Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Вызначыўшыся з усім гэтым, я пачаў разважаць пра характар майго рэфрэну. Улічваючы тое, што выкарыртанне рэфрэну ўвесь час будзе змяняцца, зразумела, што сам рэфрэн павінен быць кароткім, бо інакш узніклі б непераадольныя складанасці з частым вар'яваннем любога доўгага сказа. Здольнасць вар'яваць наўпрост залежала ад сцісласці фразы. Такім чынам, найлепшым рэфрэнам я палічыў аднаслоўны.
Наступнае пытанне датычыла таго, якім будзе гэтае слова. Спыніўшы свой выбар на рэфрэне, я ўсведамляў, што верш неабходна разбіць на строфы: кожная мусіла заканчвацца гэтым рэфрэнам. He выклікала сумневаў тое, што такое заканчэнне дзеля сілы мусіць быць гучным і прыдатным да працяглага прамаўлення. Усе гэтыя разважанні прывялі мяне да неабходнасці ўжыць слова з доўгім «о» як самай гучнай галоснай разам з «р» як самай зручнай для вымаўлення зычнай.
Калі гучанне рэфрэну было акрэсленае, з'явілася неабходнасць выбраць слова, якое ўвасобіла б гэтае гучанне і адначасова як найлепш перадавала б меланхолію, якую я выбраў асноўнай інтанацыяй верша. 3 такімі ўмовамі абсалютна немагчыма было абмінуць слова nevermore1. Дый менавіта яно прыйшло ў галаву першым.
Далей было неабходна прыдумаць падставу для частага паўтарэння слова nevermore. Разважаючы над складанас-
Больш ніколі (анг.).
цю, якая ўзнікла адразу ж, як я пачаў спрабаваць вынайсці больш-менш прыстойную прычыну пастаяннага паўтарэння, я зразумеў што ўся складанасць палягае адзіна ў тым, што, на маю думку, пастаянна і манатонна гэтае слова павінен прамаўляць чалавек, — карацей кажучы, я зразумеў што мне складана суаднесці гэтую манатоннасць з разумнасцю істоты, якая паўтарае адно і тое ж слова. I тады ў мяне адразу ўзнікла ідэя пра неразумнасць істоты, якая мае здольнасць гаварыць; спачатку я, натуральна, падумаў пра папугая, аднак яго тут жа выцесніў крумкач — птушка, якая мае такую самую здольнасць да гаварэння, аднак нашмат больш адпавядае абранай інтанацыі.
На той момант я ўжо даволі добра ўяўляў крумкача — птушку, што прарочыць бяду манатонна паўтарае адноадзінае слова nevermore пры канцы кожнай страфы верша, напісанага ў журботнай інтанацыі, аб’ёмам каля ста радкоў. Цяпер, не забываючыся ні на хвіліну пра мэту — ідэальнасць, альбо дасканаласць ва ўсіх адносінах, я запытаў сябе: «Сярод усіх сумных рэчаў якая, у адпаведнасці з усеагульным меркаваннем, будзе самай сумнай?» Смерць — вось відавочны адказ. «А калі, — працягнуў я, — гэтая самая сумная рэч будзе яшчэ і самай паэтычнай?» 3 таго, што я ўжо тлумачыў вышэй, вынікае зноў жа відавочны адказ: «Тады, калі яна самым непасрэдным чынам звязаная з Прыгожым; адпаведна, смерць прыгожай жанчыны, безумоўна, будзе самай паэтычнай тэмай на свеце; няма сумневаў і ў тым, што лепш за ўсё гэтую тэму можа раскрыць яе прыгнечаны горам каханы».
Цяпер мне трэба было спалучыць дзве ідэі — закаханага, што аплаквае сваю памерлую каханую, і крумкача, што пастаянна паўтарае слова nevermore, — і зрабіць гэта было неабходна, не забываючы ўвесь час па-рознаму выкарыстоўваць гэтае слова. Аднак адзіны магчымы спосаб спалучыць усё гэта — прымусіць крумкача паўтараць слова ў адказ на пытанні закаханага. I тут я ўбачыў магчымасць стварыць уражанне, на якое я разлічваў, то бок уражанне сэнсавых варыяцый. Я ўбачыў што магу зрабіць першае пытанне, зададзенае закаханым, — першае пытанне, на якое крумкач павінен адка-
заць nevermore, — банальным, другое — менш банальным, трэцяе — яшчэ менш і гэтак далей — пакуль урэшце закаханы, выведзены са свайго звычайнага стану абыякавасці скрушнасцю самога слова, яго частым паўтарэннем і асэнсаваннем злавеснасці птушкі, што яго вымаўляе, не ўспамінае розныя забабоны і не пачынае апантана задаваць зусім іншыя пытанні — пытанні, адказы на якія западаюць яму ў сэрца, — задаваць іх напалову з забабоннага жаху, напалову з таго адчаю, які знаходзіць задавальненне ў самакатаванні, задаваць не таму, што ён верыць у прарочую ці д'ябальскую сілу птушкі (якая, як упэўнівае яго розум, проста паўтарае вывучаны на памяць урок], а таму, што ён адчувае вар'яцкае задавальненне, будуючы свае пытанні так, каб ад чаканага nevermore адчуць гора самае невыноснае і таму самае вытанчанае. Зразумеўшы, якія магчымасці дае ці, хутчэй, навязвае мне гэта ў працэсе пабудовы верша, я перш за ўсё засяродзіўся на кульмінацыі, ці заключным пытанні — тым, на якое nevermore будзе канчатковым адказам, тым, у адказ на якое слова nevermore зацягне ў самую глыбокую бездань гора і адчаю, якую толькі можна ўявіць.
3 гэтага, можна сказаць, і пачаўся верш — з канца, з таго, з чаго і павінныя пачынацца ўсе мастацкія творы, бо менавіта тут, у гэты момант папярэдніх разважанняў, я ўпершыню крануў пяром паперу, ствараючы наступную страфу:
«0 вястун, — я ўсклікнуў, — птушка проста ты ці д’яблаў служка! Дзеля Бога, што справуе існым ад зямлі да зор,
Адкажы душы гаротнай, ці ўзляціць яна ў зіхотны Райскі сад да несмяротнай, што завецца там УІінор? Да святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор»?» Крук пракрумкаў: «Nevermore!»1
Тады я напісаў гэтую страфу, па-першае, каб, вызначыўшы кульмінацыю, лепей вар'яваць і павялічваць напружанне
1 Верш «Крумкач» цытуецца ў перакладах Алега Мінкіна і Андрэя Хадановіча.
кожнага наступнага пытання, што задае закаханы, з гледзішча іх сур'ёзнасці і значнасці, і, па-другое, каб дакладна задаць рытм, метр, даўжыню і агульную кампаноўку страфы, а таксама размясціць наступныя строфы так, каб ніводная з іх не магла пераўзысці гэтую рытмічным уражаннем. Калі б я быў здольны пасля напісаць больш энергічныя строфы, я без ваганняў наўмысна паслабіў бы іх, каб яны не знішчалі ўражання, створанага кульмінацыйнай страфой.
Тут варта таксама сказаць некалькі словаў пра версіфікацыю. Першай маёй мэтай была, як заўсёды, арыгінальнасць. Тое, што на яе амаль не зважаюць, — адна з самых незразумелых рэчаў у свеце. Можна пагадзіцца на тым, што існуе зусім няшмат вершаваных памераў аднак цалкам відавочна, што магчымасці варыяцый для рытму і строфікі сапраўды бясконцыя, — і нягледзячы на гэта, цягам стагоддзяў ніводны чалавек не стварыў і нават, здаецца, не падумаў стварыць што-небудзь арыгінальнаеўгэтайгаліне. Справаўтым, што арыгінальнасць (калі не казаць пра розумы надзвычайнай сілы) ніякім чынам не з’яўляецца, як лічаць некаторыя, вынікам парыву альбо інтуіцыі. Больш за тое, перад тым як яе знайсці, трэба старанна шукаць, і хаця арыгінальнасць — станоўчая і надзвычай значная якасць, дзеля яе дасягнення патрэбная не столькі вынаходлівасць, колькі ўменне адкідаць лішняе.
Безумоўна, я не прэтэндую на арыгінальнасць у плане памеру «Крумкача». Гэта васьмістопны харэй з чаргаваннем мужчынскіх (у другім, чацвертым і пятым радках] і жаночых клаўзулаў (у першым і трэцім) і чатырохстопны харэй з мужчынскай клаўзулай (шосты радок). Гаворачы без педантызму, ужытая стапа [харэй] складаецца з двух складоў, націскнога і ненаціскнога; першы радок уключае восем такіх стопаў, другі — сем поўных стопаў і адну ўсечаную, трэці — восем поўных, чацверты — сем поўных і адну ўсечаную, пяты — тое самае, шосты — тры і ўсечаную апошнюю стапу. Такім чынам, кожны з гэтых радкоў, узяты асобна, ужо выкарыстоўваўся раней, і арыгінальнасць «Крумкача» палягае ў спалучэнні гэтых радкоўу страфу; ніхто да гэтага нават блізка не ствараў нічога падобнага. Уражанне арыгінальнасці ўзмацняецца
іншымі незвычайнымі і нават безумоўна новымі ўражаннямі, якія выклікае больш шырокае выкарыстанне прынцыпаў рыфмавання і алітэрацыі.
Далей неабходна разгледзець умовы сустрэчы закаханага і крумкача, і перш за ўсё — месца дзеяння. У гэтай якасці найбольш натуральна выглядаў бы лес ці поле, аднак мне заўсёды здавалася: каб стварыць уражанне адасобленага эпізоду, абсалютна неабходная замкнёная прастора — як рама для карціны. Такія межы маюць бясспрэчную ўнутраную сілу прыцягваць увагу і падтрымліваць яе сканцэнтраванай, і іх, безумоўна, не варта блытаць з адзінствам месца.
Так я вырашыў, што закаханы будзе ў пакоі — пакоі, святым для яго ў памяць пра тую, што калісьці часта яго наведвала. Пакой багата абстаўлены — выключна дзеля ўвасаблення ідэі, пра якую я ўжо казаў, — ідэі Прыгожага як адзінай сапраўднай тэмы паэзіі.
Вызначыўшы такім чынам месца дзеяння, я павінен увесці і птушку, прычым абсалютна неабходна ўвесці яе праз акно. Ідэя прымусіць закаханага спачатку падумаць, нібыта лопанне крылаў птушкі аб аканіцу — гэта груканне ў дзверы, перарасла ў жаданне ўзмацніць цікаўнасць чытача, падоўжыўшы чаканне, і дадаць яшчэ адно ўражанне, паказаўшы, як закаханы кідаецца адчыняць дзверы, знаходзіць за імі адно цемрадзь і ў выніку пачынае цьмяна ўяўляць, нібыта ў дзверы пагрукаў прывід яго каханай.
Я выявіў у вершы начную непагадзь, па-першае, каб патлумачыць, чаму крумкач шукае прытулку, а па-другое — каб стварыць кантрастз вонкавай ціхамірнасцю пакоя.
Я пасадзіў птушку на бюст Палады таксама дзеля кантрасту паміж мармурам і пер'ем — безумоўна, бюст з'явіўся ў вершы тояькі пад уплывам птушкі, — а бюст менавіта Палады быў выбраны, па-першае, як найбольш адпаведны адукаванасці закаханага, а па-другое, праз гучнасць самога слова «Палада».
Прыкладна на сярэдзіне верша я выкарыстаў таксама сілу кантрасту, каб паглыбіць канчатковае ўражанне. Напрыклад, з’яўленне крумкача ў нечым фантастычнае і амаль
набліжаецца, калі толькі гэта магчыма, да недарэчнага. Ён уваходзіць «паважным крокам», «як прывід дзён сівых»:
Увайшоўхадою цвёрдай і пратупаў з пыхай лорда Ля мянеў паставе гордай простада дзвярэй маіх...
У дзвюх наступных строфах гэтае ўражанне яшчэ больш узмацняецца:
Вось дзівосыўмой закутак! I на хвілю сціх мой смутак,
I спытаўся я: «Чаму так абадраны твой каўнер?
Кіпці ворагаў пасеклі? (Тых, што ўрэшце ўжаху ўцеклі?) Як цябе завуцьу пекле, дасканалы грэнадэр?
Як цябе Плутон у пекле называе, грэнадэр?»
Адказаў Крумкач: «Не вер!»
Я застыў у захапленні ад птушынага маўлення, Хай крылаты мой аратар быў далёка не Гамэр, Ды не кожны дзень у госці птах заходзіць да кагосьці, Хай не першай маладосці, але важны кавалер!
He заўжды на белы мармур сядзе чорны кавалер
3 рэдкім іменем «Невер»!
Калі развязка такім чынам была забяспечаная, я адразу адкінуў усё фантастычнае і перайшоў да інтанацыі найглыбейшай сур'ёзнасці, пачынаючы ад страфы, якая ідзе пасля працытаванай вышэй: