• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    Трэцяя куцця перад Крышчэннем - галодная. Спявалі:
    Молад Колечка коніка паіў,
    3	канём гаварыў.
    Як прыехаў на мост - затрашчалі масты
    3	тонкае трасты,
    Заззялі слупы ўсе залатыя,
    Заззялі свечы васкавыя.
    Шчадравалі ўзрослыя і дзеці па аддзельнасці. Заходзілі ў хату, жалалі дабра, здароўя.
    Цераз зеркала варажылі. Паказуецца ў зеркале суджаны, а гавараць, што і плахое паказуецца.
    Запісана у в. Удалёўка Лоеўскага р-на ад Малянка Уладзіміра Васільевіча, 1929 г. н., Малянок Любові Навумаўны, 1930 г. н., Рабянок Лідзіі Іванаўны, 1932 г. н., 2005 г.
    На Каляды шчадравалі. Кажухі надзявалі. Куцця была 3 разы. Першая - раж-джэственская. Варылі кашу ячную. посную, ставілі на стале. Сена бярэш трошкі, падлажуеш сена. Ясі куццю і курам даеш, штоб яічкі неслі. Сена етае бралі, калі курыца квокча, нада падлажыць ёй у кубло. Пад кароўку падкладвалі.
    Наступная куцця была пад Новы год. Хадзілі, шчадравалі. Постувалі людзі, а патом усё елі. Дзеда Мароза звалі: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці». Далжна гаспадарка зваць да і гаспадар. Такая прыкмета была.
    Дзеці хадзілі шчадраваць. Адзявалі ўсякую адзёжу, штоб смешныя былі. Пад акном гавораць: «Добры вечар!» Спяваюць песні хазяіну і хазяйке. Дарылі дзеньгі, калісь давалі хлеб, сала. Адзяваліся ў такую форму, як козка. Яна пры-гала, танцавала.
    Трэцяя куцця была на Крышчэнне. Вадзічку хадзілі свяціці ў цэркву. Вадзічку самі пілі 3 разочкі, усім давалі, штоб здароўе было. Пырскалі ў доме, ва дварэ, у сараі ад плахога, злога чалавека. Трэцяя куцця была багатая.
    Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на ад Бандарэнка Ніны Рыгораўны, 1927 г. н., 2005 г.
    Звалі мароз: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! He марозь ні агурцоў, ні памі-
    дораў, ні пасеваў». На кожнаю куццю мароз звалі.
    Зімовыя абрады і песні
    73
    Тры куцці бывае: галодная, багатая, крэшчэнская,
    На галодную куццю насілі зорку. На той дзень, калі пападала галодная куцця, нельзя сеяць нічога.
    На Крэшчэнне мелам на хлеве, на варацях, на печы, ну, і кругом крэшчыкі малявалі. I казу вадзілі.
    Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на ад Коўзік Ганны Рыгораўны, 1928 г. н., 2005 г.
    Эта ужэ хадзілі пасля Новага года. Хадзілі, песні пелі, расказывалі сцішкі. Заходзілі з адной хаты ў другую. Адны выйшлі, другія зайшлі. I тады ўжэ людзі закрываюцца, замыкаюцца, каб многа не даваць. He дайце многа, а дай ты кан-фетак, дай ты чаго-небудзь прыгатоўленага. Дзеці насабіраюць, тады выйдуць ужо, пашчытаюць, ну, а ўзрослыя ўжэ тожа паходзяць, а тады ўжэ сабіраюцца ў каго-не удзь дома. На Каляды есць тры куцці. Я знаю, што перад Калядамі варылі кашу пярловую. На кут кладуць салфетачку і туды ставяць эту кашу. Патом можа эту кашу і скаціна есць.
    ЗапІсанаў г. п. Лоеў ад Кукса Яўгеніі Паўлаўны, 1922 г. н., 2005 г.
    ^4^1'’як $ЬІЛ’ маладьія. На Каляды сабіраліся ў адной хаце. Рысуеш такі круг ды выбіраеш, каму які, пішам там па імені каждага. Тады пеўня паймаеш і пусціш у 12 часоў ночы. кучкі там насыпеш зярна, з якой певень возьме зярна, той пер-шы замуж пойдзеш. А бувае так, што певень возьме да наробіць ў якую-небудзь КУЧУ» астаецца тая маладая і не выходзіць замуж. Харашо гулялі тады ў старыну. Воск на воду расі аплівалі. Тады самі разгадвалі фігуркі. На сцяне, на цяні ваўка так рукамі паказывалі, як бяжыць. A то замкі на калодзежах замыкалі: тады, хто прыйдзе ў сне размыкаць, таго і выберыш замуж.
    Калі хадзілі калядаваць, то перадзяваліся ў мядзведзя, з гармошкай ідуць, бяруць звязду такую і ідуць па хатах. Ну, ужо прыйдуць, назбіраюць грошай^ сабяруцца ды і п’юць тады.
    Запісана ў г. п. Лоеў ад Вілічж Ефрасінні Міхайлаўны, 1924 г. н., 2005 г.
    КАЛЯДНЫЯ ПЕСНІ
    А ў полі, у полі, а ў полі, у полі Вішанька стаіць, Святы вечар.
    На той вішаньцы свечачка гарыць, Святы вечар.
    Іскарка ўпала, возера растала, Святы вечар.
    А ў том возеры сам Бог купаўся, Святы вечар.
    74
    3 Ісусам Хрыстом, з Святым Ражаством! Святы вечар.
    Пажадайце: «Добры вечар!»
    Ой, дымы, дымы па-за лазамі, Святы вечар.
    Ой, то не дымы, А хлопец ідзе, Святы вечар. Хлопец ідзе, Коней вядзе, Святы вечар. На, табе, татка, Гэтых конікаў, Святы вечар. А за гэтых конікаў Аддайце Галечку, Святы вечар.
    Аддайце Галечку, Красну панначку, Святы вечар.
    Пажадайце: «Добры вечар!»
    Хваціць табе, бабка, па хаце хадзіць, Хваціць табе, бабка.па хаце хадзіці, Святы вечар.
    Па хаце хадзіці, з Богам гаварыці, Святы вечар.
    Пара ж табе, бабка. нас падарыці, Святы вечар.
    Пажадайце: «Добры всчар!»
    А ў нашага пана, а ў нашага пана Вумная жана, Святы вечар.
    Бог табе даў вумную жану, Святы вечар.
    Вумная жана сенечкі мяла, Святы вечар.
    Бог табе даў вумную жану, Святы вечар.
    Сенечкі мяла, шыляжок наіпла, Святы вечар.
    Бог табе даў вумную жану, Святы вечар.
    Да й закупіла ўсе тры гарада, Святы вечар.
    Бог табе даў вумную жану, Пажадайце: «Добры вечар!»
    Зімовыя абрады і песні
    75
    Коляд, коляд, калядніца, Добра з мёдам паляніца, А без мёда не така, Давай, цётка, пятака, He дасі пятака -
    Вазьму вала за рага, А кабылку за чупрынку, Да й павяду на магілку.
    Запісанаў г.п. Лоеў ад Пікус ГаліныЯўціхееўны, 1906г. н., 1996 г.
    У ноч перад Новым годам хлопцы надзяваюць на галаву «царскую шапку» і ходзяць з хаты ў хату, прыпяваючы:
    Хрыстос нарадзіўся ў Віхліеме,
    ;	Прыйшло к яму тры цары,
    Прынеслі тры дары;
    Злата, піва і срабро. Таго мы вам жадаем, 3 Новым годам паздраўляем.
    3 хлопцамі хадзілі, пераадзеўшыся, маладзіца, цыганка, дзед, пеўчыя, гар-маніст. Адна запявае «Вумную жану»:
    Вумная жана сенечкі мяла, Святы вечар.
    Сенечкі мяла, золата знайшла, Святы вечар.
    Да купіла яна тры гарада, Святы вечар.
    Першы горад - слаўны Кіеў-град, Другі горад - Іомель-град, Святы вечар.
    Трэці горад славен Лоевам, Святы вечар.
    Бог яму даў вумную жану ў яго даму, Святы вечар.
    А мы ж цябе, Сашачка, да не зневажаем,
    I	Да з Новым годам паздраўляем.
    Запісана ў г. п. Лоеў ад Кароткай В. Д., 1926 г. н.
    Учора із вячора
    У нас настала навіна -Божа Маці Ісуса радзіла, А парадзіўіпы, у Ядрані скупавіла, А скупаўшы, да ў шаўковае спавіла. На заход сонца прыязджае тры цары Да прывозяць Божай Маці тры дары. Што едзін цар божым мірам міраваў,
    76
    Л другі цар квстачкай надзяляў
    Л што кветачка, то святое Ражаство,
    Тоўсяму свету вссяленька і радасна.
    Запігана ў & п . Лг*ў ад Кайапмнік Л. С., 1 940 г. н., I999&
    У гэты дзеньнічога не рабілі. Тады хадзілі калядоўшчыкі. Уноч перад Новым годам хлопцы надзяваюць на галаву «царскую шапку», а з імі хадзілі пераадзе-тыя маладзіца, цыганка, дзед, гарманіст, пеўчыя. Усе яны жалалі ўсяго добрага гаспадарам у Новым годзе. Пасля пелі такія песні:
    Вумная жана сенечкі мяла, Святы вечар.
    Сенечкі мяла, золата знайшла,
    Святы вечар.
    Да купіла яна 3 горада, Святы вечар.
    Першы горад - слаўны Кіеў-град,
    Другі горад - Гомель-град, Святы вечар.
    Трэці горад славен Лоевам,
    Святы вечар.
    Бог яму даў вумную жану ў яго даму, Святы вечар.
    А мы ж цябе, Колечка, да не зневажаем, Да з Новьш годам паздраўляем!
    А яшчэ дзеўкі варажылі. Яны абхоплівалі калы ў плоце і былі рады, калі іх аказвалася ў пару, значыць, будуцьу парыў гэтым годзе. Аяшчэ кідалі сапог праз левае плячо. У якую сторану ўпаў сапог, адтуль і хлопец.
    А яшчэ ў хату прыносілі петуха. Ставілі зеркала, ваду і зярно перад ім. Калі ён піў ваду - п’яніца будзе мужык, еў зярно - гаспадарлівы, сматрэў у зеркала - фанабэрысты.
    А калі лажыліся спаць, то гадалі, каб прысніўся добры сон:
    Андрэй первазванны, Раскажы мне сон праваслаўны. 3 кім мне жыць-пажываць, Таго я хачу ў сне павідаць.
    Нядзеля з панядзелкам,
    Аўторак з серадою,
    Чацвер з пятніцаю,
    Субота - едзініца,
    Што мне ў ва сне прывідзіцца?
    А была яшчэ прымета, што калі многа зорак на небе, то будзе харошы ўраджай.
    Запісана ў г. п. Лоеу ад Грышчанка Елізаветы Антонаўны, 1933 г. н., 2002 г.
    Гатовіліся багата да Каляд. Родзічы сабіраліся, спявалі песні. Крычалі дзеда Мароза, на куццю звалі.
    Зьмоаыя абрады і пгсні
    77
    Было 3 куцці. Багатая куцця 14 январа. Сабіраліся радньгя. Куццю гатовілі, сена на стол клалі. Я і цяпер еты абрад саблюдаю.
    6-7 январа была первая куцця, называлася нічэйная. 18 яняара - галодная куцця, была дажа без сахара, без нічаво.
    Усе 3 куцці сена не знімалі са стала.
    На багатую куццю было багата блюд: мясное і малочмае. На галодную куццю стравай была адна куцця, і кампот варылі к куцце. Яе варылі з ячной крупы, усе 3 куцці. Была і рысавая, але ў асноўным, пярловая (ячнёвая). Сена сахранялі. Калі заквахтала квочка (квактуха), етае сена падкладвалі пад яе.
    На Каляды пераапраналісь, надзявалісь так, што і не ўгадвалі іх. Шчадравалі з 13 на 14 январа. Прыходзяць і шчадруюць, такія песні красівыя пелі. Усё была вечарамі. Калядныя гульні былі. Радня сабіралася, дзеці прыходзілі к бацькам. А маладзёж аддзельна сабіралася: танцы, музыка была.
    Запісана ў г. п. Лоеу ад Грышчанка Вольгі Пракопаўны, 1925 г. н., 2005 г.
    Ого, на Каляды добра гулялі, елі добра, усё насмачнейшае шоб было: варэнікі варылі, пеклі калачы. Так і сустракалі Каляды, гулялі ўгульні, перадзяваліся, але тое была мужчынская работа, а бабы да дзеўкі ўжо песні пелі. Хадзілі па хатам, a як жа. To раней хадзілі толькі да таго, дзе свае, знакомыя. Гэта цяпер ідуць, дзе свет гарыць. Пелі песні, паказвалі прадстаўленні розныя. Хтоўгосціць калбасой, салам, а хто і чарку налье. Ну, вабшчэ, давалі, у каго што было. Гэта, значыць. калядавалі так. Мужчыны хадзілі з кабылай, з казой, бывала, зорку неслі. Да v Бога прасілі:
    Урадзі, Божа, жыта Да на новае лета, Штоб Машачка расла Да жыта жала, У снапочкі вязала.
    Варылі жа кашу, на куццю саломку клалі. Гэта так рабілі, каб жыта добра расло, год багаты быў. Мароз звалі, у акно стукалі: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці!» I так тры разы гаварыць нада было.
    Пелі песні калядныя:
    А ў пана, у пана
    Двор гароджаны вінаградам. Прачыста Маці сына радзіла, У рай узяла, Хрыстом назвала, Святым Ражаством.
    Ходзіць-паходзіць месяц па небу,
    Святы вечар!
    Ходзіць-папросіць зорак з сабой,
    Святы вечар!
    Пажадайце, мае зоркі,
    Святы вечар!
    Бога маліці і Бога прасіці,
    Святы вечар!
    Запісанаў г. п. Лоеў адХмелянок Марыі Яўсееўны, 1927 г.н., 2005 г.
    78
    Варылі куццю з пярловай крупы. Тады ставілі яе ў кут. Сеяа немножка туда, куццю эту становяць, і яна стаіць. He пераадзявалі нікога.