Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Таксама варажылі 13 январа. Дзеўкі кідалі сапагі цераз вароты, а хлопцы бралі і хавалі, хоць босы ідзі. А калі сур’ёзна, то калі сапогупадзе і куды пакажа носам, туды і замуж пойдзеш. А калі носам пакажа на свой двор, то замуж не пойдзеш. Бегалі і пад вокнамі, слухалі, што кажуць. Калі скажуць: «Ідзі сядзь», - то дзеўка замуж не пойдзе, а калі скажуць: «Ідзі», - то пойдзе. Яшчэ абдымалі забор: хто колькі абхопіць. Калі парны лік, то дзеўка будзе ў гэтым годзе ў пары, а калі не, то будзе адна.
Трэцяя куцця была перад Крышчэннем, 19 январа. Амаль нічога не варылі. На галодную куццю нічога не сеюць. У гэты дзень свяцілі вадой жывёлу і збуда-ванні, хату. Пасля садзіліся ўсе за стол і елі.
Пасля Каляд наступаў Мясаед. У Мясаед гулялі свадзьбы.
Запгсана ў в. Рэкорд Лоеўскага р-на ад Гаўрыленка Ніны Сямёнаўны, 1928 г. н. (раней пражывалаў п. Пабядзіцель Лоеўскага р-на).
I маладыя хадзілі калядаваць, і старыя. I зараз ходзяць і перадзяваюцца. Усе забаўляліся, а потым збіраюцца ў хатах. Калі п’яны мужык зайшоў, яго не білі, а трапкі на яго чаплялі.
Усе куцці былі. Первая была посная, ці то з вады да сахару. Елі яе перва-на-перва. Перад первай постувалі. Усе постуюць. Так трэ було.
Другая - это багатая. А перад паследняй куццёю цэлы дзень постувалі.
I первую, і другую, і апошнюю куццю рабіў нехта адзін. Я ўсё жыццё сама ра-біла, Як мая матка дзелала, так і я. Так нужна па Божаму закону. Я рабіла куццю свежанькую, з пшана варыла. А на паследнюю куццю Мароза гукалі.
Мароз, мароз, Ідзі куццю есці. А в Пятроўку не хадзі, . Будзем пугамі жалезнымІ біць (3 р.).
Садзіліся есці, пасядзім на паследнюю куццю. Багата гатовілі чаго, не адну ж куццю.
Мароз гукалі ў хаце рукою. А было, што ў паследнюю куццю хадзілі ўкруга хаты з куццёй. Этак было. Хадзілі мужык ці дзед, дзеці. Куццю ставілі на кут, на сена, а эта сена патом пад курку лажылі. Сена лажылі моўчкі, не загаворвалі. Цэрква далёка была, паэтаму на Каляды ў цэркву не хадзілі.
64
Шчадраваць ходзяць і цяпер. Папрыходзіць маладзёж, песні пяюць у хаце, такія разныя. Цяпер у казла адзяваюцца, прыгаюць. Звязду не насілі, шчодры не было.
Засяваць хадзілі. Ето было на стары Новы год. Засявальнікі пасыплюць зерна жменьку, гаварылі: «Засяваем, засяваем, з Новым годам паздраўляем», каб давалі гасцінца. Маглі даць канфет, семак. Бралі, што давалі. Так шчадруху гулялі.
Хадзіла маладзёжу паследнюю куццю пад вокнамі і слухала. Еслі ты ўслышыш: «Ідзі», - то замуж пойдзеш у еты год, а еслі - «Сядзі», то будзеш сядзець цэлы год яшчэ ў дзеўках і замуж не пойдзеш.
Дровы насілі, сколькі ўхопіш, то і шчытаюць: як да пары, так і ў пары будзеш, а як не да пары, так і не.
I чобаты перакідалі ў паследнюю куццю цераз хвортку, цераз варота. Куда нос пакажа, туда і замуж пойдзеш. А хлопцы падглядвалі і кралі.
Запісанаў п. Пабядзіцель Лоеўскага р-на ад Таўкачэнка Аляксандры Ларыёнаўны, 1918 г. н., 2002 г.
На Каляды хадзілі пець, шчадраваць усе. Пад акно хадзілі, хтоўхату збіраўся. Многа чалавек было, усе пелі, хто як умее...
Шчодзер-бодзер, бацька твой злодзей, Авечку ўкраў, пад печ захаваў, Святы вечар.
ЦІ яшчэ так:
Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую...
Запісана ў п. Пабядзіцель Лоеўскага р-на ад Марозавай Вольгі Пятроўны, 1929 г. н., Заўялец Марыі Герасімаўны, 1931 г. н., Атрошчанка Вол-ьгі Нікгцічны, 1928 г. н., 2002 г.
У хаце чыста прыбіралі, мылі падлогу, стол шкраблі, мылі, засцілалі чыстыя палавікі, ручнікі чыстыя, святочныя даставалі. Білі свінню, у каго была, гатавалі каўбасы, сала, пяклі хлеб. Накаііуне Каляд, 13 студзеня, цэлы дзень нічога не елі. Самай галоўнай стравай было прыгатаўленне куцці. Усяго тры куцці. Первая куцця і другая былі багатыя. Варылі яе з пшанічных круп, грэчневых. Запраўлялі маслам, арэхамі, макам. Пад куццю засцілалі сена, засцілалі частку сена на стол, калі садзілісь спраўляць Каляды. Бралі яго із-пад куцці. Калі садзілісь есць куццю, гаспадар запрашаў да стала мароза: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці. Улетку каб да нас не хадзіў, жніво не губіў». Iўжэ пасля етагаўсе садзілісь есці. Астатак куцці астаўлялі на стале і другую (непаеўшую) яду для дзядоў. Яны тожа прыходзілі есці, калі ўсе лажылісь аддыхаць. Уранні астатак аддавалі курам, свінням. Сена аддавалі карове, каб усе былі здаровымі, сытымі, карова каб многа малака да-вала. Первая куцця была 7 студзеня, другая - 14 студзеня, трэцяя - 18 студзеня (галоўная куцця). Варылі з ячменнай крупы куццю, жарылі на посным масле рыбу, наліўку гатовілі з грыбоў, з сухафруктаў варылі кісель. Ставілі возле кута,
Зімовыя абрады і песні
65
абрус накрывалі сенам, скацярцю засцілалі. Звалі есці дзядоў: «Дзяды, дзяды, хадзіце куццю есці».
Калі шлі калядаваць, перадзяваліся ў цыганей, мядзведзя, казу, ну, і ў розныя адзенні, каб не пазналі і смешна было. Мужчына выварочваў кажух, адзяваў маску ілі разукрашваўся краскамі - гэта была каза. Калі зналі, што ў двары ёсць халасты хлопец, пелі:
У (імя) панаявар вадвары, На том яварку конічак стаіць, На том конечку Яська сядзіць, Ясечка сядзіць, ружэйко дзяржыць, Хочаубіць зелен явар кудравой.
Калядавалі і другімі словамі: «Калядую, калядую, у хазяіна каўбасы чую, лажы Ў РУКУ каўбасу, я дадому панясу». Пры калядаванні каза забягала ў хату, брыка-лася, жалала хазяявам здароўя, багацця, добрага жыцця ў хаце. Падала, затым дрыгала нагамі, мекала. Гаспадары далжны былі ўгашчаць казу і калядоўнікаў На галаву казе прыцаплялі звязду. Казу людзі любілі. Яна прыносіла ў хату багацце, здароўе і дзеткам, і хазяявам. Звязда на ілбе казы несла нешта светлае, добрае. Калі казу надзеляць шчырымі пачастункамі, то і ўражай, і гаспадарка далжны былі быць багатымі (густымі).
Гадалі вечарам 13 студзеня, збіралісь дзеўкі і гадалі на сужанага. Выходзілі з хаты, абнімалі шчакеціны на плоце. Калі шчакеціны былі цотнага калічаства, значьіць, у гэгым годзе яна будзе ў пары, можа, замуж пойдзе. Калі не, то не. Кідалі сапог цераз плот: у які бок быў павернуты нос сапага, у той бок замуж пойдзе. На сон закладалі, казалі, калі лажыліся спаць: «Божа Маці, прыйдзі на сон закладаці. Панядзелак са вторнікам, вторнік з серадой, серада з чац-вяргом, чацверг з пятніцай, пятніца з суботай, нядзелька адна. Нядзелька, нядзелька, дай знак знаць, з кім век векаваць». Гаспадары такжа гадалі па вяршку куцці, калі яна варылася. Еслі каша падымецца над гаршком, будзе добры ўражай.
Засяваць прыходзілі, як толькі развідняе добра. Засявалі тыя, хто і прыходзіў калядаваць. Кідалі пшаніцу, ячмень, другое зярно па хаце, па хазяявах, дзецях, калі заходзілі ў хату, кажучы: «Сею, сею, засяваю, шчасця, здароўя, багацця гэтай хаце жадаю» і інш. Хазяява засявальнікам давалі пачастункі.
Запісана ў п. Пабядзіцел'ь Лоеўскага р-на ад Марозавай Вольгі Пятроўны, 1929г. н., Мельнікавай Вольгі Фёдараўны, 1925 г. н.
Хадзілі, шчадравалі на Каляды. Шчадравалі, адзін к аднаму ў госці хадзілі Нічога такога больш не было.
Шчодрыкі былі, пелі шчадроўкі. Напрымер:
А ў полі, полі вішанька стаіць, А на той вішаньке свечачка гарыць. Свечачка ўпала — азерца стала, А ў том азерцы сам Бог купаўся, 3 Ісусам Хрыстом святым павітаўся.
Пелі песні дачке абязацельна:
•5 Зак.1526
66
Красна, ясна ў лузе каліна,
Святы вечар.
Красней за таго Анька ў таткі,
Святы вечар.
Па двару хадзіла, весь двор красіла, А ў хату ўвайшла -
Паны стаялі, паны стаялі,
Шапкі знімалі, шапкі знімалі,
У Анькі пыталі:
- Ці ты паноўна? Ці каралеўна?
- Я не паноўна, не каралеўна,
Я - Фамы дачка, красна панначка, Як ягадачка.
Казу не вадзілі. Мо, дзе вадзілі? Казу раньшэ за ракой вадзілі.
Ну, куццю варылі, з ёй мароз гукалі:
Мароз, мароз!
Ідзі куццю есці.
А ў Пятроўку не хадзі -
Будам жалезным кнутам біць.
Усе садзілісь за стол і мароза гукалі.
Запісана ў в. Пярэдзелка Лоеўскага р-на
ад Травянок Марыі Адамаўны, 1928 г. н., 2002 г.
Да Калядаў рыхтаваліся зараней. Прыбіралі ў хаце, гатовІлі посную ежу і куццю, якую называлі поснай.
Уранку ішлі ў цэркву, а, памаліўшыся, прыходзілі дадому абедаць. Клалі на кут сена, кусочак хлеба, соль. Абедаць садзіліся ўсе разам. Адзін з членаў сям’і падыходзіў да печы, браў адтуль гаршочак з куццёй і з заплюшчанымі вачамі ішоў да стала і гаварыў: «Як мае свёкры (імя ўсопшага) нічога не бачаць, так каб пціцы майго зерна не бачылі*. Вяршочак з кашы знімалі ў тарэлачку, а назаўтра раздавалі худобе. Астатнюю куццю елі самі. Даўшы потым куццю куркам, каза-лі: «Кох, кох, кох, чтоб мае куркі квахталі paua і позна». П»та казалі дзеля таго, каб куры добра нясліся. Таксама клікалі мароз папробаваць куццю. Гэту куццю спраўлялі 6 студзеня.
Другую куццю спраўлялі 13-14 студзеня. Увечары прыбіралі ў хаце. Гатовілі ежу, алеўжо не посную. Другая куцця - багатая. Яна варылася на малаке. Спачатку маліліся Богу, а потым садзіліся есці. Пад абрус клалі сена, каб усё было.
Вечарам ішлі гуляць. Насілі звязду, пелі песні. Мужчыны дзелалі звязду і за-пальвалі яе, а пасля заходзілі ў хату, станавіліся вакол стала і пелі песню:
Дзіўная навіна ныне: Дзева сына парадзіла, Co всемі Марыя едзіна. He ў царскай палаце, He ў багатай хаце, Аў верцепе между скацей, I все будут знаці, Я - дзева, чыстая Марыя, Прэчыстая і раждала я яго, Як нявеста, на руках Качала, песенкі спявала.
Зімовыя абрады і песні
67
Усемагушчым саздацелем Сваім называла.
Галосіць дзева сыну: - Будзь са мііою побач, Іба саздаў ты мяне, Мацер на зямлі едзіну. На цябе надзежу маю, Дзе будзеш, вазьмі мяне з сабой, Скажы, правасудный, Дзе верныя будуць.
Да са мною, прад табою Стануць тыя людзі, Каб цябе маліці і цябе Прасіці, дараваці ім Царства, ва век векі жыці.
Пасля таго, як калядоўшчыкі праспявалі, ім давалі грошы, цукеркі - хто што мог. Таксама іх запрашалі за стол.
Таксама на другую куццю хадзілі варажыць. Звычайна варажылі дзяўчаты. Пад краваць клалі із спічак калодзеж і казалі: «Сужаны, ражаны, з кем век векаваці - прывядзі ка мне каня напаваці». I па таму, хто прыходзіўу сне, да-ведваліся, за каго пойдзеш замуж.
Таксама выходзілі на вуліцу і першага сустрэчнага пыталі імя. I па імені да-ведваліся аб імені свайго суджанага.
Бралі кольцы і клалі іх у талеркі з зярном. Потым бралі пеўня ці курку і стана-вілі к талеркам. 3 чые талеркі паспрабаваў зерне, то та дзяўчына выйдзе замуж, к чыёй не прытронуўся - тая не выйдзе.