Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
На шчасце
Першым разам, лепшым часам, лепшым найскарэйшым, памочнейшым, не я - Божа Маці з прэстола ўставала, рабе божай (імя) любоў прымаўляла. Со-нейка-вярэдзейка, вуглень на неба, паглядзі на майго міленькага. Як ты светла, красна, міла, люба на ўвесь свет, каб так була (яму) светла, красна, міла, люба на ўвесь век.
Другім разам, лепшым часам...
Паўтарыць 9 разоў.
Ад удару
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Прачыста Божа Маці з прастола ўставала, рабу божаму (імя) удар шаптала. Як пяньку
3 Зак.1526
34
карою не абвалакацца, так і ўдару не ўспамінацца ні ў старом, ні ў маладом, ні ў перакроі да й ніколі.
Ад звіху
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Прачыста Божа Маці прыступала, рабу божаму (імя) звіх шаптала. Жылы на жылы, кроў на кроў, костачка на костачку, сустаў на сустаў каб на места стаў.
Запісана ў в. Усход Лоеўскага р-на ад Зелянцовай Веры Сцяпамаўны, 1930 г. н.
Ад крыві
Ішлі тры калечкі цераз тры рэчкі, секлі, рубалі, кроў замаўлялі.
Прысушка
Цераз 77 палёў, цераз 77 бароў, 77 лясоў пасылаю Міколу 77 кашоў, 77 чарвей. Вы, чэрві, бяжыце і Міколу на краваці ўдарце аб левую шчаку і ў сэрца, каб, жыў-шы, не забыў, каб, хадзіўшы, не прахадзіў, каб, спаўшы, не праспаў, каб, думаўшы, не прадумаў, каб, еўшы, не праеў. Як жыве рыба без вады, а мёртвы без зямлі, так каб і Мікола жыў без Марынкі.
На жывёлу
Зара-зараніца, ты ёсць адзініца. Я - з малітваю тваёй, а ты - з помашчу. Рабая кароўкаглазлівая, глаза сінія, глаза чорныя, касыя*раскосыя, вам у маёй кароўцы не стаяць, цела яе не прымячаць, крыві яе не снаваць. Ідзіце на мха, на балота, там вам стаяць столікі засціланыя, кубкі наліваныя. Там вам піць, гуляць, у маёй кароўкі не стаяць.
Ад укусу гадзюкі
Узыйду я на мора, зірну я на ropy. Стаіць куст напрытыцы, аў тым кусце - гняз-до, у гняздзе - тры змяі: адна - Шкурапіна, другая -Умляліна, трэцяя - Сем’яніна просяць сваіх прыслугаў адной межавой, другой вадзяной, трэцяй сенажавой: да русай касці яду не дапускаць і вопуху палягаць.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Бойдак Елізаветы Іванаўны, 1926 г.н., 2005 г.
Благаслаўленне
Яў дарогу (імя) праважаю, табе, Мацер Божая, даручаю. Будзь заступніцай на пуці (імя), памажыў дарогі, памажыўтрудзе, працяні святыя рукі пры бальшой бядзе. Ты сама мела сына, шмат слязінак праліла. Толькі ты ж адна ты паймёш міня. Ты услыш маю малітву, благаславі (імя). I ў дарогі, і ў труднай жысці ты яму, Мацер Божая, памажы.
Замовы
35
Як куды ідзеш, трэба гаварыць так:
- Ангел мой, хадзі са мной. Ты - упярод, а я - за табой.
Шчэ ў нас так гаварылі, када куды ідзеш:
- Навядзі, Госпадзі, пуць мой па благу.
Кагда гаварыш, нада крэсціцца самому і крэсціць дарогу.
Запісанаў г. п. Лоеў ад Шумігай Валянціны Лаўрэну,ьеўны, 1933 г. н., Шумігая Міхаіла Пятровгча, 1929 г. н., 2005 г.
Як кроў замаўляць
Ішлі тры калекі чераз тры рэкі, канавы капалі, бярозы сажалі. Бяроза пры-нялась, кроў сунялась.
Каб гадасць не ўкусіла
Бярэш хлеб у карман і ўжэ тады не пабачыш яе.
Запісана ў в. Вулкан Лоеўскага р-на ад Жураўскага Сяргея Адамавгча, 1910 г. н., Рагознік Марыі Сяргееўны, 1938 г. н.
(нарадзіліся ў п. Кірава (раней Зарэзаў) Лоеўскага р-на), 2005 г.
На здароўе дзіцяці
Еслн ребёнок болел, надо было выходлть в поле н говорнть:
- Месячка, месячка, табе - ясныя ночы, а мне - ясныя вочы. Месячка, месяч-ка, табе - поўня, а мне - моцнага здароўя. Месячка, месячка, табе ноч хароша, а мне поўна грошаў.
Заговор этот детям всем рассказывать нужно, его здесь все знают.
На добры сон
А лажуся я спаць, на мне - Хрыстовая пячаць, ля мяне - Божая Маць, пе-вень - у нагах, Хрыстос - у галавах, ангелкі - па баках. Певень запяе - Хрыстос засцеражэ, ангелкі засцерагуць. Ангелы, божыя храніцелі, храніце меня ад вечара да поўначы, ад поўначы да света, ад света да века.
Запісана ў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на ад Кудраўцавай Наталлі Даныаўны, 1972г. н.
36
Валянціна НОВАК
НАРОДНЫ КАЛЯНДАР ЛОЕЎШЧЫНЫ
Надзвычай багатая калядна-навагодняя абраднасць і паэзія Лоеўшчыны. У структуры святкавання Каляд важнае месца адводзілася рытуалам, звязаным з першай, другой і трэцяй куццёй. Як і ў іншых мясцовасцях Гомельшчыны, лаяўчане варылі кашу: «всягда з ячменя» (г. п. Лоеў); куццю «варылі з розных круп: ілі аўсянка, ілі пшано, ілі грэчка, ілі пярловая крупа» (в. Гарадок); «рабіла куццю свежанькую, з пшана варыла» (п. Пабядзіцель) і інш. Гаршчок з кашай абавязкова ставілі на сена, бо, падкрэсліваюць інфарматары, «Ісус радзіўся на сене». 3 цікавай інтэрпрэтацыяй вобраза павука звязваюць мясцовыя жыхары міфалагічны матыў спасення Хрыста: «I кажуць, што яго (Хрыста - В. Н.) ужо іс-калі, павук заснаваўтое месцапавуціннем». Гэтым і матывуецца распаўсюджаная на тэрыторыі Палесся прыкмета аб тым, што «павука біць нельзя, а еслі павук паўзе, то нада зняць і выкінуць» (г. п. Лоеў). Прыведзеныя народныя ўяўленні, звязаныя з павуком, які надзелены касмалагічнай сімволікай, абумоўлены яго «дэміургічнай роляй... Такая роля павука, заснавая на касмалагічным асэнсаванні ідэі пляцення і ткання як стварэння, падмацоўваецца сусветнай або нябеснай сімволікай...» [1,647].
Рытуал загукання марозу выконвалі як магічны акт яго заклікання не маро-зіць пасевы, не шкодзіць ураджайнасці палёў. У в. Крупейкі Лоеўскага раёна загуканне марозу мела выразна акрэсленую славесную формулу: «Мароз, Мароз, не хадзі летам, а хадзі зімою. А як летам прыдзеш, дык будзем біць жалезнай пугаю». Рытуал заклікання марозу выконвалі на Лоеўшчыне і на першую куццю (вв. Крупейкі, Гарадок, Пярэдзелка, Рудня-Каменева, Страдубка і інш.), і на другую (вв. Удалёўка, Марс, г. п. ЛоеўІ інш.), і натрэцюю (вв. Казярогі, Ліпнякі, Бывалькі, Дзяражычы, п. Пабядзіцель і інш.). Жыхары в. Ястрабка адзначылі, што ў іх мясцовасці «мароз гукалі» на ўсе тры куцці: «На кожнаю куццю мароз звалі».
Пра рытуал заклінання неўрадлівага дрэва, блізкі да ўкраінскага звычаю, пры-гадвалі многія жыхары Лоеўшчыны. Таццяна Міхееўна Пруднік, 1918 г. н., з в. Казя-рогі: «Яблыні ж сакірай (сякерай) страшаць, штоб яблыкі радзілі»; Вольга Мікітаўна Кардаш, 1927 г. н., з г. п. Лоеў: «А падходзіш к яблыне з тапорыкам да кажаш: «Не будзеш пладаносіць - ссяку цябе. Глядзіш, на следуюшчы год усё добра». 3 сякерай як вострым металічным прадметам была звязана не толькі ахоўная магія, але і прадуцыравальная - магія забеспячэння ўраджаю. У в. Крупейкі, паводле ўспамінаў інфарматараў, «калі яблакі і грушы не родзяць», таксама «падходзілі з сякерай і ка-залі тры разы: «Калі не будзеш радзіць, засяку». Рытуал абвязвання пладовых дрэў
Народны каляндарЛоеўшчыны 37
сенам, якое ляжала падчас калядных святкаванняў на стале, павінен быў таксама садзейнічаць ураджайнасці: «каб радзілі яблакі і грушы» (в. Крупейкі).
У мясцовым абрадавым комплексе былі вядомы як абрад ваджэння казы, так і звычай хаджэння з мядзведзем. Паводле ўспамінаў лаяўчан, пераапраналіся «ва ўсялякіх жывёл: у казу, у мядзведзя, сабаку, у чорта» (в. Ручаёўка, г. п. Лоеў); «хадзілі з кабылай, ...бывала, зорку неслі» (г. п. Лоеў).
Шырока распаўсюджаным на тэрыторыі Лоеўскага раёна з’яўляецца і абрад засявання, калі выконвалі рытуальны пасеў зярнят, што, лічылі, садзейнічае багатаму ўраджаю збажыны (кантактная магія). Звычайна ў гэтым абрадзе ўдзельнічалі дзеці, якія, раскідваючы зерне па хаце, прыгаворвалІ: «Сею, сею, засяваю, з Новым годам паздраўляю».
Разнастайныя віды навагодняй шлюбнай варажбы, прадстаўленыя ва ўсім багацці іх мясцовых варыянтаў, з’яўляюцца яскравым сведчаннем павышанай увагі жыхароў Лоеўшчыны да свайго асабістага лёсу і сямейнага шчасця. Важнае пытанне, якое хвалявала моладзь, - гэта будучы шлюб. Адсюль і падрабязная распрацаванасць у варожбах прыёмаў і спосабаў прагназавання будучыні. У рытуалах варажбы выкарыстоўвалі часцей заўсё бліны, зярняты, дровы, абутак, штыкеціны, смецце, венік, свечкі, люстэрка, з дапамогай якіх расшыфроўвалі сімвалічны сэнс дзеянняў, тлумачылі магчымасць або немагчымасць шлюбу. Гэты від народнай культуры, арганічнаўплецены ў кантэкст калядных святкаванняў, дэманструе багацце фантазіі і вобразнасці, непаўторную паэтычнасць і смеласць асацыяцый мыслення нашых продкаў і сучаснікаў - мясцовых жыхароў.
Зтрэцяй куццёй, «поснай», «галоднай», «вадзяной» былі звязаны наступныя дзеянні: асвячэнне вады, акралленне ёю хаты, гаспадарчых пабудоў, свойскіх жывёл і птушак, маляваі-іне крыжыкаў («крэшчыкаў») на печы, варотах, хляве, высяканне крыжана рэчцы, абліванне вадой і інш. Семантыка прыведзеных ры-туалаў была звязана з імкненнем мясцовых жыхароў засцерагчыся ад уздзеяння звышнатуральных сіл, забяспечыць здароўе і дабрабыт.
У мясцовай традыцыі жыхароў Лоеўшчыны абрад гукання вясны вылучаецца цікавай абрадавай сістэмай, сярод складовых частак якой можна адзначыць, акрамя агулыіабеларускіх традыцыйных (выхад на высокае месца, запальванне вогнішча, выпяканне абрадавага печыва - жаўранкаў, падкідванне іх угору з мэтай паспрыяць хутчэйшаму прылёту птушак, гушканне на арэлях І выкананне песень-вяснянак) і лакальныя структурна значныя элементы (выбар вяснянкі, запальванне старога кола, выкананне гульні «Гарэпня», танцаў і кадрылі, ва-джэнне двухбаковага карагода вакол вогнішча).
Перад тым, як ісці гукаць вясну, дзяўчаты прасілі благаславення ў маці або бабулі, якія гаварылі: «Благаслаўляем вас, дзеці, ідзіце, вясну гукайце, зіму права-жайце». «Да хаты старэйшай матулі або бабулі адной са спявачак ішлі з песнямі, папярэдне выбраўшы вясноўку, прыгожую, працавітую дзяўчыну»:
Благаславі, маці, вясну заклікаці, Вясну заклікаці, зіму замыкаці. Зіму люту ў камору, Вясну красну ыа вуліцу, На цёплае лета, На буйнае жыта.
(Запісана ад Берасневай В. У., 1939г. н., г. п. Лоеў).
Жыхары г. п. Лоеў адзначылі, што ў іх мясцовасці, калі гукалі вясну, то спаль-валі на вогнішчы саламяную ляльку. ЛічылІ, што гэтае магічнае дзеянне паспрыяе
38
адраджэнню расліннага свету: «счыталася, што ў раслінах была сіла для жыцця. I калі палілі, то счыталі, што гэтая сіла вернецца ў расліны». Дзеці выконвалі рытуал падкідвання ўверх абрадавага печыва - жаўранкаў. Рыхтавалі не толькі «пранікі з фігуркамі жаўранкаў», але і пяклі бліны, якія елі і выконвалі вяснянкі «Ой, зіма з вясной страчаецца», «Ой, вясна, вясна вясёлая».