Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Абрад праводзін русалкі на Лоеўшчыне вылучаецца полісемантычнасцю функ-цыянальнай скіраванасці. ЦІкавасць выклікаюць мясцовыя версіі інфарматараў наконт традыцыйных функцый русалак, іх месцазнаходжання, разнастайнасці міфалагічных уяўленняў. Падрабязна прааналізаваныя Л. М. Вінаградавай па-лескія запісы далі магчымасць даследчыцы зрабіць наступны вывад: «Такім чынам, месцамі знаходжання русалак у траецка-русальны перыяд звычайна называлі: жытнёвае або канаплянае поле і межы, лес, дрэвы, месца каля вады, балота, калодзежы, масты, могілкі і іншыя «нячыстыя» месцы (напрыклад, пе-ракрыжаванні); а пастаяннай іх лакалізацыяй лічылі часцей за ўсё «той свет» (неба, рай, могілкі, магілы), куды яны адыходзілі пасля Русальнага тыдня, або ваду, мора - як мяжу паміж тым і гэтым светам» [3, с. 156].
Лакальная традыцыя г. п. Лоеў захоўвае міфалагічныя ўяўленні аб «магіль-най» русалцы, якую, паводле меркаванняў жыхароў, бачылі на могілках. Калі «магільных» русалак надзялялі станоўчымі рысамі, то русалкі, якія «вадзіліся» ў вёсках Бывалькі, Дзімамеркі, Лутава Лоеўскага раёна, заманьвалі чалавека ў жыта і маглі заказытаць яго да смерці.
У 1998 г. ад Лізаветы Рыгораўны Самойленка, 1910 г. н., былі запісаны звес-ткі пра абрад ваджэння русалкі ў г. п. Лоеў, дзе калісьці жыў, паводле ўспамінаў інфарматара, пан Лашч, які заўсёды ў дзень праводзін русалкі сустракаў яе хле-бам-соллю каля свайго маёнтка.
42________________________________________________________________________
Абрад пачынаўся звычайна са збору кветак, пляцення вянкоў, з падрыхтоўкі вогнішча (хлопцы насілі галлё для кастра), з выканання русальнай песні на сю-жэт «На граной нядзелі русалкі сядзелі»:
На граной нядзелі русалкі сядзелі, Ой, рана-рана, русалкі сядзелі. Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі, Ой, рана-рана, на Бога глядзелі. А Бог сына жэне, Ілля дачку дае, Ой, рана-рана, Ілля дачку дае. Цяжка мне стаяці, каласком махаці, Ой, рана-рана, каласком махаці.
У прыведзеным тэксце арганічна спалучаны шлюбныя і аграрна-магічныя матывы. Апошнія знайшлі адлюстраванне ў метафарычным звароце жыта да русалак («сястрыц») з просьбай зжаць яго і ў снапкі павязаць, змалоць і людзей накарміць.
Цікавымі мясцовымі дэталямі ў абрадзе праводзін русалкі ў г. п. Лоеў з’яўля-юцца «гойданне хвартухамі ў бок лесу» з мэтай адагнаць ведзьмаў і нячысцікаў, а таксама зачэпліванне дзяўчатамі на галінках дрэў і кустоў сарочак, каб задоб-рыць русалак, вянкоў, каб паваражыць пра долю («чый вянок не завяне, у той і доля лепшая будзе»), зачэпліванне вянкоў жанчынамі «на крастах памерлых», ваджэнне карагода вакол насыпаных з пяска горак, наякіх сядзяць дзеці («каб іх русалкі не пахваталі»), абмыванне русалкі каля ручая з мэтай выклікаць дождж. Мясцовай адметнасцю ваджэння русалкі з’яўляецца «двухэтапнасць»: спачатку вялі русалку на могілкі, а затым - у жыта, Адпаведна на кожным з этапаў абраду праводзін русалкі мелі месца рытуальныя дзеянні з вянкамі: «Несешь веночкн этн (на кладбніце)... С каждого двора нде хто... Прндём, повеснм веночкн на могнлкп, а потом назад. Нх! Русалка за намн бежнт... С могнлок несут на жмто веночкн, н ей в жнто несут по веночку - кннут н крнчат: «Проведу русалочку...» (в. Сяўкі) [3, с. 180]. Паводлеўспамінаў В. Я. Буйніцкай, 1914 г. н., зв. Дзімамеркі, «на Ушэсце вадзілі русалку. Хлопцы надзявалі на дзяўчыну адзенне з альховых ветак, на галаву - вялікі вянок з бярозавых ветак. 3 двух бакоў ставалі ахраннікі-русалы з вялікімі пугамі для таго, хто паспрабуе сарваць зелень з русалкі. Ішлі да жыта і спявалі: «Выведу русалку са двара, // А сама вярнуся да двара». Вадзілі яе і ў капусту, каб «качан быў крэпкі». Апошнюю акалічнасць пацвердзіла Надзея Іванаўна Трушкова, 1911 г. н., з г. п. Лоеў: «Вадзілі русалку на капусту. У момант зняцця з русалкі адзежы людзі стараліся схваціць зелень і хутчэй несці к сабе ў двор, на агарод, у хлеў, каб усё было добра і быў добры ўраджай».
Ваджэнне русалкі ў в. Дзімамеркі суправаджалася песняй, у якой знайшлі ад-люстраванне формулы пераліку тых месц («у цёмны бор, у жыта, у капусту, да ігрушкі»), куды імкнуліся прывесці русалку. На наш погляд, у гэтым песенным тэксце надзвычай выразныя амбівалентныя міфалагічныя ўяўленні пра русалку, з якой звязвалі ўраджайнасць жыта і капусты, з аднаго боку, а з другога - засцярогу ад шкоднага ўздзеяння гэтай істоты. Прыём антытэзы слоўных формул, пакла-дзены ў аснову кампазіцыі тэксту, дапамагае перадаць не толькі пладаносную семантыку вобраза русалкі, але і больш яскрава падкрэсліць матыў адмежавання ад гэтай дэманалагічнай істоты.
Выведу русалку ў цёмны бор, А сама вярнуся к татку ў двор, Ой, рана, не рана, к татку ў двор.
Народны каляндар Лоеўшчыны
43
Выведу русалку са двара, А сама вярнуся да двара, Ой, рана, не рана, да двара. Павяду русалку ў жыта, А сама вярнуся да двара, Ой, рана, не рана, да двара. Павяду русалку ў капусту, А сама вярнуся ў хату пусту, Ой, рана, не рана, у хату пусту. Павяду русалачку да ігрушкі, А сама вярнуся да падушкі, Ой, рана, не рана, да падушкі.
(Запісанаад Краўцовай І.Н., 1911 г.н., Пінчук М.С., 1912 г. н., в. Дзімамеркі)
Успаміны Яўгеніі Іванаўны Ігнаценка з в. Дзімамеркі даюць яскравае ўяўлег-іне аб структуры абраду ваджэння русалкі ў г&тай мясцовасці: выразна акрэсліваюцца этапы «лоўлі русалкі», яе распранання, зняцця русальнага вянка. Мясцовай рысай у гэтым абрадзе з’яўляецца такі момант, як шэсце дзяўчат да могілак з вяі-ікамі і іх зачэпліванне на крыжы магілак сваіх родзічаў, варажба на вянках, пакладзе-ных на магілах, выкананне каля капліцы русальных песень з мэтай «прызваць да сябе русалку»: «Пелі да цех пор, пака із гая не пакажацца русалка-дзевачка. Усе ў гэты момант крычалі: «Русалка гоніцца».
У в. Дзімамеркі вяночкі з могілак неслі на свае агароды, клалі на капусту, пры-гаворваючы: «Які я вянок на капусту надзевала, штобы такое качанне радзіла». Калі клалі вянок на агуркі, то гаварылі: «Сколька тут на вянку цвяточкаў, штобы столька было гурочкаў».
Аб багатай лакальнай трансфармацыі рэгіянальнай абрадавай з’явы «пахаван-ня стралы» сведчаць і запісы наЛоеўшчыне. Напрыклад, у в. Гарадок выкананне рытуальных дзеянняў было прымеркавана да Вялікадня, калі вадзілі стралу, вярнуўшыся з царквы: «сабіраліся на вуліцы, браліся за рукі і ішлі па дзярэўне з аднаго канцаў другі» (Запісана ад Лагута М. I., 1913 г. н., в. Гарадок). Гэты пад-рыхтоўчы этап завяршаўся за вёскай, у полі, дзе выконваліся кругавыя карагоды з дзецьмі ў цэнтры: «у карагод станавіліся і маладыя, і взрослыя, а дзяцей сажалі ў круг» (Запісана ад Лагута М. I., 1913 г. н., в. Гарадок). Вар’іраванне элементаў вербальна-музычнай структуры песенных напеваў стралы сведчыць аб уплыве канкрэтных сацыяльна-бытавых фактараў на складванне спецыфікі мясцовай традыцыі. У песенным варыянце «Як пушчу стралу да ўздоўж сяла», запісаным у в. Гарадок, фінальны матыў забойства стралой «добра моладца» знаходзіць працяг у фантастычнай сцэне падрыхтоўкі забітага моладца да пахавання:
Як пушчу стралу да ўздоўж сяла, Як пайпіла страла да ўздоўж сяла, Убіла страла добра моладца, Свайго браціка.
Убіла страла іпчэй і салдаціка.
Ой, ніхто к целу не прыступіцца, Прыступілася Анна Іванаўна, Узяла цела да і на ручанькі, Панясла цела да і да цэркаўкі. Ой, сама цэрква да і адчынілася, Ой, самі званы зазваніліся, Ой, самі кніжкі разгарнуліся, Самі паны ўшчыталіся.
(Запісана ад Лагута М. I., 1913 г. н., в. Гарадок)
44
Абрадам провадаў вясны называюць пахаванне стралы ў в. Дзімамеркі. Лялька ў дадзенай мясцовай лакальнай традыцыі сімвалізуе вясну. Развітваючыся з ёю, удзельнікі абраду «закопвалі ляльку ў жыце і спявалі: «Ты сёлета была нехарошая, сухая, // Каб ты такая не вярнулася. // Такая нам не нада, // Закапайце яе // Ды хадзіце на абед» (Запісана ад Буйніцкай Валянціны Акімаўны, 1931 г. н., в. Дзі-мамеркі) [4, с. 135-137].
Семантыка рытуальных дзеянняў была звязана з прадуцыравальнай магіяй, бо паводле тлумачэнняў інфарматараў, абрад гэты «паспрыяе добраму будучаму ўраджаю сена, хлеба» (Запісана ад Буйніцкай Валянціны Акімаўны, 1931 г. н., в. Дзімамеркі). Іншы раз абрад пахавання стралы ў Лоеўскім р-не, як адзначалі да-следчыкі, называлі «вадзіць Вясну» [5, с. 45]. У якасці пацвярджэння спашлёмся на запіс гутаркі з Валянцінай Акімаўнай Буйніцкай з в. Дзімамеркі: «Вясну пра-водзілі наУшэсце. Збіраліся жанчыны, адну адзяваліўмужчынскае адзенне - гэта паніч. Выбіралі паненку, прыгожую, якая з панічом знаходзяцца пасярэдзіне, a астатнія паабапал. Пяюць песні, аж да ранку водзяць Таньку».
3 абрадам ваджэння стралы звязаны ў г. п. Лоеў і цікавы гульнёвы карагод «Старыца», які складае мясцовую адметнасць гэтай традыцыі і прымеркаваны да другога дня Вялікадня. Ідэйная сутнасць гэтага унікальнага карагода - пра-даўжэнне роду, услаўленне шлюбных адносін, трывалага сямейнага жыцця, асновай якога з’яўляюцца працавітасць мужа і жонкі, іх высокая мараль і чыс-ціня ва ўзаемаадносінах. Карагод пачынаецца з выбару пары, імправізацыі яе ўмоўнага вяселля. А затым малады «ідзе маліцца Богу ў Кіеў і наказвае жонцы даглядаць гаспадарку, але тая не можа доўга сядзець дома, бо «сяброўкі клічуць яе на гулянку». Змест карагода, які ўяўляе сабой арганічнае адзінства слова з музыкай, танцам, гульнёй, складае дыялог паміж кумой і маладзіцай:
Кума, кума, дзе мой старац?
Да ў Кіеве ён, Богу моліцца. Гуляй!
Маладзіца скача ў цэнтры круга, а круг з дзяўчат рухаецца і спявае:
Ой, старац мой, Вакамарац мой, Усё ў кельі сядзіць Да ўсё моліцца. А мне, маладой, Гуляць хочацца.
(Запісана ад Берасневай В. I., 1939 г. н., г. п. Лоеў)
Удзельніцы карагода кожны раз дараць маладзіцы падарункі: «хустку, каралі, пярсцёнак». На пытанне гаспадара, які нечакана з’яўляецца, адкуль пярсцёнак, дзяўчаты адказваюць, што маладзіца з імі спявала і скакала. У адказ на гэта раз’юшаны гаспадар разганяе ўсіх.
Цікава назіраць за лакалізацыяй традыцыі навату межах асобных вёсак раёна. Напрыклад, у в. Пярэдзелка адбываўся карагод іншай скіраванасці, вызначальнай рысай якога з’яўлялася ўслаўленне працалюбівага, добразычлівага і паважанага ўсімі вяскоўцамі чалавека, імкненне пазнаёміць з ім «усю вёску, старых і маладых, калі тыя яго не ведаюць».