Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Замовы Лосўшчыны ў сучасйых зтіісах
13
Як бачым, у замове як вербалыіа-акцыяналыіа-рэальным комплексе нішто не асемантычна: кожны жэст, слова, прадмет-артэфакт характарызуецца сэн-сава-сімвалічнай напоўненасцю, важкасцю (паўпацэннасцю), а па багаццю і адметнасці лексікі, якая захавалася з даўніх часоу, па маляўнічасці і дакладнасці эпітэтаў, па гукавой тканцы мовы гэтыя творы з’^ўляюцца сапраўднымі мастац-кімі шэдэўрамі. I нішто ііе выпадковае ў гэтых шадэўрах, усе сродкі накіраваны на ўзмацненне сакральнай сілы слова.
ЛІТАРАТУРА:
1. Ветухов А. Заговоры, заклннанмя, оберегн н дру гне внды народного врачеванмя, основанные на вере в снлу слова. (РІз нсторнн мыслн). - Вып, І-ІІ. - Варшава: Ткпогра-фня варшавского учебнаго округа, 1907.
2. Раденковйч Л. Структура южно-славянского загойора // Этнолннгвнстнка текста. Семантнка^малых форм фольклора. Тезнсы н предварптельные матерналы к снмпозн-
3. АнйкйнВ. П. Магяя а поэзня // Русскііе заговорУ н заклннання: Матерналы фольк-лорных экспедацнй 1953-1993 гг. / Под ред. В. П. Анцкнна. - М., 1998.
14
ЗАМОВЫ
Ад скулы
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся, Ранняя зорачка, стань на помашч. Выгаварваю скулу калючую, балю-чую, умоўную, прыгаворную, авечую, чалавечую. Вам жа, скулачкі, не хадзіць, сэрца (імя) не таміць. Вызываю я вас на ніцыя лозы, там столікі засціланыя, там п’юць і гуляюць, і вас ажыдаюць. Госпадзі, любіш меня, любі мой дух. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Гэта замова нагаварваецца на ваду. Пасля таго, як памачылі ёю скулу (а так-сама суставы на руках, нагах), яе выліваюць у вушняк (вугал, дзе адкрываюцца дзверы).
Ад уроку
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Маце-ры пакланюся. Ранняя зорачка, стань на помашч. Ты, вадзіца-царыца, цякла ты з-пад ніцых лоз, вымывала каменне, краменне і жоўтыя пяскі. Адмый ты ў нашай (імя) урокі (або ў гэтай скацінкі, чарналысай шарсцінкі) прыгаворы: падумныя, пагадныя, мужчынскія і бабскія, дзявочыя, хлапочыя, дзянныя, полудзянныя, вячэрнія і раннія, Госпадзі, любіш меня, любі і мой дух. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Замова нагаварваецца на ваду, потым вадой памачыць рукі, ногі, шыю.
Ад іспугу
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся і ўсім святым апосталам. Хто цябе радзіў, той цябе адхадзіў. Маць цябе радзіла, маць цябе адхадзіла. He маць, дык пупарэзная баба. Госпадзі, я веру табе, памажы, Госпадзі. Ва імя Атца і Сына і Святога Духі. Амінь.
Ад болю, вопухалі
Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Голуб, галубочак, ляці на дубочак, сядзь на пянёчак, боль разгані, вопухаль развядзі. Гасподзь Бог - з помашчу, я - з малітвай. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа.
3 разы падуць на балячку і 3 разы плюнуць на сучок.
> м овы__________________________________________________________________________
Малітва ў дарогу
ен насустрач, Гасподзь на пуці, Свяціцель Мікола, дарогу асвяці, Божая дзі ўперадзі. Все дарогі в пуці аградзі.
Малітва ў дарогу, лес
"f густой, гаспадар часной, разрашы па тваім владзеньям пахадзіць, нідзе ніц тваіх не пераступіць. Упасі, Гасподзь, ад звера бягушчага, ад змея паўзу-шчага, ад злога чалавека на хаду. Госпадзі, памілуй і сахрані меня. Амінь. Амінь. Амінь.
Запісанаў в. Карпаўка Лоеўскага р-на ад Зязюлі Ната/ші Пятроўны, 1949 г.н., 1993 г.
Малітва-абярэг
Сахрані мяне, Госпадзі, рабу божую (імя) сілаю чэснага тваего крэста. Сахра-няй мяне, Госпадзі, ад сільнагаўрага. Я етую буду малітвуўмаляць, не буду наглаю смерцю паміраць, у агне пагараць і ў вадзе патапаць. Сахраняй мяне, Госпадзі, рабу божую (імя) на святом месце, на залатом крэсле. Зашчыці мяне, Госпадзі, сваею сцяною нерушымаю, Іоспадзі. Амінь.
Замова перад Пасхаю (на Пасху)
Чэраз поле шырокае, чэраз мора глыбокае, тудою ішла Маць Божая дай сустрэла трох ангелаў: «Вы, ангелы-архангелы, ці не чулі, ці не бачылі майго ж сына, вашага Бога?» Адзін гаворыць: «Мы не чулі». Второй гаворыць: «Мы не бачылі». Трэці гаворыць: «Стой-ма, братцы. He тоймася, скажы ім праўду, не боймася. Твайго сына ж жыды ўзялі, на цярновы крэст разап’ялі, гваздзём-кап’ём прыбівалі, Хрыстовую кроў пралівалі. 3 Хрыстовай крыві рака стала, з Хрыстовага цела гара стала. На той гарэ царква стала, а ў той цэрквы тры прыстолы. Першы прыстол - Маць Божая, второй прыстол - Пятро, Павел, трэці прыстол - Гасподзь сядзіць. Гасподзь сядзіць, праўды глядзіць і гукае Пятра і Паўла: «Хадзіце сюда, бярыце ключы ад золата, адкрывайце раі, пеклы, вы-пускайце душы грэшны. Адной душы не выпускайце, і тая душа ўсім грашна. У пятніцу рана ела, а ў суботу рана пела, а на Пасху службу спала, большага брата абругала». Амінь.
Чытаюцца ўсе замовы і малітвы па тры разы.
Запісана ў в. Бывалькі Лоеўскага р-на ад Сідарэнка Г. Дз., 1930 г.н., 2000 г.
Прыгавор для зубоў
Калі ў дзіцяці выразаюццазубы, дзісны прыпухлыя, тады жованым часнаком пажымаюць дзісны, гаворяць такія словы:
- Зубы-зубішчы, ідзіце на лясішчы! Родная мамачка радзіла, а бацюшка мірам міраваў, зубішчы (імя дзіцяці) зганяў. (3 р.)
Запісана ў в. Барэц Лоеўскага р-на ад Саўчанка Ніны Аляксееўны, 1936 г.н., 1993 г.
16
Ад зубнога болю
- Маладзік, маладзік, дзе ты ўчора быў?
- На тым свеце.
- А што ты бачыў?
- Гроб.
. - А ў гробе што?
- Раба божага цела мёртвае.
- Ці баляць у таго раба божага зубы?
- He, не баляць.
- Каб жа і ў гэтага раба божага не балелі.
Запісана ў в. Бывалысі Лоеўскага р-на ад Савянок Марыі Рыгораўны, 1941 г.н., 1999 г.
Замова ад нагавору
Цару нябеснаму, уцешыцелю нябеснаму есі, прыдзі лячыць мяне ад усіх хвораў, спасі, сахрані душу маю. Першым разам, лепшым часам Госпаду памалюся, Маці Божай пакланюся. МацьТаспадьгня, стань у помачы этай (каму імя) паражонай. Прымаўкі, урокі, прыстрэхі, нагаворы (2 р.) я і выгавараю: ізустоў, з вушэй, з буйнай галавы, з румянага ліца, з сладкага носу, з грудзей, з сэрца, з почак, з лёгкіх, з кішак, з жэлудка, із рук, із ног, із пальцаў, з усіх сустаўцаў. А тады гэтыя ўрокі стаялі, як я іх не знала. А цяпер ім не стаяць, а цяпер ім не гуляць, і цела не пушыць, і крыві не сушыць. Я - з словам, Гасподзь - з помашчу.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Савінко Марыі Міхайлаўны, 1928 г.н. (нарадзілася ў в. Грохаў Лоеўскага р-на), 2005 г.
Малітва
Нду я у сераду, нде Нсус сзадн н спередн. Нсус Хрнстос, спасн рабу божью (ммя) от деда-колдуна н бабкн-волшебннцы, онн будут её здоровье красть. От-ннмн нм рукн, ногн іі поставь глаза на месте.
Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н. (перапісана з ліста бабулі), 2002 г.
Малітва ад хвароб
Госпадзі, памілуй, Госпадзі, спасі, Крэст эты цяжолы памагі нясці. Ты прайшоў з любоўю доўгія пуці, Крэст ты нёс цяжолы на сваёй грудзі. Уперадзі - Ісус Хрыстос, Пазадзі - Прэсвятая Багародзіца, Божая Маць, Па бакам - святыя Апосталы, Пасярэдзіне - (імена).
Увядзі мяне ці нас, Госпадзі, у горад Іерусалім
Узяць ключы ад нашай жызні.
Амін.
Замовы
17
Гэтую малітву нада чытаць перад іконамі з усімі тымі, хто хоча быць здаро-вым, чытаць 3 разы і заўсёды красціцца. Трэба, у хаце каб было ціха. Як прачы-талі 3 разы, трэба сказаць такія словы:
- Крэст на мне, крэст у мне, крастом аграждаюся і табе, Ісусу Хрысту, пакланяюся.
Усягда нада красціцца, а потым пакланіцца.
Ад жаночых хвароб
Залатнік, залатнічок, залаценечкі ражок, сядзь на сваім месцы, як пан у крэсле.
Як гаворыш замову, трэба вадзіць рукой у жанчыны там, дзе баліць, і шэптам гаварыць словы, вадзіць па часавой стрэлцы і красціцца. Гаварыць замову, калі маладзік.
Ахова ад усякай навалы
Узяць любую пасудзіну, развесці там столькі солі, каб іголка дзяржалася на вадзе. Патом іголку выцягнуць, гэту воду дзяржаць роўна 13 дней, не болей, там, дзе ў аснаўном находзіцца хворы . Патом этую салёную воду выліць на мусарку, пасудзіну разбіць і сказаць пра сябе слава:
- Вада сія салёная, як слёзы маі, уносіць усе нашы печалі і напасці, балезні і няшчасці. Як пасудзіну сію не склеіць, так і не сабраць няшчасці на маю голаву і маіх блізкіх атныне і да веку.
3 гэтага врэмені будзе ўсё добра. Толькі нада верыць у добрае, а дурное пра-ганяць з галавы.
Ад сурокаў
На палосцы бумагі, як вы панімаеце, напішыце названіе балезні ці свае не-прыятнасці. Кожны дзень атрывайце па адной букве і паліце яе. Добра будзе, калі вы сканцэнтруеце сваё вніманіе на букве і скажыце так:
- Ад пракляцця, порчы, зглаза дух святы ізбавіт зразу (перакрасціцца). Амін.
Пры просьбе
Калі заходзіш, дзе багата людзей, да начальства, трэба штосьці папрасіць: - Хата ваша, крыша мая, хлеб з поля, мая над вамі воля (у мыслях перакрасціцца). Да іконы Міколы Чудатворца падайці і сказаць:
- Ад Бога - спасіба, ад злога духа - аддай, Божа, яму. Амін. Перакрасціцца, павесіць на любую ікону палаценца.
Ад храпення
Перад сном на ваду ці малако чытаюць «Отче наш», патом 3 раза загавор:
- Рыба ў вадзе не маецца, зубамі не кусаецца, чэлюсцю не скрыпіт, начамі ды днямі не храпіць. Як рыба маўчыць, так раб (імя) маўчыць. Ва імя Отца і Сына і Святага Духа. Амін.
Нагавораную воду ці малако незаметна даюць выпіць таму, хто храпіць.
2 Зак.1526
18
Ад крывацёку
3-пад дуба караністага цякла 1<)рдань-рака, там іпюў Ісус Хрыстос і святы Ілля. Вадзяныя ключы закрываліся, Юрдань-рэчка станавілася. Закрыйцеся, жылы крававыя, стань, не цячы, кроў чырвоная,
Гаварыць адзін на адзін з балыіым чалавекам, пры этым ён тожа доўжан красціцца. Усю замову сказацьда заходу сонца. Чалавек павінен прыйсці 3 раза да мяне.
Запісанаў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Шэўчык Іііпы Рыгораўчы, 195 7 г. н., 2002 г.
Ад ведзьмаў
На гарэ Янскай, на гарэ Сіянскай там Мацер Божая стаяла, свой сон чытала. Хто эты сон будзе чытаць, ён не будзе ў вадзе патапаць, не будзе ў агне пагараць, яго не будзе гром пабіваць, ён не будзе наглай смерцю паміраць, яго не будзе гад пасасаць. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Эта нада тры раза чытаць. Эта і ад ведзьмаў, і ад грому, і ад гразы, і ад усяго-усяго.
. Запісана ў в. Вулкан Лоеўскага р-на
ад Пратасава Арсенція Дзмітрыевіча, 1932 г. н.