Май Данцыг
Выдавец: Беларусь
Памер: 74с.
Мінск 2023
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
МАЙ ДАНЦЫГ
Май Данцнг May Danzig
Мінск «Беларусь» 2023
УДК 75.071.ІДанцыг
ББК 85.143(4Бел)
M14
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Б. А. Крэпак
На вокладцы: М. Данцыг. Мой горад старажытны, малады. 1972
ISBN 978-985-01-1674-1
© Крэпак Б. А., тэкст, складанне, 2023
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2023
V/ ародны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мас-тацтваў Беларусі Май Данцыг... Кавалер беларускіх ордэна Пашаны і ордэна Францыска Скарыны. Бліскучы жывапісец, прафесар, выдатны педагог, з-пад крыла якога выйшла некалькі пакаленняў мастакоў; каму-нікабельны чалавек, сумленны і прынцыповы, для якога высокая твор-часць з юнацтва стала галоўным сэнсам жыцця. I нічога тут дзіўнага няма: з 87 пражытых гадоў больш за 60 ён працаваў у мастацтве.
Май Данцыг быў асобай унікальнай, ні на каго не падобнай. Яго вя-лікая апошняя прыжыццёвая выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нара-джэння, што прайшла ў 2015 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэс-публікі Беларусь, стала сапраўдным святам для мінчан і гасцей сталіцы. На ёй было прадстаўлена больш за 250 твораў, пачынаючы ад студэнцкіх работ 1950-х гадоў і заканчваючы грандыёзнымі па памерах палотнамі апошняга часу.
Можна толькі здзіўляцца, як Маю Данцыгу ў такім сталым узросце ўдавалася ствараць буйныя манументальныя творы, падобныя да якіх у сучасным выяўленчым мастацтве ўжо даўно ніхто не маляваў. Сярод усіх беларускіх жывапісцаў Май Вольфавіч і сёння, праз шэсць гадоў пасля яго скону, застаецца ў Беларусі адзіным мастаком, які лічыў жанр сюжэтна-тэматычнай карціны асноватворным і нават сацыяльна найважнейшым у прасторы ўсіх іншых відаў і жанраў выяўленчай культуры. Данцыг быў жывапісцам яркай метафарычнасці, складанай алегарычнасці, які заўсёды
3
імкнуўся да шматпланавага змястоўнага падтэксту. Таму яго лепшыя фі-гуратыўныя палотны пра вайну і мір, а таксама буйныя ўрбаністычныя творы на тэму пасляваеннага і новага Мінска заслужана ўвайшлі ў залаты фонд беларускага выяўленчага мастацтва.
Шматпланавая спадчына Мая Данцыга — гэта і жанравыя карціны пра дзень сённяшні, і кампазіцыйныя партрэты дзеячаў беларускай і расій-скай культуры, і невялічкія гарадскія пейзажы настрою, і шматзначныя філасофскія нацюрморты, і сотні малюнкаў алоўкам, пастэллю, тэмперай.
Такім быў Данцыг — актыўным, неспакойным, энцыклапедычна аду-каваным. Яго талент праявіўся яшчэ ў ранніх творах, уключаючы яго бліскучыя студэнцкія штудыі, зробленыя ў дні Сусветнага фестыва-лю моладзі і студэнтаў 1957 года. Але першае сапраўднае прызнанне да Данцыга-жывапісца прыйшло ўжо ў Беларусі, калі на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах з’явіліся яго тэматычныя карціны, індустрыяль-ныя пейзажы, натурныя партрэты шахцёраў, нафтавікоў, будаўнікоў з «салігорскага цыкла», сярод якіх асабліва можна выдзеліць значныя кампазіцыі «Гудзе зямля Салігорская» (1960), «Я ведаю, горад будзе... Салігорск» (1961), «Навасёлы» (1962) і «У працоўнай сталовай» (1963). Менавіта з гэтых твораў пачаўся той самы Данцыг, які праз некалькі га-доў, атрымаўшы прэмію Ленінскага камсамола Беларусі (1968), ужо быў у авангардзе той плеяды беларускіх савецкіх жывапісцаў, прадстаўнікоў так званага «суровага стылю», для якіх непрыхарошаная праўда жыцця была альфай і амегай творчасці.
Май Данцыг — з таго рамантычнага, легендарнага пакалення шасцідзя-сятнікаў, якія дзёрзка перавярнулі савецкае мастацтва, адкінуўшы, зда-валася б, непарушныя афіцыйныя каноны. Так, ён — з шасцідзясятнікаў, і ў той жа час — сам па сабе, арыгінальны і непаўторны. Свабода і шырыня вобразных абагульненняў, каларыстычнае бунтарства, сакавітыя і яркія фарбы, велічнасць сюжэтаў і глыбокае духоўна-маральнае іх асэнсаванне, метафара як матор формы — вось асноўныя рысы яго выяўленча-выраз-най канцэпцыі.
4
3 1958 года і да канца жыцця лёс звязаў Мая Вольфавіча з педагагіч-най дзейнасцю ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Гэта не перашкаджала яму амаль кожны дзень займацца любімай творчай справай у сваёй май-стэрні. А можа, і наадварот, бо яму, як паветра, была неабходна паста-янная і непасрэдная сувязь з моладдзю, з іх радасцямі і няўдачамі, з іх працай. Так, незвычайнай працавітасці і моцнай энергетыкі мастаку было не займаць...
...Май Данцыг нарадзіўся 27 красавіка 1930 года ў Мінску ў раёне Нямігі. Да вайны паспеў скончыць пяць класаў агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 12 і тры класы музычнай, дзе, валодаючы абсалютным слыхам, музіцыраваў на скрыпцы. Азам рысавання вучыўся ў бацькі — спартсмена-педагога і мастака-аматара.
А тут — жахлівая вайна. Раніцай 24 чэрвеня 1941 года пачалася пер-шая масіраваная бамбардзіроўка горада, і ўжо праз некалькі гадзін цэнтр ператварыўся ў руіны. 27 чэрвеня сям’і Данцыга — бацькам з сынам і дачкой — цудам удалося вырвацца з паўразбуранага Мінска на таварную станцыю і з цяжкасцямі ўціснуцца ў вагон-цяплушку апошняга эшалона з чырвонаармейцамі, параненымі ў самых першых баях. А ўжо на наступ-ны дзень у сталіцу ўвайшлі фашысты...
Ва Ульянаўску, куды сям’я эвакуіравалася, жыццё было несалодкім: холад, голад, побытавая неўладкаванасць. I хаця бацькі працавалі, ежы зусім не хапала. Праўда, у 12-гадовым узросце Марык (так называлі Дан-цыга сваякі і сябры) атрымаў там першы ганарар — бохан хлеба — за тое, што намаляваў алейнымі фарбамі бляшаную шыльду «Ларёк № 3» на хлеб-най краме. Маляваў таксама лозунгі і насценгазеты і за гэта атрымліваў ад заказчыкаў штосьці з вопраткі і прадуктаў.
I каліў пачатку ліпеня 1944-га сям’я Данцыга пачула па радыё ад Левіта-на, што Мінск вызвалены, адразу ж вярнулася на радзіму. На шчасце, бацькоўскі двухпавярховы цагляны дом уцалеў. Жыццё наладжвалася, але скрыпка цяпер была забыта — перамагло жаданне маляваць. Спачат-
5
ку падлетак прадоўжыў вучобу ў школе №42 (дарэчы, вучыўся разам з бу-дучым нобелеўцам Жарэсам Алфёравым) і паралельна наведваў дзіцячую мастацкую студыю Сяргея Каткова пры Палацы піянераў і школьнікаў. Потым паўгода правучыўся ў архітэктурным тэхнікуме. А калі восенню 1947 года адкрылася мастацкае вучылішча, 17-гадовы Май адразу ж без усялякіх праблем паступіў туды. Яго запаветная дзіцячая мара збылася...
У тыя пасляваенныя гады гэта вучылішча было адзінай у Беларусі наву-чальнай установай у галіне выяўленчага мастацтва, дзе атрымалі першую адукацыю многія будучыя выдатныя жывапісцы, графікі і скульптары, некаторыя з якіх пасля атрымалі званні народнага ці заслужанага мастака Беларусі. Так, напрыклад, Данцыг займаўся разам з Віктарам Грамыкам, Леанідам Шчамялёвым, Міхаілам Савіцкім, Георгіем Паплаўскім, Арле-нам Кашкурэвічам і іншымі творцамі, імёны якіх сёння вядомыя далёка за межамі нашай краіны.
Пасля мастацкага вучылішча (1952) — легендарны Маскоўскі дзяр-жаўны мастацкі інстытут імя В. I. Сурыкава. Выдатныя педагогі — Пётр Пакаржэўскі, Віктар Цыплакоў, Фёдар Рашэтнікаў, Міхаіл Курылка... Жыў у інтэрнаце на знакамітай Трыфанаўцы — раёне засялення студэн-таў творчых устаноў; суседзі па пакоі — будучыя славутасці Таір Салахаў, Эрнст Неізвесны і беларус Іван Стасевіч. Трошкі далей, па калідоры, у па-коі яшчэ адзін беларус — старшакурснік Міхаіл Савіцкі.
Вучыўся Данцыг натхнёна. За выдатныя поспехі атрымліваў павыша-ную стыпендыю — вельмі добрую падтрымку ў далёка не сытным жыцці студэнтаў. Акрамя абавязковых урокаў, самастойна бегаў па выставах, вывучаў у музеях і бібліятэках усё тое, што яго асабліва прыцягвала ў сусветным мастацтве: ад Джота, Тыцыяна, Рафаэля, Рубенса, Сур-барана да Дэлакруа, Сурыкава, Гутуза, Дайнекі, «Бубновага валета», імпрэсіяністаў і ранняга Пікаса. У гэтай вельмі неаднастайнай, квя-цістай «палітры» імёнаў хлопец шукаў сябе, свой вобразна-выяўленчы строй, сваю асабістую творчую «ідэалогію». Ужо яго дыпломная карціна
6
«Насустрач жыццю» зрабіла такое глыбокае ўражанне на членаў экзаме-нацыйнай камісіі свежасцю настрою, рамантычнай узнёсласцю, што на-ват цяпер, праз 65 гадоў, гэта палатно выглядае як светлы гімн жыццю, юнацтву, мары.
3 той пары Данцыг працаваў у майстэрні і на пленэрах практычна без выхадных і свят, прычым свабодна пераходзіў ад аднаго жанру станко-вага жывапісу да друтога. I ў суаўтарстве з Барысам Няпомняшчым на-ват зрабіў некалькі манументальна-дэкаратыўных мазаічных пано — у вестыбюлі мінскага кінатэатра «Партызан» (цяпер Дом кіно) і ў гас-цініцы «Юбілейная».
Звычайна мастацтвазнаўцы адносяць Данцыга да рэалістаў. Але сам мастак лічыў, што яго рэалізм не трэба ўспрымаць аднабакова, кштал-ту перасоўнікаў, як было прынята ў эпоху сацрэалізму, і што класічная школа зусім неаддзельная ад так званага «рэалізму без берагоў». Бо межы такога рэалізму сапраўды шырокія, бо, на думку мастака, гэта дазваляе творцам выказвацца больш глыбока і ўсебакова, чым дазвалялі рамкі хрэ-стаматыйнага, банальнага рэалізму. Проста трэба адрозніваць яго знеш-нія праявы і сутнасць.
Да рэалістаў можа сябе адносіць і проста дрэнны мастак, які перадае вонкавае падабенства натуры, але пры гэтым не зазірае ў сутнасць з’яў, не раскрывае глыбіні вобразаў, вастрыні характараў. Таму сімпатыі Дан-цыга заўсёды былі на баку рэалізму жывога, выразнага, эмацыянальнага. Нават экспрэсіўнага, нават рамантычнага, бо мастацтва павінна быць су-перактыўным. У гэтым шэрагу — і вялікі цыкл востра псіхалагічных парт-рэтаў выдатных беларускіх і расійскіх дзеячаў літаратуры і мастацтва, выкананых у 1980-я гады. Натурныя партрэты Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка, Георгія Таўстаногава, Булата Акуджавы, Сямёна Гейчанкі, Віктара Авілава ў ролі Гамлета, Элема Клімава, Данііла Граніна — своеасаблівая «галерэя люстэркаў» па разнастайнасці тыпажу і твараў, якія даюць яркую характарыстыку той незабыўнай пасляадліж-
7
най эпохі «буры і націску», у якой, нягледзячы ні на што, мы жылі і тварылі...
Першая манаграфія пра жыццё і творчасць Мая Данцыга выйшла ў выдавецтве «Беларусь» у 1976 годзе. У ёй я паспрабаваў расказаць пра так званы «рамантычны рэалізм», памножаны на экспрэсіянізм, якога мастак пачаў прытрымлівацца з ранняга этапу сваёй творчай біяграфіі і да канца жыцця. Хаця гэты рамантызм у вобразна-кампазіцыйных дэта-лях у розныя перыяды праяўляўся па-рознаму, але захоўваў пры гэтым уласцівы Данцыгу з маладосці экспрэсіўны жывапісна-пластычны стыль. Гэты стыль мне заўсёды падабаўся, бо ён быў заснаваны на ўласным аў-тарскім ладзе мыслення, на добрым стаўленні да людзей, на маральна-этычных асновах светаўспрымання, на кантрасце паняццяў дабра і зла, любові і нянавісці, гуманізму і антычалавечнасці.