• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    (нарадзіўся ў в. Дуброва Лоеўскага р-на), 2005 г.
    На любы час
    Святыяўгоднікі, святыя прыпадобнікі, кіеўскія, пячэрскія, чарнігаўскія, іеру-салімскія. Прышлі, Госпадзі, к нам на дапамогу Мацер Божую, царыцу нябесную, і прышлі да нас, Госпадзі, спасіцеля і збавіцеля на дапамогу, і прышлі, Госпадзі, святога Панцелеміна, і прышлі да йас, Госпадзі, святога Міхаіла-архангела. Свя-ты Міхаіл-архангел, памажы святым крылом, І прышлі нам, Госпадзі, святога Іллю-прарока. Памажы нам святым воздухам, і прышлі нам, Госпадзі, святога Аіюха. Святы Анох, падай нам свае рукі, і прышлі нам, Госпадзі, святога Ніколу Чудатворца. Ты, Нікола Чудатворац, святы запаведнік, ты - вялікі заступнік, заступі, Госпадзі, закрый, Госпадзі, рызамі мутнымі і крылом жыватварашчым ад злога чалавека, ад напрасніка, ад цяжолай пасцелі, ад наглай смерці. Спасі, Госпадзі, нас!
    Ад залатніка
    Першым разам, божым часам памалюся Госпаду Богу, Прычыстай Святой Мацеры Божай. Зара-зараніца, божая памошчніца цару майму, цару-залатару, стань на сваё места, на залатое крэсла. Там залатніку не бываць, касцей не тры-вожыць, крыві не разжыжаць. Бог - у дапамогу, я - з духам.
    Ад хваробы зубоў
    Святы Кірыл, малі Бога за мяне, загавары маладніком зубы мне. Бог - з по-машчу, я - з духам. Амінь.
    Замовы
    19
    Ад рожы
    Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прычыстай Маці па-кланюся. Прычыстая Маць, ідзі памагаці сонцу яснаму, месяцу краснаму, яснымі зорамі, божымі дзеламі не я ўкрашаю, а сам Іісус Хрыстос, Хрыстова Мамка, божыя памочнікі. Стань, Бог, на помашч, ангелы - на радасць, і з трох-дзевяці жыл, і з трох-дзевяці суставаў, і з жоўтай касці, і з красыай крыві, і з румянага цела бярыце, нясіце нашчырыя бары, насухія лясы, нажоўтыя пяскі, на цёмныя лозы, на бягучыя воды - там яму век-вяком прабываць, набальным (...) прыстрашнага, прысмешнага, падзіванага не бываць, падуманаму, пагаданаму не бываць, агню і жару не бываць, касці не ламаць, нарыву не бываць, яду не пускаць, опухалі, краснаты не бываць, скулы і рожы не бываць, касцей не ламаць, крыві не раз-мываць. Я - з духам, Бог - з помашчу. Амінь.
    Ад укуса змяі
    Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прычыстай Мацеры пакланюся. Абгаражу раба(у) божага(ую) жалезным тынам ад змея гарбатага, ад змяі чорнай, ад змяі белай, ад змяі рудай, ад змяІ рудаватай, штоб раба божага (такога-та) не кусалі змеі. На сінім моры ляжыць камень, пад камнем вада бяжыць і рабу божаму ўсю хваробу зганяе.
    Ад прыстрэку
    Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Прычыстай Мацеры пакланюся. Прашу і ўгаварываю прыстрэк (дзённы і палудзённы, мужчынскі і жаночы) і прымоўку. Ранняю зарою, вячэрняю парою ўпрашываю і ўгаварываю прыстрэк і прымоўку ад касцей, ад быстрых ачэй. He сама лячу - Госпада Бога прашу. Я - з словамі, Бог - з помашчу. Злюбі, Госпадзі, мой дух.
    Каб астанавіць кроў
    Ішоў лях цэраз шлях, кіёчкам папіраўся, платочкам уціраўся. Найшоў тры кубкі: адзін вадзяны, адзін медзяны, а трэці крывяны. Вадзяны вып’ю, медзяны выллю, а крывавым кроў замоўлю. Бог - з помашчу, я - з духам. Амінь.
    Ад бяльма
    Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Прычыстай Мацеры пакланюся. Беглі два бесы: адзін сівы, другі белы. Сівы бяльмо зганяе, белы слязу зганяе. Бог - з помашчу, я - з духам. Амінь.
    Запісана ў п. Кашовае Лоеускага р-на ад Малеевай Ганны Архіпаўны, 1938 г. н.
    Каб не крычалі на цябе
    Я іду на суд, наўстрэчу мне гроб нясуць. Уперадзе замок закрыты, на 12 дзвя рэй - 12 замкоў, дык закрый ім, Госпадзі, губы і зубы. Амінь, амінь, амінь.
    20
    Каб расла добрая капуста
    Капуста, не будзь цыбата, а будзь пузата. He будзь красна, а будзь укусна. He будзь пуста, а будзь густа.
    Ад ліхога чалавека
    Пайду, благаслаўлясь, з хаты дзвярамі ў сенцы, з сенцаў - у двор, з двара - у вароты, пад краснае сонейка, пад чыстае поле. У чыстым полі стаіць святая божая цэркаў. Самі царскія дзверы расчыняюцца, сам раб божы (імя) загаваруе ад 9 калдуноў, 9 калдух. Хто на мяне ліха думае, той шчытай у лесе - кусток, у моры - пясок, а на небе - звёзды.
    Ад ліхіх вачэй
    Умывала дзяцей цераз рэшата, прыгаворваючы пры гэтым:
    - Як вада на рэшаце не дзержыцца, так бы не дзяржалісь на рабе божай (імя) ні ўрокі, ні прыкосы, ні прызоры, ні перапалохі.
    Запісанаў в. Катловіца Брагінскага р-на ад Максімчык Алены Уладзіміраўны, 1932 г. н. (раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на).
    Ад зубнога болю
    Месяц да на небе, звяры ў лясу. Када месяц з небу сойдзе, зверы з лесу вый-дуць, тада ў раба божага (імя) будуць зубы балець.
    Ад болі ў спіне
    Я лажу на парог чалавека з бальной спіной і каленамі ціхонька тапчу, пры-гаворваю:
    - Шла цераз мост, чатыры ногі, пяты хвост, а шостыя людзі. Будзь, (імя), як людзі.
    9 раз тапчы і етае гавары.
    Ад энурэзу
    Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Мацеры пакланюся. Я - з словам, а Гасподзь - з помашчу. Бог паможа (імя), і я памагу. На сінім моры, на жоўтым пяску сядзіць тры Марыі. Яны нічога не рабілі, урокі гаварылі: і жаноцкія, і дзявоцкія, і прырабоцкія, і душа за душой, і нага за нагой, а што думаеМ'Гадаем, нясі ты за сабой. To ж табе возьме і за с.... кусне. Хватанце ўрокі хватайце, сарокі, нясіце на маха, на балота, на ціхія воды, на ніцыя лозы. Там куры крыклІвыя, а сабакі звярлівыя.
    Ад зляку
    Тры дзявіцы - пад ляк, тры дзявіцы - дзяцінцаў, а тры дзявіцы - прычынцаў. Штоб тут не стаяла, касцей не ламала, цела не пушыла, сэрца не крушыла, у
    Замовы
    21
    гарачку не кідала. Сыдзіце, злякІ, на крутыя горы, на піцыя лозы. Там куры крыклівыя, а сабакі звярлівыя.
    Ад удару
    Удар, удар, іптоб ты тут не стаяў, касцей не ламаў, і цела не пушыў і сэрца не крушыў, іў гарачку не кідаў. Сыдзіце, удары, на крутыя горы, на ніцыя лозы. Там куры крыклівыя, а сабакі звярлівыя.
    Ад грыжы
    Я грыжу грызу, грыжу нада грызці. Бяры палена з сукам і гавары:
    -	Сучышча, сучышча, забяры грызішча (імя).
    Тры раза пагрызці, а можа - хоць дзевяць. А той сук тады нада спаліць.
    Ад грому
    Як гром грыміць, трэба сказаць:
    -	Свят, свят Гасподні, успомні, неба і зямля. Слава табе, Госпадзі, слава ж табе, я.
    Калі нешта табе падкінулі
    Еслі, хто етае табе што падкінуў, ета нада несці на рэку, на бягучую воду. A хоць нясі на ростані ў дванаццаць часоў ночы да спалі там на растаньках. Каго ні стрэціш, маўчы, дажа еслі ён скажа табе: «Здароў!» Но то, што яно здзелана, нікагда не гарыць. Тады на рэку, шыбануць на рэку:
    -	Што ты дзелала мне, штоб была і табе.
    Запісанаў г. п. Лоеў ад Трасцян Еўдакіі Іванаўны, 1930 г. н.
    (нарадзглася ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на), 2005 г.
    Ад удару
    Вячэрняя зара-зараніца, памажы рабе божай (імя), і я памагу. На гарэ - сас-на, на той сасне - ні ткаха, ні праха. Яна шоўкам шые, вышывае, гарачую кроў разганяе, удар і звіх выгаворвае. Я яго выгаварую ні сваімі славамі, а Божымі малітвамі. Бог - з помашчу, а я - з словам. Божая помашч, а мой дух. Жыла на жылу находзіць, сустаў на сустаў; жыла з жылай начынаюць гаварыць. Госпадзі, прылюбі мой дух. Амінь.
    Ад зубоў
    Маладзік малады, твой рог залаты, на моры купаўся, на возеры паласкаўся, каб сыры зуб суняўся. У майго дзеда зубы не балелі, каб і ў мяне панямелі. Гасподзь - з помашчу, а я - з словам. Божая помашч, а мой д)х. Амінь.
    Ад сабакі
    Сляпы радзіўся, у бані не мыўся, людзей не бачыў і нас не ўбачыш.
    22
    Ад ляку
    Первым раэам. божым часам Госпалу Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Святая Маць Прачыстая, стань у помашч. На галевым балоце, на востраве, там ляжаў белы камень, пад тым каменем мохавая сарочка, лаэой шытая. Я тую сарочку падымаю, раба божай (імя) ляк выгаварую: конскі, кароў. скі, сабачы. авечы, чалавечы, птушыны, каціны, свініны - не сваімі славамі, а Божымі малітвамі. Бог - з помашчу, а я - словам. Божая помашч, а мой дух. ІЬспадзі, прылюбІ мой дух.
    Чытаюць замову тры разы. Пасля першага раза пачатак пачынаць так: другім разам, божым часам..., трэцім разам, божым часам....
    Ад ліха ў каровы
    Маць Прачыстая, саснавала ты ў сваім чрэве Ісуса Хрыста, саснуй маёй ка-роўцы (мянушка) 70 жыл, 70 суставаў, 70 чашак. Чашка ў чашку, сустаў у сустаў, жыла ў жылу, штоб маёй кароўцы ўсё на места стала. А ты, віхар, вазьмі ў маёй кароўкі ўсё ліха, а ты, кароўка, поільца пі, сенца еш. Амінь.
    Запісана ў в. Ліпнякі Лоеўскага р-на ад Цукаравай Феафангі Іванаўны, 1931 г. н., 1996г.
    Каб дзіця было спакойным
    Каб дзіця было спакойным, не крычала, яго клалі ля печы і гаварылі:
    -	Як печ маўчыць, так і дзіця маўчала.
    Запісана ў в. Мохаў Лоеўскага р-на ад Панцелеймонавай Ганны Сяргееўны, 1939 г. н., 2003 г.
    Ад рожы
    Рожа-рожа, ты не прыгожа, ідзі ты на імхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, на сцюдзёныя росы, на быстрыя воды. Я цябе славамі ўбіваю.
    Ад лішаю
    Лішай, лішаю, цябе я рашаю. Цябе я рашаю, як свінням мяшаю.
    Ад ячменю (на воку)
    Каб ячмень сышоў з вока, трэба яму паказаць тры дулі і сказаць: - Ячмень, ячмень, на дулю.
    Ад каўтуну
    Госпаду Богу памалюся, старому каўтуну пакланюся. Старшы каўтун, сунімі сваіх слуг. Выгаворваю я цябе, каўтун рабы божай (імя), із костак, із мазгоў, із крыві, ізусіх жыл, ізусіх суставаў. Пастаў раба божага (імя) на стан. Выгаворваю я цябе, каўтун, пры ясным сонейку, пры трох зорах, пры вячэрняй, пры начной і пры ранняй. Амінь.
    Замовы
    23
    Памірыць мужа з жонкаЙ
    Как ішла Ева да Адама, так і ты, раба (імя), ідзі за рабом (імя). Каб век разам жылі, хлеб і ложак дзялілі, друг ад друга не адставалі, друг беэ друга спакою не зналі. Куды раба (імя), туды і раб (імя). Амінь.
    Замова на сцаленне малака ў каровы
    Першым разам, добрым часам Госпаду Богу і Мамцы Прачыстай пакланюся і Госпада Бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіеўскімі, пячэрскімі. А ўсе вы, прападобныя, станьце ж Госпаду на помач, божай кароўцы чорненькай. У полі стаяла богава сталіца, а ў той сталіцы богава кароўка, а ў тае кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыйдзі ж, кароўка, к маёй божай кароўцы, паліжы, кароўка, маю карову, ножкі, і рожкі, і вымечка. Якжа вадзіца ў моры прыбаўляецца, каб у маёй божай кароўкі, Божа, малако прыбаўлялася. Як жа ў моры бераг з беражком не сходзяцца, каб і к маёй божай кароўцы ўрокі не прыходзілі: ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, ні схода, ні маладзіка і ні пад поўнае і ветрам ненаноснае. I дай жа ты, Госпадзі, маёй божай каровачцы белага малачка, а жоўтага маслечка, тоўстага сырцу. He будзь жа ты ўрочна, а будзь жа ты малочна. Як было, так каб і было, каб даў Бог, каб яшчэ болей прыбыло. A хто завідуе дый прыглядаецца, дык соль яму ў вочы і галаўня ў зубы.