосабамі, але найчасцей у выніку метафарычнага або метанімічнага пераносаў.
    Прыклады метафарычнага пераносу, заснаванага на падабенстве формы рэалій: верацяно «прылада для ручнога прадзення ў выглядзе завостранай па-лачкі» > «вертыкальны шпянёкужорнах», заварат «градкі бульбы, размешчаныя ўпопераку канцы нівы» > «паварот ракі»; саха «шула, слуп» > «стоўб калодзежа»: паўпрыца «жалезны шворан у жорнах, на якім круціцца верхні камень» > «шпень у жорнах»; падабенства формы і месца размяшчэння: прыпечак «выступу печы»
    > «выступ у калодзежы».
    Метанімічны перанос адбываецца на аснове пераважна аб’ёмна-прасторавай сумежнасці. Тыпы пераносу разнастайныя: |мёсца ^ чалавек, | які там працуе: курат-нік «пабудова для курэй» > «чалавек, які іх даглядае»;|прылада працы -» чалавек, які з ёй працуе: свердзел «інструментдля свідравання дзірак» > «свідравальшчык»; месца -> прадмет^]які там знаходзіцца, застрэшнік «застрэшак, край страхі, які на-вісае над сцяной» > «сноп саломы для застрэшка»; падваротніца «шчыліна паміж варотамі і зямлёй» > «дошка, якая кладзецца там;[матэрыял^^ «жэрдкі, латы» > «плот з жэрдак» шалёўка «tohkuijjoiiii^ драўляных пабудоў» > «агароджа з дошак»:|пэўны аб'ём рэчыва -» мера яго:|капа «невялікі стажок» -> «адзінкалічэння, 60 снапоу» каромісел «каромысел» > «мера»
    Наіюднамспадарчая лгксгка Лмўйічычы__________________________
    437
    (два вядры), працэс -> прадмст] які пры гэтым выкарыстоўваеппа: строй -v> вядзенне, збудаванн^бўд^	для будоўлі»;[йаст^
    «пакой» > «гарадскі дом», «хага».
    Разгледжаныя тыпы метафарычнага і метанімічнага пераносаў выконваюпь намінатыўную функцыю, паколькі ўтвараюць новае нейтральнае значэнне. Утва-рэнне намінатыўнай метафары, якое адбываецца ў межах канкрэтна-прадметнай лексікі, засноўваецца на падабенстве энешніх прымет прадметаў і выкоявае класіфікуючую або ідэнтыфікуючую функцыю ў мове.
    Ад намінатыўнай метафары неабходна адрозніваць вобразную метафару, якая выконвае, акрамя намінатыўнай, яшчэ і функцыю характарыстыкі прадметаў, і па гэтай прычыне мае яркую экспрэсіўную афарбоўку: баржа «вялікае пласка-доннае судна для перавозкі грузаў» > перан. «лянівая, непаваротліваежанчына»; (аснова пераносу - асаблівасці дзеяння); заткала «скрутак з ануч, пакулля, якім затыкалі комін, пячную трубу» > перан. «брудная, неахайная жанчына» (аснова пераносу - знешні выгляд); капа «сена, салома, складзеныя конусам, невялікі стажок», > перан. «непаваротлівая, тоўстаяжанчына» (асновапераносу- фор.ма); грынджалы «сані без розвальняў» > перан. «ногі» (аснова пераносу - форма); шклюд «цяслярская сякера для абчэсвання бярвення» > перан «худы чалавек», «скупы» ; акіянка «пілаз тонкім палатном» > перан. «сварлівая жанчына» (аснова пераносу - унутраная асацыяцыя).
    Агульным атрыбутам, нааснове якога адбываецца перанос назвы, з’яўляецца пэўная адзнака формы або знешняга выгляду рэаліі: «круглы», «аб’ёмны», «тон-кі», «доўгі», «брудны». Адзначаны перанос заснаваны на прыблізным падабенстве аб’ектаў параўнання, у сувязі з чым у семантычнай структуры вытворнага зна-чэння развіваецца сема «падобны на...» Паколькі падабенства тут недакладнае, параўнанне носіць утрыраваны характар, што і абумоўлівае экспрэсіўна-эмацы-янальную канатацыю семантыкі і выклікае гумарыстычны эфект.
    Метафарычны перанос на аснове якаснай характарыстыкі аб’ектаў, іхунут-ранага падабенства - даволі складаны семантычны працэс, заснаваны на пэўных асацыяцыях. Семантычная карэляцыя прамога і пераноснага значэнняўу гэтых выпадках апасродкаваная, яна ўскладняецца асацыятыўна-псіхалагічнымі напла-ставаннямі, выкліканыміў свядомасці намінатара пэўнымі прыметамі і ўласціва-сцямі рэаліі: шклюд (цяслярская сякера для абчэсвання бярвення з доўгім, тонкім лязом) ->тонкі, завостраны -» худы -» згорблены -> нязграбны -> скупы (ланцужок асацыяцый); акіянка «тонкі, завостраны» > злы, сварлівы. Як бачым, перанос назвы ўскладняецца негатыўнай, зніжанай афарбоўкай. 3 усёй лексікі сустрэўся толькі адзін выпадак развіцця пераноснага значэння са станоўчай канатацыяй: падсяваха «сейбітка» > перан. «спрытная, рухавая жанчына».
    Такім чынам, дыялектная лексіка Лоеўшчыны яскрава адлюстроўвае асабль васці народнага жыцця і побыту, гаспадарчага ўкладу, гісторыі традыцыйнай культуры. Лексіка самабытная, яна вызначаецца яркім каларытам, дзякуючы празрыстай матываванасці, «жывой» унутранай форме. Разнастайная паводле семантыкі і сферы ўжывання, яна ў пераважнай большасці адносіцца да спрад-вечных назваў і займае важнае месца ў агульнай лексіка-семантычнай сістэме народна-дыялектнай мовы.
    ЛІТАРАТУРА:
    1.	Янкова Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны. - Мн.: Навука і тэхніка, 1982. - 432 с.
    2.	Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. - Мн.: БелСЭ, 1989. - 575 с.
    438
    Уладзімір КОВАЛЬ
    3 ЭТНАЛІНГВІСТЫЧНАЙ СПАДЧЫНЫ ЛОЕЎШЧЫНЫ
    У1982 годзе ў выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшаўу свет «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны», у якім змешчана каля сямі тысяч слоў і ўстойлівых словазлучэнняу. Аўтар названага слоўніка - былая загадчыца кафедры рускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта дацэнт Тамара Сямёнаўна Янкова (1919 - 2005), якая рупліва сабрала, сістэматызавала і апісала гэтае моўнае багацце. Збор матэрьіялу ажыццяўляўся Тамарай Сямёнаўнай у палявых умовах на працягу двух дзесяцігод-дзяў, з пачатку 50-х і да пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. У сярэдзіне 50-х гадоу ёю была абаронена кандыдацкая дысертацыя, дзе ўсебакова былі апісаны фанетьгч-ная і марфалагічная сістэмы, а таксама лексічны склад лоеўскіх гаворак. Асабліва падрабязна была даследаванаТ. С. Янковай гаворка карэнных жыхароў Лоеўскага раёна, якая сумяшчае асаблІвасці як беларускай, рускай, так і ўкраінскай моў.
    У чым значэнне «Дыялектнага слоўніка Лоеўшчыны» для сучаснага мова-знаўства? Як і кожны рэгіянальньі слоўнік, ён з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння лексіка-фразеалагічных, марфалагічных і фанетычных асаблівасцей аднаго са старажытных рэгіёнаў Усходняга Палесся. Варта звярнуць увагу на тое, што інфарматарамі Т. С. Янковай, як яна ў свой час расказвала аўтару гэтых радкоў, былі ў асноўным пажылыя людзі - пераважна малатсьменныя жанчыны 70-80-гадовага ўзросту як найбольш «кансерватыўныя» носьбіты дыялектнай мовы, якія ў найбольшай ступені захавалі яе асаблівасці. Слоўнік змяшчае лексіку, якая суадносіцца з асноўнымі фрагментамі моўнай карцІны свету сельскага насельніцтва тагачаснай Лоеўшчыны: назвы прадметаў хатняга ўжытку, назвы страў, вопраткі, абутку, прадметаў жывой і нежывой прыроды, сельскагаспадарчыя тэрміны, тэрміны роднасці; назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасці і г. д.
    Аднак акрамя ўласна моўнай каштоўнасці, «Дыялектны слоўнік Лоеўшчы-ны» з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння народнай духоўнай культуры -абрадаў, звычаяў, павер’яў, міфалагічныхуяўленняў аб навакольным асяроддзі. Трэба адзначыць, што ў дыялектных слоўніках, выдадзеных у савецкія часы, было вельмі складана (па прычынах цэнзуры) змяшчаць матэрыялы, звязаныя з рэлігійнымі і народна-міфалагічнымі ўяўленнямі. Тым не менш, аўтары такіх работ (як і Т. С. Янкова, і аўтары шырока вядомага «Тураўскага слоўніка») пры-кладалі ўсе намаганні, каб захаваць для нашчадкаў каштоўнейшую этнакультур-ную інфармацыю.