Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
To не я его любіла, A то он меня любіл. На последнем расставаніі Са мной речі говоріл.
На последнем расставаніі
Са мной речі говоріл.
Прізабудзь маю паходку, Прізабудзь мае слова.
Прізабудзь маю паходку, Прізабудзь мае слова. Прізабудзь, каго любіла, Каму шчасцье аддала.
Запісана ў в. Новая Баршчоўка (раней Баршчоўка) Лоеўскага р-на ад Лаханька Ніны Фядосаўны, 1937 г.н., 2001 г.
На Піліпаўку збіраліся вечорыма жанчыны, дзеўкі і пралі кудзелю Збіралісяў адной якой хаце, адзяваліся ў больш лепшае. Калі пралі кудзелю, спявалі песні.
Зіловыя абрады і песні
49
Песні былі разныя: і жаласлівыя, пра цяжкую жаночую долю, і пра ўражай, І вясёлыя, і шутлівыя.
Запісанаў п. Пабядзіцель Лоеўскага р-на ад Марозавай Вольгі Пятроўны, 1 929 г. н., Мельнікавай Вольгі Фёдараўны, 1925 г. н.
Піліпаўка пачынаецца зімою. Тады воўк нема вые, таму што цемень кругом. Ваўкі хадзілі пад самыя сараі, свіней лавілі. У ета врэмя все пралі кудзелю. Маткі етаму нас вучылі. Разам не збіраліся, а хто калі можа: хто па суседству, хто каго знаў (рядом жылі), так і хадзілі, песні пелі, балакалі.
Запісанаў п. Пабядзіцель Лоеўскага р-на ад Таўкачэнка Аляксандры Ларыёнаўны, 1918 г. н., 2002 г.
ПІЛІПАЎСКАЯ ПЕСНЯ
Да было не спаць да піліпавай ночкі, Было прасці тоненькія сарочкі. Як пайду я да й у сад зялёненькі, Сустрэў мяне да й казак маладзепькі. Ен на мяне да й ківае, маргае, Ен у мяне да й дарожкі пытае.
Ці ж ты, казак, ці розуму не маеш, На дарозе ты дарожкі пытаеш? Ці ж на гэта мяне мамка радзіла, Каб казакаў па дарожках вадзіла? Вой, на тое мяне мамка радзіла: Тонка гграсці, звонка ткаці Да беленька бяліці.
Як я малада была, Дык я рана ўставала, Дык я рана ўставала, Кашулю вышывала Свайму большаму брату. У каўнярочку вышыла, Ай, я жаркае сонца.
У рукавочку вышыла, Ай, я ясен месячык.
У падалочку вышыла, Ай, я дробныя зоркі. Ад сонейка, браток, Табе відненька будзе. Ад зорачак, браток, Табе весела будзе.
Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на ад Пазняк Акуліны Дзмітрыеўны, 1940 г. н., 1999 г.
Піліпаўка бывае дзе-та ў дзекабрэ месяцэ. Пралі, ткалі. He елі скаромнае.
Збіраліся ў хаце, а пазней самі ткалі. Казалі, што на Піліпаўку ваўкі жэняцца.
На Піліпаўку жаніцца нельзя. Калісь на Піліпаўку, гаварылі, хадзілі ваўкІ.
Запісанаў в. Ястрабка Лоеўскага р-на ад Бандарэнка Ніны Рыгораўны, 1927 г. н., ад Коўзік Ганны Рыгораўны, 1928 г. н., 2005 г.
4 Зак.1526
50
Гэта не празнік, гэта Піліпаў пост. Он дліцца 6 нядзель. У гэты дзень ткуць, прадуць. Кагда-та там было, дык лён, каноплі трапалі часамі, прыгатаўлялі, пралі.
Аўжо настают Каляды з Раждзяства, 2 нядзелі ўжэ нічога не дзелалі, а патом ужэ, после Раждзяства, кросна снавалІ. Збіралісь у адну хату, пелі. На вячорках дзеўкі з хлопцамі мала былі, а больш ужэ такія жэншчыны, каторыя занімаліся гэтым. Маладзёж збіралася па хатах, там танцавалі.
У гэты пост рыбу елі, на падсолнечнам грыбы, картошку паджарвалі, кашу пярловую варылі, туда ўсе прыправы кідалі: і лаўровы лісцік, і ўкропчык, і мар-ковачку, прытомленую лучком, -усё перамешваем, і нармальна будзе.
Запгсана ў г. п. Лоеў ад Кардаш Вольгі Мікітаўны, 1927 г.н., 2005 г.
Вячоркі
Ну, на вячорках дзеўкі пралі. Хто пеў, а хто не пеў. Калі была добрая жэншчына, то пускала 5-6 дзевак, мы ёй плацілі. Хлопцы прыходзілі гуляць туды ўжо.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г. н.
(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на), 2005 г.
Каляды
Да Каляд рыхтаваліся, як і да Пасхі. Каляды - эта ўжэ дзве нядзелі, патом вечарам нічога не дзелалі. Вечарам эта ўжэ спраўляюць Каляды, бралі семачкі там, арэхі, раньшэ в дзярэўне нічога вечарам не дзелалі. Во, дзве нядзелі - гэта ўжэ святыя вечары. Днём можна дзелаць, але толькі еслі што новае. Ну, вот напрімер, шыць новае нешта можна, а старое няльзя. Было тры пасты, але я не памятаю іх. Кашу ў нас варылі. А варылі всягда з ячменя ў нас. Кашу вараць, на і<ут (у дзярэўні ж куты такія былі) кладуць сена і патом на сена ўжэ ставяць гаршочак з кашай. Ну, калі яблакІ ёсць сушаныя, дык вараць кампот з яблак. Ну, вараць усё такое поснае. Гэта на посную куццю. А другая - гэта ўжо багатая куцця, там ужо ўсё вараць. I на гэту куццю ходзяць калядаваць. Эта на стары Новы год, з 13 на 14 ходзяць калядаваць. А ставяць куццю на сена, бо лічыцца, што Ісус радзіўся на сене, то і кашу ставяць на сена. А ён жа нарадзіўся ў такім сарайчыку, а там жа сена было. I кажуць, што яго ўжо іскалі, павук заснаваў тое месца павуцінай. Яны сказалі: «Раз тое месца заснавана павуцінай, значыць, там нікога не будзе». I вот гэта такая прымета, што павука біць няльзя, а еслі павук паўзе, то нада зняць і выкінуць. Павука няльзя біць, бо павук спас Ісуса Хрыста. А калядоўшчыкі адзяваліся, як хто ў што хоча. I казу вадзілі, як хто. На шчадру-ху шчадравалі, но я то не хадзіла. Бацька быў камуніст, дык не разрашалі. А так хадзілі, у хату прыходзілі, песні пелі. Выносілі тады што-небудзь. Тады, знаеце, парасёнка білі, дык і каўбаса была, і сала. Дзенег не дарылі, да вайны дзенег жа не было, дык дарылі такое с’ядобнае: каўбаску там, хто спячэ што.
Гадалі дзеўкі. Усяка-усяка гадалі. Бралі во так бярэмак дроў, прыносілі і тады шчыталі. Калі парна - то будзеш у пары, калі не - то і не. Во так было.
Зімовыя абрады і песні
51
Кідалі цераз забор башмачкі, как гаварыцца: і ў якую сторану нос пакажа, у тую сторану і пойдзеш замуж.
На двор выходзілі. Калі сустрэнеш жэншчыну, то не выйдзеш замуж, а калі мужчыну, то ўжэ ждзі вяселля.
Калі вот прыходзіш к каму-небудзь на парог, і еслі скажуць: «Праходзьце», то гэта харашо, а калі скажуць: «Садзісь», то гэтаўжэ не выйдзеш замуж.
Напякуць бліноў, гэта мой, а гэта мой блін, разложуць іх, а патом запусцяць петуха: і чый першы блін клюне, тая першая і пойдзе замуж.
Запісанаў г. п. Лоеў ад Міхаленка Раісы Парфёнаўны, 1925 г. н.
(раней пражывала ў в. Буда-Петрыцкая Лоеўскага р-на), 2005 г.
ШЧАДРОЎНАЯ ПЕСНЯ
Аў полі, у полі вішанька стаіць, А на той вішаньцы свечачка гарыць, Іскарка ўпала - возера растала. А ў тым возеры сам Бог купаўся Да й умываўся.
А Прачыстая па берагу хадзіла Да й Бога прасіла:
- Ой, Божа, Божа, хадзем ка мне вячэраць.
- Засцілай сталы ўсе цісовыя, Стаўляй кубачкі ў тры радочкі. Первай кубачцы - віно-зеляно, Другой кубачцы - мядок-саладок, Трэцяй кубачцы - пічасця да долю. Віно-зеляно - для пана сяго, Мядок-саладок - для жаны яго, Шчасце да доля - для дзетак яго.
Запісанаў в. Бывалькі Лоеўскага р-на Пятроўны, 1923 г. н.
Сабіраліся і маладзёж, і старыя. Перад Калядамі ставілі куццю, варылі з роз-ных круп: ілі аўсянка, ілі пшано, ілі грэчка, ілі пярловая крупа. Варылі кампот з груш, з яблык. Прыносілі ў хату сена, лажылі, патом ставілі на ета гаршчок з кашай і гукалі мароза, у акно стукалі, гаварылі: «Мароз, мароз, ідзі куццю есцІ». Так рабілі для таго, штобы ў гэтае лета нічога не марозіў. Первая была посная куцця, а патом втарая была - багатая куцця.
Патом хадзілі шчадраваць: і бабкі, і хлопцы, і малая дзетвара тожэ хадзіла. Казу дзелалі. Гэта быў мужчына або жанчына, хто хацеў. Адзявалі проста маску ці парык яшчэ. Хлопцы дык кажух яшчэ надзенуць і бараду прычэпяць. Хадзілі ў каждую хату, пелі песнІ, І каза танцавала. Раньшэ насілі звязду, якую рабілі самі з хфанеры, красілі, разукрашвалі краскамі, лентачкамі разнымі.
Засявальнікі хадзілі на стары Новы год, засявалі, пелі песні і шчадравалі. Засявалі пшаном ці крупой:
Сею, сею, пасяваю,
3 Новым годам паздраўляю.
А патом людзі давалі ім што-небудзь, угашчалі пячэннем ці канхветамі.
Запісана ў в. Гарадок Лоеўскага р-на ад Якушэнка Валянціны ^ 1960г. н., 2002 г.
4’
52
КАЛЯДНАЯ
Была ў мамкі адна донечка Танечка.
Танечка-пані гаворыць з намі сціхеньку,
Ісціхеньку, памалюсеньку, Танечка,
Што татку шыла ўсё чорным шоўкам, Танечка, А сама шыла шоўкам да беллю, Танечка.
Шаўком да беллю к сваяму вяселлю, Танечка. Мы ж цябе, Танечка, не зневажаем, Ды з Ыовым годам паздраўляем, Танечка!
Запісана ў в. Глушэц Лоеўскага р-на ад Хлебін Т. Н., 1937 г. н.
КАЛЯДНАЯ ПЕСНЯ
А ў нашай казы шэрсць залатая, Дзе каза нагою - там жыта капою, Дзе каза топ, топ - там жыта сем коп. Дзе каза рогам - там жыта стогам, Дзе казаўпала, здохла, прапала. Устань, козанька, устань, расхадзіся Па сему двару гаспадарскаму. Гаспадар ідзе, каляду нясе.
ШЧАДРОЎКІ
Шчадрую, шчадрую, Каўбасу чую.
Яшчэ пашчадрую, Калі дасі другую.
Шчадрыначка пічадравала, Што ты, баба, гатавала?
Што варыла, што пякла Давай зразу да вакна.
Запісанаў в. Рэкорд Лоеўскага р-на ад Кулага Веры Васільеўны, 1939 г. н. (раней пражывала ў в. Грамыкі Лоеўскага р-на)
КАЛЯДКІ
Ой, рана, рана куры запелі, А раней таго Іванька ўстаў. Іванька ўстаў, тры свечы ссукаў, Тры свечы ссукаў да ўсе папаліў. Первую спаліў, абуваючыся, Другую спаліў, надзяваючыся, Трэцюю спаліў - на двор пахадзіў, На двор пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, гасцей пабудзіў: - Уставайце, братцы, хадзець з намі, Хадзець з намі Бога шукаці.
Ой, найдзём мы Бога ў пана Івана, Мы ж цябе, пан Іван, не зневажаем, Да і з Новым годам паздраўляем.
Зімовыя абрады і песні
53
Ой, красна, красна ў лузе каліна, А красней таго Танечка ў мамкі. Да ішла ж яна лужком, беражком, Лужком, беражком, калінавым мастком. Дайшла да цэрквы, аж зара ўзышла, У царкве стала - царква заззяла. Там паны стаялі, шапкі здымалі, Шапкі здымалі, у яе пыталі: - Ці ты царэўна, ці каралеўна?
- Я ні царэўна, ні каралеўна, Іванава дачка, красна панначка,
Запісана ў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на ад Дзедуновай Фенг Аляксандраўны, 1923 г. н.
Пелі: «Аў хазяіна (імя) вумная жэна. // Бог яму даў вумную жэну, ля яго даму», Хадзілі шчадраваць дзеці. He перадзявалісь, хадзілі в абыкнавенным, у чом ходзіш, у том і хадзі.
Варылі куццю. Первая куцця посная. Жырная - эта втарая, а трэцяя - галод-ная, эта перад Крэшчэннем. Варылі яе з ячменя, пярлоўкі. Ставілі на сена, хлеб і соль лажылі. Сена лажылі на кут, ставілі куццю, хлеб, соль, варылі кампот із яблак, із груш. Сена лажылі, наверна таму, што Хріста нашлі на сене.
Запісанаў г. п. Лоеў ад Шынкарэнка Марыі Прохараўны, 1921 г.н. (нарадзіласяў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на), 2005 г.