Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Паводле зробленых намі статыстычных падлікаў, у рамках замоўнага універ-сума Гомельшчыны (у сучасных запісах) пераважаюць лекавыя замовы. Гэта найбольш старажытная група замоўных формул. Перш заўсё чалавек клапаціўся (ды і цяпер клапоціцца) пра сваё здароўе, чым тлумачыцца больш шырокае бытаванне і сёння гэтай групы. У параўнанні з іншымі раёнамі Гомельшчыны, у Лоеўскім раёне такіх тэкстаў запісана 2,15 %. Са старадаўніх часоў чалавека таксама хвалявалі пытанні грамадскага і асабістага жыцця, стварэння і захавання добрых умоў жыцця. Таму невыпадкова важнае месца займалі і замовы, аб’яд-наныя намі ў сямейна-бытавую і сацыяльную групу (у Лоеўскім раёне запісана 2,94 % замоў дадзенай групы).
Хаця слова ў замове выконвае перфаматыўную функцыю, г. зн. з’яўляецца не проста словам, а словам-дзеяннем, калі слова і ёсць дзеянне, тым не менш у замоўна-заклінальным акце вялікую ролю адыгрывае і дзеянне. Прызначэнне ўсяго, што здзяйснялася, бясспрэчна, заключаласяў тьш, каб забяспечыць адэк-ватнасць акцыянальнай часткі вербальнаму суправаджэнню. Таму прамаўленне замовы абстаўлялася як пэўны рытуал, прычым важным было, хто і якім чьшам замову шаптаў, улічваліся тыя абставіны, у якіх гэтае дзейства адбывалася. Пры шаптанні замовы здзяйсняліся дзеянні, якія мелі апатрапеічны, ахоўны сэнс: хры-сціліся, сплёўвалі, дзьмухалі, здуваючы нячыстую сілу, звярталіся да прадметаў, якія ўпаміналісяўтэксце і г. д.: «...Бяруць дзіцёнка, нясуць да парасёнка, бяруць пальцам макаюць у карыта і мажуць у роціку. А затым гавораць...» (Запісана ад Прышчэпавай Галіны Ціханаўны, 1934 г. н., «Ад плясняўкі»); «Берется платок, с которым выходят наулнцу, пронзносятслова... н потом, прндя домой, утнраются тем платком, говоря...» (Запісана ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г. н., «Навестн красоту»); «Завязаць вузлом нітку, пакласці цераз парог, сказаць і ісці» (Запісана ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г. н., «Каб дзела сышлося»); «Кагда гаварыш, нада крэсціцца самому і дарогу» (Запісана ад Шумігай Валянціны Лаўрэнцьеўны, 1933 г. н., Шумігая Міхаіла Пятровіча, 1929 г. н.).
Лячэбныя або медыцынскія замовы сапраўды часта аказвалі пазітыўнае ўздзеянне на хворага, і гэта можна растлумачыць сукупнасцю некалькіх фак-тараў: апрача энергетыкі слова прамаўленне замоў ад хвароб часта суправа-джалася элементамі гіпнозу, масажам, хвораму давалі піць «нагавораную» ваду (часта настоеную на лекавых травах), раілі яму прытрымлівацца тых ці іншых правіл, забаранялі нейкія непажаданыя ўчынкі і дзеянні. Таму, зразумела, гаварыць аб лекавых замовах як аб забабонах, перажытках няправільна, бо яшчэ стагоддзе таму пра сугестыўную функцыю замовы гаварыў А. Ветухаў: «Тая сіла, якая ў замовах мае першасную ролю - унушэнне і самаўнушэнне, разрастаецца зараз у навуцы ў цэлую тэорьпо гіпнатызму з ягонымі разнавід-насцямі. Нават славуты «зглаз» («отвод глаз») атрымлівае цяпер сур’ёзныя асновы (пацверджанні) у дадзеных, якія здабываюцца эксперыментальнай псіхалогіяй і назіраннямі над нервовымі хворымі» [1, с. 3].
Замовы Логушчыны ў сучатыхзапісах
11
Па сваёй накіраванасці замовы могуць быць «пазітыўнымі» (белымі), якімі, верылі, можнабыло вылечыць чалавека, забяспечыцьяму поспсх, і «негатыўны-мі» (чорнымі), пры дапамозе якіх імкнуліся наслаць на іншага хваробу, «зглаз», бяду.
У лоеўскай калекцыі замоў, як і ў большасці імшых, безумоўна, пераважаюць пазітыўныя творы. Але сустрэліся і такія, калі хваробу нагаворваюць на чала-века. Так, Максіменка Анісся Цімафееўна падзялілася сваімі ведамі як «Ікоту напускаць».
Замова па сваёй прыродзе арыентавана на камунікатыўную сітуацыю. Л. Ра-дзенковіч слушна заўважае ў гэтай сувязі: «Замовы функцыянуюць у асаблівай сітуацыі, якая адрозніваецца ад іншых камунікатыўных сітуацый. Яна праду-гледжвае наяунасць двух рэальных удзельнікаў (знахаркі або знахара і хворага) і аднаго «фіктыўнага» ўдзельніка-нячыстай сілы» [2, с. 76-77]. Антытэтычнасць, характэрная для светаразумення старажытнага чалавека, праяўляецца і тады, калі у замове непасрэдна ўзнаўляецца, дзейнічае толькі адна з дзвюх антаганістычных сіл: або сілы дабра, боскія вобразы, або часцей - сілы зла, якія супрацьстаяцьадна адноп і выступаюць супраць чалавека. Але ў аналагічнай сітуацыі адна супраць-легласць падразумявае другую. У самой жа замове найчасцей прысутнічаюць дзве групы вобразаў - прадстаўнік добрых і злых сіл, напрыклад: «Святы Юрай, Святы Мікола, Матка Хрыстосава, паня выцмяна, хадзі да мяне, дам табе сівога каня. Едзь на сіне мора. На сінім моры паны ў карты гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі віна наліваюць, п’юць, гуляюць, пярэпалаху госці зазываюць. Тыж, Пярэпаласе, па жыватУ не хадзі, у бачкі не ўпірайся...» (Запісана ад Прышчэп Марыі Улья-наўны, 1927 г. н., «Ад пужання, ляку»), Для замоў як для жанра вуснай народнай творчасці характэрна ўстойлівае кола вобразаў. Перш за ўсё звяртаюць на сябе увагу архетыпы (жывая і мёртвая вада і г. д.), сярод іншых класічна акрэсленых замоўных вобразаў пераважаюць хрысціянізаваныя персанажы (Госпад Бог, Божая Маці, Прачыстая, Ісус Хрыстос, Сіянская гара і інш.); вобразы, звязаныя з язычніцкімі прыроднымі культамі (сонца, месяц, зара-зараніца, зоркі і інш.); вобразы, якія сведчаць аб былых татэмічных уяўленнях людзей (міфічныя птушкі, жывёлы); вобразы народных вераванняў і дэманалогіі (дамавы, хлеўнік, лесавік, пакойнік і інш.); персанажы, якія суадносяцца з чалавекам (баба, дзеўка, дзявіца); вобразы-персаніфікацыіхваробы і стану чалавека (звіх,удар, прыстрэк, ліхаманка і інш.); вобразы злых дэманалагічных істот, якія твораць зло чалавеку (чорт, сатана і інш.).
Кожны вобраз у замове ўжываецца са строга адпаведнай і вызначальнай для яго магічнай мэтай. Зыходзячы з гэтага, усе вобразы можна падзяліць на два асноўныя тыпы: персанажы, якія дапамагаюць пазбавіцца ад зла, бяды, хваробы, і вобразы, сутнасць якіх заключаецца ў тым, каб іх наклікаць зло.
Апрача свайго прыкладнога, сугестыўнага прызначэння, замовы маюць і вялікую мастацкую каштоўнасць. Хаця «аблічча» замовы ў сваёй структурнай арганізацыі здаецца імперсанальным, г.зн. мала індывідуалізаваным, і прыве-дзена, так бы мовіць, да нямногіх варыяцый агульнага тыпу, тым не менш гэты агульны тып валодае высокай мастацкай ёмістасцю. У гэтай сувязі варта нага-даць слушную думку У. Анікіна: «Валявое слова ў замове - не проста выяўленне імператыву. Хоць замова і агорнута ў словы без намеру прадставіць мастацкі вымысел, але воля і пачуцці чалавека самі набываюць мастацкае ўвасабленне. Узнікае мастацтва высокае, тонкае, пранікнёнае. Замова - адзінства магіі і па-эзіі» [3, с. 7].
12
Прыглядаючыся да замовы, эаўважасм, піто яна падпарадкоўваецца нейкім сваім кампазіцыйным правілам, і правілы гэтыя распрацаваны надзвычай да-сканала, нават вытанчана. Яна ўражвас сваёй здзіўляючай зладжанасцю, зні-таванасцю ўсіх структурных і стылістычных элементаў. Значная частка замоў вызначаецца аднатыпмай архітэктонікай: замовы, у якіх ёсць такія структуряа-кампазіцыйныя часткі, якуступ-малітва («Ва імя Атца і Сына і Святога Духа»), a часта прамаўленне замовы пачынаецца чытаннем малітвы «Отча наш», зачын, у якім апісваецца месца дзеяння, або яго пачатак («На сінім моры, наберажочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб...», «Стану я...», «Выйду я...»), асноўная частка, дзе выкладаецца сутнасць просьбы-зварота да звышнатуральных сіл, закрэпка, іпто выражае сілу слоў замовы («Я - з словам, Бог - з помаччу»), зааміньванне («Амінь»). Заўважым, што такая тонкая механіка неўзнікае раптоўна. За ёю лёгка ўгадваецца старанны карпатлівы адбор і шліфоўка, падгонка кожнага звяна гэ-тага стройнага кампазіцыйнага ланцужка. Аднак усе гэтыя часткі ў адной замове сустракаюцца рэдка. Твораў няпоўнай, усечанай пабудовы ў актыўнай бытавой практыцы і пасіўнай памяці носьбітаў пераважная большасць. Заўважым, штоў кожным тэксце можна вызначыць апавядальную сюжэтную структуру, асноўнымі кампанентамі арганізацыі якой з’яўляюцца дзеянні, персанаж (суб’ект дзеяння), месца дзеяння. Гэтая «класічная» арганізацыя тэксту можа нават здавацца адна-стайнай, але гэта толькі на першы, ды і то павярхоўны погляд.
Крыху больш энергіі ў сінтаксічным паралелізме, а гэта лёгка вырашаецца пры дапамозе эліпсіса: «Стаіць куст на прытыцы, а ў тым кусце - гняздо, у гняздзе - тры змяі: адна - Шкурапіна, другая - Умляліна, трэцяя - Сем’яніна...» (Запісана ад Бойдак Елізаветы Іванаўны, 1926 г. н.), асіндэтона: «Выгаварваю скулу калючую, балючую, умоўную, прыгаворную, авечую, чалавечую» (Запісана ад Зязюлі Наталлі Пятроўны, 1949 г. н.) і ўжывання імператыўнай формы дзе-ясловаў - і перад намі строгая, рашучая формула замовы-загаду: «Закрыйцеся, жылы крывавыя, стань, не цячы, кроў чырвоная» (Запісана ад Шэўчык Ніны Рыгораўны, 1957 г. н.). Больш мяккасці, мілагучнасці, якой лёгка дасягнуць пры дапамозе полісіндэтона, або далучэння паўтораў прыназоўнікаў: «Как Господь Бог небо н землю, н воду, н звезду, п сыро-матерной землн твёрдо утверднл п крепко укрепнл...» (Запісана ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г. н.) - і перад намІ ўжо плаўная, пранікліваяў сваім лірызме, нават пяшчотнасці замова-апавяданне: «На море, на лукоморье лежпт белый камень, белый, огромный. На том камне стоят трн царевны, трн королевны. Онн не умеют нп шпть, нн белнть, только умеют рабе божей удар говорнть...» (Запісана ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г. н.).
Варта нагадаць, што, калі родавай дыферэнцыяцыі яшчэ не існавала, замова ўзнікла і неў празаічнай, і не ў вершаванай форме. Але элементы верша яскрава назіраюцца - гэта пэўны рытм, які стварае сінтаксічны паралелізм: «чтобы я от нпх был цэл н невреднм, по путн н дороге, в дому н лесу, в чужнх н родных, свадь-бе н на обеде» (Запісана ад Максіменка Аніссі Цімафееўны, 1911 г. н.) і рыфма: «Богу памалюся - Прэчыстай Маці пакланюся», «ураджонаму - хрышчонаму», «не стаяць - не падпіраць - не падлягаць». Аў аснове застаецца ўсё той жа стро-га прапарцыянальны ў сваёй мастацкай выверанасці «класічны твар замовы». Зыходзячы з гэтых назіранняў, мы з упэўненасцю можам канстатаваць, што за-мова арганізавала сваю архітэктоніку, свой стыль, сваю мастацкую структуру, сваю мову і вобразнасць.