Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Ты ўслаўлены доблесцю нашых герояў, Што мужна сгупалі ў вогнеіпіы Днепр, Мой светлы пасёлак, мой бэзавы Лоеў, Ты не пасароміш ні сцяг наш, ні герб!
Сяргей Аляксандравіч МЯТЛІЦКІ, старшычя Лоеускага раённага выканаўчага камітэта
РАССКАЖУ Я СЕКРЕТ
Расскажу я секрет, Где всех ярче рассвет 14 где выше днепровскпе кручн, Облака голубей, Солнце ярче, теплей, Где расходятся темные тучн, Где весной соловьн Пеньем сводят с ума 14 чаруют й сердце, н душу. Тот секрет для себя я открыла сама, Расскажу н тебе, ты послушай.
Там, где берег крутой У седого Днепра, Сож впадает в крутые обьятья, Дальше льется река, Вдоль рекн берега Разделяют владення братьев, Двух народов-славян, Жмвшнх дружной семьей, Где сблнжают днепровскне воды, А прмбрежный бурьян Н таможенный стан Крепче делают дружбу пародов.
Где врагам не пройтн, Будет нм по путн Славы воннской прошлой преграда, Кто с открытой душой
В место это прншел, Будут здесь ему нскренне рады. Где закатным лучом Золотнтся волна,
В пойме анст пармт над разлнвом, На плывуіцнй паром, Словно с чайкн перо, Пена с волн залетает нгрнво. Лоев славный встает, 14 славянскнй народ
В нем жнвет тнхо, мнрно, счастлнво. Может, это секрет, А быть может, н нет.,.
Значнм Лоев нз древннх времен, Ему будет 500 нлй тысячу лет, Ho on молод, краснв н снлен.
Лйдші ДОЛБНКОВА
7
АД АЎТАРА-ЎКЛАДАЛЬНІКА
Лоеўшчына... Жывапісны куток Прыдняпроўя, край, дзе шырока і вольна нясе свае воды Дняпро як сімвал нашага спаконвечнага славянскага адзінства, край, які кожнай вясною расцвітае блакітна-фіялетавымі гронкамі бэзу, адзін з тых раёнаў Гомельшчыны, што вылучаюцца багаццем і добрай захаванасцю народна-паэтычных скарбаў.
Працавітыя, сцІплыя, спагадлівыя жыхары гэтага багатага на таленты краю ўвасобілі сваю спрадвечную мудрасць, жыццёвы вопыт у цікавых абрадах і звы-чаях, легендах і паданнях, замовах і казках, ва ўсім тым, што завецца духоўна-мастацкай спадчынай. 3 яе шматстайнасцю, вобразнасцю, адметным мясцовым каларытам пазнаёмяць Вас, паважаныя чытачы, матэрыялы, сабраныя ў гэтай кнізе, у якую ўвайшлі як індывідуальныя, так і экспедыцыйныя запісы фальк-лорна-этнаграфічных і міфалагічных звестак, у якіх ашчадна захаваны марфа-лагічныя, фанетычныя і сінтаксічныя асаблівасці мясцовага дыялекту. Кожная сустрэча з інфарматарамі, ад якіх вяліся запісы, стала і для выкладчыкаў, і для студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны сапраўдным адкрыццём багацця ўнутранага свету жыхароў Лоеўшчыны, яскравым пацвяр-джэннем невычарпальнасці духоўнай крыніцы беларусаў.
Фальклорна-этнаграфічная спадчына Лоеўшчыны - яскравае сведчанне не-паўторнага лакальнага багацця традыцыйнай культуры гэтага краю, не толькі бэзавага, але і сапраўднага песеннага раю, да якогда душой і сэрцам мелі маг-чымасць далучыцца выкладчыкі, аспіранты і студэнты летам 2005 года ў час палявой экспедыцыі. Захаплялі не толькі шчырасць і гасціннасць людзей, з якші сустракаліся, іх песенная спадчына, якой яны з намі шчодра дзяліліся, але і тая дзівосная прырода, што агарнула нас водарам буйна квітнеючага бэзу, Мы назіралі, як мясцовыя жыхары паступова саграваліся нейкім асаблівым унутраным цяплом шчымлівыхуспамінаў I мы побач з імі, слухаючы іх, адчувалі непарыўную сувязь з гістарычным мінулым, сувязь і сумную, і радасную. Сумную, бо зразумела, што многае, верагодна, страчана. Радасную, бо мы па меры сваіх сіл будзем імкнуцца захоўваць гэтае багацце, не дадзім яму знікнуць, кануць у Лету. Вядома, што фальклор - гэта творчасць агульначалавечага і філасофскага гучання, а фальклор Лоеўшчыны як арганічная частка вуснай народнай творчасці Гомельшчыны вылучаецца рэгіянальна-лакальнымі асаблівасцямі, адметнымі абрадамі і звычаямі, творамі, уякіхувасобіліся ідэі і думкі, што спрадвеку хваля-валі людзей і ў якіх знайшлі адлюстраванне эстэтычныя, філасофска-этычныя ўяўленні, напоўненыя глыбокім роздумам аб месцы і ролі чалавека ў сусвеце, жыццёвай мудрасцю і духоўным святлом, стваральнай творчай сілай народнага духу і шчырым імкненнем захаваць свой непараўнаны моватворчы вопыт.
8 ______________________________________________________________________________
У гэтай кнізе, дзе кожны запіс фальклорпых твораў - каіптоўны дакумент па гісторыі народнай кулыуры, расказваецца аб надзвычай багатай фальклорнай спадчыне, прадстаўленай у разнастайных жанравых формах на Лоеўшчыне, яе лі-таратурныхталентах, адметным моўным каларыце жыхароў. Асобныя артыкулы для кнігі падрыхтаваны намеснікам старшыні райвыканкама Л. Д. Долбікавай, галоўным спецыялістам абласнога цэнтра народнай творчасці Л. Г. Мельнікавай, выкладчыкамі філалагічнага факультэта У. А. Бобрыкам, к. ф. н., дацэнтам, A. А. Станкевіч, д. ф. н., прафесарам, У. L Ковалем, д. ф. н., прафесарам, Л. П. Кузьмі-чом, к. ф. н., Н. А. Багамольнікавай, к. ф. н., дацэнтам, В. С. Генаш, ст. выкладчыкам, A. I. Халяўка, к. ф. н., дацэнтам, загадчыцай вучэбна-навуковай лабараторыі Бела-рускага дзяржаўнагауніверсітэтаТ, А. Марозавай, к. ф. н., дацэнтам, A. М. Воінавай, к.ф. н., дацэнтам. Руплівымі, дбайнымі гаспадарамі сваёй зямлі паўстаюць лаяўчане ў артыкулах журналісткі абласной газеты «Гомельская праўда» Т. В. Кручэнка.
У экспедыцыях на тэрыторыі Лоеўскага раёна працавалі студэнты-філолагі. Выказваем шчырую падзяку В. Аверчанка, Ю. Агеевай, А. Анікеенка, А. Бадзюк, А. Баевай, А. Бакланавай, Ю. Балакішыевай, Т. Бандарчук, К. Барадзіной, А. Баханцовай, Л. Бек, В. Берасневай, I. Буднік, I. Бялько, В. Бяляевай, А. Ваў-чок, А. Волкавай, А. Ганчаровай, Ю. Гаўрук, В. Герасіменка, В. Грыгор’евай, Г. Грышчанка, Н. Дарашковай, Л. Даіпук, Т. Дзмітрыевай, М. Драбышэўскай, Т. Елавой, К. Жогла, Н. Жук, А. Жукоўскай, В. Зайцавай, А. Захаравай, Н. Змушка, В. Зыбко, В. Іванцовай, В. Кабаевай, А. Казловай, А. Калеснікавай, I. Каляснёвай, А. Кандратовіч, М. Касюцінай, А. Кацярыніч, Т. Кашперка, Т. Кірыенка, С. Кір’яковай, Т. Клімашэўскай, К. Кралевіч, В. Кулагінай, А. Лаза-рэвіч, А. Лапіцкай, А. Ларчанка, К, Лемяшковай, К. Ліпавай, А. Літвінавай, Г. Логвінай, Д. Маісеевай, С. Маісеевай, С. Макеевай, А. Максіменка, А. Максім-чык, С. Малашанка, В. Маркавай, Ю. Матонінай, Н. Мельнічэнка, А. Мішаковай, М. Мякіш, С. Мяньковай, Т. Навумчык, Н. Нікіценка, Г. Носка, В. Парахневіч, А. Прыходзька, К. Прыходзька, Н. Пятровай, С. Рабой, Г. Рабянок, I. Савінскай, Г. Саідавай, В. Сальнікавай, Ю. Старавойтавай, Г. Сямко, А. Тарашковай, А. Таргоні, Д. Тацоха, В. Трафіменка, Н. Удодавай, В. Унукоўскай, В. Фёда-равай, I. Халязнікавай, К. Харужэнка, А. Хархасавай, Н. Целяпнёвай, I. Ціва-ненка, Н. Цітарэнка, Я. Цугаевай, С. Цукаравай, I. Цярэнцьевай, I. Чайковай, М. Чамезе, Л. Чарновай, В. Шаўлоўскай, В. Швед, Г. Шукаловіч, Н. Шэўчык, А. Юдзянковай, Т. Юрасік.
Словы шчырай падзякі хочацца выказаць і самім носьбітам паэтычных скар-баў - сціплым і духоўна багатым жыхарам г. п. Лоеў і Лоеўскага раёна, сустрэчы з якімі пакінулі незабыўныя цёплыя ўспаміны і натхнілі на падрыхтоўку гэтай арыгінальнай кнігі, што ўвабрала ў сябе творчую спадчыну адной з найпрыга-жэйшых мясцовасцей Гомельшчыны, дзе зачароўваюць водар бэзавых пялёсткаў і гнуткія вербы над Дняпром.
Валянціна НОВАК
Замовы Лоеуйічыньі ў сучасных запісах
9
Святлана ВЯРГЕЕНКА
ЗАМОВЫ ЛОЕЎШЧЫНЫ Ў СУЧАСНЫХ ЗАПІСАХ
Сучасная фалькларыстыка, якая імкнецца разабрацца ў надзённых з’явах, часта звяртаецца да вытокаў народнай творчасці. Ідучы ў мінулае па прыступ-ках стагоддзяў, што адышлі ў нябыт, цікаўны і сур’ёзны даследчык фальклору звернецца найперш да аднаго з найбольш архаічных жанраў - замоў, асноўная функцыя якіх заключаецца ў магічным уздзеянні на пэўныя з’явы. Замоўныя формулы сакралізаваны: у іх заключана чароўная, магічная сіла слова. Эфек-тыўнасць уздзеяння замовы залежала ад дакладнасці прамаўлення тэксту і вы-канання пэўных дзеянняў. Таму нават нязначнае адхіленне ад цвёрда і назаўжды ўстаноўленай формы лічылася дэструктыўнай для ўсёй магічнай дзейнасці. Гэтым тлумачыцца той факт, што замова дайшла да нас у нязменным выглядзе, не абцяжараная напластаваннямі, і ў мастацка-вобразнай форме. У ёй яна ўва-собіла архаічныя ўяўленні продкаў на акаляючы свет і данесла да нас водгаласы пройдзеных этапаў развіцця чалавецтва, захавала не толькі светапоглядныя і рэлігійныя ўяўленні, але і эстэтычныя густы старажытнага творцы.
Замова - гэта заклінальны выраз, якому прыпісвалася звышнатуральная магічная сіла. Са старажытных часоў замова была ці не самым папулярным жанрам, бо іншых сродкаў уздзейнічаць у пажаданым накірунку на небяспечныя з’явы прыроды чалавек не ведаў. I тут можна было спадзявацца толькі на сваю фізічную сілу, а яшчэ болей - на магію слова, адпаведнага сакральнага дзеяння і абарону прадмета-апатрапея.
У адрозненне ад іншых фальклорныхжанраў (песні, казкі, загадкі, прыказкі) замова лічылася носьбітам магіі слова, бо наш старажытны продак верыў, што ім можна або выклікаць, або знішчыць якую-небудзь з’яву. Таму замоўнае слова паступова вызвалялася ад усяго імгненнага, эменлівага, няўстойлівага, шукала, адбірала і пакідала бясспрэчныя мастацкія формулы,
Перш за ўсё ў замове нашу ўвагу прыцягвае тое, што замоўныя сюжэты, іх асноўныя персанажы і прадметы-артэфакты маюць строга акрэслены характар і значэнне. Варыянты замоўных формул адрозніваюцца не толькі ўмоўнымі месцамі дзеяння, якія не маюцьхарактарыстычнай адзнакі «тут» і «цяпер», але і рознымі бытавымі рэаліямі. He ўяўляецца магчымым, зыходзячы з тэкстаў, спрагназаваць тое канкрэтнае месца, дзе адбываецца дзеянне, калі многія з іх пачынаюцца «Ішлі тры калекі чераз тры рэкі...» («Як кроў замаўляць»), «Ішоў лях цераз шлях...» («Каб астанавіць кроў»), «Ехаў Гасподзь на лошадзі-шляці
10
черезкалінавы мост...» («Адзвіху»), «Чэраэ поле іпырокае, чэраз мора глубокае, тудою ішла Маць Божая...» («Перад Пасхаю (на Пасху)»).
НІто датычыць акрэсленасці часу дзеяння, то яго таксама нельга вызначыць дакладна: «Іду я ў ссраду, ідзс Ісус сзадзі і спередэі...» («Малітва»). Такія ж умоў-ныя і персанажы замоў, якія ў значнай ступені з’яўляюцца абагульненымі воб-разамі, да якіх замаўляючы звяртаецца з просьбай: зара-зараніца, тры дзявіцы, тры Марыі, якія «нічога не робяць, урокі гаварылі» («Каб не сцацца»), «Ранняя зорачка, стань на помашч» («Ад скулы»).