• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Цікавымі з’яўляюцца паданні, звязаныя з паходжаннем нашага гарадскога пасёлка. У летапісных крыніцах Лоеў упамінаецца яшчэ ў 1505 г. як «Лоева гара». Аднак многія вучоныя ўпэўнены, што гэта ўсходнеславянскае пасяленне існавала тут яшчэ намнога раней - у XI - XIII стст.
    Адна з версій паходжання назвы Лоеў звязана са словам «лой» - тлушч. Маг-чыма, купцы, якія плылі па Дняпры, спыняліся ў гэтым месцы, каб папоўніць запасы ежы, і бочкі з лоем захоўвалі на прыстані.
    А, магчыма, назва сучаснага райцэнтра пайшла ад слова «лойва» - човен для некалькіх вандроўнікаў, ці ад імя Лой - заснавальніка паселішча.
    Аналагічныя назвы сустракаюцца і ў Расіі, і Украіне. Таму не выключана, што перасяленцы з Валыні, Падоліі, Галіцыі з’явіліся тут ужо ў перыяд Кіеўскай Русі.
    У 2005-м г. Лоеў адзначыў свой 500-гадовы юбілей. Напярэдадні гэтай даты прайшла раённая прапагандысцкая акцыя «Мой горад, маё жыццё», праводзілася шмат мерапрыемстваў пад дэвізам «Мой горад вечна малады».
    Наш гарадскі пасёлак над Дняпром усё прыгажэе, дзякуючы працавітым, добразычлівымлюдзям, якія жывуцьтут, кахаюць, нараджаюцьдзяцей, будуюць дамы, вядуць гаспадарку, вырошчваюць хлеб, саджаюць скверы і паркі.
    Мы любім свой Лоеў і лічым, што нямаў свеце больш прыгожай мясціны. Тут чуеш рэха стагоддзяў, з’яўляешся сведкам непарыўных славянскіх сувязей, якія ваўсе часы дапамагалі нашым народам адольваць ворага, падпітваць роднасныя культуры такімі падобнымі вобразамі, мелодыямі, традыцыямі.
    Жыві і квітней, мой Лоеў!
    27 Зак.1526
    418
    Людміла Гемадзьеўна МЕЛЬНІКАВА
    ФАЛЬКЛОРНАЯ СПАДЧЫНА -НЯСПЫННАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    Мы - сучасныя людзі, але захоўваем легенды, паданні, казкі, звычаі, абрадьі, часам не ведаючы, адкуль яны бяруць свой пачатак. А звязаны ён з міфалогіяй. I зараз на Лоеўшчыне ў густых лясах, ва ўрочышчах, у жыце, на берагах глыба-каводнага Дняггра можна пачуць «далёкія галасы мінулых эпох», песні русалкі ў час выканання абраду яе праводзін:
    Павяду русалку з лесу, Рана-рана з лесу, 3 лесу да ў ядронае жыта, Вот там русалцы і жыці.
    Ад той старажытнасці засталіся «русалкіны сцяжынкі», якія яшчэ захавала людская памяць. У Лоеўскім раёне да сённяшняга дня захаваліся ўспаміны пра прыгожы і паэтычны вобраз русалкі. Калісьці ён бытаваў у Лоеве, вёсках Бы-валькі, Дзяражычы, Дзімамеркі і інш.
    Праблема сувязі эпох заўсёды была адной з самых галоўных і вызначальных для людзей. Што мы сёння шукаем у нашым мінулым? Чаму мы так пільна ў яго ўзіраемся? Чаму так карпатліва і беражна збіраем народныя скарбы?
    Легенды, паданні, казкі, каляндарныя святы і абрады - самыя далёкія галасы мінулых эпох, якія даходзяць да нас сёння і звязваюць кожнае новае пакаленне з пачатковымі вытокамі нашай гісторыі. I гэта не выпадкова, бо ў вуснай народнай традыцыі ўтрымліваюцца цікавыя прыкметы і павер’і, звязаныя з нараджэннем, вяселлем і пахаваннем.
    Адраджэнню святаў, а таксама народных рамёстваў у іх нацыянальна-сама-бытных формах (лозапляценне, саломапляценне, разьба па дрэве, ткацтва, вышыўка) садзейнічала вялікая работа аддзела культуры, метадычнага цэнтра народнай творчасці, раённага і сельскіх Дамоў культуры, клубаў, бібліятэк. Яна праводзілася згодна з раённай праграмай «Жывая памяць Лоеўскага краю». У ходзе яе рэалізацыі былі сабраны і запісаны матэрыялы па краязнаўству, фаль-клорныятворы, апісаны колішнія каляндарна-земляробчыя, сямейна-абрадавыя святы.
    Своеасаблівым зводам цікавых архіўных і краязнаўчых матэрыялаў, якія захоўваюцца ў клубных установах, бібліятэках, з’яўляюцца летапісы вёсак і гаспадарак. У раёне складзена картатэка назваў рэчак, урочышчаў, населеных пунктаў, якія зараз не існуюць.
    ФліьшоР'ная сппдчына - няспыннші пйюімшць 419
    \ раённым метадычным цэнтры народнай гворчасці маюцца карчатэкі інфар-матараў-носьбітаў коліпппх свят і абрадаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    Пры Уборкаўскім сельскім Домс культуры вось ужо ссм гол дэейнічае юнтр народных рамёстваў. Яшчэ да яго стварэння э 1986 года тут пачало сваю работу аматарскае аб’яднанне «Гіакой майстроў», якім кіраваўУ. Р. Бабраўмічы-дырэктар вышэйназванага Дома культуры. Гэта вельмі таленавіты чалавек. 3 даяцінства ён любіў спяваць, маляваць, з’яўляецца актыўным удзельнікам мастацкай са-мадзейнасці (стаяў ля вытокаў стварэння народнага ансамбля народяай песні «Пралеска», ансамбля пародных інструментаў «Жалейка» і іншых калектываў мастацкай самадзейнасці Дома культуры, неаднаразова ўзнагароджваўся дыяло-мамі і граматамі).
    Члены аматарскага аб’яднання «Пакой майстроў» займаліся разьбой па дрэве, пляценнем кошыкаў, жывапісам, рабілі рэчы з металу. На базе гэтага аб ядмання праводзіліся раённыя і абласныя семінары работнікаў культуры. Сярод лепшых майстроў-метадыстаўу раёне можна назваць Міхаіла Чарнавокага, Мікалая Тру-ма, Яўгена Жарына, Валянціну Бярнацкую.
    Адзначым, што і зараз у цэнтры рамёстваў падтрымліваюцца гэтыя традыцьгі. Вядзецца работа па шматлікіх накірунках: выяўленне майстроў дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва і вывучэнне рамесніцкіх традыцый на Лоеўшчыне, арганізацыйна-метадычны працэс па адраджэнні традыцыйных тэхналогій, арганізацыя выстаў, аўкцыёнаў вырабаў майстроў і іх вучняў, правядзенне «Дзён адчыненых дзвярэй».
    Адраджэнне народнай творчасці - няспынны працэс. Гэта і работа з народ-нымі майстрамі, творчая сувязь паміж навучэнцамі і майстрамі-метадыстамі, якія забяспечваюць стабільную работу класаў саломапляцення, лозапляцення. а таксама вучаць разьбе па дрэве, ганчарнай справе, жывапісу. Слоў удзячнасці заслугоўваюць майстры-метадысты Уладзімір Бабраўнічы, Вячаслаў Жук. На змену апошняму ў свой час прыйшоў Фёдар Блізнец.
    Вельмі таленавіты майстра і Валянціна Бярнацкая. Яна пляце з лазы кошыкі, вазы, куфэркі, займаецца саломапляценнем, вышыўкай, макрамэ, валодае сакрэ-тамі па набіванні дываноў. Майстар Наталля Чубрава натхнёна перадае вучням уменне выконваць інкрустацыю саломкай. Людзі старэйшага ўзросту дзеляцца сваім вопытам з маладымі. Гэта і ёсць пераемнасць пакаленняў. I ў рамесніцкім цэнтры кожнаму знаходзіцца справа па душы. Мабыць таму, многія вучні звязва-юць сваё жыццё ў далейшым з народнай творчасцю і выкарыстоуваюць набытыя веды ў паўсядзённым жыцці: упрыгожваюць уласны дом, акружаюць сябе і сваіх блізкіх неабходнымі ў побыце вырабамі, якія радуюць вока.
    Многія з таленавітых юнакоў і дзяўчат закончылі спецыяльную ўстанову «Го-мельскі дзяржаўны каледж народных мастацкіх промыслаў» і зараз прымяняюць сваё ўменне на практыцы.
    Калектьгў цэнтра рамёстваў прымаў актыўны ўдзел у абласным аглядзе-кон-курсе народнай творчасці «Адраджэнне і творчае развіццё нацыянальнай спад-чыны» і ўпраўленнем культуры Гомельскага аблвыканкама быў узнагароджаны дыпломам II ступені, а таксама заахвочаны грашовай прэміяй.
    Майстры-метадысты цэнтра адзначаны на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях дыпломамі і граматамі.
    Мінае год за годам. Мяпяецца ўсё, а народнае мастацтва застаецца вечным.
    27'
    420
    ВеўаГЕНАШ
    IX НАРАДЗІЛА ЗЯМЛЯ ЛОЕЎШЧЫНЫ
    3 далёкага мінулага бярэ літаратурная Гомельшчына свае вытокі, з тых часоў, калі шматграннае духоўнае жыццё народа знаходзіла сваё адлюстраванне ў яго, на дзіва, багатым і цікавым фальклоры (народных песнях, казках, прыказках, паданнях і інш.), які доўгія стагоддзі служыў галоўным сродкам выяўлення на-родных дум і спадзяванняў, адлюстравання своеасаблівага развіцця беларускай нацыі. Менавітаў фальклоры крыюцца і вытокі той багатай духоўнай спадчыны, якую пакінулі нам літаратурныя і грамадскія дзеячы старажытнасці. З’яўляючыся выразнікамі дум народных, яны ўзнімалі актуальныя для свайго часу праблемы, клапаціліся аб заўтрашнім дні «паспалітага люду».
    На літаратурным небасхіле старажытнай Гомельшчыны ярка вылучаецца асоба Кірылы Тураўскага, які ўвайшоўу гісторыю даўняй літаратуры як майстар урачыстага царкоўнага красамоўства. Яго творчасць, асабліва «Словы», кары-сталася папулярнасцю, іх перакладалі амаль да XIX ст.
    У пазнейшы час мастацкая літаратура на Гомельшчыне (аж да рэвалюцыі) была прадстаўлена надзвычай сціпла. Адметнай з’явай у літаратурным жыцці Гомеля канца XVIII ст. з’явілася дзейнасць Кулябкі-Карэцкага, у вершах і арты-кулах якога гучалі матывы сатырычнага выкрыцця чыноўніцтва, бюракратаў, членаў гарадской управы і думы.
    Найболып плённае развіццё, станаўленне творчай індывідуальнасці пісьмен-нікаў Гомельшчыны прыпадае на перадваенны (М. Грамыка, Р. Сабаленка, Ул. Дадзіёмаўі інш.) і ваенны час. Прыгадаем, штоў гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах барацьбітоў знаходзіліся яе лепшыя сыны, выдатныя прадстаўнікі літа-ратуры - Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Андрэй Макаёнак, Мікола Сурначоў, Міхась Даніленка і інш.
    Пра асобу МІхася Пятровіча Даніленкі - прадстаўніка Лоеўшчыны - як пісь-менніка-празаіка можна сказаць словамі аднаго з яго герояў: «Знайсці работу па душы. I каб адну - на ўсё жыццё». Менавіта гэтаму запавету верны Міхась Да-ніленка і сёння. Сведчаннем таму з’яўляюцца яго апавяданні і аповесці, творы для дзяцей. Яго пісьменніцкі голас шчыры, светлы, як крыніца, разважлівы, як пошум восеньскага лесу.
    Нарадзіўся М. П. Даніленка ў вёсцы Ястрабка. Калі будучаму пісьменніку споўнілася тры гады, бацькі пераехалі на новае месца жыхарства ў пасёлак Бодры (селішча, якое часам называлі Княжамі. Кажуць, некалі там жыў князь).
    lx нарпдзіла зямля Лсхўшчыны
    421
    Закончыў Баршчоўскую школу-гямігодку, вучыўся ў Рэчыцкім ггелвучылішчы. дзе далучыўся да мастацкага слова, адчуў радасць псріпай публікацыі ў мясцовай гаэеце «Зара камуны». У гады ваймы - кароткая яучоба ў эапасным палку (аж у Казахстане), баі на Харкаўскім напрамку. У 1942 годзе быў кантужаны, траггіў у палон, адкуль уцякае, і з 1944 года -удзеючай арміі. У галодмым 1945-м вярнуў-ся у родныя мясціны, працаваў у Казярожскай сямігадовай школе, затым была завочная вучоба ў Гомельскім педінстытуце імя В. ГІ. Чкалава. 3 1952 года і да выхаду на пенсію - работа ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». Зараз жыве ў Гомелі, знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
    3 пачатку літаратурнай дзейнасці (1952 г.) з-пад пяра Міхася Пятровіча выйшла шмат зборнікаў прозы («Вернасць слову», «Майская навальніца», «За-чараваны гарлачык», «На вуліцы Сонечнай», «Наш дом», «Запаветны акіян», «Маці Map я», « ЛСурлівіца», «Ключы бабулі-зімы» і інш.). Асобныя творы нашага земляка друкаваліся ў перакладах на латышскую, украінскуіо, польскую мовы.