Лоеўшчына… Бэзавы рай, песенны край
Выдавец: Сож
Памер: 471с.
Мінск 2007
Эпіцэнтрам бытавання русальных абрадаў з’яўляецца руска-беларуска-ўкраінскае памежжа. Песенная творчасць пра русалку найбольш пашырана ў беларусаў, вядома ўкраінцам, сустракаецца ў сумежных з Беларуссю раёнах у рускіх. Увогуле беларуская русальная абраднасць як сукупнасць вербальна-акцыянальных тэкстаў - з’ява лакальная. Яе ядро - Лоеўскі і Брагінскі раёны Гомельскай вобласці, перыферыя - Веткаўскі, Гомельскі, Рэчыцкі. Нараўлянскі, Лельчыцкі і Петрыкаўскі раёны, якія акаляюць ядро з паўночнага ўсходу і за-хаду. Аднак вераванні пра русалак ахопліваюць значна болылую тэрыторыю. не абмежаваную Беларуссю і ГБЧ-рэгіёнам. Яны вядомы і на Наваградчыне (да-статкова ўзгадаць знакамітыя творы Адама Міцкевіча «Свіцязянка», «Рыбка», «Пан Тадэвуш», заснаваныя на гэтых вераваннях), і на Міншчыне, пра што сведчаць яшчэ фальклорныя запісы XIX стагоддзя (П. В. Шэйн, Я. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі), на Смаленшчыне, Браншчыне, Разаншчыне і ў Павол-жжы, а таксама амаль на ўсёй тэрыторыі Украіны, дзе назіраюцца значныя се-мантычныя адрозненні ў вобразе русалкі. Праўда, трэба адзначыць, што звесткі пра абрады «Провады русалкі» тут адсутнічаюць, акрамя тэрыторыі Паволжжа ў Расіі. Так, напрыклад, у рускіх русалка ўяўляецца як «закладзены нябожчык» («закладзенымі» лічыліся нябожчыкі, якія памерлі не сваёй смерцю, заўчасна, альбо тапельцы ці нехрышчоныя дзеці) і характарызуецца дэманічнымі рысамі. Ваўкраінцаўдэманічнасць русалкі паслабляецца з набліжэннем да межаў Бела-русі, дзе ўжо выразна назіраецца неадназначнасць гэтага вобраза. Беларуская русалка ў абрадзе - істота стваральная, хаця ў вераваннях і некаторых песнях можна знайсці пацверджанні яе адмоўнай ролі. Вывучэнне акцыянальных сімвалаў (ці рытуальных дзеянняў) абрадаў «Провады русалкі», заснаванае на
454
разуменні гэтых дзеянняў іпфарматарамі на тэрыторыі Лоеўскага раёна Го мельскай вобласці, даказвае псравагу стваральпага пачаткуў вобразе русалкі, у выніку чаго самі абрады тлумачацца як урачыстае суправаджэнне падаўніцы добрага ўраджаю, русалкі, у жыта.
У залежнасці ад мясцовасці арэала беларускі вобраз русалкі ўяўляўся па-роэ-наму. Гэта магла быць пераапранутая дзяўчына ці саламянае пудзіла русалкі (лялька). Самі ж рытуалы «провадаў» адрозніваліся дэталямі, якія з глыбокай старажытнасці мелі магічны сэнс. Напрыклад, у Нараўлянскім раёне русалку праводзілі ў панядзелак Русальнага тыдня, а ў Брагінскім раёне - у нядзелю. Нязменным заставаўся толькі час русальных святаў-другі тыдзень пасля Сёмухі (Тройцы). Агульнай жа ідэяй Русальнага (Гранога) тыдня з’яўляліся провадьг вясны і пераход да летняй абраднасцІ.
Адрозніваўся таксама і час на працягу дня, калі русалку праводзілі ў жьгта: апоўначы (Лельчыцкі, Веткаўскі, Хойніцкі раёны) і апоўдні (Лоеўскі, Брагін-скі раёны). Інварыянтная схема абраду «Провады русалкі» ўключае наступныя звёны:
1) русалку ловяць на могілках (прысутнічае толькі ў Нараўлянскім, Брагінскім і Лоеўскім раёнах);
2) вядуць на горачку ў танок (толькі Веткаўскі і Лоеўскі раёны);
3) вядуць праз галоўную вуліцу вёскі (толькі Добрушскі і Лоеўскі раёны);
4) па дарозе ў жыта:
а) скачуць праз агонь, спаліўшы на ім русалчын вянок (толькі Лельчыцкі раён) ці саламянае пудзіла-русалку (толькі Гомельскі раён);
б) русалку абмываюць у рэчцы і варожаць на вадзе (толькі Лоеўскі раён);
5) русалку вядуць у жыта (прысутнічае па ўсяму арэалу);
6) разрываюць убранне русалкі на часткі, якія нясуць у агароды (таксама прысутнічае па ўсяму арэалу).
Аднак у такім, інварыянтным выглядзе абрад захаваўся толькі ў цэнтраль-най частцы арэала - у Лоеўскім раёне. Гэты унікальны абрад да апошняга часу выконваўся ў вёсцы Дзімамеркі, а таксама ў вёсцы Шчытцы і ў самім гарадскім пасёлку Лоеў (тут, праўда, выконваюцца не ўсе звёны абраду), Напрыклад, у Лоеве Русальны тыдзень вызначалі провады русалкі ў жыта нейкага гаспадара. Гаспадар ведаў, што гэтым вечарам будуць весці русалку, і падрыхтоўваў дзяжы з дзёгцем. Ганяліся за русалкай, лавІлі яе, прывязвалі да дрэва ці да слупа і аб-мазвалі дзёгцем яе ўсю, каб яна больш не таптала жыта.
Колькасць звёнаў у перыферыйных раёнах распаўсюджання русальнай аб-раднасці непастаянная (ад трох да пяці), што напрамую звязана з мясцовымі прыроднымі асаблівасцямі. Так, наяўнасць ракі непадалёку ад вёскі абумоўлі-вае існаванне такога звяна, як рачное абмыванне русалкі перад провадамі яе ў жыта. У пагоркавых мясцовасцях русалку абавязкова вялі ў танок на горку і ўжо пасля праз усю вёску праводзілі ў жыта. Акрамя таго, у некаторых мясцовасцях назіраецца дэградацыя абрадаў. Напрыклад, у Рэчыцкім раёне (в. Заспа) абрад «Провады русалкі» страціў свой сакральны сэнс, звязаны з провадамі яе ў жыта, у выніку чаго яго структура разбурылася, саступіўшы месца шматзначным тэат-ралізавана-драматызаваным гулыіёвым дзеянням.
Толькі наЛоеўшчыне, у вёсцы Дзімамеркі, «Провады русалкі» сумяшчаюцьу сабе тры культы - расліннасці, урадлівасці і продкаў, якія судакранаюцца праз шматгранны вобраз русалкі. Акрамя таго, праз усе звёны абраду праходзіць скразная думка аб шчаслівым шлюбе.
t, уладарніцы расы...
455
У нядзелю, бліжэй да всчара, дзяўчаты ідуць у гюле ці ў лес, каб назбіраць кветак для вяночкаў. Важным тут з’яўляецца як выбар кветак, так і час пляцення вянкоў. Напрыклад, вянкі, якія трэба павесіць на крыжы »а могілках. дзяўчаты плятуць як раз перад захадам сонца і пакідаюць наўсю ноч на магілах. Для такіх вянкоў выкарыстоўваюцца толькі рамонкі. Як вядома, белы колер сімвалізуе чысціню, дзённы свет. Аднак на Лоеўшчыне (як і ў некаторых іншых раёнах Беларусі) ён суадносіцца са смерцю (напрыклад, на пахаванне жанчыны павінны завязваць на галаву толькі белыя хусткі). Таму такія вянкі ў выглядзе замкнёнага кветкавага кола сімвалізуюць сувязь жыцця - смерці - жыццяў новай якасці
Для сябе дзяўчаты плятуць вянкі з васількоў, час збірання якіх прыходзіцца на момант каласавання жыта. Васількі ўвабралі ў сябе колер неба. Гэтыя кветкі і зараз яшчэ жыхары Дзімамерак лічаць дзявоцкімі. У агульнаславянскай традьгцыі засеянае поле - сімвал плоднасці жанчыны, а сіні колер сімвалізуе вернасць і пастаянства - адпаведна народнай маралі, якасці, неабходныя будучым жонкам і маці.
Для найбольш прыгожай, жвавай дзяўчыны з доўгімі валасамі, якую і абіраюць на ролю русалкі, дзяўчаты звіваюць вялікі вянок з розных кветак. Чырвоная канюшына, ружовыя смолкі, аранжавая кашка, белыя рамонкі, жоўтыя дзьму-хаўцы, сінія васількі, пераплеценыя лісцем папаратніку, - абавязковыя палявыя кветкі вянка русалкі, які ўбірае ў сябе асноўныя колеры вясёлкі і разам з адзеннем русалкі сімвалізуе найвышэйшы росквіт прыроды.
Адзенне русалкі мае ўрадлівую сілу і абавязкова рыхтуецца з галінак бярозы і асіны. Цікава, што з апазіцыі «лісцевыя дрэвы - хваёвыя дрэвы» выбіраюцца толькі лісцевыя. Тлумачыцца гэта досыць проста: з аднаго боку, хваёвыя дрэвы амаль адсутнічаюць на тэрыторыі Лоеўшчыны (калі не ўлічваць цэнтралізаваныя лесапасадкі апошніх пяцідзесяці год); з другога боку, садовыя, акультураныя дрэвы з’яўляюцца другаснымі, тады як бяроза, асіна, дуб, клён - першасныя (як і палявыя кветкі ў параўнанні з садовымі).
Бяроза ў славянскай міфалогіі лічылася сакральным дрэвам і да сённяшняга часу шануецца як жаночы сімвал. Асіна, наадварот, мае негатыўную семанты-ку, якая тлумачыцца дзвюма асаблівасцямі - дрыжаннем лісця нават пры ціхім бязветраным надвор’і і чырванаватым адценнем сэрцавіны. Асіны звязваюць з ведзьмамі, нядобрымі духамі і нават з чортам. Зразумела, чаму для адзення русалкі выбіраюцца менавіта дрэвы з рознабаковай семантыкай: у народнай свядомасці гэта падкрэслівае амбівалентнасць самога вобраза, яе адмоўных і станоўчых якасцей.
Вянок і адзенне русалкі, а таксама вяночкі дзяўчат плятуцца з самага рання, пакуль сонца не высушыць расу. Верылі, што менавіта ў гэты час зеляніна поўная жыццёвых сокаў, здольных засцерагчы ад негатыўных сіл на працягу дня. Па меры таго як кветка будзе вясці, ахоўная энергія будзе змяншацца.
Абрануіо на ролю русалкі дзяўчыну распранаюць да сарочкі (а калі валасы ў яе вельмі доўгія, то і дагала), апранаюцьу сплеценую сукенку і абвіваюць гірляндамі з кветак. Варта зазначыць, што расплятанне касы, агаленне дзяўчыны, якая абі-раецца на ролю русалкі, мае на мэце не знешняе падабенства да гэтых міфічных істотаў. Вядома, што распускаць косы павінны ўсеўдзельніцы абраду, і таму гэта дзея з’яўляецца агульным сакральным момантам русальнага абраду.
Пасля неабходных прыгатаванняў дзяўчаты з вянкамі ў руках ідуць на могіл-кі, спяваючы русальныя песні. Такія паходы не заўсёды заканчваюцца добра: часам хто-небудзь хварэе пасля перапуду. Звычайна хлопцы падстройваюць
456
якія-небудзь «штучкі», каб папужаць дзяўчат: перацягваюць вяроўку ўпоперак вуліцы, ганяюцца за дзяўчатамі з крапівою. Тым самым як бьт робяцца спробы перанесці забавы русалак у сапраўднае жыццё. Дзяўчаты пакідаюць вянкі на могілках (на крыжах сваіх блізкіх) і вяртаюцца дахаты.
Назаўтра апоўднем вяскоўцы збіраюцца на могілках - гэта так званыя Русаль-•ныя дзяды, якія спраўляюцца на другі тыдзень пасля Сёмухі. Неўзабаве паміж дрэвамі і крыжамі з’яўляецца русалка: расплеценыя доўгія валасы, на галаве вянок з жывых кветак, зялёнае адзенне з галінак бярозы, асіны, пераплеценых рамонкамі і васілёчкамі. Янаўвасабляе духаў продкаў, нагадвае аб тым, каб іх не забывалі, ушаноўвалі. Уяўленне пра русалак як духаў продкаў робіць іх добрымі дэманічнымі істотамі. Аднак постаць русалкі здаецца чароўнай І нерэальнай, таму дзяўчаты спалохана разбягаюцца, а хлопцы пачынаюць лавіць русалку. Златйьрусалку- значыць падпарадкаваць яе стваральнай сіле, пасля чаго на пра-цягу ўсяго абраду яна становіцца пасіўнай, «вядомай» воляй удзельнікаў абраду. З’яўляючыся на могілках, яна прадстае як своеасаблівы сувязны паміж светам жывых і светам памерлых. «Аднак людзі адчуваюць перад ёю страх, быццам яна нешта дрэннае ім зробіць. Але ж гэта русалка гранога тыдня. I яна ўжо не вадзяная, а тая, якая жыве на дрэвах і ў полі. Яна сумна ходзіць між могілак, аднак людзі лічаць, што яна за імі гоніцца» (запісана намі ў 1993 годзе ў вёсцы Дзімамеркі падчас фальклорнай экспедыцыі ад Берасневай Валянціны Уладзі-міраўны, 1945 г. н.-Т.М.).