Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Адметная і форма ваджэння гэтага карагода «Стралы», які адбываўся або на другі дзень Вялікадня, або за тыдзень да яго (на Звеставанне), калі раніцай вы-ходзілі на вуліцу, заклікаючьг.
Народны каляндар Лоеўшчыны
45
Давайце карагод вадзіць, Карагод вялікі, вуліца малая, Старыя, гуляйце, на вуліцу пускайце.
(Запісана ад Пінчук Е.Г., 1927 г.н., в. Пярэдзелка)
Працэс ваджэння стралы ўяўляў сабой хуткі бег «з аднаго канца сяла ў другі» з выкананнем песні «Павяду стралу да па ўсяму сялу». Як засведчылі інфарматары, «на другім канцы вёскі складалі новы карагод. Бягуць людзі, прытанцоўваюць і спяваюць: «Як пушчу стралу да па ўсём сялу...» (Запісана ад Пінчук Е. Г., 1927 г. н., в. Пярэдзелка).
У абрадзе ваджэння стралы звычайна прымалі ўдзел жанчыны, але, як падкрэслівае Г. А. Барташэвіч, «...былі і выпадкі, калі «стралу» вялі разам з дзяўчатамі, жанчынамі і хлопцы». Даследчыца спасылаецца на звесткі пра гэты абрад, запісаныя ў в. Валкашанка, дзе існаваў цікавы звычай утвараць падвойны карагод: «...вялі стралу праз сяло, а ў канцы яго ўтваралі круг, дакладней, два кругі - вонкавы жаночы, а ў сярэдзіне мужчынскі - і спявалі такую песню:
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу, Ой, люлі, вада каля горада.
Упала страла пасярод двара, Ой, ніхто к страле не прыступіцца, Прыступіла Ганна Іванаўна, Убіла страла Ганну Іванаўну.
Кожнае кола рухалася ў пэўным налрамку насустрач адно другому» [2, с. 118].
У песенных варыянтах абраду пахавання «стралы», запісаных у вёсках Пя-рэдзелка і Валкашанка, назіраюцца мясцовыя адрозненні ў сюжэце: у першым выпадку (в. Пярэдзелка) Ганна Іванаўна «прыступілася к страле» і панесла яе на канец сяла; у тэксце, запісаным у в. Валкашанка, гаворыцца аб тым, што страла «ўбіла Ганну Іванаўну».
Цікавую дэталь у абрадзе пахавання стралы вылучае даследчык В. Я. Гусеў, спасылаючыся на сведчанні жыхароў в. Дзяражычы: «...стралу тады вадзілі ў запаведны дубняк на беразе Дняпра, куды сыходзілася моладзь з беларускіх і ўкраінскіх вёсак» [6, с. 86].
Паводле ўспамінаў жыхароў Лоеўшчыны, на «стралу» ў вв. Крупейкі, Казя-рогі вадзілі «крывы танок», па-мясцоваму адметны: у Крупейках, напрыклад, «хадзілі вакол горак з пяска, а ў Казярогах - вакол шастоў, убітых у зямлю. По-бач садзілі дзяцей, каб лепей было за імі назіраць. Калі вадзілі «крывы танок», то спявалі:
А ў крывога танка, А ў крывога танка He выведу венца. Завівалі вяночак На добры гадочак, На густое жыта. Пшано залатое, Ячмень каласісты, Авёс залацісты.
(Запісана ад Анісавец М.Ф., 1913 г.н., в. Казярогі)
У в. Крупейкі быў вядомы і карагод пад назвай «Шума», які мае пэўнае пада-бенства з карагодам «Дрома»: «Шума - гэта высокі шэст, зверху салома. Дзяўчыну падсаджвалі к шасту, а тая павінна была падчапіць і закруціць саломіну, нібы прадзе кудзелю. Астатнія вадзілі карагод і спявалі:
46
Ой, нуце, нуце, я ў «Шуму» гуляці, Я ў «ІІІуму» гуляці, «Шуму» заплятаці. Ой, запляту лес - на дзевачак бес, На хлопчыкаў роста, на дзевачак - кароста, Штоб дзяўчаты не гулялі, па сабе каросту дралі.
А як карагод наблізіцца да дзяўчыны, яна б’е яго ўдзельнікаў тычкай па нагах, тыя ратуюцца» (Запісана ад Карась A. А., 1922 г. н., в. Крупейкі).
Сучасныя запісы абраду ваджэння стралы на Лоеўшчыне выразнага яго тлума-чэння не даюць, але міфалагічны змест цэнтральнай песні «Як пушчу стралу да й па ўсяму сялу» дае магчымасць меркаваць, што ў асобных выпадках ваджэнне стралы ажыццяўлялася з мэтай засцярогі ад маланкі, грому, навальніцы, Перу-на. Лакальнай адметнасцю семантыкі гэтага абраду ў в. Пярэдзелка з’яўляецца ўшанаванне найбольш паважаных працавітых вяскоўцаў.
У в. Суткова стралу вадзілі на Вялікдзень. Пачатак абраду суправаджаўся на-ступным песенным прыгаворам: «Давайце карагоды вадзіць! // Карагод вялікі, вуліца малая, // Старые, гуляйце, на вуліцу пускайце!» Мясцовая форма ваджэн-ня карагода - гэта хуткі бег яго ўдзельніц з аднаго канца сяла да другога. У песні «Павяду стралу да па всём сялу», як і ў вышэйназваных лакалыіых варыянтах, гаворыцца пра Ганну Іванаўну, якая «взяла стралу, пайшла па сялу, прынесла стралу на канец сяла» (в. Суткова).
Вялікдзень як значнае хрысціянскае свята займаў важнае месца ў абрадавым фальклоры Лоеўшчыны. Велікодная абраднасць і паэзія, а таксама звязаныя з імі валачобныя абрады і песні дэманструюць арганічны сінтэз язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. 3 самага пачатку ўзнікнення Вялікдзень быў звязаны са святкаваннем «вялікіх дзён» палявых работ. «Мяркуючы па вераваннях і звы-чаях Вялікадня, прататыпам яго была абрадавая ўрачыстасць стадыі развіцця грамадства і была заклікана стымуляваць урадлівасць збажыны на час веснавой сяўбы, пачатак прадуктыўнага года земляроба» [7, с. 235].
Калі звярнуцца да розных лакальных запісаў звестак пра велікодныя абрады і звычаі, то можна вылучыць наступныя традыцыйныя кампаненты абрада-вага комплексу свята Вялікадня: рытуалы падрыхтоўкі да свята, звязаныя з навядзеннем парадку і чысціні ў хаце, на двары («усё на двары і хаці моем, усё перачысцІм» - г. п. Лоеў; «полоценцэ развешывалі на образы, на портреты, белілі паталкі» - в. Рудня Каменева), фарбаванне яек, выпяканне «паскі», яе асвячэнне ў царкве, гульня з яйкамІ «ў бІткі», качанне яек з горкі і варожбы, хаджэнне валачобнікаў («дзеці, крэснікі хадзілі» - в. Вулкан), выкананне велі-кодных і валачобных песень, прыкметы і павер’і, выпальванне пасвечанай свечкай крыжыкаў, рытуальная трапеза, ваджэнне карагодаў. Яйкі (сёння вяс-коўцы на Вялікдзень выкарыстоўваюць розныя колеры фарбы) сімвалізуюць найперш «першакрыніцу жыцця і пладароддзя« [8, с. 578]. Пацвярджэннем агульнапрынятага ў этналогіі прыведзенага тэзіса з’яўляецца меркаванне інфарматараў: «Яйцо - сімвал жызні» - г. п. Лоеў. Пафарбаванае ў чырвоны колер яйка з’яўляецца сімвалам крыві, пралітай Іісусам Хрыстом дзеля таго, каб адкупіць увесь свет ад граху.
У шматлікіх лакальных запісах мы сустракаемся не толькі з язычніцкімі, але і з устойлівымі хрысціянскімі матывамі, у прыватнасці, з тлумачэннямі, чаму менавітаў чырвоны колер фарбавалі яйкі: «распіналі Ісуса Хрыста, кроў красная цякла, таму і яйца красныя« (в. Удалёўка); «кажуць, што не верыў адзін чалавек v Бога і кажа: «еслі ёсць Бог, то хай маё яйцо ў руцэ стане красным. I яно стала
Народчы халяндар Лоеушчыны
47
красным»; «яйкі красілі ў красны колер, таму што калі к цару прыйшла жанчына і яму нешта даказвала, яна гаварыла, што Ісус Хрыстос уваскрэс, а ён кажа: «Д паверу тады, калі гэтае яйка стане красным. I яно ў яго на глазах раз - і стала красным» (г. п. Лоеў).
Звернем увагу на семантыку рытуалы-іых дзеянняў, звязаных з велікодным яйкам, у розных лакальных традыцыях Лоеўшчыны: закопвалі пасвечаныя яеч-ныя шкарлупкі ў зямлю, каб «асот не рос на агародзе» (п. Пабядзіцель), клалі іх на падаконнік, каб засцерагчы хату «ад нячыстай сілы ды ад гразы» (в. Сінск), захоўвалі ў мяшочку, каб вясной падчас сяўбы закапаць у зямлю, каб «ураджай добры быў, каб вароны не нападалі разныя» (в. Гарадок), яечным шкарлупін-нем пасыпалі зямлю, каб «ураджай быў добры» (в. Мохаў), клалі яго ў зерне, якое было прызначана для пасеву, і верылі, што гэта паспрыяе ўраджайнасці (в. Карпаўка).
Важнае месца ў структуры велікоднай абраднасці належыць падрыхтоўцы аб-радавага хлеба - «паскі», з выпечкай якой вяскоўцы звязвалі свае надзеі на добры ўраджай, дастатак у гаспадарцы, сямейны дабрабыт («...еслі пасха падымецца добра, красіва, выпечаццахарашэ..., то іўраджайу гэтым годзеБогпашле добры, і ў гаспадарцы будзе поўна, у доме будзе ладна» (п. Пабядзіцель). Вьшечаныя пасхі невыпадковаўпрыгожваліся крыжыкамі, бо, якадзначылі інфарматары, «пеклі булкі і ўпрыгожвалі хрэстом, бо Хрыста ж на крысце распялі» (г. п. Лоеў).
Важны хрысціянскі атрыбут - пасвечаная ў царкве свечка - валодала, паводде вераванняў, магічнай сілай уздзеяння, таму і імкнуліся, каб «не патухла яна», бо «абладала тады магіяй, ёй можна было акурваць хату, вокны, рысавалі крэсцікі ў апошнюю нядзелю» (в. Мохаў).
Шматлікія матэрыялы па калядна-абрадавай паэзіі, сабраныя на Лоеўшчыне, упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак і з’яўляюцца важнай часткай банка на-вуковых звестак, якія даюць магчымасць ацаніць глыбіню калектыўнай памяці носьбітаў і істотна дапаўняюць уяўленні аб народнай традыцыйнай культуры Гомельшчыны.
ЛІТАРАТУРА:
1. Славянскне древностн. Этнолннгвнстнческнй словарь под редакцней Н. 14. Тол-стого. Т. 3. - М.: Международныс отношення, 2004.
2. Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фаль-клорная традыцыя. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 168 с.
3. Вйноградова Л. Н. Народная демонологня н мнфо-рнтуальная траднцня. - М.: йн-дрнк, 2000. - 432 с.
4. Гусев В. Е., Марченко Ю. Н. «Стрела» в русско-белорусско-украннском погранн-чье (к проблеме нзучення локальных песенных траднцнй) // Русскнй фольклор. Этнографнческне нстокн фольклорных явленнй. - Л.: Наука. Ленннгр отд-нне 1987.-Т. XXIV.-С. 129-143.
5. Пашйна О. А. Календарные песнн весенне-летнего цнкла юго-восточной Белорус-снн // Славянскнй й балканскнй фольклор. Духовная культура на обіцеславянском фоне. Отв. ред. Н. Н.Толстой. - М.: Наука, 1986. - С. 44-62.
6. Гусев В. Е. На окранне Белорусского Полесья // Советская этнографня - 1982 -№ 5. - С. 82-89.
7. Каляндарна-абрадавая паэзія. - Мн.: Беларуская навука, 2001.
8. Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.
48
ЗІМОВЫЯ АБРАДЫ I ПЕСНІ
Піліпаўка
На Піліпаўку не елі нічога скаромнага. Елі толькі капустачку, гурочак, кар-тошку, боршчык, грыбоў засмажым.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г. н.
(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на), 2005 г.
Піліпаўка начыналася з 28 наябра. Увечары збіраліся на попрадкі. Прыхо-дзілі ўсякія: і маладыя, і старыя. Мужчыны таксама былі. Яны калёсы дзелалі. A жанчыны ткалі, і пралі, і вязалі. Казалі, што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэві. Аяшчэ казалі, штоў Піліпаўку ваўкі збіраюццаўзграі. Песні спявалі розныя. Вось такую:
Сонца нізка, вечар блізка, Мне на серцэ цяжало. Кагда б знала сваё шчасцье, He влюблялася б в его.
1<агда б знала сваё шчасцье, He влюблялася б в его. To не я его любіла, A то он меня любіл.