• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Ад нападзі
    Адкульты, гора, узялося, туды ты і вярніся. Дзе ты, гора, было, туды і вярніся. Маладзік малады, по всему свету ходзіш, усім правду гаворыш, скажы мне, як будзе мне.
    Малітва для маленькага дзіцяці
    Прачыстая Маці, засцеражы маё дзіця з поўначы да свету, а з свету да веку.
    Малітва в пуць
    Ангел навстречу, Господь на путн, Светнтель Мнкола дорогу светн, Матерь Господня, ндн впередн, все дорогн в путн оградн.
    Да каровы
    Святы Юрай, святы Ягорый, святы Мікола. Паўсяму светуходзіце, усім праўду гаварыце, скажыце мне, буду я есці з кароўкі сваёй малако ці не?
    Узяць цадзілку і 3 разы к сабе расы пацягнуць і цадзіць малако 3 разы і не паласкаць. Налятае туча і граза, налі вядро вады і набяры стакан вады ад сябе. На трэці дзень памыць цадзілку і воду выліць на машынную дарогу, а цадзілку павесіць над дзвярамі, каторыя ў хату ўваходзяць.
    Як карову ў поле выганяць
    Узяць булку хлеба, разрэзаць на тры куска. Туда маку свячонага, солі святой. Вярбічкай святой на крыжу тры разы ўдарыць у хлеве і сказаць:
    - Ідзі, мая кароўка, на юраўскія росы, на мікольскія травы, і хадзі, мая кароў-ка, па лясам, па палям, траўку з’ядай, a pacy співай, а ка мне з вялікаю карысцю
    Замовы
    2!»
    пР“бывай- А ты. ведзьма-гадзюка, нажом разрэжся, на іголку наткніся. тм ж маёй каровачкі малака не наясіся. На маіх нароцях стаяцьдва суседы, хочуць з неба звёзды зняць, як ім з неба звёзды не зпяць, так ім масй каровачкі нг паку-шаць чужога спору. He хачу свайго, не впушчу чужога, спору нс жалаю. свайго не впускаю, Амінь.
    Ад зглазу
    Пляваць на караваць, ліж бы было дзе спаць.
    - Заліжа сургучом - ета мне ўсё ніпачом. А наложана пячаць, а я сматру, як начаць. Угавараю прыстрыкі, падзівкі, прыстрычные, падуманые, пагаданые, таму назад аддадзены. Ідзіце ў прыстрыкі, падзівкі падуманые, пагаданые, таму назад аддадзеные. Хто аба мне падумаў, хто мі-іе пагадаў, штоб ён сабе назад за-браў. Яго душа яму в зева, его речі ему в плечі, яго надуманае, яго нагаданае яму назад аддадзена.
    У дарогу
    Ухожу от ворот, Мать Пречнстая наперад залатую рнзу расстнлае, святою рпзою прнкрывает, н яна мяне сохраняет, золотым ключом спасает. Господн, помнлуй (3 р.), Господн, спасн (3 р.).
    Ад нападзі
    Маня, га, падляж і к табе нуда, штоб ты сабе вешалку найшла, ад мяне атыш-ла (3 р.). Лёня, га, падляж і к табе нуда, штоб ты сабе вешалку нашоў, ад мяне аташол (3 р.).
    Для прысухі хлопца
    3 светлага веніка бярэцца пруток, які кладзецца на парог каля дзвярэй, там, дзе пройдзе той, для каго назначана прысуха. Як толькі перашагнуў праз прут, то ён хаваецца або кладзецца ў такое месца, дзе б яго ніхто не змог убачыць. Затым яго бяруць і кладуць у жарка натопленую баню на палок і прыгаворваюць:
    - Как сохнет этот прут, пускай сохнет по мне раб божый (імя) (3 р.).
    Запісана ў в. Ручаёўка Лоеускага р-на ад Прышчэп Марыі Ульянаўны, 1927 г. н.
    Калі ідзеш у лес
    Ад звера бягучага, ад гада палзучага, ад ліхога чалавека, ад усіх напасцей спасі і памілуй мяне, Мацер Божая, спасі і сахрані.
    На сон
    Лажуся спаць, нада мною Хрыстова пячаць, ангелы - па бакам, храніцелі - па галавам, Мацер Божая - у нагах. Храніце мяне днём і ноччу.
    30
    На загавіны радзілаі я, хрыстом хрысцілася. Хрэст на мне, хрэст нада мною. Ангелы-храніцслі, храпіце маю душачку, упакой, ГЬспадзі. Слава Дтцу і Сыму і Святому Духу. Амінь.
    Запісанаў a. Стгк Лпгускага р-на ад Чучпага Анастасіі Іванаўны, !920z н., Бухавец Ганны Нарысаўпы, 1913 z н., Пршіак Анастасіі Рамайаўны. 1926 & н., 2005 z
    Зляк і нежыць
    Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Божай Маці пакланюся. Святы Юрай, Егорай, станавіцесь на помашч. Я буду з славамі, вы будзецездухамі. Будзем (імя) раджонай, хрышчонай угаварывацьзляк і нежыць. Святою серадою, вячэрняй зарою, гасподняй свячою. Табе тут не стаяць, агнём не паліць, нудой не нудзіць, опухаллю не пушыць, сном не бушаваць, ад яды не адбіваць, варот не засланяць, пад грудзі не падходзіць. Ідзі ты, нежыць, на мхі, на балота. Там табе гулянне, пітанне і красаванне. Я ж лячу, Госпада Бога прашу: «Злюбі мае слова, дай свой дух».
    Расказвала мужыкова сястра.
    Рожа
    Первым разом, добрым часом Господу Богу помолюся, Святой Мацері покло-нюся. Святы Юрай, Егорай, станавіцесь напомошч. Я буду з словамі, вы будзеце з духамі. Будзем Олі раджонай, хрышчонай уговаріваць рожу святым авторкам, утренней зарою, господней свячою. Рожа, рожачка, красная дзевіца, табе тут не стояць, по ... не ходзіць, рабе божай Олі крыві не сушыць, косці не ломаць і румяного цела не сціраць. Ідзі, рожа, на ніцые лозы, на быстрые воды. Там табе гулянне, пітанне і красаванне. А ты, рожачка, па касці не ходзі, краснотой не гоні, не пушы. Е рожа калючая, балючая, прымовная, прыгаворная, прысмеш-ная, прыстрэшная, падуманая, пагаданая, незавідная, незаглядная, летучая і ползучая.
    Мне пераказвала адна жэншчына.
    Ад зубнога болю
    - Маладзік маладой, у цебе рог залатой, гдзе ты бывал?
    - В море.
    - А што ты відзел?
    - Золоты рог в море відзел.
    - А ў мёртвых бывал?
    - Бывал.
    - А іх ты відал?
    - Відал.
    - А што оні дзелают?
    - Спят і лежат, іх зубы не болят.
    Замовы
    31
    Раб божы, штоб у Галі зубы нс болелі, не шчымелі. Зара-зараніца, божая памошніца, ідзі да мяне на помаіпч. Я буду з духамі, а ты - з помашчу. Госпалзі. злюбі ты мой дух.
    Расказвала родная сястра. Яна жыве ў в. Пярэдзелка Лоеўскага раёна. А сястрэ расказвала баба Луца, якая ўжо памерла.
    Ад звіху
    Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Пречістай Божэй Маці пакланюся. Ехав Ісус Хрістос через каліновы мост на лашаці, на асляці на Ірусалім святкаваці. Устрачае Божую Маці.
    -	Чего, Маці, плачеш, рыдаеш?
    -	Сынку, мой сынку, звіхнув, звіхнув раб божы Ваня спінку.
    -	He плач, Маці, не рыдай, я еду ўстановляць устав з касцей, з машчей, з сініх жыл. Як быв устав знов на месці став.
    Расказвала сястра з Маскоўскай вобласці, дзярэўня Рахманова.
    Грызь
    Первым разам, гасподнім часам памолюся я Госпаду Богу, Пречістай Мацері. Грызь-грызішче, ідзі во лесішче. Там цебе ждуць-ажыдаюць, мёд вараць, сыту сы-цяць. Тут табе не жыць, тут табе не быць, а в Олі, рабе божай, не бываць, косцей не ломаць. А мой душок ціхенькі, ліхенькі, Господзі, злюбі мой дух.
    Пераказвала сястра. Жыве ў в. Пярэдзелка Лоеўскага раёна.
    Бельмо
    Госпаду Богу памалюся, Пречістай Маці пакланюся. Пречістая Маці да чор-най коровы Галкі пріступала, гасподнімі рукамі за голаву брала, бельмо згоняць памагала. Ехав Ісус Хрістос на рданском коне. Канем разаб’ю, солью засолю, чорнай Галкі бельмо згоню.
    Мне пераказвала замову суседка.
    Ад залатніка
    Залатнік, залатнічок, божы памошнічак, стань ты на своём месці, сядзь ты на залатом крэслі, залатою тростачкай ты падапрыся, шолкавым паясочкам подпережыся, па жывату не хадзі, варот не засланяй, баков не закладай, пад грудзі не падходзь.
    Расказвала свякруха. Ужо памерла.
    Ад скулы
    Скула-скуліца, красная дзявіца, тут табе не стаяць, касцей не ламаць. Я цябе выгаварываю з касцей, з машчэй, з буйнай галавы, з белага мозга, з серага воласа, з карых глаз, з белага ліца, з розавай крыві, з сініх жыл. Ідзі, скула-скуліца, красная дзявіца, ідзі на густыя лозы, на топкія балоты, на высокія горы, дзе сонца не всходзіць, луна не заходзіць, пціцы не летают, сабакі не
    32
    лают. Там табе жыцьпіраваць, сваіх дэетак даглядаць, расціць. Я - словам, a Гасподзь - дзелам. He сама памагаю, а Гасподэь памагае, рабе (імя) всю гадасць выганяе.
    Зрабіць з гарбушкі шарык, катаць вакруг костачкі і аддаць сабаку.
    На поспех у судзе
    Станаўлюся я на суд, не на суд, а на суддзёвы грудзі. Ты не воўк, я не авечка. дай, Бог, штоб не сказалі на мяне плахога славечка.
    Расказваў бацька мой.
    На поспех у судзе
    Парогавае палена, як табе цяжка-важка тут ляжаць, так штоб цяжка-важка суддзям на мяне слова было сказаць. Чатыры сцяны, пятая печ, замаўляю суд-дзям рэч.
    Расказвала адна жанчына.
    Пры выгане скаціны
    Госпаду Богу памалюся, Прэчыстай Маці пакланюся. Кароўка на лугу паслась, масці чорнай, па імені Галка. Табе, ведзьма, маёй кароўкі не з’ядаць, малако не забіраць, сасуды не зажымаць. Я к табе - з паскай, а ты ка мне - з ласкай. Я к табе - з пасвячонай вадой, ты ка мне - з жоўтым малаком, з густым сырам, з жоўтым маслам.
    Пры выгане скаціны
    Чытаюць замову ў першы дзень, калі выганяюць карову ў чэраду:
    -	Ідзі, Галка, не бойся прыстрэку, уроку, а бойся, штоб Пасха не была ў сераду.
    Ад гадзюкі
    На сінім моры стаяў дуб на 9-3 какаты. У тых какатах 9-3 гнязды. Аў тых 9-3 гняздах 9-3 гадзюкі падплотныя, падтынныя, вадзяныя, балотныя, сераныя, каменныя. Сунімайце губы, зубы, буду вам зелле ўсім даваць, буду вас на чатыры часці разрываць.
    Расказвала дваюрадная цётка. Яна ўжэ памерла.
    Ад агню
    Святы Авдзей, што заняв, тым і владзей, і больша не занімай, і дым, ідзі в гару. Святы Ілля-прарок, адвядзі врага на бок. Штоб аглух, аслеп, анямеў, да мяне нічога не меў.
    Запісана ў в. Страдубка Лоеускага p-w ад Каваленка Іаліны Мікалаеуны, 1939 г.н-(з сшытка), 2003 г-
    Замовы
    33
    Ад зубнога болю
    Малады-маладзеча, а ці быў ты ўстарэча? А ці пытаў стары ў мёртвага. ці ў яго зубы не баляць? Як у яго не баляць, то хай І ў мяне не баляць.
    Госпаду Богу памалюся, Святой Прэчысце пакланюся. Маладзік маладзіка-ваўся, мне паказаўся.
    - Ты на тым свеце буў>
    -Буў!
    - Мерцвякоў бачыў?
    - Бачьгў.
    - У іх зубы не баляць?
    -He.
    - Няхай не баляць і ў мяне. Я - са словам, Гасподзь - з помаччу.
    Ад рожы
    Ішлі калечкі чэраз тры рэчкі, неслі воду чэраз калоду. Вада разлілася, кроу замаглася. Госпаду Богу памалюся, Святой Прэчысце пакланюся. Жылі тры браты, тры Кандраты. Яны рубалі лазу, сеялі рожу. Рожа не ўзышла, а з раны кроў не пайшла.
    Каб карова не брыкалася і не бадзялася
    Госпаду Богу памалюся, Святой Прэчысце пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос праз рэчку, закруціў вяроўку на руку. Як гэтай вяроўцы на руцэ не рвацца, так маёй кароўцы не брыкацца, не бадзяцца, наўсіх ведзьмаў, чарадзеяў забывацца. Я - са словам, Гасподзь - з помаччу.
    Ад болю вачэй
    Ехаў Ісус Хрыстос на залатым кані. Злез з каня, разлажыў касцёр. Касцёр разгарэўся, у рабы божай (імя) боль астановіцца.
    Паўтарыць тры разы.