Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Запісана ў в. Новая Баршчоўка (раней Баршчоўка) Лоеўскага р-на ад Лаханька Ніны Фядосаўны, 1937 г. н., 2001 г.
На ўраджай
Нада ўстаць да васхода сонца, трыжды перахрысціцца, сказаць, глядзя на расаду памідор:
- Нет чысла і шчоту веруюшчаму люду, ударам колакала цэркоўнага, мураўям в лесу. Так штоб не было шчоту прыбылі памідораў на маіх градках. Амінь,
Калі садзяць гарбузы
Трыжды перахрысціцца, стоячы на разоры каля градкі, сказаць:
- Колькі ў бабы на галаве валасоў, каб столькі расло гарбузоў.
Як карова не дае малака
Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакла-нюся. Уладыка-царыца, божая памашніца, як памагала ты івам, ракітавым кустам свежым маслам, малакам. Як табе етага не браць, так маёй кароўкі малака не піць.
Ад залатніка
Угаварваю залатнік прыстрэшны, прысмешны, завязаны, падкованы, бало-ваны. Залатнік, залатнічок, божы памашнічок, па жывату не хадзіць, сэрца не таміць, у балоты ступай, бакоў не закладай. Там на месцячкі, у залатым крэслячкі, месячка ўсходзіць, на сваё места становіць. Як я гаварыла - жывоцік балеў, пера-стала гаварыць - перастаў жывоцік балець. Я - са словам, Бог - з помаччу.
24
Ад рожы
Шла куніца, красная дзявіца. Як табс тут нс бываць, (імя) цела не таміць, серца не таміць. крыві не сушыць. Стань на сваім месцячкі, жыватом к леснячкі. Там сядзяць. віно, водку п’юць, цябе ў госці завуць.
Ад прыстрэку (уроку)
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой ІІрачыстай пакланюся, святому святочку, этаму дзянёчку. Шол Ісус Хрыстос, залатой трасцінкай папіраючы. Шла Пресвятая Багародзіца, спрашывает у мяне: «Куды ты, бабка, ідзеш?» - «Я іду к рабе божай (імя) выгаварываць прыстрэк, урок і дзяцінец Колевы, балевы, гаручы, прымоўны, прыгаворны, парабоцкі, дзявоцкі, мужчынскі, жаночы, коньскі, карові, свіняцкі, сабачы, курыны, вет-раны, земляны. Са ўсяго выгаварываю: з касцей, з машчэй, з жыл, полужьгл, з буйнай галавы, з гарачай крыві, з румянага ліца, з шырокага серца. Бог - з помашчу, я - са словам».
Запісанаў п. Пабядзіцель Лоеўскагарна ад Марозавай Вольгг Пятроўны, 1929г. н., Мельнікавай Вольгі Фёдараўны, 1925 г. н.
Залатнік (ад жывата)
Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Мацеры прыкланюся. Угаварываю Колі (імя), ураджэнаму, хрышчэнаму. Залатнік, залатнік, божы чалавек, тут табе не стаяць, бакоў не падпіраць, грудзей не залягаць. Стань жа ты на месца, на зала-тым крэсле. Там табе піценне і ядзенне. Там мёд, віно п’юць, цябе ў госці ждуць. Залатнік з подзіўку, залатнік з прыгавору, залатнік ветраны, падуманы, пагаданы, із касцей, із гарачай крові і машчэй, із рыжага мяса, із жоўтай касці. Тут табе не стаяць і залатніка не бушаваць (3 р.).
Ад звіху, хвароб
Ох, ты, звіх, не будзь ліх, па касцях не хадзі, касцей не ламі. Тут табе не ста-яць, касцей не ламаць! Ідзі на сваё крэсла, на сваё места. Там мёд, віно п’юць, цябе ў госці завуць.
Ад удару
Мар’ячка-панначка па гары хадзіла, траўку збірала, косці складала і ўдар угаварывала, і ссылала яго на мхі, на балота, дзе сабакі не брахалі і сарокІ не шчабяталі. Я - словам, а Гасподзь - з духам! (3 р.).
Ад зразу (зглаз)
Ступаю на парог, на людское сэрца. Грыша (любое імя) - ні воўк, ні авечка, проціў Грышы - ніхто ні славечка. Вы, людзі - воўкі, а Грыша - чалавек! Ён вас сатрэ, самне і ў с... заткне (3 р.).
Замовы
25
Ад іспуга
Першым разам, добрым часам памалюсь я Госпаду Богу, Святой Мацеры пакла-нюсь. Угаварываю я нежыць (яку нежыць, імя чалавека) із усіх пальчыкаў, ізусіх сустаўчыкаў, із рабочых рук, із бягушчых мог. Я ўгаварывала, я ўмаўляла, Божая Маці памагала, на места нервы вастанаўляла. Я - словам, а Гасподзь - з духам!
Для скаціны (у калодзец на ваду)
ІЬспадзі, святая вада Ульяна, зямля Таццяна, прышла я к табе на белае малако, на жоўтае масла, на тоўсты сыр.
Для каровы (замова гаспадарчага прызначэння)
Першым разам, добрым часам памалюсь я Госпаду Богу, Святой Мацері пакланюсь. Дванаццаць ангелаў з неба злятайце, маім славам памагайце, ад маёй чарнарабой (масць каровы) каровы змей адганяйце. А вы, змеі, ад маёй чарнарабой каровы малако не адбірайце, вымю апухаць не давайце, на вочы страху не накідайце. Прыстрэчны, прысмешны, прыгаворны, жаночы, дзявочы, хлапочы, жаночы із-пад чэпца, дзявочы із-пад платка, хлапочы із-пад шапкі. Жыла на жылу, сустаў на сустаў. Яно з Госпадам. Георгі на крутой гары катаўся, ва святой вадзе купаўся і нам усім паказаўся, з Святой Мацерай в Божам рэчы гаварыў: «Святая Мацер Божая, ад маёй (рабой) кароўкі змей адгані з іхнімі злымі духамі ў цёмныя лясы, у чорныя бары іх сваім святым словам заключы». Я - словам, а Святая Мацер Божая всескорбяшчая - з по-машчу (3 р.).
Ад завіці
Шла Маць Марыя ў горад. ...прыстала, прысела. Прыходзіць к ней Ісус Хрыс-тос. Маць Марыя, ты спіш, ай не соснілся сон обо мне, как маі ручкі і ножкі на крэсце распіналі, вострым колам галаву маю прыбівалі. 3 неба скала ўпала, увесь свет задрыжаў. Васілье, Васілье, услыш малітву маю. Хто гэтую малітву будзе маліцца ўранні і вечарам, таго Бог зберажэ ад усякіх напасцей, ад усякіх балезней, ад грома вялікага, ад стрэлы лятучай, ад гада паўзучага.
Завіць вырваць, прынесці дадому і запаліць над чугуном, штоб тлела, і каза-ць гэтую малітву. Хто зрабіў завіць, прыбяжыць штось прасіць. Нельга нічога даваць. *
Ад гадзюкі
Першым разам, добрым часам, адкуль узялась шкаратая гадзіна - з арэш-кавага куста, із гарэхавай шалупайкі. Шкаратая гадзіна, збірай сваіх гадаў, падкупных, падплатных, гаявых, лесавых, палявых, падтынных. I вымай із (каровы або імя чалавека) сваю балесць і ядрасць, і вымай із валос (або шэрсці), із жоўтай касці, із ляснога вымя, із малочных жыл. I вымай, і зубы вырывай, і набок адкідай (3 р.).
26
На суд
Іду я на суд, цяну нагу за нагою, увесь суд за мною. I Іс сама я іду. I fa ваўку сду, гадзюкаю паганяю, усім суддзям губы і эубы замыкаю. Мая хата, мая печ, гава-рыце мне вольна рэч.
Запісана ў п. I Іабядзіцмь Лг^гкага р-на ад Нікіценка Праскаўі Іаанаўны, 1925 г. н., 1993г.
На жывёлу
Это ж не кажды чалавек загавор такі знае. А замова такая была, кагда первы раз жывёлу выганялі:
- Выганяю, усім вочы закрываю, пітоб мая карова добра хадзіла, чараду блк> дзіла і дамой прыхадзіла.
Святой вярбой пагоняць, а потым гэту ветку назад прынясуць і ў сараі ваткнуць.
Запісана ў п. Пабядзіцель Лоеўскага рна ад Марозавай Вольгі Пятроўны, 1929г. н., Заўялец Марыі Герасімаўны, 1931 г. н.,
Атрошчанка Вольгі Нікіцічны, 1928 г. н., 2002 г.
Ад зубнога болю
Калі на небе настане месяц-маладзік і, ішоўшы па вуліцы, ты першы раз паба-чыш яго, а ў цябе баліць зуб, то, астанавіўшыся, паглядзі на яго і скажы:
- Маладзік, маладой, у цябе рог залатой. Быў на том свеце?
- Быў.
- Бачыў мёртвых?
- Бачыў.
- Баляць у іх зубы?
- He, не баляць.
- Штоб і ў рабы божай Ганны (любое імя) не балелі (апошні сказ паўтарыць тры разы).
Пры выгане жывёлы на пашу
Ідзі, кароўка, у поле, ідзі, па чужых дварах не брадзі, сваёй хазяйкі пры-былі насі на малако, на сыр, на масла - сыру тоўстага, малака густога, масла жоўтага.
Абсыпалі карову свечаным макам, які да гэтага свецяць у царкве, і прыказулі:
- Як свечанага маку не сабраць, так ад маёй кароўкі прыбылі не адняць.
Ад звіху
Ехаў Гасподзь на лошадзі-асляці чэрэз калінавы мост. Выламаў ногі лошадзі-асляці, стаў ён страдаці. Выйшла Прэчыстая Маці, стала пытаці:
- Сын, мой сын, чаго не пагібаеш?
- Маці, мая маці, як мне пагібаці? Выламаў ногу лошадзі-асляці.
v'JftMWN
27
- Сын. мой сын, перастаньстрадаці. Удар загаварыла з ачэй. з румянага ліца. Я - з духам, Бог - з помашчу.
Запігайа у л. Пяр^лкп Ло^гклм pufi ад Кашперкп Надзеі Яфімаўны, І93О& м.. Афтішюта Мат/юны Юр'гўны, 1931 г. п„ 2000 &
Ад зубнога болю
У роднтеля старшего, которогоуже нет, болелн зубы когда-то, теперьонн н не болят, пусть н у его дочерн (внучкм млн другнх родственннков) зубы не болят.
To же самое говорнлн, когда у кого-то болелн рукн нлн ногн. Ходнлн н по вторялн много раз.
Ад спалоху
Когда-то былн кроватн в деревне деревянные, вместо матраса лежалн доскн, н когда нспугйвался ребёнок, то убнралн одну доску, н ребёнок пролазнл под кровать, н через дыру его вытаскнвалн co словамн:
- Пронммаю насквозь попа, с Танюшкн - змен да долу.
Целовалн ребёнка н сплёвывалн на пол. Н так делалн трн раза.
Ад хворых вачэй
Ячмень, ячмень, на тебе дулю. Кабылка здохне - ячмень засохне.
Продувалн по глазам справа налево н сплёвывалн. Так повторялн трн раза.
Калі хлопец ідзе ў армію
Я в дорогу провожаю сына своего н тебе поручаю его, Божья Мать. Будь, заступннца святая, на его путн, помогн ему в науке н труде, протянн святые рукн прн большой беде. Н от пулн-лмходейкн на поле бранн заступн, н в дороге, жнзнн трудной ему помогн. Амннь.
Запісана ў а Гомель ад Юрасік Валянціны Савельеўны, 1946 г.н. (раней пражывала ў в. Рудня-Каменева (раней Папоўская Рудня) Лоеўскага р-на), 2001 г.
Ад ячменю
Ячмень, ячмень, на табе кукіш, што хочаш, то і купіш. Купі сабе тапарок. сячы ячмень папярок.
Ад зглазу
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маці пакланюся. I Маць Прачыстая, стань жа ты на помач выгаварыць гэтыя суразы і мужчынскія, і жаночыя. За гарамі і за палямі ляжыць белы камень, і на тым камені сядзіць лебедзь без крылля і без пер’я. Як гэтаму лебедзю дзяцей не вадзіць, так гэтым суразам тут не быць. За-гаварую і замаўляю пяць вок: адно карае, другое ярае, трэцяе шэрае, чацвёртае белае, пятае дзявочае сына Максіма.
28
Ад пужання, ляку
Святы Юрай, Святы Мікола, Матка Хрыстосапа, хадзі да мяне, дам табе сівога каня. Едзь на сіне мора. На сінім моры паны ў карты гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі віна наліваюць, п’юць, гуляюць, пярэпалох у госці зазыва-юць. Ты ж. пярэпаласе, па жывату нс хадзі, у бачкі нс ўпірайсь, у сярэдзінку не ўлягай, пад грудзі не падварачай, і костачак не крышы, І сэрца не тамі. Ідзі сабе, выкупайся, выгуляйся. Ёсць табе што напіціся і наесціся. Годзе гуляці, пара вопуху аблягаці.
Ад зубнога болю
О. вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, да руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце як велькі пан у карэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хва-роба, у шырокае поле, у сухія лясы даў мокрыя балаты. А хваробы нам не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба. Маладзік малады, твой розум залаты. Як табе век на зямлі не бываць, так век хай зубы не баляць.