Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Барацьба нашага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў таксама знайшла сваё адлюстраванне ў тапаніміі. Так, у найменнях вуліц і завулкаў г. п. Лоева і населеных пунктаў раёна ўвекавечаны прозвішчы тых, хто вызна-чыўся падчас вызвалення тэрыторыі раёна, асабліва ў фарсіраванні р. Днепр каля Лоева ў кастрычніку 1943 г.: Акуцыёнак П. А., Аларын М. Р., Батаў П. L, Волкаў Е. Д., Даўлетаў Б. Я., Ермакоў Ф. А., Сухараў А. П., Фралянкоў А. Р.т Царыкаў Б. А., Шэвелеў М. А. 279 байцоў, камандзіраў і палітработнікаў былі ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза. У перамозе над ворагам адзначыліся і партызаны, падпольшчыкі. У гонар камандзіра пар-тызанскай брыгады «За Радзіму», сакратара Лоеўскага падпольнага РК КП(б)Б Сінякова Р. I. названа адна з вуліц у Лоеве. Гадонімы сведчаць, што не забыты лоеўцамі подзвігі землякоўГрыба К. П., які адным з першых фарсіраваў Дняпро і загінуўу баі (яго імем названа вуліца ў в. Бывалькі), лётчыкаў Казлова А. В.. Пінчука Р. С. (у іх гонар названы вуліцы ў Лоеве).
Лоеўшчьша мае багатую гісторыю: у ХІ-ХІІІ стст. уваходзіла ў склад Чарні-гаўскага княства, з сярэдзіны XIV ст. - у складзе Вялікага княства Літоўскага, з 1793 г. у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай адышла да Расійскай імперыі і толькі ў 1926 г. была далучана да БССР. I тапонімы - найкаштоўныя моўныя гістарычныя помнікі роднай зямлі.
ЛІТАРАТУРА:
1. Беларуская мова. Міжведамасны зборнік. Вып. 23. - Гомель-97. - С. 126-162.
2. БірылаМ. В. Беларуская антрапанімія. - Мн., Навука і тэхніка, 1966. - 327 с.
3. Жнвопнсная Россмя: Отечество наше в его зем., нст., плем., эконом. н быт. зна-ченнн: Лнт. н Белорус. Полесье: Репрннт. воспронзведенне нзд. 1882 г. - 2-е нзд. - Мн.: БелЭн, 1994.-550 с.
4. Жучкевйч В. А. Краткнй топоннмнческнй словарь Белорусснн. - Мн., БГУ нм. В. 14. Леннна, 1974. — 447 с.
5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лоеўскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. - Мн.: БелЭн, 2000. - 592 с.
6. Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т. 3. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984. - 311 с.
7. Яшкіч I. Я. Беларускія геаграфічныя назвы, - Мн.: Навука і тэхніка,1971. - 255 с.
Народна^аспадарчая лсксікп Логўінчыны
433
Аляксандра СТАНКЕВГЧ
НАРОДНАГАСПАДАРЧАЯ ЛЕКСІКА ЛОЕЎШЧЫНЫ
Гісторыя... Гэта маўюгівая сведка мінулага, гэта жывая памяць, настаўніца жыцця. Яна пралівае святло ісціны на падзеі мінулага, дазваляе зразумець су-часныя факты. Гэтыя словы Цыцэрона актуальныя і ў наш час. Гісторыя мае выключнае значэнне ў грамадскім жыцці. Ведаць яе абавязкова. Важным на-быткам гісторыі з’яўляецца народная культура.
Традыцыйная беларуская нацыянальная культура, якая гістарычна фарміра-валася на працягу многіх стагоддзяў, адлюстравала ў сабе народную мудрасць і вопыт, нацыянальную свядомасць і светапогляд.
Важнейшым кампанентам духоўнай культуры з’яўляецца народная мова. якая была і застаецца прадметам пільнай увагі даследчыкаў. Слоўнікавы запас народна-дыялектнай мовы ўяўляе сабой пэўным чынам арганізаваную лексічную сістэму, уякой знаходзяцца розныя паводле часу ўзнікнення, паходжання, тэрыторыі распаўсюджання, семантычнагааб’ёму і стылістычнай афарбоўкі словы. «Ядро» гэтай сістэмы, яе цэнтр утварае гаспадарчая лексіка, якая адлюстроўвае асноўны занятак карэнных жыхароў.
Гэта лексіка называе шматлікія рэаліі разнастайных народных рамёстваў, мно-гія з якіхужо зніклі або знікаюць, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Іх назвы. якія яскрава адлюстроўваюць гісторыю, самабытнасць і нацыянальны каларыт Лоеўіпчыны, з’яўляюцца неад’емным элементам народнай духоўнай культуры. Lx неабходна збіраць, вывучаць і тым самым зберагаць для будучых пакаленнях.
Як адзначаюць даследчыкі, гаворка Лоеўскага раёна ў сучасным стане не з’яўляецца аднароднай. У яе складзе гістарычна вызначаюцца тры асноўныя групы: гаворка карэнных жыхароў Лоеўшчыны, гаворка перасяленцаў з былой Мінскай і Магілёўскай губерняў і гаворка перасяленцаў з былой Чарнігаўскай губерні. У гаворцы карэнных жыхароў Лоеўшчыны пераплятаюцца асаблівасці як беларускай, рускай, так і ўкраінскай моў [1, с. 3].
У складзе народнагаспадарчай лексікі Лоеўшчыны вызначаюцца розныя тэматычныя пласты. Самую значную ў колькасных адносінах групу складае будаўнічая лексіка. Гэта зразумела, паколькі жыллё чалавека, гаспадарчыя па-будовы з’яўляюцца важнейшым кампанентам матэрыяльнай культуры беларуса, яны арганічна звязаі-іы з яго сацыяльна-вытворчым і бытавым укладам і века-вымі традыцыямі. Як вядома, менталітэт беларусаў выключна канструктыўны, стваральны. Дзе б ні пасяліўся беларус, у ііершую чаргу пачынаў ён уладкоўваць сваё жыццё, будавацца і апрацоўваць зямлю.
28 Зак.1526
434
У складэе будаўнічай лексікі вызпачаюцца роэныя тэматычныя групы, самую значную з якіх складаюць назвы жішсных пабудоў і іх частак: пастройка, закат (закота) «зашчытак», запір, лабок «франтон», застрэшнік, казырок *навес над дзвярыма», кватэрка «фортачка», комлата «пакой, хата», падваліны «ніжні вянок зруба», нарожнік «падстрэіпнік», паталок, столь, перабойка «перагародка*, под-Mvp «фундамент», пол, прыдзелак, прыдзелачка, хіжа, прыхатак «прыбудова*. прыстопнік «кладоўка», прыталака «перакладзіна паміж вушкамі дэвярэй*. шчыт «грэбень страхі». Асобна ў гэтай групе можна выдзеліць па колькасці мазвы печы і яе частак. Печ у сялянскай хаце займала віднае месца, яна адыгрывала важную ролю ў паўсядзённым побыце селяніна, у яго традыцыйных звычаях, абрадах і вераваннях. Печ была поліфункцыянальнай: на ёй гатавалі гарачыя стравы, выпякалі хлеб, варылі корм жывёле, ёю абагравалі памяшканне, на ёй сушылі рэчы, выграваліся малыя і старыя і г. д. [2, с. 397]. Таму і слоў для назвы печы і яе частак было многа: запечак, запечча, заткала, кабыла «скляпенне ў печы», камешнік «куток ля печы, дзе стаяць вілкі», комінак «выступ у печы», падпры-печак, падпрыпек, печак «фундамент у печы», прыпечак «прыпек», пяколак «тоеж», жарніца «месца на прыпеку, куды выграбаюць жар», пячурачка «нішаў сцяне печы», стаяк «комін», труба «комін, дымаход», цялешнік «чалеснік»,ямка «месца ў печы, куды заграбаюць жар».
Даволі разнастайныя на Лоеўшчыне назвы гаспадарчых пабудоў і іх частак: інбар «свіран», пунька «пуня», сцёбка «варыўня», драбы «яслі для сена», пагра-бец «пограб», падмост «падвал», прыгрэбнік «склеп», падвосець «ямкаўвосеці, у гумне, дзе кладуць агонь», прыбаннік «прылазнік», прыгрэбня «насціл пад склепам», прыдзелак «прыбудовадахлява», прыістобашнік «прыбудова да істоп-кі», прыклетнік «прыбудова да клеці», прыстопнік «кладоўка», чулан «камора», гуўно «гумно», шопа «памяшканне без сцен для гаспадарчых мэт», «паветка над склепам, стогам» і інш.
Адметнае месца ў аналізуемай ЛСГ назваў з агульным паняційным полем «будаўніцтва» займаюць назвы будаўнічага матэрыялу: доска, дубіна «матэрыял з дубу», дыль «брус», ігліца «брусок, якімзамацоўваюцца дошкіў дзвярах», жэрд-ка, леска «доўгая, тонкая жэрдка», мурлаты «бэлькі», нагаловіч «перакладзіна, якая трымае вушакі зверху», забойка «шчыкетнік», падмоснікі «лагі», паплёт «жэрдкі, латы», пахі «выемкіў дошках», саха «шула, слуп», страпіліна «кроква», тычкі «жэрдкі, якія кладуць паверх саломы на страсе», цялеш «кавалак бервяна», шалёўка, шпонка «драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі», шчотка «дошкі, якія прыбіваюцца ўпоперак да лат», шыферынка «ліст шыферу» і інш.
Разглядаючы групу будаўнічай лексікі, нельга абысці ўвагай і назвы інстру-ментаў і прыстасаванняў: драчка «цяслярскае прыстасаванне», калёўка «рубанак для выбірання ўзору на налічніках», калодка «частка рубанка», кіянка «драўляны малаток», фігурэй «рубанак, якім робяць фігуры», баран(ак) «рубанак з дзвюма ручкамі», легар «вага», сакера, шклюд «шырокая сякера для часання бярвенняў», кастыль «верхняя ручка ў падоўжанай піле» і г. д.
У колькасных адносінах пасля будаўнічай лексікі вызначаюцца сельскагас-падарчыя назвы. Гэтатлумачыцца тым, што сельская гаспадарка, земляробства былі асноўным відам заняткаў, працоўнай дзейнасці беларусаў. У складзе ЛСГ назвы прылад сельскагаспадарчай працы: бабка, патрапашка, трапашка, мян-ташка «кавадла, якім клепяць касу», грабцы «граблі, якія прьшацоўваюцца да касы», драпка, капаніца «матыка», капіца «частка цэпа, зробленая з рэмня», малатарня, стальвагі «драўляныя ворчыкі»; назвы жорнаў і іх часткі: драчка
Наіюднсі-мгпсідсфчал лгксікп Логуйічымы 435
«ручныя жорны», жорван «жорны», дылі «дашчаньг пасціл. на якім ляжыць ніж-ні камень у жорнах», лечая «адтуліна ўжорнах», парпліца, паўпрыца «жалезны шворан у жорнах», спадняк «піжні каменьу жорнах», вяршняк «верхні каменьу жорнах», заступ «рыдлёўка, лапата», шухля «лапата, шуфель», навільнік «вілы здоўгім вілачнікам»;
назвы сельскагаспадарчых культур: азімка, жніўні «рунь», кардошка, кар-топель, картоплі «бульба», красная «гатунак бульбы», пшанчанка, семякутпка, скарада «усходы жыта ўвосень», турчанка «сорт бульбы», уруна, урун «рунь», хлеб «збожжа, жыта», чарнушка «цыбуля», часнак, ярушка «яравое жыта»;
асоб, якія займаюцца сельскагаспадарчай працай: жанец «жнец», жнейка «жняя», куратнік «мужчына, які даглядае курэй», куратніца «жанчына, якая да-глядае курэй», падсяваха «сейбітка», плугатар «араты»;
хатніх жывёл і птушак: жэраб, жэрваб «жарабец», кура, пярэдайка, пятух, трацяк «трохгадовы конь», цяліца «цёлка»;
спосабаўукладкі збажыны, сена, саломы, сельскагаспадарчых культур: бабка «10 снапоў», залом «пераход стогаўконусную форму», кукла «звязка пачэсанага лёну», куль «вялікі сноп», палукапак «капа з 30 снапоў», скірта «вялікая ўкладка снапоў у полі», ярус «капец (бульбы)»;
зямельныхугоддзяў, надзелаўзямлі: гоні «кавалакполя», заварат «градкабуль-бы», кардаплянішча «бульбянішча», пар, прыпар «папар», ггусташ «незасеянае поле», пустыня «неўрадлівае поле», пшанішча «поле, на якім расла пшаніца», траціна «трэцяя частка надзела»;
адыходаў пры апрацоўцы сельскагаспадарчых культур: жамкі, жам «жаме-рыны», лупа «астаткі пасля прасейвання мукі», субар «адходы жыта, проса, ячменю»;
пабудоў для жывёл: кашара, куратнік, летнік «летняе стойла», свіношнік, свінушнік.
У ліку астатніх тэматьгчных груп у колькасных адносінах можна вылучыць лексіку ткацтва, якое таксама займала важнае месца ў сялянскай хатняй вы-творчасці. Гэта назвы ткацкага стану, прыстасавання для вырабу тканін у хатніх умовах: кросны, ставы; частак ткацкага стану: бёрда, галава, дошчачка, жураўка, качулка, набілкі, наватка, пакацёл, панарад, рубашка, чыны, снавадла, сукала, трубка, трысцё, увой, хлудзец, храставіна, чыноўкі; назвы намотаных нітак: адноручак, пачынак; віду ткання: парэкулі; памылак пры тканні: блізна: меры палатна: губка, сувой; асобы, якая займаецца тканнем: снавака, снаваха, ткаха.