• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

    Маска Чырвонае Смерці

    Эдгар Алан По

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 472с.
    Мінск 2011
    109.3 МБ
    Юлалі
    Упершыню надрукаваны ў нью-ёркскім часопісе American Revue у 1845 годзе. Імя Eulalie (Юлалі) многія даследчыкі лічаць варыянтам імені Ulalume (Улялюм), такім чынам яднаючы два вершы ўадну гісторыю.
    Астарта — грэцкае гучанне імені Іштар, багіні ўраджайнасці і пачуццёвага кахання, таксама часам атаясамлівалася з поўняй.
    /Іінор
    Верш узнік як перапрацоўка ранняга верша «Пэан» (1831). Апошні варыянт «Лінор» датуецца 1849 годам.
    Крумкач
    Самы вядомы верш Э. По ўпершыню быў надрукаваны 29 студзеня 1845 году ў газеце Evening Mirror і адразу ж займеў неверагод-
    ны поспех. Падрабязна гэты верш разглядаецца аўтарам у артыкуле «Філасофія кампазіцыі».
    Галаадскія горы — Галаад (альбо Гілеад), гістарычная вобласць у Старажытным Ізраілі на ўсходнім беразе ракі Іярдан.
    Да ф***
    Першы варыянт верша напісаны ў 1835 годзе, у тым жа годзе надрукаваны ў часопісе Southern Literary Messenger пад назвай «Да Мэры» (магчыма, верш адрасаваны Мэры Ўіндэры, сяброўцы Э. Ройстэр). У 1845 годзе верш быў пераадрасаваны Ф. С. Осгуд.
    Улялюм
    Упершыню верш быў надрукаваны ў снежні 1847 года ў ньюёркскім часопісе American Revue, але шліфаваўся аўтарам да 1849 году. Верш часта друкуецца і перакладаецца паводле версіі, дзе адсутнічае апошняя страфа.
    Абэр, Ўір, Яанэк — у дадзеным вершы По стварае сваю ўласную жахлівую міфалогію і геаграфію іншага свету — лес Уір з прывідамі і вупырамі, вулканічная гара Яанэк і горнае возера Абэр. Некаторыя даследчыкі звязваюць назву Абэр з імем французскага кампазітара Даніэля Франсуа Абэра (1782-1871), чый балет «Возера феяў» карыстаўся папулярнасцю ў часы Эдгара По, а назву Ўір — з імем амерыканскага мастака Роберта Ўолтэра Ўіра (1803-1889), аўтара шматлікіх замалёвак даліны ракі Гудзон.
    Ноч начэй — лічыцца, што тут маецца на ўвазе ноч Хэлаўіна.
    Астарта — гл. каментар да верша «Юлалі». Даследчыкі лічаць, што Астарта, як і імёны Юлалі-Улялюм, нітуе два вершы. Гэта дае ім падставы гаварыць, што верш «Юлалі» расказвае перадгісторыю таго, што адбываецца ў вершы «Улялюм». Паводле непацверджаных сведчанняў сучаснікаў Э. По, сам паэт вымаўляў назву верша як «Юлялюм».
    Званы
    Упершыню верш надрукаваны 17 кастрычніка 1849 года ў часопісе New York Daily Tribune.
    Э/іьдарада
    Балада была надрукаваная ў красавіку 1849 года ў бостанскім часопісе Flag of Our Union i з’яўляецца водгукам на «залатую ліхаманку», якая пачалася ў Амерыцы пасля адкрыцця залатых радовішчаўу Каліфорніі.
    Э/іь — да радасці
    У арыгінале верш мае назву «Радкі ў гонар элю». Існуе легенда, што Эдгар По напісаў яго ў карчме правінцыйнага гарадка Лоўэл, куды прыязджаў у 1848 годзе, каб прачытаць лекцыю «Паэты і паэзія Амерыкі». Паводле легенды, верш можна было пабачыць на сцяне карчмы да 1920 года.
    Анабэль /1і
    Верш упершыню надрукаваны ў газеце New York Daily Tribune 9 кастрычніка 1849 года, удзень пахавання паэта.
    Д/ія Эні
    Упершыню верш надрукаваны ў красавіку 1849 года ў бостанскім часопісе Flag of Our Union. Прысвечаны Эні Рычманд, блізкаму сябру паэта ў апошнія гады яго жыцця.
    Сон у сне
    У канчатковым выглядзе верш быў упершыню надрукаваны пасля смерці паэта. Часткова напісаны ў ранні перыяд творчасці.
    Эсэістыка
    Фі/іасофія кампазіцыі
    «Барнэбі Радж» — гістарычны раман Чарлза Дыкенса, напісаны ў 1841-1842 гг.
    Ўільям Годвін (1756-1836) — ангельскі пісьменнік, палітычны філосаф і раманіст, аўтар раманаў «Прыгоды Калеба Уільямса» (1794), «Сэнт-Леон» (1799) і «Флітвуд» (1805). Бацька Мэры Шэлі.
    Трансцэндэнталізм — амерыканскі філасофска-літаратурны рух 1830-х— 1860-х гадоў, наякі паўплываўтрансцэндэнтальны ідэалізм I. Канта і ідэі Ф. Шэлінга. Тэрытарыяльна трансцэндэнталізм быў звязаны з Конкардам, дзе жылі самыя выбітныя яго прадстаўнікі — Ралф Ўолда Эмэрсан і Генры Дэвід Тора, а таксама Н. Готарн, М. Фулер, Ў Э. Чанінг і бацька будучай пісьменніцы Луізы Мэй Олкат Б. Олкат.
    Паэтычны прынцып
    «Кйлумбіяда» — значная паводле аб ему эпічная паэма Джоэла Барлаў (1754-1812), амерыканскага паэта і палітыка, выдадзеная ў 1807 годзе. Паэма была не вельмі добра прынятая сучаснікамі і ў далейшым часта высмейвалася.
    Альфонс дэ Ламарцін — гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг». Найбольш значнай часткай спадчыны Ламарціна лічацца першыя зборнікі вершаў паэта.
    Роберт Полак (1798-1827) — шатландскі паэт, знакаміты сваёй паэмай «Плынь часу» ў 10 кнігах.
    П'ер Жан Беранжэ (1780-1857) — гл. каментар да апавядання «Падзенне Дому Ашэраў».
    «Серэнада» — верш, які цытуецца Эдгарам По, — «Індыйская мелодыя» ангельскага паэта Персі Бішы Шэлі (1792-1822).
    Натаніэл Паркер Ўіліс (1806-1867) — амерыканскі празаік, паэт і рэдактар, які супрацоўнічаў з многімі значнымі творцамі, у тым ліку Эдгарам По і Генры Лангфэла.
    Амарыліс — традыцыйнае імя пастушкі ў антычнай паэзіі; яе вобраз сустракаецца ў творах Феакрыта, Вергілія, Авідыя, Лонга.
    Джавані Вінцэнца Гравіна (1664-1718) — італьянскі пісьменнік і юрыст.
    Томас Мур (1779-1852) — ірландскі паэт-рамантык, аўтар шэрагу песняў і баладаў. Самы знакаміты зборнік вершаў Мура — «Ірландскія мелодыі» (1821).
    Генры Ўодсварт Лангфэла (1807-1882) — амерыканскі паэт, самым значным творам якога лічыцца «Спеў п-ра Гаявату» (1855). Эдгар По называў Лангфэла найлепшым амерыканскім паэтам.
    Ўільям Кален Браянт (1794-1878) — амерыканскі паэт, журналіст і рэдактар. Водгукі на вершы Браянта былі самыя розныя — ад пахвалы, як у Эдгара По, да суворай крытыкі.
    Эдвард Коўт Пінкні (1802-1828) — амерыканскі паэт, юрыст, выкладчык, які памёр ва ўзросце 26 гадоў. Даследчыкі часта параўноўваюць яго творы з творамі паэтаў-кавалераў і адзначаюць уплыў на яго ангельскай паэзіі ў цэлым.
    Траяна Бакаліні (1556-1613) — італьянскі пісьменнік, вядомы сваім сатырычным выяўленнем палітычнага і літаратурнага жыцця; «Весткі з Парнаса» (1612) напісаныя менавіта ў такім сатырычным духу.
    Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (1772-1834) — ангельскі паэт-рамантык, крытык і філосаф, прадстаўнік Азёрнай школы паэзіі. Ідэі Колрыджа, якіўсваёйяЛітаратурнай біяграфіі» (1817) разводзіўпаняткі «ўяўленне» і «фантазія» (згодна з яго меркаваннем, уяўленне бязмежнае і нічым не скаванае, тым часам як фантазія мае ўстойлівую форму), значна паўплывалі на Эдгара По.
    Томас Гуд (1799-1845) — ангельскі паэт; многія яго творы мелі гумарыстычны характар.
    Сярод дробных вершаў лорда Байрана... — верш, які цытуецца Эдгарам По, называецца «Стансы да Аўгусты» (1816). Беларускі пераклад верша, зроблены Юркам Гаўруком, друкаваўся ў зборніках твораў і перакладаў Гаўрука, а таксама ў зборніку беларускіх перакладаўз Байрана «Лірыка» (1989).
    Алфрэд Тэнісан (1809-1892) — ангельскі паэт, які атрымаў званне паэта-лаўрэата і быў надзвычай папулярным. Паэма «Прынцэса» выйшла ў 1847 годзе.
    Эсэістыка
    Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай... — такім чынам Эдгар По размяжоўвае любоў духоўную (нябесную, уранійскую, ад імя Урана — старажытнагрэцкага бога, які ўвасабляў неба) і пачуццёвую (дыянейскую, ад імя Дыёны — тытаніды, багіні дажджу ў старажытнагрэцкай міфалогіі, паводле аднаго з міфаў — маці Афрадыты).
    Ўільям Мазэрвел (1797-1835) — шатландскі паэт і журналіст.
    Змест
    Нарынэ Шахназаран . Эдгар По 	3
    Апавяданні
    Марэла. Пераклад Марыны Дзергачовай	16
    Падзенне Дому Ашэраў. Пераклад Кацярыны Маціеўскай	22
    Авальны партрэт. Пераклад Сяргея Шупы	41
    Лігея. Пераклад Марыны Дзергачовай	45
    Маска Чырвонае Смерці. Пераклад Сяргея Шупы 	61
    Вільям Вільсан. Пераклад Віталя Рыжкова	68
    Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам.
    Пераклад Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкута	89
    Элеанора. Пераклад Веранікі Сідарэнка	100
    Сэрца выкрывае. Пераклад Юрася Бушлякова	107
    Д’ябал пярэчання. Пераклад Наталлі Клабанавай	113
    Чорны кот. Пераклад Юрася Бушлякова	120
    Калодзеж і ківач. Пераклад Юлі Цімафеевай	130
    Цішыня. Пераклад Алены Пятровіч	148
    Берэніка. Пераклад Гінны Янкута	152
    Падзенне ў Мальстрэм. Пераклад Юліі Шадзько	162
    Залаты жук. Пераклад Юлі Цімафеевай	181
    Забойствы на вуліцы Морг. Пераклад Уладзіміра Шчаснага . . . .218 Сфінкс. Пераклад Наталлі Клабанавай	256
    Чалавек натоўпу. Пераклад Сяргея Шупы	261
    Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці.
    Пераклад Ганны Янкута	271
    Акуляры. Пераклад Марыі Мартысевіч	277
    Анёл Надзвычайнасцяў. Пераклад Кацярыны Дубоўскай	301
    Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е.
    Пераклад Кацярыны Маціеўскай	310
    Размова з муміяй. Пераклад ГанныЯнкута	329
    Вершы
    Тамерлан. Паэма. Пераклад Лявона Баршчэўскага	347
    Сон. Пераклад Ганны Янкута	355
    Шчаслівы дзень. Пераклад Ганны Янкута	356
    Духі мёртвых. Пераклад Ганны Янкута	357
    Песня. Пераклад Ганны Янкута	358
    Да***. Пераклад Ганны Янкута	359
    Самотны. Пераклад Ганны Янкута	360
    Раманс. Пераклад Максіма Шчура	361
    Санет да навукі. Пераклад Ганны Янкута	362
    Да ***. Пераклад Ганны Янкута	363
    Калізей. Пераклад Ганны Янкута	364
    Серэнада. Пераклад Ганны Янкута	366
    Гімн. Пераклад Ганны Янкута	367
    Гімн. Пераклад Аляксея Арцёмава	368
    Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд). Пераклад Ганны Янкута	369
    Да Зантэ. Пераклад Ганны Янкута	370
    Цішыня. Пераклад Ганны Янкута	371
    Юлалі. Пераклад Ганны Янкута	372
    Лінор. Пераклад Ганны Янкута	373
    Крумкач. Пераклад Алега Мінкіна	374
    Крумкач. Пераклад Андрэя Хадановіча	  378
    Да ф***. Пераклад Ганны Янкута	382
    Улялюм. Пераклад Алега Мінкіна	383
    Улялюм. Пераклад Кацярыны Маціеўскай	387
    Званы. Пераклад Ганны Янкута	391
    Эльдарада. Пераклад Андрэя Хадановіча	395
    Эльдарада. Пераклад Ганны Янкута .................... 396
    Эль — да радасці. Пераклад Гінны Янкута	397
    Анабэль Лі. Пераклад Алега Мінкіна	398
    Для Эні. Пераклад Ганны Янкута	400
    Сон у сне. Пераклад Ганны Янкута	404
    Эсэістыка
    Філасофія кампазіцыі. Пераклад Гінны Янкута	405
    Паэтычны прынцып. Пераклад Ганны Янкута	418
    КАМЕНТАР	444
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
    Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum
    По Эдгар
    Маска Чырвонае Смерці
    Выбраныя навелы, вершы, эсэ
    Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Укладальнік Андрэй Хадановіч Рэдактары Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута Камп’ютарны дызайн, вёрстка Юліі Андрэевай
    Дызайн вокладкі Вольгі Караблёвай, Віталя Рыжкова, Юлі Цімафеевай Карэктар Кацярына Маціеўская