Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Бралі ахапак дроў, пасля лічылі, калі парнае - будзеш у пары, а няпарнае - не. Абдымалі забор, а потым лічылі колькасць абнятых дошак. Калі парнае - бу-дзеш у пары, калі не, то не.
Брасалі сапог праз вароты. У якую сторану носам пакажа, у той бок дзяўчына выйдзе замуж.
Ложаць платкі ў начоўкі і падкідалі. Чый выпадзе першым, тая першая вый-дзе замуж.
Пісалі на бумазе імя хлопцаў і клалі пад падушку. А ўраніцу, прачі-іуўшыся, вы-цягвалі адну і чыталі на ёй імя. Якое імя выцягнуў так і будуць зваць твайго мужа.
Таксама, калі шчадравалі дзеці, то пелі і такую песню:
Покуль волікі напасаюцца, Чорнае поле абсяваецца, 1 туды ражок, і сюды ражок, А ты, дзядзюхна, дай нам піражок. Піражка мала, шчэ дай кусок сала. Пажадаем: «Добры вечар!» Скарэй дарыце, нас не барыце. Кароткія кажушкі, Памерзлі пятушкі.
На другі дзень пасля шчодрыкаў хадзілі засяваць. Пры гэтым пелі наступную песню:
Сею, сею, засяваю,
3 Новым годам паздраўляю, Многа шчасця вам жадаю, Каб хлапчушкІ хлопалі, Каб нагамі топалі.
5-
68
Пасля таго, як праспявалі, гаспадары іх частавалІ.
Трэцяя куцця была 19 студзеня, калі адбывалася Водахрышчэнне. У гэты дзень свяцілі ваду, якой затым акраплялі хаты, жывёлу, птушак. Да Хрышчэння не хадзілі ў сваты.
Запгсана ў в. Пярэдзелка Лоеўскага р-на ад Кашперка НадзеіЯфімаўны, 1930 г. н., Афанасенка Матроны Юр’еўны, 1931 г. н., 2000г.
Когда я малая была, мама соблюдала все посты, праздннкн релнгнозные. Был колядный пост н с 6 по 7 января, с самого утра до появлення первой звез-ды ннчего не елн. Была постная кутья, н готовнлн постную кашу с мёдом нлн сахаром. Ставнлн эту кутью возле нконы на стол, на сено в горшочке. На сено ставнлн потому, что Мнсус Хрнстос роднлся в сарае, где былн овцы, его поло-жнлн в яслн на сено.
Постную кутью елн на ужнн. Перед тем, как сесть за стол, открывалн дверь н говорнлн: «Мороз, мороз, ндн есть кутью наіпу, а летом не ходн, не морозь посевы». Н так повторялн трн раза, после чего саднлнсь за стол, елн эту кашу, запнвалн компотом нз сухнх фруктов. Оставшуюся каіпу отдавалн утром скотнне, которая находюіась прн доме.
На Коляды пелн колядные песнн, наряжалнсь: кто наряжался в медведя, кто в козу. Выбнралп парня, наряжалн его в козу, одевалм рогм, шубу нанзнанаку н ходнлн по домам. Подходя к дому хозянна, спрашнвалн разрешення петь. Еслн хозянн давал своё разрешенме, пелн такне песнн:
Ластовочка првлетела,
Своего пана побужала:
-Устань, панмчу,
Запалн свечу
Красненькую, яспенькую.
Сама пчёлка - у мсдочку, Сам хозянн - у дворочку, Святый вечар.
Нлн такую пелк песню:
Шчодрый вечар,
Дай вареннк,
Ложачку кашкв, Наверх колбаскм.
Людн к этому праздннку бнлн поросёнка, делалн колбасы, пеклн блнны. Этнм угоцалн калядуючых. А еслн хозянн не давал согласня, то м такую песню пелн:
Шчодер-бодер
Кобылку украў, Под печ схаваў. Ногн торчалн, Собакн гнрчалн.
Потом все угоіцення складывалнсь, н было гулянне до самого утра. Утром ходнлн опять по домам н носнлн в основном пшено н, заходя в дом, пшено это сыпалн на пол н говормлн: «Сею, сею, посеваю! С Новым годом поздравляю!»
Зімовьіл абрады і песні
69
Вечером на Коляды девчата гадалн. Вот, напрнмер, так: выходнлм на улйцу вечером, бросалк сапог, н куда сапог носнком смотрнт, в ту сторону девчмна выйдет замуж.
Запіса7іа ў г. Гомель адЮрасік Валяйціны Савельеўны, 1946 г. н.
(раней пражывалаў в. Рудня-Каменева (раней Папоўская Рудня) Лоеўскага р-на), 2002 г.
Як жа рыхтаваліся да Калядаў? Як і ва ўсіх вёсках, пачці адзінакава. Толькі ў нейкіх дзярэўнях яны атлічаліся. У нас было так. Каляды былі зімой, помню, як хлопцы ды дзеўкі (ды я шчэ сама) перадзяваліся ва ўсялякіх жывёл: у казу, у мядзведзя, сабаку, у чорта. Хадзілі ды шчадравалі па хатам, пелі песні калядныя. Гатовілі куццю - каша такая - з ячменю. Усяго іх тры было.
На Каляды, на Ражаство варажылі, што праўда, то праўда. Як мы варажылі? Памятаю, раз перад сном паставіла стакан вады, накрыла зверху палачкай. Гэта бьгў як быццам мост. Трэба было ўбачыць, хто перавядзець цябе цераз мост. A кролікі ўзялі і абярнулі стакан з вадой. Сніўся мне сон, як быццам вада разліта натраве пасля даждзя, і бачу, стаіць чалавеку шынэлі, без шапкі, высокі, слоўна салдат. Ен падаў мне руку, я і перайшла цераз мост. Началася вайна, нас асвабадзілі рускія. I прыйшоў да нас камендант, точна такі ж як ва сне. Судзьба ж, сушчая ж ёсць праўда. Яшчэ помню, як не хацела пераязджаць, падружылася з салдатам. А камендант кажа: «Ты падружылася, а я жанюсь».
Такжа, бывала, выйдзеш на Каляды ва двор, украдзеш першы блін у мамкі, які спякла, выйдзеш, возьмеш за пазуху блін. Ідзеш і, каго ўстрэціш першага, спытай, як завуць. Так і будуць зваць твайго мужа. I, значыць, іду я з двара, а мне наўстрэчу брат мой Валодзя ідзе. Дык я пытаю: «Чаго ж ты ідзеш?» I верыце, дзяўчаты, мужа ж майго з Владзівастоку тожа Валодзяй звалі.
Запгсанаў г. п. Лоеў ад Канстанцінавай Яўгеніі Рыгораўны, 1924 г. н. (нарадзілася ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на), 2005 г.
Засяванне адбывалася адразу на другі дзень пасля шчадрухі. Засяваць людзі хадзілі як старыя, так і маладыя. Хадзілі да абеду. Для гэтага бралі з сабой жыта, пшаніцу, ячмень, грэчку. У каго што дома было, з тым і ішлі. Адчыніўшы дзверы ўхату, засявальнік казаў словы: «Сею, сею, пасяваю, з Новым годам паздраўляю. Усім людзям шчасця жадаю», - і рассыпаў па ўсіх комнатах жыта або ячмень, тое, з чым прыйшоў. Яго таксама гаспадар частаваў або даваўу кішэню цукеркі, семячкі, сала, каўбасу, грошы.
Былатакая прыкмета: калі першы засявальнік прыйшоўхлопец або мужчына, то кароўка народзіць бычка, а калі ў хату прыйшла дзяўчына або жанчына, то кароўка народзіць цялічку.
Нельга было гэтае зерне змятаць да вечара. Трэба, каб яно паляжала. 3 гэтага часу людзі і лічылі, што настаў Новы год.
70
Заўсёды маладыя дзяўчаты гадалі на Ражаство Хрыстова. Цэлую нядзелю да Ражаства мялі хату. Смецце змяталі ў той вугал, дзе стаялі вілашнікі. Потым гэтае смецце дзяўчына, якая хацела пазнаць сваю судзьбу, змятала на савок і ў 12 гадзін ночы павінна была выйсці і выкінуць смецце за хвортку, прыгаворва-ючы словы: «Аты, куцця, рассыпайся, а дзе мой, адзывайся». У якую сторану смецце паляціць, адтуль трэба жаніха чакаць.
АЎПОЛІ, УПОЛІ
А ў полі, у полі вішанька стаіць, На той вішаньцы свечачка гарыць. Іскарка ўпала, возерца растала. Аў тым возерцы сам Бог крысціўся. 3 Ісусам Хрыстом, Святым Ражаством! Святое Ражаство нам радасць прынясло, Святы вечар!
Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на ад Пазняк Ганны Рыгораўны, 1930 г. н., 1993 г.
Куццю вараць. Е посная куцця, багатая ходзіць перад Новым годам. Шча-драваць пачці ўжэ не ходзяць. Перадзяюцца, з гармошкай ходзяць, з казой. Ну, чалавек перадзяецца, надзяе маску, платок длінны, чорны. Засяваць хадзілі ўвечары. Атмячалі Новы год мы з дзедам да з бабаю.
ГадалІ на Каляды. Мамка пекла бліны, ну, я ж адзін, первы, украду - ды за пазуху і іду ўстрэціць каго-небудзь.
Выносяць мусар, і з якога боку сабака забрэша, то з тога боку мужык твой будзе.
Венікі перакідвалі чэраз вароты: у якую сторану ўкажа, адтуль і прыйдзе твой мужык.
I на свечкі гадаюць. У 12 часоў глядзяць у зеркала, каб убачыць сужанага.
Запісана ў в. Сінск Лоеўскага р-на ад Чучвага Анастасіі Іванаўны, 1920 г. н., Бухавец Ганны Барысаўны, 1913 г. н., Прымак Анастасіі Раманаўны, 1926 г. н., 2005 г.
На Каляды гатуюцца. Абязацельна бабы палы памыюць, гарэлкі выганяць. Тры дні на Каляды не работаюць. Самі Каляды 7 январа.
Абязацельна куццю ячменную вараць. Утрам паставяць на кут пад іконай, a вечарам уся сям’я садзіцца за стол, а патом бацька бярот кашу, і ўсе выходзяць у двор, а бацька і прыгаворвае: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці, а вясной тада не марозь палі».
Пад скацерць абязацельна сена падкладвалі. Хто і як гаварыл, зачэм, не знаю, але верылі, што будзет харошы ўраджай.
Каляды пройдуць, і на Крышчэнне тагда абязацельна хадзілі і каждаму на каліткі крэсцік ставяць.
Зімовыя абрады і песні
71
На Каляды хадзілі цэлыя клубы ў госці то к таму, то к таму. Я, як помню, па-шчытаў: 23 чалавекі ка мне хадзілі. Пелі, а помню, то ў казу пераадзяваюцца, a яна бекае, на пол падае і піць просіць, Глаўна, што не вады, а гарэлкі. I цыганкі маску адзявалі, бегалі вакруг, падманвалі, шчабяталі на вуха, гадалі на будушчае, і штоб паболей у карман лажылі, a то плоха ў гаспадарцы будзет.
Да, тагда маладыя гулялі ў фанты. Пасядуць кругом, насабіраюць фантаў і на кажды фант заданне. Што ззаду выцягнеш, то табе і дзелаць: табе пад стол за-лезці, табе з тае дзеўкай пацалавацца. Ай, так смешна было! Так разгульваліся, што ніхто не мог дадому выбрацца да звіднялку. А тагда спім цэлы дзень, аніякай работы.
Запісанаў в. Страдубка Лоеўскага р-на ад Бартнеўскага Дзмітрыя Паўлавіча, 1930 г. н., 2002 г.
Што ў нашага Івана Вумная жэна, Святы вечар!
Вумная жэна сенечкі мяла, Сенечкі мяла, Золата знайшла.
Запісана ў в. Сяўкг Лоеўскага р-на ад Кангар Таццяны Уладзіміраўны, 1938 г. н., 2005 г.
ВІШАНЬКА
А ў полі, полі вішанька стаіць, Святы вечар!
На той вішанькі свечачка гарыць. Іскарка ўпала, свечачка заззяла, Святы вечар!
А з тае свечачкі іскарка ўпала, Азярцо заззяла.
А ў том азярцы сам Бог купаўся, Сам Бог купаўся і ўмываўся.
А Прачыстая па беражку хадзіла, 3 Богам гаварыла,
У Бога прасіла: - Ой, Божа, Божа, Хадзі ка мне вячэраць. Засцілай сталы ўсе цясовыя, Стаўляй кубачкі ў тры радочкі: Перва кубачка - віно зеляно, Друга кубачка - мядок саладок, Трэйця кубачка - шчасце і доля. Перва кубачка - для хазяіна, Друга кубачка - шчасце для жаны, Трэйця кубачка - шчасце для дзяцей.
Запісана ў в. Сяўкі Лоеўскага р-на ад Краўчанка Марыі Пятроўны, 1929 г. н., 2005 г.
72
Хочацца памыць у хаце і прыбраць, і смачна нагатовіць. Сена ў кут клалі, кусочык хлеба, соль на дабрабыт.
Было тры тры куцці. Першая куцця - багатая, 6 январа. 3 ячменнай крупы варылі, таўклі ў ступе. Назаўтра бліны пяклі.
Другая - навагодняя куцця. Шчадравалі, кажухі навыварат адзявалі. Казу вадзілі. Насілі звязду, гаварылі: «Мароз, мароз! Ідзі куццю есці».
13 январа ў госці хадзілі са сваімі гасцінцамі. У асноўным гатаваўся той, хто прыглашаў.