• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Паводле ўспамінаў інфарматараў, на Лоеўшчыне, калі гукалі вясну, то «пад-сцілалі салому і садзіліся на край гары», спявалі вяснянкі:
    Ой, вясна, вясна, да вясёлая, Ой, вясна, вясна, да вясёлая. - Гу! Развесяліла да ўсе горачкі. - Гу! Усе горачкі да даліначкі. - Гу!
    А пайшоў Іван да дзяўчыначкі. - Гу!
    Асаблівасць мясцовай традыцыі гукання вясны на Лоеўшчыне - гэта і свое-асаблівы заклінальна-магічны дыялог паміж вясноўкай і дзяўчатамІ:
    - Дзяўчаты, а чаму гэта карова ў хляве раве?
    - Вясну заве! - Гу!
    - А чаму курка сакоча?
    - Несціся хоча. - Гу!
    Дзяўчаты выконваюць далей традыцыйную вяснянку:
    Вол бушуе - вясну чуе. - Гу!
    Воран крача - сыра хоча. - Гу!
    Дзеўка плача - замуж хоча. - Гу!
    Стары крэкча - жыці хоча. - Гу!
    (Запісана ад Берасневай В. У., 1939 г. н., г. п. Лоеў)
    Рытуал запальвання старога кола, якое «пускалі ыа плыце на ваду», суправа-джаўся песеннымі загуканнямі дзяучат, што ішлі па беразе і спявалі:
    Чаго, вясна, на ніз пайшла?
    Што крутыя горы. - Гу!
    Чаго, дзеўка, замуж пайшла, Што чорны бровы. - Гу! Броўкі ж мае чарненькі, Прапала я з вамі. - Гу!
    Нельга выйсці на вуліцу Да й за варатамі. - Гу!
    (Запісана ад Берасневай В. У., 1939 г. н., г. п. Лоеў)
    Абрад гукання вясны працягваўся ў лесе, дзе моладзь запальвала вогнішча, вакол якога вадзілі двухбаковы карагод, гулялі ў гульню «Гары, гары, пень» (Га-рэпня), гушкаліся на арэлях, скакалі, танцавалі кадрыль «Ляцелі 2 пцічкі»:
    I калена Дзеньгі льюцца, дзеньгі лыоцца, Як у рэшаце вада.
    Нашы хлопцы задаюцца, 3 імі простая бяда.
    II калена Ляцелі дзве пцічкі, Ростам невялічкі, Чарнявая мая, Чарнаглазенькая.
    (Запісана ад Берасневай В. У., 1939 г. н., г. п. Лоеў)
    На Лоеўшчыне пашчасціла сустрэцца са старажыламі А. Ф. Герасіменка, 1911 г. н., і Т. Т. Санько, 1924 г. н. (в. Абакумы), якія пацвердзілі такія факты ў абрадзе гукання вясны, як «на дах залязалі, вясну гукалі, зіму адганялі»:
    Народны каляндар Лоеушчыны
    39
    Ой, вясна-вясняначка, Дзе твая дачка Ульяначка? Дзень у садочку шые сарочку Свайму сыночку Васілёчку.
    Ой, Грыцу, на вуліцу Вынесь гуселькі пад палою, Зайграй, дудачка, пад вярбою, А маладзічкам пад другою.
    Акім Санько, 1921 г. н., жыхар в. Абакумы, праспяваўшы вышэйпрыведзеныя радкі, паведаміў, як ён «сам рабіў дудачкі з лазы і сам іграў».
    He менш цікавым у веснавой абраднасці Лоеўшчыны з’яўляецца і факт супра-ваджэння гушкання моладзі на арэлях адпаведнай песняй:
    Я на арэлюшкі калыхалася, Я з арэлюшкі абарвалася. Ой, лі, ой, люлі.
    Туда ішлі, прайшлі два малайцы, Парні бравыя, кучаравыя.
    Ой, лі, ой, люлі.
    Яны ішлі, прыйшлі, астанавіліся, За ту дзевачку пабраніліся.
    Абрад гукання вясны ў в. Усход пачынаўся са «спальвання зімы» («за сялом са-біраліся маладыя ды палілі агні, дзе і палілі зіму, у агні палілі непатрэбны абутак, лапці, вешчы, якія ў хаце не нада» (Запісана ад Зелянцовай Веры Сцяпанаўны, 1930 г. н., в. Усход). Жанчыны рыхтавалі абрадавае печыва - «конікаў», якіх начынялі кашай, а дзяўчаты ішлі ўлес, высякалі ёлку (хвою), прыносілі дадому і ўпрыгожвалі яе папяровымі кветкамі («нарадзім, капыткоў нацапляем»), Затым дзяўчаты, узяўшы з сабой гэту ўпрыгожаную ёлку, печыва ў выглядзе «конікаў», яйкі, шукаюць які-небудзь высокі пянёк, калі ж не знаходзяць, то залазяць на хлеў і выконваюць песню-вяснянку («Мы на хлеў лезум, і ту ёлку ўстаўляем, і співаем: «Гэй, вясна, гэй, красна. // Што ты там проці лета вунесла?» (Запісана ад Зелянцовай Веры Сцяпанаўны, 1930 г. н., в. Усход). Выкарыстанне абрадавага дрэўца, ёлкі, мае шлюбную сімволіку. Такая семантычная скіраванасць пацвяр-джаецца і фактам паядынку паміж хлопцамі, якія «прыйдуць ды крадуць ёлку», і дзяўчатамі, якія яе сцерагуць як сімвал дзявоцкасці.
    Гукалі вясну на Лоеўшчыне і на Стрэчанне (2 лютага, ст. ст.) - в. Крупейкі, і на Благавешчанне (25 сакавіка, ст. ст.) - в. Мохаў, 1 сакавіка - в. Вулкан і на Саракі (9 сакавіка, ст. ст.) - в. Лутава. Прыведзеныя факты дазваляюць лічыць пераканаўчым меркаванне даследчыка А. Ліса аб тым, што «пачатак «гукання вясны» на Беларусі ў розных яе шыротах меў лакальныя часавыя дэтэрмінанты», а таксама сведчаць аб багатай часавай варыятыўнасці перыяду гукання вясны нават у межах вёсак аднаго раёна.
    У вёсках Лоеўшчыны абрад гукання вясны адбываўся ў розных месцах: на «бяр-веннях» («садзіліся і пачыналі спяваць - «клікаць вясну» - в. Крупейкі); на «высокім месцы, на бугру» або «хто дома гукаў, то залазілі на вышкі» - в. Мохаў; над ракой («збіраліся на бугарок» абохадзілі гукацьвясну «ўкругдзярэўні» -п, Пабядзіцель); на коле, якое клалі ў папярэдне выкапаную яму («выкопвалі яму і лажылі туды калясо і ўжо каталіся да самага вечара. Вось так мы вясну встрачалі» - в. Ручаёўка); на могілках («первага марта звалі вясну, прыйдам мы на кладбішча і всягда паём» - в. Вулкан).
    40
    Пра цікавую дэтальу мясцовым абрадзе гукання вясны паведамілі жыхары в. Крупейкі, продкі якіх здаўна лічылі, што асноўныя яго выканаўцы - жанчы-ны, а таму «калі хто-небудзь з мужчын падыходзіў, то яны адразу пераставалі спяваць, ...баяліся, каб «не спалохаў» хто-небудзь з іх вясну».
    У вёсках Мохаў, Лутава, Ястрабка, Дзімамеркі, Удалёўка, Белы Калодзеж і інш., як і ў іншых мясцовасцях Гомельшчыны, бытуе агульнабеларускае павер’е, што менавіта на Саракі, 22 сакавіка, «пагіблі сорак мучанікаў», што ў гэты дзень пры-лятае сорак выраяў птушак. Невыпадкова з гэтай лічбай «40» былі звязаны такія магічныя дзеянні, як перакідванне «сарака піражкоўз макам», «саракапампушак». Названыя абрадавыя дзеянні вяскоўцаў адпаведна прагназавалі знаходжанне «на балоце сорак яечак вуціных» (в. Мохаў), «40 кубел на лугу, кубло - гняздо вутак з яйцамі» (г. п. Лоеў, в. Дзімамеркі), Жыхары Лоеўшчыны верылі, што той, каму трапіць адзін выпечаны з сарака піражкоў, у якім будзе капейка замест маку, будзе шчаслівым на працягуўсяго года (в. Мохаў), а калі ў абрадавым печыве, «жаўран-ках», знойдзеш зерне, спраўдзяцца надзеі лаяўчан - быць заўсёды з хлебам.
    Добра вядома на Лоеўшчыне і свята Юр’я, якое адзначалі 23 красавіка па ст. ст. (6 мая - н. ст.). Паводле сведчанняў вяскоўцаў і жыхароў г. п. Лоеў, «Юр’я - гэта ўжо быў апякун жывёлы». Аднак мясцовы юраўскі абрадавы комплекс звязаны не толькі з першым выганам жывёлы на пашу, але і з клопатам пра добры ўраджай збажыны. Невыпадковаў некаторых варыянтах юраўскіх песень Юр’я выступае таксама і апекуном нівы, магічна ўплывае на яе пладавітасць.
    Важнае значэнне надавалі вяскоўцы рытуалам абходу поля, асвячэння жыта, што, несумненна, звязана з ідэяй урадлівасці. Звычай абходу поля на Юр’е ў мясцовай традыцыі в. Грамыкі Лоеўскага раёна з’яўляўся абавязковым. 3 Юр’ем, як апекуном земляробства, звязвалі добры ўраджай жыта:
    Юрый па межах ходзіць,
    Па межах ходзіць, Жыта родзіць. Радзі. жыта, ядракістае, каласістае.
    Каб жывёла на падвор і была здаровай, гаспадар уставаў рана і «пасвіў яе на pace». Паводле сведчанняў вяскоўцаў, немалаважнае значэнне ў рытуалах надавалася юраўскай pace. Да ўзыходу сонца трэба было выпусціць жывёлу на поле, каб «не прапала первая веснавая раса» (в. Страдубка), бо нашы продкі і іх нашчадкі верылі ў магічную жыватворную сілу расы. Невыпадкова сабранай расой «абціралі і коней, і кароў, каб не хварэлі, а каровы штоб давалі малака болей» (в. Страдубка).
    Жыхары з п. Пабядзіцель растлумачылі сэнс абрадавых дзеянняў, звязаных з акрапленнем жывёлы «святой вадой»; «но каб адагнаць лячысцікаў, яшчэ могуць святой вадой папырскаць». Зыходзячы з мясцовых павер’яў, імкнуліся раніцай пахадзіць «па pace голымі нагамі, каб ногі не балелі» (п. Пабядзіцель).
    У в. Страдубка таксама імкнуліся выкарыстаць гаючыя магчымасці расы: «Да сонца нада скаціну вывесці на поле, штоб не прапала первая веснавая раса». Каб дамашнія жывёлы не хварэлі, каб каровы давалі больш малака і таксама не хварэлі, пастухі, сабраўшы расу, абціралі іх ёю.
    Калі выганялі першы раз карову ў поле, то гаспадыні ў в. Крупейкі імкнуліся прагнаць яе праз замкнёны замок, пакладзены на парозе хлява, а пры гэтым каб магічна ўзмацніць сілу названых дзеянняў, прагаворвалі замоўную формулу: «Святы Юрай, сайдзі з неба на зямлю, замкні маю кароўку ад змея лятучага, ад
    Народны каляндар Лоеушчыны
    41
    гада паўзучага, ад ветра ліхога, ад чалавека злога». У в. Белы Калодзеж клалі каля варот, калі выганялі карову на пашу, два звараныя яйкі.
    Устойлівай мясцовай традыцыяй з’яўляецца звычай падразаць хвост карове («У еты дзень кажды год абразала да ўсходу сонца хвост карові» - вв. Крупейкі, Сінск, Удалёўка, Вулкан і інш.). Як і ў іншых рэгіёнах БеларусІ, лаяўчане з асаб-лівай пашанай выконвалі галоўны рытуал, звязаны са святам Юр’я, - рытуал выгану жывёлы на пашу галінкамі пасвечанай вярбы. Чаму менавіта апошнім надавалася магічная сіла, тлумачаць самі жыхары: напрыклад, галінка пасвечанай вярбы, уторкнутая ў дзверы, засцерагала, паводле народных уяўленняў, ад злых духаў; калі ж «уторквалі» свячоную вербачку ў зямлю ў полі, то, меркавалі, што гэта з’явіцца добрым сродкам засцярогі поля ад граду (в. Рудня-Бурыцкая).
    Зыходзячы з іншых аргументаваных народных крыніц, галінкі пасвечанай вярбы, якімі выганялі карову ўполе, «у хлеў вешалі, каб пажару не было»; «выве-швалі і ў дзвярах у сараі, хто дзе. Эта харашо і ад гразы» (г. п. Лоеў); пасвечанай вярбой выганялі кароў, «штоб яны самі прыходзілі дамой» (в. Рэкорд); «штоб карова назад не вярталась» (в. Ястрабка).
    У нешматлікіх юраўскіх песенных тэкстах гучаць матывы адмыкання зямлі, выпускання расы. На думку Г. А. Барташэвіч, «матыў адмыкання зямлі, вы-пускання на свет расы і ўсялякай расліннасці наогул пашыраны ў фальклоры славян» [2, с. 99]. Мясцовыя песенныя варыянты пацвярджаюць выказванне беларускай даследчыцы, што «матьгў загаду, зварот да Юр’я - адметная рыса менавіта беларускіх песень» [2, с. 100].
    Аналіз сучасных экспедыцыйных звестак па юраўскай абраднасці і паэзіі Ло-еўшчыны дазваляе адзначыць, якія кампаненты гэтага свята захаваліся да нашых дзён: выган жывёлы на пашу пасвечанай вярбой, акрапленне кароўі коней «свя-той вадой», абход нівы, «запасванне» жывёлы наpace, каб «здаровенькай была» (в. Рэкорд), частаванне пастухоў, прагон кароў праз пэўныя рэчы, пакладзеныя на парозе хлява, выпяканне абрадавага печыва - «храстоў», якія «скату давалі», правядзенне святарамі малебнаў полі, падразанне хвастоўу кароў.