• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край

    Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край


    Выдавец: Сож
    Памер: 471с.
    Мінск 2007
    205.65 МБ
    На Каляды дзеўкі нам сыплюць семкі, арэхі. Танцавалі, хадзілі шчадраваць. Пераадзяваліся ў казу, мядзведзя. Казу дзелалІ із саломы і вадзілі. Шчадравалі, у хату прыходзілі: «Шчадрую, шчадрую, калбасу чую».
    На куццю дзеўкі варажылі: стаіць і кідае вобуў за вароты. Тады паглядае: еслі насок туды, значыць, туды замуж пойдзе.
    Запгсана ў в. Вулкан Лоеўскага р-на ад Пратасава Арсечйіл Дзмітрыевіча, 1932 г. н. (нарадзіўсяў в. Дуброва Лоеўскага р-на), 2005 г.
    Шчадраваць прыходзілі ў асноўным дзеці. У жывёл яны не перадзяваліся. Панапяльваюць бацькоўскую адзежу і ходзяць. Падыходзяць і крычаць: «Хазяін і хазяйка, выхадзі на лаўку» або «Шчадрую, шчадрую, каўбасу і сала чую. Адкры-вайце сундукі, даставайце пятакі». А было такое, што яшчэ і гразіліся: «Не дасі сала, каб ваша свіння не ўстала». Тады мы ім давалі сала, пячэння якога, каўбасы калі. Што было, то і давалі.
    А ў лузе, у лузе красная каліна, Святы вечар!
    Святы вечар добрым людзям!
    Запісана ў г. п. Лоеў ад Барысечка Пелагеі Мікалаеўны (нарадзыася ў в. Казярогі Лоеўскага р-на), 2005 г.
    54
    На Каляды днём збіраецца маладзёж. Гулялі, танцавалі, гарэлку пілі.
    Куццю варыла матка. Варыла з ячмяню. Еты ячменьтаўклі ў ступах да й варылі куццю. Первая куцця - посная, другая - багатая, скаромная, а трэцяя - таксама посная. Трэцюю дажа да сонца, пакуль сонца не зайдзе, не ядзяць. Первую днём звараць, аўвечары ж вячэраюць. Павячэраюць, атады паследнюю жужэ куццю ядзяць.
    Куццю паставяць перад віконамі, на стол, сена кладуць пад гаршчок. А тады тое сена ляжыць на трох куццях на стале. Куццю тую ж звараць, кусочык хлеба адрэжуць, солькі пасыплюць, бяруць куццю. Тады ідуць курэй ганяць, штоб неслі яечкі. Да кажуць:
    Авы, куры, не сядзіце, А яечкі нясіце.
    Яблыні ж сакірай (сякерай) страшаць, штоб яблыкі радзілі.
    На первую куццю садзяцца, нічога не гавораць, маўчаць. Вячэраюць да і ўсё. А ўжо на трэцюю куццю звалі мароз:
    Мароз, мароз, Ідзі куццю есці.
    Другая куцця багатая. Дак ужэ дзеўкі збіраліся, танцавалі, гулялі, пелі. A старыя павячэраюць да й нічога не дзелаюць.
    Еслі куцця астанецца, дык курам аддаюць, каб яечкі неслі.
    На Каляды здзелаюцца цыганямі, адзяюцца да і ходзяць, шамятаюць, шамя-цікаў пяюць:
    Шамяту мяту, Кашалі пляту. А ў той кашалік Да смачны пернік, Грудачку кашкі Да адрэж каўбаскі. Пажадайце: «Добры вечар!»
    Запісана ў в. Казярогі Лоеўскага р-на ад Пруднік Таццяны Міхееўны, 1918 г. н., 2001 г.
    Абрад абсыпання зернем суправаджаўся песняй: «Ходзіць Ілья каля Васіля. Як пугай махне, так жыта расце, а пшаніца ўлягае. А мы вас, людзі, паважаем дай з Новым годам і паздравляем. 3 Новым годам, з добрым родам, з Ісусам Хрыстом і з Святым Раждзеством. 3 Новым годам, з добрым родам».
    На шчодрыкі адзяваліся казой, мядзведзем, хадзілі шчадраваць і пелі:
    А ў пана Івана вумная жана, Бог яму даў.
    He завідуйце Івану, братцы, Бог дасць і вам. Сенечкі мяла, піаляжок (капейку) найіпла, А ў том шаляжыку тры капейкі, Дай купіла тры горада, Бог яму даў. Што первы горад - лучшэй, і з панамі, А другі - з мужыкамі, а трэці горад з суддзямі.
    Зімовыя абрады і песні
    55
    Што з панамі - нада служыць,
    А з мужыкамі - нада рабіць, А з суддзямі трудна жыць, бо нада людзей судзіць.
    Ой, красна, ясна, калінаўлузе, Святы вечар,
    А яшчэ красней дачка ў Івана, Святы вечар.
    Па двару ішла, весь двор скрасіла,
    I ў сені ўвайшла, сені заззялі,
    А ў хату ўвайшла - паны стаялі, Шапкі знімалі, у яе пыталі: - Чыя ж ты, дачка, красна панначка, Святы вечар?
    - Я - дачка Івана, красна панна, Святы вечар.
    КАЛЯДНАЯ
    Ой, у полі, полі вішанька стаіць. На той вішаньцы свечачка гарыць. Іскра ўпала, возера растала, У тым возеры сам Бог купаўся, 3 Ісусам Хрыстосам, святым Ражаством. Святое Ражаство радасць прынясло, Святое Васілле нас развесяліла, А Іван-красціцель воду пакрасціў. Паздраўляем з святым Ражаством! Ды з Новым годам!
    ШЧАДРОЎНАЯ
    Шчодры вечар! Добры вечар!
    Ці дома, дома сам пан-гаспадар?
    Дзе ён сядзіць? На покуце.
    Што ён дзяржыць? Калітачку.
    Што ў калітачцы? Шыляжочкі, піражочкі. А нам, дзядзечка, па шыляжочку, Добры вечар!
    Запісана ў в, Каўпень Лоеўскага р-на ад Аніскавец Г. I., 1938 г. н., 1999 г.
    На куццю ўносілі сена ў хату, клалі ў кут. Варылі куццю з ячменя, кампот. У кут ставілі ячную кашу і хлеб лажылі. Калі неслі ставіць кашу, кажуць: «Мароз, Мароз, не хадзі летам, а хадзі зімою. А як летам прыдзеш, дык будзем біць жа-лезнаю пугаю».
    Садзіліся есці гушчу, а тую, што аставалася, давалі курам і казалі: «Кох, кох, кох». Так казалі для таго, штоб яны квакталі. Хлебец карове давалі.
    На шчадруху была багатая куцця. На етую куццю звалі мароз гушчу есці. Па дзярэўні багата калядоўшчыкаў хадзіла, па 10-11 гурткоў. Шчадруха - гэта зна-чыць, шчодры вечар. Трэба было ўсіх угашчаць. Калядоўшчыкі пелі песні:
    56
    Красна, красна ў лузе каліна,
    Святы вечар!
    А красней таго (імя) у мамкі,
    Святы вечар!
    (Імя) у мамкі па двару хадзіла, Святы вечар!
    Па двару хадзіла, увесь двор красіла,
    У сені ўвайшла, сені заззялі, Святы вечар!
    Паны стаялі, уяе пыталі:
    - Ой, ці царэўна ты, ці каралеўна ты, матчьша дачка, Красна ягадачка, бацькава дачка, як паненачка, Святы вечар! Дай, Бог, добры вечар!
    Штоб у вас вялося на стале, у дварэ і ў хляве!
    Калі прыходзілі к нам первыя шчадроўшчыкі ў хату, то мы бралі і разбівалі на парозе гарбузу. Ета рабілі для таго, каб добра ўрадзілі гарбузы.
    Перадзяваліся на шчадруху ў нас хто ў што. Хадзіла каза з маскай звязды, спявала, танцавала.
    У еты вечар мы многа гадалі і гадалі па-ўсякаму. Увечары чырылі сярод хаты кружок і ў том кружку сыпалі зярно, напрымер, чатыры нас было дзеўкі, чатыры кучкі зярна насыпалі. Бралі пеўня ў хату, кружылі яго і пускалі. У чыю кучу клюнуў - тыя пайшлі замуж, а ў чыю не клюнуў, дык тая дзеўка і замуж не пайшла.
    Яшчэ так рабілі: бралі смецце, выносілі яго на перакрэсную дарогуў 12 ча-соў ночы і гукалі: «А ты, смецце, сыпся, рассыпайся, а дзе мой, адзывайся». У яком баку адзавецца, туды і замуж пойдзеш. А еслі на кладзьбішчы застукае, то значыць, дзеўка ўмрэ, жыць не будзе. У нас так было ў вёсцы.
    У ету ноч яшчэ закладаюць на сон. Кажуць так: «Святы Восіф Снавідзімец, прад’яві мне ў ва сне, як прад'явіўфараону, так прад'яві рабе божай (імя) купіць ілі прадаць, найсці ці пацяраць». Еслі найдзеш ілі купіпі што-небудзь, ілі пабачыш жывога друга, то за яго пойдзспі замуж.
    Яшчэ бралі тарэлку, пісалі па краях алфавіт. Ставілі яе на стол, адчынялі комін у 12 часоў ночы і вадзілі пальцам па тарэлцы, і пужаліся. Тарэлка сама круцілася і атвячала. Палсц паказваў на тую букву, дзе астанавілася тарэлка, і так чыталі атвет.
    Назаўтра прыходзілі засявалі і дзеці, і ўзрослыя.
    Запіганаў в. Катловіца Брагінскага р-на ад Макамчык Ампіы Уладзіміраўны, 1932 г. н. (рангй пражывалаўв. КрупейкіЛоеўскагар-на)
    Да Каляд варылі 3 куцці: Маланка, Анісся, Юўга. Вараць куццю з ячменя. На кут кладуць сена і туды ставяць куццю. 3 куццёй выходзяць на парог і кажуць: «Мароз, мароз! Ідзі куццю есці. Бо не прыдзеш ты цяпер, а прыдзеш у маі, так буду біць пугаю».
    Тады бяруць тое сена, наякім куцця стаяла, і абвязваюць ім грушы і яблані, каб радзілі. А калі яблані і грушы не родзяць, так падходзілі з сякерай і казалі 3 разы: «Калі не будзеш радзіць, засяку!»
    На Каляды пераапраналіся і хадзілі шчадраваць. Песні былі смешныя і ўсякія.
    Зйновыя абрады і песні
    57
    Я табе, цётачка, пакалядую, Дай мне, цётачка, свінню рудую. А не дасі мне сала, -Каб твая свіння не ўстала, Аў полі свісток.
    Няхай табе, мая цётачка, Скула з гаршчок.
    Аяшчэ такую пелі:
    Аў полі, полі плужок ходзіць, А за тым плужком сам Бог з піражком. Прычыста Маці есці носіць да Бога просіць: -Урадзі, Божа, жыта-пшаніцу, Жыта-пшаніцу, усякуіо пашніцу, Ядраністую, каласістуіо, У полі снапамі, у гумне стагамі, А на стале пірагамі.
    Казу ў нас не вадзілі. Хадзілі засяваць па хатах і казалі: «Сею, сею, засяваю. 3 Новым годам паздраўляю!»
    А дзеўкі шчэ ў Ражаство гадалі. Разуюцца і перакідваюць праз забор чобаты, Куды чобат пакажа - туды і замуж пойдзеш.
    Атады ўжо ідуць у пограб, стаўляюць свечку і зеркала і глядзяць: хто пакажац-ца, то жаніх, значыць, будзе.
    Хлопцы і дзеўкі збіраліся і гулялі ў гульню. Пасядуць праз аднаго: хлопец - дзеў-ка, хлопец - дзеўка і пытаюць, ці харошы твой сусед? Калі кажаш, што харошы, так ён застаецца, а калі кажаш, што нехарошы, тады сам выбіраеш сабе другога суседа, і яны мяняюцца мястамі.
    Запісанаў в. Крупейкі Лоеўскага р-на ад Карась Аляксандры Емяльянаўны, 1914 г. н., 2002 г.
    Пост быў піліпаўскі. Ну што, гатовілісь. Хто е, дакубіў парася, ужэ там малако, усе ўжэ там ядзяць скаромнае, a то не елі перад гэтым.
    Варылі куццю. 3 куцці было з ячменнай крупы. Первая ўжэ куцця сыходзіць (Ражаство). A то багатая куцця, a то ўжэ паследняя, посная куцця.
    Адходзяць Каляды на туіо ўжэ куццю, на паследнюю. Калісь празнік быў дзве нядзелі, смецце нясуць і ў адну кучу ссыпаюць. Тады ж ета галодная куцця. От дзяў-чата такія былі, ужо варожаць, жаніхоў выбіраюць, атадыўжэ етае смецце нясуць ужэ там куда далей ды і кажуць: «Сыпся, рассыпайся, ды мой ужэ адзывайся».
    I ўжэ чэраз варота кідаюць чобат і глядзяць, куды ўжэ ўпадзе. А хлопцы пад-сцерагуць да ўхопяць.
    Мы калісь такія былі, ну, ужэ взрослыя, гадоў нам было, можа, па чатырнац-цаць, мы мяшок назбіраем, а калісь жа было зерне ета, ад гарбузоў, так мяшок назбіраем, да ўжэ за той мяшок і кажу: «Давайце пасыпім да будэм шукаць, дзе сабака забрэша». А дзе ўжэ стукаюць, у яком баку ўжэ, туды ўжэ замуж пойдзеш. Я ўжэ не знала, а хлопцы паселі пад той вугалок, да за той мяшок, чуць мяне не павалілі. Тады ўжо: «Сып, рассыпайся, дзе мая - адзывайся». Я стаю, кажу: «Ета я знаю, штоб вас!»
    Калісь дзеці гуртам збіралісь (было такое балавство), не баялісь нікога савсім, так весела было. Калісь о такой кучай пазбіраюцца па 12 дзевак, хлопцы прыйдуць.
    58
    Калісь хлопцы хадзілі, насілі звязду і пелі, і шчадравалі, во ўжо. А тады ўжо іх дараць, хлопцы хадзілі, шчадравалі, а ім грошы давалі.
    I дарослыя хадзілі. Бяруць палку, крэпяць звязду і ходзяць па вуліцах, па дварах.
    He, казы не было ў нас, у нас у дзярэўні казы не было, толькі звязду насілі, a так хадзілі ўсе шчадраваць. У цыган не перадзяваліся, а проста хадзілі так.