Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
A то ж дзеўкі маглі ў зеркала глядзець. Пасядуць і глядзяць жаніхоў. А іх жа ж там і нету. Стукаюць па куце: «Мароз, мароз, не марозь, не хадзі ўлетку, бо я цябе паб’ю».
Запісанаў г. п. Лоеў ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г. н.
(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на), 2005 г.
Хадзілі калісь шчадраваць, з блінамі бегалі. Якпрыйдзеш і скажуць: «Ідзі», -то выйдзеш замуж. Калі скажуць: «Сядзь», - то не выйдзеш замуж.
Таксама на Каляды кідалі сапагі цераз вароты. Калі сапог упадзе наском на вуліцу, то пойдзеш замуж. Калі наском к варотам, то будзеш сядзець у дзеўках.
Закалывалі грабяшок на чолачку: калі выпадзе першы грабяшок, то яна і пойдзе замуж.
Хадзілі ўвечары, сабіралісь, песні пелі:
Шчадрую, шчадрую,
Каўбасу чую,
Дайце каўбасу, Дадому панясу. Дайце шчадру, Яшчэ пашчадрую, Дайце трэцюю.
У хату заходзілі сасловамі: «Добры вечар, добры вечар, добрывечар!» Таксама яшчэ паздраўлялі, пыталіся дазволу ўвайсці. Яшчэ казалі: «Залязайце ў сундучок, даставайце пятачок». Давалі грошы, сала, каўбасу. Усё, што было, тое і давалі. Багатая куцця ідзе перад Крашчэннем, да гэтага поствуем. Тады варылі куццю, ставілі на сена. Таксама звалі яшчэ мароза: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці». А ён адказвае: «Спасіба, еў. На кабылку сеў, ідзі, вароты зачыні». На Каляды надзяваліся, ну, што было - штаны, шапкі - і хадзілі. Перадзяваліся і ў казу, і ў мядзведзя надзяваліся.
На зеркала гадалі. Ставілі зеркала ў 12 часоў ночы, але было апасна гэтае гаданне, штобы нідзе нікога не было, закрываліся так во.
А вот перад Калядамі, калі падмяталі ў хаце, то тым смеццем абсыпалі венік, а тады ставіш тое смецце ў пароге, а тады глядзіш, што табе прысніцца,
Калодзежы клалі з лучынак так во: так хто прысніцца, то таго і пабачыш.
Запісана ў в. Ліпнякг Лоеўскага р-на ад Каўтуновай Юліі Іванаўны, 1932 г. н., 2005 г.
Каляды гулялі ў нашай дзярэўне. Хадзілі калядаваць, але толькі маладыя, старыя ўжо не хадзілі ў нас. Дзеці бегалі, такія дзецкія песні спявалі: «Калядую, калядую, каўбасу чую».
Зімовыя абрады і песні
59
3 казой, са звяздой у нас не хадзілі, не ведаю, чаму. У другіх, ведаю, што хадзілі.
Гадалі мы на Новы год. Цікава было. Сабяромся дзеўкамі і адну адпраўляем: «Ідзі, паслухай, што ў хаце гавораць». Ішлі ў вялікую сям’ю. Дзеўка там сядзіць, сядзіць, слухае - янаж адна. Калі там скажуць: «Ідзі, вады прынясі» ці «Ідзі ты...», дык гэта значыць, што дзеўка замуж выйдзе ў гэтым годзе, а калі там дзеці гуля-юцца і хто скажа: «Сядзь!», дык і ты шчэ год сядзець будзеш у дзеўках.
Ці бліны пячэш калі. Дзеўка блін спячэ, у грудзях яго схавае, а потым ідзе па вуліцы. Хто першы сустрэнецца, у таго імя пытае. Вось сяброўка мая спытала Васю, а потым замуж за яго выйшла.
Ну, там тухлі кідаюць, Куды тухвель носам падае, туды і дзеўка замуж пойдзе. Ці сабака калі брэша - у якой старане брэша, у той старане і жаніх будзе. Ды шмат такіх прымет было.
Забор абдымалі. Задам ужо забор абдымеш і шчытаеш ужо пары - пара да пары.
Дровы насілі. Дроў набярэш ахапку. Нясеш, а прыйдзеш ужо ў хату і разбіра-еш - да пары ці не. Калі да пары - замуж выйдзеш.
Калі калодзежбыўудвары, дзеўкісабяруцца, вады ў рот набяруць і нясуць, сплю-нуць у кружку, і кожная булку маленькую пячэ. Потым выставяць іх у рад і сабаку завуць. Да якой булкі першай падыдзе і з’есць, тая дзеўка і замуж хутчэй скокне.
Запісанаў в. Ліпнякі Лоеўжага р-на ад Агалец Тамары Карпаўны, 1930 г. н.
ШЧАДРОЎКІ
У бары, бары пчолачкі гудуць, Святы вечар.
Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць, Святы вечар.
Збудавалі цэркаў з трьтма вакнамі, Святы вечар.
У первае акно - сонейка ўзышло, Святы вечар.
У другое акно - месяц засвяціў, Святы вечар.
У трэцяе акно - ангел уляцеў, Святы вечар.
Ангел уляцеў, на прыстол сеў, Святы вечар.
На прыстолі сеў, галоўку схіліў, Святы вечар.
Галоўку схіліў, слёзачку пусціў, Святы вечар.
3 тае слёзачкі стала рэчанька, Святы вечар.
А Іван-кресціцель ваду ахрысціў, Святы вечар.
Ваду ахрысціў, на ўвесь свет пусціў, Святы вечар.
Мы вас, хазяін, не абражаем, А з Новым годам паздраўляем, Да з Новым годам, да з Ісусам Хрыстом, Да святым Раждзяством, Да са святым Хрыстом.
Святое Раждзяство радасць прынясло, Радасць прынясло, развесяліла.
Маладая Танечка пшанічку жала, Святы вечар.
Пшанічку жала, у тры рады клала, Святы вечар.
Прыйшлі да яе тры казачэнькі, Святы вечар.
Тры казачэнькі, любыя мае, Святы вечар.
He бярыце мяне ў чыстым полі, Святы вечар.
А бярыце мяне ў таткавым доме, Святы вечар.
У майго таткі тры старожачкі,
Святы вечар.
Первая старожка - мамка ў парога, Святы вечар.
Другая старожка - сястра на куце, Святы вечар.
Трэцяя старожка - братка на дварэ,
Святы вечар.
Мамка ў парога падаркі кроіць,
Святы вечар.
Сястра на куце плацце шые,
Святы вечар.
Братка на дварэ каня сядлае,
Святы вечар.
Каня сядлае, сястру ўпраўляе,
Святы вечар.
Пасдзсм, сястра, да Ісуса Хрыста,
Святы вечар.
Да Ісуса Хрыста, да святога Раждзяства, Святы вечар.
Запісанаў в. Ліпнякі Лоеўскага р-на ад Іакарэнка Лідзіі Антонаўны, 1932 г. н., 1992 г.
Шчадрую. шчадрую. каўбасу чую, Святы всчар.
Дайцс каўбасу. дамоў панясу, Святы вечар.
Дайце другую, шчэ пашчадрую, Святы вечар.
Дайце трэцюю, хоць авечую, Святы вечар.
Дайце пятую, хоць лупатую, Святы вечар. -Дарыце, не барыце, Кароткія кажушкі - памерзлі пятушкі, Кароткія світкі - памерзлі лыткі.
He дарылі нічога, дык гаварылі так:
He дасі сала, штоб ваша свіння не ўстала, He дасі шкуркі, штоб вашы ўсе падохлі куркі.
Зімовыя абрады і песні
61
ЗАСЯВАЫНЕ
Сею, сею, засяваю,
3 Новым годам паздраўляю, Цётку, дзядзысу і ўсіх вашых дзяцей.
Калі хто гаворыць гэтыя словы, то сыпле на падлогу зярно каля парога. Га-варылі на галодную куццю:
Мароз, мароз, ідзі куццю есці,
А ў Пятроўку не бывай,
Бо пад печ загашо, ступаю прывалю, Таўкачом прытаўку.
Запісанаў в. Ліпнякі Лоеўскагар-на
ад Шастакова Уладзіміра Рыгоравіча, 1932 г. н., 1992 г.
Добры вечар, гаспадару! Вынесь нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі, Пашукай нам перапечкі. Ой, пахадзі каля кваскі, Пашукай жа там каўбаскі. Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся, Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта, Каб скаціна вадзілася, Каб пшаніца радзілася, Каб гарэлку выпівалі, Каляднікаў частавалі.
Добры вечар таму, хто ў гэтым даму, А ў гэтым даму сам пан-гаспадар, Каля яго - жонка яго, каля яе - дзеці яе. Жадаем табе, пані, пан-гаспадар, Піва варыці, сынкоў жаніці, Гарэлку гнаці, дачок аддаваці.
Залезь на баляску, дастань калбаску, Залезь на драбінку, дастань саламінку. Яшчэ і коіпык маку на ўсялякія прысмакі. Добры вечар і багаты вечар, Добрым людзям на здароўе.
Запісана ў в. Малінаўка Лоеўскага р-на ад Германенка Фаціны Раманаўны, 1935 г. н., 2005 г.
На Каляды варылі куццю з пярлоўкі. Было тры іх: галодная - гэта перад Ражаством, багатая - на Каляды і бедная - паследняя. Мароз клікалі, каб ішоў куццю есці, каб ногі не марозіў.
Запісана ў в. Мохаў Лоеўскага р-на ад Панцелеймонавай Ганны Сяргееўны, 1939 г. н. 2005 г.
62
Прыходзілі ў госці адзін к аднаму Адразу былі пераадзетымі, каб не ўзналі. Ставілі на стол бутэльку і ежу, спявалі песні і танцавалі.
Запісана ў в. Мохаў Лоеўскага р-на ад Глушчанка Еўдакіі Сяргееўны, 1942 г. н., 2005 г.
Шчадруха
Хадзілі шчадраваць. Раньшэ абрады красівыя былі. Мы на вечарынкі хадзілі, песні спявалі. Шчадравацьхадзілі палюдзях, пахатах. Піліпаўка да Новага года пачынаецца. Перад Ражэством шчэдрыкі пелі. Красівыя былі абрады, песш ўсякія спявалі.
Запісана ў г. п. Лоеў ад Скачко Марыі Іванаўны, 1920 г. н.
(перасяленка з в. Мохаў Лоеўскага р-на), 2005 г.
Чакаюць людзі гэтага свята, а найбольш першай куцці. Куцця - важны дзень, адзін раз у год бывае, трэба ж сустрэць яе хораша. Самы важны момант у калядныя святы - гэта куцця або калядны вечар. Уся сям’я стараецца сабрацца ў хату ў гэты вечар. Мыюцца цёплаю вадою ў ночвах старыя і малыя: трэба ж ахаяцца ад гразі і сустрэць важны дзень як мае быць. У хаце няма клопату будняга жыцця. Усё, што не патрэбна ў хаце ў свята, выносіцца вон, у сені або ў камору, каб не замінала. Нават на комінку не разложвалі агонь як у будныя дні. Гаспадыня ўходжваецца каля печы. Уся лава каля дзвярэй завалена ўсякімі прыпасамІ. Тут стаяць і жа-ранка, і селядцы, і мак, каторы пяць месяцаў вісеў на гарэ, завязаны ў торбачку, і сухія грыбы. Накрываюць стол. Покуць займае самы старшы ў хаце - дзед ці бацька. 3 краю стала садзіцца сам гаспадар, каля яго ляжыць хлеб, каторы не крояць тонкімі лустамі. На покуце пад абразамі на мяккім сене даўно ўжо стаіць гаршчок з куццёю. 3 покуці бяруць па жменьцы сена і цярушаць яго на стале, a на сена засцілаюць чысценькі белы настольнік. Некалькі мінут у хаце наступае цішыня. Гаспадар хрысціцца і шэпча малітву, абярнуўшыся да абразоў тварам. A цэлы рад святых важна і строга пазірае на стол. Пасярэдзіне стала стаіць пляшка гарэлкі. Гарэлку п’юць па парадку: перш старэйшыя, затым малодшыя. На закусь ставіцца смажаная рыба, потым верашчака з грыбамі, квас, ягады, аладкі на са-лодкай вадзе, кісель, пірагі, а потым куцця. На куццю запрашалі мароз, каб ён ніколі не марозіў пасаджанага ў полі і на агародзе. А шчэ варажылі. Выцягвалі з-пад настольніка сена, якое ўказвала на высату ўраджаю.
Калядаваць хадзілі. Калядоўшчыкі пераапраналіся, казувадзілі. Спявалі песні і палучалі падарункі. I звязду насілі, выразалІ з бумагі і надзявалі на палку.
На шчадруху варажылі па-рознаму. Выкідвалі валёнак цераз плот і глядзелі, у які бок ляжа насок валёнка, у той бок і замуж пойдзеш. Пад вокнамі падслу-хоўвалі, абдымалі забор і лічылі, калі парная колькасць шчыкецін, то і жыць будзеш у пары.
Запісанаў в. Новая Баршчоўка (раней Баршчоўка) Лоеўскага р-на ад Лаханька Ніны Фядосаўны, 1937 г. н.
Зімовыя абрады і песні
63
Хадзілі на попрадкі. Хлопцы таксама прыходзілі пагуляць, у карты гулялі, песні пелі, дзеўкі пралі. Гуляць не было калі, трэба было прасці.
Первая куцця была перад Калядамі з 1 па 6 январа. Куццю варылі з пярловых круп. У кут лажылі сена і ставілі туды куццю. На первую куццю ждалі дзядоў. Пасля снедання астаўлялі ложкі дзядам.
Другая куцця была 13 январа. Яе яшчэ называлі багатай. Збіраліся толькі сям ёй, нікога не звалі. На стале былі каўбасы, сала, блінцы, што ў каго было. У багатую куццю хадзілі калядоўшчыкі. Прыходзілі і спявалі бажэственньгя песні. У казу пераапраналіся. Казе адзенуць кажух, яна пастаіць, патупае з бабамі.