Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
...велічных майстроў, Што ў калідорах часу Больш не трывожаць кроў.
Вельмі моцна ўздзейнічае таксама ідэя апошняга чатырохрадкоўя. Аднак верш у цэлым заслугоўвае ўхвалы за вытанчаную неахайнасць памеру, які цудоўна адпавядае выяўленым пачуццям, і за непасрэднасць стылю ўвогуле. Гэтую непасрэднасць, ці натуральнасць, мастацкага стылю даўно стала модным лічыць непасрэднасцю выключна вонкавай — а таму надзвычай цяжка дасягальнай. Але гэта не так: натуральная манера складаная толькі для тых, каму і квапіцца на яе не варта, — людзям, пазбаўленым натуральнасці. Выключна ў выніку таго, што верш будзе
пісацца з разуменнем ці з прыродным чуццём, яго інтанацыя апынецца прымальнай для большасці людзей і, безумоўна, будзе ўвесь час змяняцца ў залежнасці ад абставінаў. Той аўтар, які на манер «Паўночнаамерыканскага агляду» ва ўсіх абставінах будзе заставацца ўсяго толькі «ціхім», абавязкова апынецца ва ўсіх абставінах таксама бязглуздым ці дурным і будзе мець не больш правоў лічыцца «непасрэдным» ці «натуральным», чым кокні-франт або спячая прыгажуня ў музеі васковых фігураў.
Сярод дробных вершаў Браянта* найбольш уразіў мяне той, які быў названы аўтарам «Чэрвень». Вось урывак з гэтага твора:
I будзе сонца летнім часам Бруіць святло здалёк, Мой крыж агорнуць травы пасам, I ўзыдзе васілёк, Спляце гняздоўе авяльга, А побач зажыве туга
I сонны матылёк.
I будзе ўлетку чутны тут Птушыны спеў пчаліны гуд.
Чуць буду ўрыўкі гаманы,
Што даляцяць з сяла,
Ці спеў дзяўчыны ў час начны, Што марыць тут прыйшла.
I стрэнуцца ў маёй цішы Дзве закаханыя душы — Найдалей ад жытла.
Каханне, спевы, вербалоз...
Hi ўздыхаў, ні пакутных слёз.
Я ведаю: мой скрушны дом Лагода абміне,
I не абдорыць дзень цяплом, He апячэ мяне.
Калі ж са скрухаю зямной Сябры збяруцца нада мной, 1х гэты край кране, Ім будзе добра ля магіл: У кветках мой зялёны схіл.
Яны згадаюць, што было, — Шчаслівыя часы, Таго, хто сёння — толькі тло Й не бачыць больш красы, Таго, чый лёс — смяротным сном Заснуць пад гэтым хараством. Іх слухаць галасы Я буду дзесьці пад травой, Шчаслівы гаманой жывой.
Нават сама рытмічная плынь тут падаецца пачуццёвай — нішто не можа быць больш меладычным. Гэты верш заўсёды ўздзейнічаў на мяне вельмі цікавым чынам. Напружаная меланхолія, якая, здаецца, вымушаная выплёсквацца на паверхню ўсяго светлага, што паэт гаворыць пра сваю магілу, кранае нас да глыбіні душы — гэта і ёсць найбольш шчырае паэтычнае ўзрушэнне. Верш пакідае ўражанне прыемнага суму. I калі астатнія творы, якія я прапаную вашай увазе, абудзяць штосьці больш ці менш падобнае да гэтага суму, дазвольце нагадаць, што з невядомых прычынаў менавіта такое адценне суму непадзельна звязанае з усімі найвышэйшымі праявамі сапраўднае прыгажосці. Аднак гэта выклікае ўсяго толькі
I скруху, і маркоту, Ды сэрцу не баліць — Так дождж вісіць імжою, He здольны з неба ліць.
Адценне, пра якое я кажу, найбольш заўважнае нават у такім бліскучым і жывым вершы, як «Тост за здароўе» Эдварда Коўта Пінкні*:
За тую п'ю, што апяю Ажно да самых зор, За тую, што для ўсіх жанчын — Красы і цноты ўзор.
Свой бляск нябесныя агні Дарылі ёй адной,
Той, што была дачкой святла, Нябеснай, не зямной.
Гучанне слоў — спеў салаўёў У цёплы весні час, Хай голас соладка гучыць I захапляе нас!
Бо словы — з глыбіні душы, Найпрыгажэйшай з душ.
Яны — як мёд, які для сот Пчала збірае з руж.
Пачуцці ў сэрцы дарагім Палаюць, бы агмень, Іх поўніць водар чысціні, Як кветкі ў летні дзень, 0 жарсці сэрца, як гараць Узвышана яны;
Яна ж — бы ўвасабленне іх, Багіня даўніны.
Зірнеш у твар — і вось пажар У сэрцы назаўжды, А голас забярэ ў палон На доўгія гады.
I толькі пра яе ўвесь час
I думкі, й сны мае,
А ў скрушны дзень вазьму я ў цень
Узгадкі пра яе.
За тую п'ю, што апяю Ажно да самых зор, За тую, што для ўсіх жанчын — Красы і цноты ўзор.
За тую!.. Хай наш знае край Найбольш красы такой, I ён дыхне, бы ў шчасным сне, Паэзіяй жывой!
Містэру Пінкні не пашанцавала, што ён нарадзіўся так далёка на Поўдні. Калі б ён жыў у Новай Англіі, магчыма, высакародная хеўра, якая цяпер кантралюе лёс амерыканскага пісьменства, выдаючы тое, што называецца «Паўночнаамерыканскім аглядальнікам», прызнала б яго першым амерыканскім лірычным паэтам. Працытаваны вышэй верш надзвычай прыгожы, аднак выкліканае ім паэтычнае ўзрушэнне варта прыпісаць галоўным чынам таму спачуванню, якое выклікае аўтарская захопленасць. Мы выбачаем яму гіпербалы за відавочную сур'ёзнасць, з якой яны прамаўляюцца.
Аднак я не маю ніякага намеру разважаць пра вартасці Taro, што збіраюся вам чытаць. Вершы заўсёды гавораць самі за сябе. Бакаліні* ў «Вестках з Парнаса» расказвае, што аднойчы Заіл прэзентаваў Апалону вельмі з’едлівую крытыку на ўсебакова расхваленую кнігу, пасля чаго бог спытаў яго пра вартасці твора. Крытык адказаў што яго цікавілі толькі недахопы. Пачуўшы гэта, Апалон уручыў яму мех неправеянай пшаніцы, прапанаваўшы ўзяць у якасці ўзнагароды ўсю мякіну.
Гэтая гісторыя можа вельмі добра служыць выпадам супраць крытыкаў, аднак я зусім не ўпэўнены, што бог меў рацыю. Я зусім не ўпэўнены, што асноўныя абавязкі крытыка разумеюцца цяпер цалкам правільна. Вартасць твора, асабліва верша, можа быць прынятая за аксіёму, якую трэба
проста правільна падаць, каб яна аказалася відавочнай. Бо вартасць перастае быць вартасцю, калі яе трэба даводзіць такім чынам, і спыняцца занадта падрабязна на вартасцях нейкага твора мастацтва — гэта значыць прызнаваць, што не такія яны і вялікія.
Сярод «Мелодыяў» Томаса Мура ёсць адзін выбітны верш, які, здаецца, быў незаслужана пакінуты па-за ўвагаю. Я маю на ўвазе радкі, што пачынаюцца словамі: «Алень, мой паранены сябра...» Іх напружаную энергію не пераўзышоў нават Байран. Апісанае ў двух радках гэтага верша пачуццё ўвасабляе ўсю сутнасць боскае жарсці любові — пачуцця, якое, магчыма, адгукнулася рэхам у большай колькасці самых жарсных чалавечых сэрцаў, чым любое іншае пачуццё, што калісьці было адлюстраванае ў словах:
Алень, мой паранены сябра, спачні,
Згубіўся твой статак удалечыні,
Тут дом твой — і ў доме не будзеш адзін, Я буду з табой да апошніх гадзін.
Любоў застанецца сабой назаўжды —
У радасны час і ў хвіліну бяды.
Хай будзеш ты злым, вінаватым, слабым, Я знаю — цябе палюблю я любым.
Анёлам назваўты, шчаслівы, мяне, Я буду анёлам і ў вусцішным сне. У пекла без жаху з табой я пайду, I згіну з табой — ці развею бяду!
Апошнім часам стала модным адмаўляць Муру ва ўяўленні, пакідаючы яму адно фантазію, розніцу паміж якімі першым вызначыў Колрыдж*, што лепш за ўсіх разумеў вялізную сілу Мура. Але рэч у тым, што фантазія гэтага паэта настолькі пераважвае ўсе астатнія яго здольнасці, а таксама фантазію ўсіх астатніх людзей, што стварылася цалкам натуральнае ўражанне, нібыта гэта адзіная ягоная якасць.
Аднак гэта — самая вялікая ў свеце памылка. Ніколі не здаралася большай несправядлівасці са славай сапраўднага паэта. Я не магу згадаць іншага ангельскамоўнага верша, які сведчыў бы пра больш глыбокае, болып таямнічае (у найлепшым сэнсе гэтага слова) уяўленне, чым той, што пачынаецца радкамі «Хачу стаяць над цьмяным ставам» і які напісаны Томасам Мурам. На жаль, не магу згадаць яго цалкам.
Адным з самых высакародных і, гаворачы пра фантазію, адным з самых адораных гэтай якасцю сярод сучасных паэтаў быў Томас Гуд*. Ягоная «Прыўкрасная Інэса» заўжды поўнілася для мяне неапісальнай чароўнасцю:
Вы бачылі Інэсу?
На захад адышла
Блішчэць святлей ад сонца — Стаў свет калыскай зла.
Пазбавіла нас шчасця
Iдзённага святла Яна, што ззяла перламі
I чырванню цвіла.
Прыйдзі да нас, Інэса, I змрок начны развей!
Сумуюць зоры з поўняй Без гэтых лёгкіх вей.
Шчаслівы твой каханы, Найлепшая між фей;
Ты будзеш побач з кімсьці — Мне прамаўчаць лацвей.
0, быць бы мне, Інэса, Выбраннікам тваім, Які ў вандроўках доўгіх — Твой сябра-пілігрым!
Няўжо няма паненак тут, Няўжо мы так гарым,
Што трэба мора пераплыць За сябрам дарагім?
Сустрэў цябе, Інэса, На нашых берагах Сярод найлепшых юнакоў — У кожнага свой сцяг;
Дзяўчаты, рыцары, плюмаж — Святло на ўвесь прасцяг.
0 найпрыўкраснейшы мой сон!
Ці ўбачу я працяг?..
На гора мне, Інэса, Сышла ты назаўжды. Пад музыку і спевы Згубіліся сляды.
I сёння ў сэрцы — горыч,
I чую, як тады,
Я гэты спеў: бывай, бывай
На доўгія гады!
Бывай, бывай, Інэса!
Закончаны наш баль, Узыдзеш ты на карабель — Цябе чакае даль:
На гора ўсёй зямлі сплывеш, На радасць сотням хваль. Ты дорыш шчасце аднаму, Астатнім — вечны жаль.
«Дом з прывідамі» таго ж аўтара — адзін з самых праўдзівых вершаў, што былі калісьці напісаныя, самых праўдзівых, самых дасканалых, самых па-мастацку завершаных як у плане тэмы, так і ў плане выканання. Апроч гэтага, ён сведчыць пра магутную і амаль узорную сілу ўяўлення. На жаль, яго памер не дазваляе працытаваць яго тут. Замест гэтага дазвольце прапанаваць вам верш, які любяць усе, — «Мост слёз».
0 нешчаслівая!
Змерыла ты Крокі жахлівыя Да пустаты.
Думкі варожыя Кіньце свае;
Тонкія й гожыя Рысы яе.
Саванам стане Змоклае ўбранне I пахавальнаю Чыстай абновай.
Вы спачувальнае Вымаўце слова.
Думкаю светлаю, Сумнай і ветлаю, Стрэньце няшчасную, He, не заганную, He апантаную — Толькі прыўкрасную.
Погляды злосныя Ёй невыносныя.
Ціхай паўстанніцы Неацалелае
Сэрца збалелае Больш не параніцца.
Цела гаротнае Евы наступнае Стыне, вільготнае, — Смерць неадступная.
Пасмы сплятайце Моцным вузлом, Косы сплятайце, Ды не пытайце, Дзе яе дом.
Дзе яны, родныя, Дзе яны, згодныя, Блізкія душы?
Ці звар’яцела Да найкаханага, Сэрцам жаданага, Ў думках ляцела?
Жорсткасць паганская Між хрысціянскае Ўсёй грамады: Сэрцы — далёкія, Сцены — высокія, Шлях — да вады.
Ёй, што адчужана, Лёсам асуджана, Мала цяпла.
Ўсім яна лішняя, Скруха няўцішная — Нават найвышняя Літасць сышла.
Вокны наўкола... Ах, як вясёла Свецяць яны — Яркаю злівай!
Ёй жа, трымтлівай, Падаць імкліва Ў морак начны.
Шалеюць вятры... Яна маладая, Чаму да пары Памерці жадае? Бедамі змушана, Смерцю спакушана, Плача наўзрыд — Толькі б сысці адсюль, Хай і ў нябыт!
Браце мой грэшны, Сэрца няўцешна Мусіць балець!
Як ты на скрушную Плынь непарушную, Зважыўшы ледзь, 3 гіыхай бяздушнаю Можаш глядзець?