Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Менавіта тады, калі мяне не падманвае памяць, у нейкай бурнай сварцы ён быў як не ў сабе — прамаўляў і паводзіўся з неўласцівай яму раней адкрытасцю, і я заўважыў (альбо мне
так падалося?) у яго тоне і агульнай манеры нешта такое, што спачатку выклікала страх, а пасля глыбока зацікавіла мяне, бо абудзіла слабыя згадкі пра маленства — блытаныя і тлумныя ўспаміны тых далёкіх часоў, калі памяць яшчэ і не нарадзілася. Я не здолею лепей перадаць пачуццё, што прыгнятала мяне тады, як прызнацца, што мяне апанавала дзіўнае адчуванне: чалавека перада мной я ведаю з самых даўніх, бясконца далёкіх часоў. Гэтая думка, аднак, знікла гэтак жа хутка, як і з'явілася, і я згадваю пра гэта толькі каб адзначыць дзень, калі я апошні раз размаўляў з маім незвычайным цёзкам.
У старым агромністым доме з незлічонымі прыбудовамі было некалькі велізарных прахадных пакояў злучаных паміж сабой, у якіх спала пераважная большасць навучэнцаў. Там было, аднак (што звычайна для няўклюдна спланаваных будынкаў), шмат невялікіх клецяў і нішаў, утвораных разнастайнымі выступамі і перагародкамі, але вынаходлівы містэр Брэнсбі прыстасаваў іх для спальняў хоць спачатку яны былі не больш чым уштукаванымі каморынамі, прыдатнымі для жыцця толькі аднаго чалавека. Адно з такіх невялікіх памяшканняў і займаў Вільсан.
Неяк пры канцы пятага года навучання, адразу пасля згаданай сутычкі, неспакойнай восеньскай ноччу, дачакаўшыся, пакуль усе паснуць, я ўзняўся з ложка і з лямпай у руцэ незаўважна пракраўся вузкімі пераходамі ад сваёй спальні да суперніка. Я ўжо даўно планаваў адпомсціць, здзейсніўшы адзін са сваіх дасціпных і зласлівых жартаў якія пакуль не ўдаваліся. Я ішоўз мэтай ажыццявіцьсвае намеры, каб нарэшце даць яму зразумець усю глыбіню маёй злосці. Дасягнуўшы яго спальні, я ціхутка ўвайшоў пакінуўшы накрытую лямпу звонку. Я зрабіў крок і прыслухаўся да ягонага роўнага дыхання. Запэўніўшыся, што ён спіць, я вярнуўся па лямпу і ўжо з ёй пайшоў да яго ложка, завешанага покрывам, якое, згодна з планам, я павольна і ціха адсунуў. I калі яркія промні святла трапілі на спячага, мой позірк упаў на ягоны твар. Я зірнуў — і скамянеў. Раптоўны холад прабраў маё нутро. Mae грудзі ўздымаліся, калені дрыжалі, а мой дух апанаваў невымоўны,
нясцерпны жах. Цяжка дыхаючы, я паднёс лямпу яшчэ бліжэй да яго твару. Ці ж гэты твар — твар Вільяма Вільсана? Вядома, я бачыў, што гэта яго твар, але не мог у тое паверыць і ліхаманкава дрыжаў. Што ж такое ў ім мяне збянтэжыла? Я ўглядаўся, — а ў маёй галаве віравала мноства абрывістых думак. Несумнеўна, удзень ён выглядаў зусім не так. Тое ж імя! Тыя ж рысы твару! У той жа дзень трапіў у пансіён! I да таго ж упартае і незразумелае капіяванне маёй хады, голасу, звычак і манеры трымацца! Ці пад сілу чалавеку дасягнуць такога падабенства ў гэтым саркастычным перайманні? Узрушаны да глыбіні душы, я з трымценнем згасіў лямпу, моўчкі выйшаў з пакоя і адразу пакінуў сцены пансіёна, каб ніколі больш туды не вяртацца.
Пасля колькіх месяцаў праведзеных дома ў абсалютнай бяздзейнасці, я зрабіўся студэнтам Ітану. Кароткага часу было дастаткова, каб мае згадкі пра здарэнні ў пансіёне доктара Брэнсбі саслабелі, — прынамсі, штось змянілася ў прыродзе пачуццяў, з якімі я гэта прыгадваў. Гэта болей не выглядала так рэальна і драматычна. Я пачаў сумнявацца ў беспамылковасці маіх пачуццяў, прыгадваў гэта толькі зрэдку, здзіўляючыся чалавечай даверлівасці і ўсміхаючыся сіле фантазіі, якая мне дасталася ад продкаў. Лад жыцця ў Ітане толькі спрыяў такому скепсісу. Вір безразважнага шалу, якому я так хутка і неабдумана аддаўся, змыў усё, апроч пены апошніх гадзін, адначасова паглынуўшы ўсе цэльныя сур’ёзныя ўражанні і пакінуўшы ў памяці толькі легкадумнасць былога існавання.
Аднак мне не хочацца апісваць праявы бездапаможнай распусты, аддаючыся якой, мы кідалі сапраўдны выклік законам, унікаючы тым не менш пільнага вока нашага каледжа. Тры гады гэтага шалу прайшлі без усялякай карысці, прышчапіўшы толькі кепскія звычкі; да таго ж я раптам незвычайна вырас і зрабіўся вельмі высокім. I вось аднойчы пасля тыдня жорсткіх і легкадумных забаваў я запрасіў на невялікую таемную гулянку сваіх найбольш распусных аднакурснікаў. Мы сустрэліся позна ўначы, бо нашыя гулянкі зацягваліся да самага ранку. Віно лілося ракой, ды і ў больш
вострых спакусах не было недахопу, і калі золак толькі з'явіўся на ўсходзе, нашая апантаная блазнота была на самым піку. Моцна расчырванелы ад картаў і жарсці, я зацята прамаўляў больш чым блюзнерскі тост, калі нечакана маю ўвагу забраў рэзкі гук прачыненых дзвярэй і напружаны голас служкі. He ўваходзячы, ён паведаміў, што нейкі чалавек, які вельмі спяшаецца, хацеў бы паразмаўляць у вітальні.
Шалёна ўзрушаны віном, я хутчэй узрадаваўся, чым здзівіўся, гэтай нечаканасці і адразу ж, хістаючыся, пайшоў у вітальню. У гэтым нізкім і маленькім пакоі не было лямпы, і цяпер сюды зусім не пранікала святла, апроч надзвычай слабога золку, які заглядаў праз паўкруглае акно. Пераступіўшы цераз парог, я апынуўся перад чалавекам майго росту, апранутым у белы кашміравы строй, пашыты па апошняй модзе, такі ж, які быў на мне. Слабое асвятленне дазволіла мне заўважыць толькі гэта, але рысаў твару я разгледзець не здолеў. Калі я ўвашоў, ён зрабіў крок да мяне і, нецярпліва схапіўшы маю руку, прашаптаў на вуха: «Вільям Вільсан!»
Я адразу ж цалкам працверазеў. У манеры незнаёмца трымацца, у ледзь заўважным трымценні ў мяне перад вачыма ягонага ўзнятага пальца штось напаўняла мяне неймаверным здзіўленнем, хоць насамрэч не гэта ўзрушыла мяне. Сур’ёзная перасцярога ў гэтым своеасаблівым, ціхім і шыпячым вымаўленні і, больш за тое, характар, гук і сутнасць гэтых простых і звыклых словаў ускалыхнулі ў маёй душы тысячы ўспамінаў і падзейнічалі як дотык да гальванічнай батарэі. Перш чым я апрытомнеў ён сышоў.
Хоць гэты выпадак і наклаў яркі адбітак на маё хворае ўяўленне, адчуванне гэтае хутка знікла. Праўда, колькі тыдняў я займаў сябе грунтоўным пошукам звестак альбо паглыбляўся ў змрочныя роздумы. Я не спрабаваў разупэўніваць сябе, што гэта той самы чалавек, які так настойліва ўрываецца ў маё жыццё і даймае мяне сваімі падступнымі парадамі. Але хто і што такое гэты Вільсан? Адкуль ён? Якія ў яго намеры? Усе гэтыя пытанні засталіся без адказу; адзінае, што я здолеў даведацца пра яго, — гэта тое, што праз нейкае няшчасце ў сям'і ён вымушаны быў пакінуць установу докта-
ра Брэнсбі ўвечары таго ж дня, калі ўцёк я. Хутка я перастаў пра яго думаць, бо маю ўвагу цалкам паглынулі роздумы пра ад'езд у Оксфард. Туды я неўзабаве і накіраваўся; празмерная ганарыстасць маіх бацькоў забяспечыла мяне такім гардэробам і штогадовым грашовым утрыманнем, што я меў магчымасць песціць сябе ў раскошы, ужо такой мілай майму сэрцу, спаборнічаючы ў празмерных растратах з самымі фанабэрыстымі спадчыннікамі з самых заможных і шляхетных сем'яў Вялікабрытаніі.
Узрушаны магчымасцю разгарнуцца, я з падвойнай жарсцю даў волю свайму нораву і з грэблівасцю адмовіўся ад любых праяваў стрыманасці на карысць шалу балявання. Але было б неразумна спыняцца тут на апісанні маіх блазнотаў. Дастаткова сказаць, што ў растратах я пераірадзіў Ірада* і звязаў сваё імя з мноствам бздураў нашмат павялічыўшы доўгі спіс заганаў, што бытавалі тады ў адным з самых распусных універсітэтаў у Еўропе.
Цяжка паверыць, але менавіта тут я нагэтулькі страціў маральнае аблічча, што пазнаёміўся з подлай прафесіяй шулера і зрабіўся экспертам у гэтай нізкай навуцы, карыстаючыся ёй для павелічэння майго і без таго немалога нажытку за кошт даверлівых знаёмцаў. Тым не менш гэта праўда. I маё гнюснае злачынства супраць усяго мужнага і высакароднага, без сумневу, было спрычыненае выключным адчуваннем беспакаранасці, з якім злачынства здзяйснялася. Насамрэч, любы з маіх нават найбольш распусных таварышаў хутчэй усумніўся б у сведчаннях сваіх пачуццяў чым запасочыў бы ў чымсьці такога шчырага і высакароднага Вільяма Вільсана, самага шляхетнага і добразычлівага студэнта ў Оксфардзе, чые бздуры (як казалі яго падхалімы) былі адно бздурамі юнацтва і нястрымнай фантазіі, памылкі — адно непаўторнымі дзівацтвамі, а найстрашнейшыя заганы — дабрадушнымі заліхвацкімі блазнотамі.
Два гады я паспяхова ішоў у гэтым напрамку, калі ва ўніверсітэце з’явіўся малады арыстакрат-парвеню Глендэнінг — багаты, нібы Ірад Атык*, які гэтак жа лёгка займеў сваё багацце. Неўзабаве я зразумеў што ён невялікага розуму,
і,	вядома, вырашыў, што ён — лёгкая здабыча для майго майстэрства. Я нярэдка зацягваўягоў гульню і адмыслова, згодна з шулерскім мастацтвам, дазваляў яму выйграваць істотныя сумы, каб надзейна зацягнуць у сваю пастку. Калі мой план даспеў, я сустрэў яго (з намерам зрабіць нашую сустрэчу вырашальнай) у кватэры яшчэ аднаго студэнта (містэра Прэстана), аднолькава знаёмага з намі абодвума, які, дзеля справядлівасці трэба дадаць, нават не падазраваў пра мой план. Каб надаць усяму адценне праўдападобнасці, я сабраў кампанію чалавек у 8-10 і старанна зрабіў так, каб прапанова гульні выглядала выпадковай і прагучала з вуснаў самой ахвяры. Каб сказаць як мага карацей пра гэтую гнюсную тэму, адзначу, што не быў прапушчаны ніводзін з нізкіх прыёмаў, якімі карыстаюцца ў такіх выпадках, таму проста здзіўляе, як шмат дагэтуль прасцякоў, што робяцца іх ахвярамі.
Гульня зацягнулася да самай ночы, і ў мяне паступова атрымалася пакінуць Глендэнінга маім апошнім супернікам. Да таго ж была мая любімая гульня — экартэ! Астатнія, зацікавіўшыся размахам нашай партыі, адкінулі свае карты і назіралі за намі. Выскачка Глендэнінг, які маімі ўлоўкамі яшчэ ў самым пачатку вечара добра выпіў цяпер тасаваў, раздаваў і гуляў з такім нервовым напружаннем, што ап'яненне, мяркую, толькі часткова гэта тлумачыла. За вельмі кароткі час ён ужо прайграў мне значную суму, пасля чаго, выпіўшы нагбом вялікі бакал партвейну, зрабіў менавіта тое, чаго я ад яго чакаў, — прапанаваў падвоіць нашыя і без таго немалыя стаўкі. 3 бездакорна згранай неахвотай і толькі пасля таго як двойчы адмовіўся, чым справакаваў ягоную злосць, якая надала адценне крыўды і абразы маёй згодзе, я яе даў. Вынік, вядома, даказаў наколькі глыбока ў маёй пастцы апынулася ахвяра: менш чым за гадзіну ён павялічыў свой доўг мне ў чатыры разы. Яшчэ да гэтага з яго твару знік румянец, выкліканы віном, але цяпер, на сваё здзіўленне, я адзначыў, што гэта вылілася ў бледнасць сапраўднага жаху. Я сказаў — на маё здзіўленне. Mae ранейшыя роспыты ўпэўнілі мяне ў тым, што Глендэнінг неймаверна багаты і сума, якую ён прайграваў, нягледзячы на яе значнасць, не мусіла, на маю