Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
wUi
Ы Л ОЕУІ
ЛОЕЎСКІ РЛЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГОМЕЛЬСКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЬІНЫ»
ЛОЕЎШЧЫНЛ...
БЭЗАВЫ РАЙ, ПЕСЕННЫ КРАЙ
СУЧЛСНЫ СТАН ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЛОЕЎШЧЫНЫ
ГОМЕЛЬ «сож» 2007
йЗак.1526
УДК 398(= 161.3) (4 76.2)
ББК 82.3(4Бсн)
.170
Аўтар-укладальнік
В. С. НОВАК
Рэдакцыйная калегія:
В. С. НоваК' доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай кулыуры і фалькларыстыкі (адказны рэдактар);
A. А. Станкевіч, доктар філалагІчных навук, прафесар, дырэктар Навукова-даследчага іпстытута гісторыі І культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны;
.7. В. Мельнікава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя I. П. Шамякіна»;
С. А. Вяргеенка, аспірантка
ДНУ «Інстытут мастацкай этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі»;
A. А. Кастрыца, настаўніца СШ № 59 г. Гомеля;
A. В. Кучарава, малодшы навуковы супрацоўнік;
Т. М. Дубяк, рэдактар газеты «Гомельскі універсітэт»;
Т. В. Кручэнка, рэдактар аддзела сацыяльных праблем газеты «Гомельская праўда», член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Навуковыя рэцэнзенты:
А. У. Марозаў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела славістыкі ДНУ «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі»;
Р. М. Кавалёва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт»
Выданне падрыхтавана і надрукавана пры фінансавай падтрымцы Гомельскага аблвыканкама
Творчы калектыў выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў УА «ГДУ імя Ф. Скарыны» выказвае словы шчырай удзячнасці старшыні Гомальскага абласноза Caeema дэпутатсіў Валерыю Сйяпанавічу Сшііцкаму за падтрымку выдання
Лоеўшчына... Бэзавы рай, песенны край : сучасны стан традыцыйнай Л70 культуры Лоеўшчыны / Укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца В. С. Новак. - Гомель : Сож, 2007. - 472 с.: іл.
ISBN 978-985-6551-78-2
У кнізе прадстаўлены сучасныя запісы розных жанраў вуснай народнай творчасці жыхароў Лоеўшчыны. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя духоўнага жыцця і побыт) лаяўчан прыцягвае ўвагу шчырасцю, глыбінёй і дасканаласцю словатворчасці, трап-насцю і мудрасцю народных назіранняў і ўяўленняў.
Гэтае выданне будзе карысным і цікавым для работнікаў устаноў культуры, этногра-фаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і школьнікаў, для ўсіх аматараў традыцыйнай культуры беларусаў.
УДК 398(=161.3)(476.2)
ББК 82.3(4Бен)
ISBN 978-985-6551-78-2
© Лоеўскі райвыканкам, 2007
© УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2007
© Афармленне. КВПУП «Сож», 2007
ЛОЕЎШЧЫНА - «КРАЙ ШЧОДРЫХ СЭРЦАЎ IРУПЛІВЫХ РУК»!
Гэтым краем нельга не зачаравацца! Аднойчы ўзышоўшы на высокі правы бераг і ўбачыўшы панараму велічнага цячэння Дняпра, яго аздобленыя зеляні-най вербалозаў і заліўных лугоў кручы, імгненна адчуваеш крылы за плячыма. Дух захоплівае ад радасці палёту над гэтай непаўторнай зямлёй. Прагнеш зноў і зноў вяртацца сюды, бо менавіта тут жывеш адчуваннем еднасці сваёй чалавечай істоты з небам, зямлёй і вадою. Тут усведамляеш Лоеўшчыну як рубеж роднай Беларусі, за які аддалі жыцці тысячы салдат і камандзіраў, прадстаўнікі розных народаў шматнацыянальнага Савецкага Саюза.
Неаднойчы я, ураджэнец суседняй Хойнікшчыны, задаваў сабе пытанне: чаму так хутка парадніўся з гэтай зямлёй, жыву на ёй з адчуваннем яе святасці і, углядаючыся ў чарговы разу дняпроўскія прасторы, лаўлю сябе на перажыванні таго патрыятычнага парыву, штоўкастрычніку 1943-гаўзняў самых розныхлю-дзей на фарсіраванне гэтай славянскай ракі. Міжволі згадваеш як рэтраспектыву дакументальных кадраў і падзеі сівой мінуўшчыны - ХІ-ХІП стагоддзі, калі тут, на Лоевай Гары, узнікла паселішча. Пазней на гэтым месцы ўзнёсся адметны драўляны замак - важны абарончы фарпост на шляху татар Перакопскай арды, якія перапраўляліся тут праз Днепр падчас сваіх набегаў на землі Вялікага кня-ства Літоўскага. Лоеў, дашчэнту спалены ў 1505 годзе воінамі Мехмет-Гірэя, быў адбудаваны па загаду магната Льва Сапегі. I зноў крывавы дзень у гісторыі горада - 31 ліпеня 1649 года, вядомы як Лоеўская бітва: войскі гетмана ВКЛ Януша Радзівіла разбілі казакаў гетмана Багдана Хмяльніцкага. А літаральна праз два гады каля Лоева - чарговая сутычка паміж воінамі Я. Радзівіла і палкоўніка Марціна Нябабы, гібель людзей і разбурэнні.
1-
4
У чые толькі рукі нс траплялі лоеўскія землі за сваю больнг чым 500-гадовую гісторыю! У 1793 годзе, пасля другога перадзслу Рэчы Паспалітай, мястэчка Лоеў Рэчыцкага павета Міпскай губерйі — у складзе Расійскай імпсрьп. Ва ўсе часіны гарадок славіўся лепшымі на Дшшры драўлянымі караблямі, бойкімі кірмашамі, якія мелі назву Лоеўскай Дзесятай, бо адбываліся на дзесяты гыдзень пасля Вялікадня.
Лоеў увайшоў у склад Гомелынчыны ў маі 1919-га. Свой летапіс савецкага часу ён адкрыў боем з белапалякамі («лоеўскі прарыў»), у якІм удзельнічалі ка-раблі Дняпроўскай флатыліі. У 1926 годзе быў створаны Лоеускі раён у складзе Рэчыцкай акругі.
Бадай, самымі блізкімі і дарагімі для сучаснікаў з'яўляюцца старонкі Вялікай Айчыннай. Згадаем, як у лістападзе 1942-га партызанскія злучэнні Каўпака і Са-бурава разграмілі фашысцкі гарнізон і правялі ў райцэнтры святочны парад, прысвечаны 25-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У 1943-м нашаму краю суджана было стаць плацдармам, з якога пачнецца вы-зваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Тут войскі Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр. 279 воінаў Савецкай Арміі праявілі на Лоеўшчыне ўзоры мужнасці і храбрасці, за што былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. 39 з іх пахаваны на нашай святой зямлі. Звыш трох тысяч ураджэнцаў раёна ахвя-равалі свае жыцці на алтар Перамогі. Дарэчы, Лоеўшчына - радзіма пяці Герояў Савецкага Саюза: Кузьмы Грыба, Аляксея Казлова, Акіма Карпенкі, Дзмітрыя Марозава, Рыгора Пінчука.
Па суседству з райвыканкамам ёсць выдатны музей бітвы за Днепр, які ў дні святкавання 60-годдзя Перамогі адзначыў сваё 20-годдзе. Больш 3000 экспанатаў яго ўвачавідкі нагадваюць нашчадкам пра сілу еднасці і братэрства ў барацьбе з ворагам, узнаўляюць канкрэтныя эпізоды абарваных вайной біяграфій лю-дзей. Штогод напярэдадні Дня Перамогі з розных рэспублік былога Саюза прыязджаюць, каб пакланіцца брацкім магілам сваіх родных і блізкіх, дзеці, унукі і праўнукі загінуўшых на нашай Лоеўшчыне. Прыемна, калі заходзяць і ў райвыканкам узбекі, туркмены, таджыкі, якуты і прадстаўнікі іншых народаў, каб у адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі традыцыямі выказаць удзячнасць за захаванне ў належным стане помнікаў і абеліскаў. У такія хвіліны яскрава ад-чуваеш, наколькі надзейны мост пракладзены з мінулага ў сённяшні дзень праз воды Дняпра. Ён - з інтэрнацыяналізму, роднасці славянскіх народаў. У нашай генетычнай памяці пульсуе гэта патрыятычная пЬвязь фарсіраваннем Дняпра. I ніякія межы не здольныя паўплываць на гэтую еднасць!
У ваколіцах Лоева шмат свяшчэнных мясцін, дзе ўстаноўлены адпаведныя па-мятныя знакі быльгх падзей. Там, дзе раней стаяла адна з дзвюх лоеўскіх цэркваў, у 2000-м паставілі драўляны крыж, каля якога штогод на дзесяты тыдзень пасля Вялікадня служыцца малебен, каб засцерагчы славянскія народы ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
У лесе паміж вёскамі Крупейкі і Шчытцы, дзе, па згадках старажылаў краю, напярэдадні вайны са шведамі святая вялікамучаніца Параскева з'явілася ў вобразе іконы на сасне, восем гадоў назад пабудавана прыгожая каплічка. Тут штогод праводзіцца хрэсны ход.
I яшчэ адна каплічка, ажурная, у стылі барока, узнеслася на высокім беразе Дняпра як даніна памяці храму свяціцеля Мікалая, што быў разбураны ў 1936-м. Сённяшнія жыхары Лоева ўжо больш пятнаццаці гадоў маюць магчымасць на-ведваць Свята-Троіцкі сабор, які быў закладзены па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
У нашым краі жывуць шчодрыя на дабрышо, працавітыя і талснавітыя людзі. Здаўна Лоеўшчыну ўслаўляюць народныя майстры, мастакі, спевакі, ганцоры, музыкі, навукоўцы. Напрыклад, пры сельскім Доме культуры вёскі Уборак ад-крыты цэнтр рамёстваў, у якім сталыя майстры лозапляцення, разьбы па дрэву, ганчары вучаць моладзь гэтым старажытным справам. Каля 130 дзяцей займа-юццаўмузычных школах Лоева, вёсак Бывалькі і Уборак. Дарэчы, педкалектыў і навучэнцы Лоеўскай дзіцячай музычнай школы актыўна выступаюць на сцэніч-ных пляцоўках раёна ў складзе аркестраў - духавога і народных інструментаў, інструментальных і вакальных ансамбляў, пастаянна ўдзельнічаюць у раённых і абласных мерапрыемствах, конкурсах і фестывалях.
Кожнае лета натхняецца на напісанне новых празаічных твораў на роднай зямлі ўраджэнец Ястрабкі, вядомы беларускі пісьменнік, аўтар 15 кніг Міхась Даніленка. Яго «творчая лабараторыя» цяпер у вёсцы Пустая Града, якую да-сціпны творца сярод суседзяў перайменаваў у «багатую».
Дняпроўскія кручы, праўдаў Кіеве, нагадваюць нашаму земляку, мастаку Вяча-славу Ігнаценку, краявіды вялікай славянскай ракі на Лоеўшчыне, дзе прайшло яго маленства. Карціны жывапісца зараз экспануюццаў галерэях ЗША, Канады, Германіі, Румыніі і іншых краін.
Колькі радасці, святла нясуць сваімі выступленнямі нашы народныя калекты-вы: хор «Світанак», вакальны ансамбль «Жывіца», ансамбль народнай песні «Пра-леска», фальклорны гурт «Лутава», тэатральны калектьгў «Адлюстраванне»!
Далёка за межамі Беларусі ведаюць і наш дзяржаўны педагагічны каледж, у якім за 44 гады існавання падрыхтавана звыш пяці тысяч высокакваліфікаваных настаўнікаў пачатковых класаў. Высокіміўзнагародамі Айчыны адзначаны педа-гогі - ураджэнцы Лоеўшчыны - Марыя Сурта, Юлія Калеснікава, Міхаіл Хамі-чэнка, Марыя Атрошчанка, Сяргей Сівуха, Таццяна Івахненка і многія іншыя.
У раёне 23 клубныя ўстановы, 27 бібліятэк і звыш 100 калектываў мастац-кай самадзейнасці, якія беражліва захоўваюць і перадаюць новым пакаленням спеўную культуру бацькоўскай зямлі, яе абрады, звычаі, традыцыі. У скарбонкі гістарычнага мінулага, фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Лоеўшчыны пільна ўзіраюцца навукоўцы ГДУ імя Ф. Скарыны. Свае археалагічныя раскопкі пра-водзілі экспедыцыі студэнтаў гістфака пад старшынствам кандыдата гістарыч-ных навук Алега Макушнікава, а юнакі і дзяўчаты з філфака пад кіраўніцтвам прафесара Валянціны Новак, старшага выкладчыка філалагічнага факультэта Веры Генаш і аспіранткі ІМЭФ НАН Беларусі Алены Кастрыца запісвалі абрады і звычаі, песні і казкі, легенды і паданні і іншыя фальклорныя жанры. Частка сабраных у ходзе вандровак па вёсках Лоеўшчыны фальклорных матэрыялаў, а таксама журналісцкіх артыкулаў пра наш край увайшла ў кнігу, якую ты, пава-жаны чытач, трымаеш у руках, і якая, упэўнены, стане памятным падарункам, Прызнацца, натхнёны падрыхтоўкай гэтага выдання і я паспрабаваў свой па-этычны талент: