Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Думкі варожыя Кіньце свае;
Тонкія й гожыя Рысы яе.
Будзьце лагодныя — Рукі халодныя Лёгка краніце, Ад неспагаднасці, Чэрствай злараднасці Абараніце.
Мёртвыя вочы Праз хуткацечныя Беды й сірочы Лёс там, у ночы, Сны бачаць вечныя.
Вось апантаная, Ганьбаю гнаная Ад бессардэчнасці, Бесчалавечнасці
Ў холад і ў прах. Вы не глядзіце — Рукі складзіце Ёй на грудзях.
Яна пасля скону 3 пакорай схіляцца Хай прыйдзе да трону Спрадвечнага Ўладцы1.
Сіла гэтага верша не менш значная, чым яго пафас. Версіфікацыйная тэхніка хаця і даходзіць да самае мяжы фантастычнага, тым не менш цудоўна адпавядае бязмежнай звар'яцеласці, якая ляжыць у аснове верша.
Сярод дробных вершаў лорда Байрана* ёсць адзін, які ніколі не атрымліваў ад крытыкі той пахвалы, якой ён напраўду варты:
He прашу я збавення ў долі, Хай ламае, і крышыць, і гне, Тваё добрае сэрца ніколі He судзіла сурова мяне.
I той боль, што мяне агартае, Ты гатова дзяліць папалам. За спагаду тваю, дарагая, Я табе сваю вернасць аддам.
Калі часам усмешка прыроды Праганяла з душы маёй змрок, Гэта, мабыць, таму, што заўсёды Ты мне зоркай свяціла здалёк. I калі акіянскія хвалі Уздымаліся аж да нябёс, Мо таму яны так бушавалі, Што з табой разлучыў мяне лёс.
Хоць надзеі мае і разбіты, Патанулі ў прадонні жыцця,
Пераклад Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкута.
Хоць мой дух чорным смуткам спавіты, Я не стану рабом пачуцця.
Самых лютых пакут не баюся, Яны сіл прыдадуць удвая.
Да цябе ў сваіх марах імкнуся, Яснавокая зорка мая.
Ты мяне не пакінула ў горы, Абышла ты людскі нагавор, He схіляла да нізкай пакоры, He сказала мне слова ў дакор. Яны ж брудам мяне аблівалі, Абміналі, скрывіўшы раты, I калі баязліўцы маўчалі, За мяне заступілася ты.
Але я не кляну іх за гэта: Распраўляцца так лёгка з адным! Хто неўмее згаджацца са светам, Таму лепей не звязвацца з ім.
За памылку мяне пакаралі: Хіба можна так жорстка караць? Яны ўсё ад мяне адабралі, He ўдалося цябе адабраць.
Можа, згубнай мне будзе дарога, Хай нядоля цябе не кране!
Між руін і асколкаў былога Ты адна засталася ў мяне. У пясках б’е крыніца жывая, Ля крыніцы той — пальмавы гай, Там самотная птушка спявае Пра цябе, пра пакінуты край1.
Хаця памер гэтага верша — адзін з самых складаных, дадаць сюды што-небудзь у плане тэхнічнага выканання наўрад ці мажліва. Ніколі больш высакародная тэма не заклікала да працы пяро паэта. Ідэя верша ўзвышае душу і палягае ў тым,
Пераклад Юркі Гаўрука.
што ніводны чалавек не мае права жаліцца на лёс, калі ў час нягодаў яго падтры,млівае нязменнае каханне жанчыны.
3 Алфрэда Тэнісана* — хаця я з усёй шчырасцю лічу яго найвысакароднейшым паэтам сярод усіх, што калі-небудзь жылі ў свеце, — я паспею прачытаць толькі вельмі кароткі ўрывак. Я называю і лічу яго найвысакароднейшым сярод паэтаў не таму, што ўражанне, якое ён стварае, заўсёды надзвычай глыбокае, і не таму, што паэтычнае хваляванне, якое ён узбуджае, заўсёды вельмі моцнае, а таму, што яно заўсёды найбольш тонкае, іншымі словамі, найбольш узвышанае і чыстае. Няма паэта менш зямнога, менш звязанага з зямлёй. Урывак, які я збіраюся вам прачытаць, узяты з ягонай апошняй вялікай паэмы «Прынцэса»:
He ведаю, у чым прычына слёз, Якія боскі нарадзіў адчай, — Народжаныя ў сэрцы, льюць з вачэй, Калі гляджу на зжоўклыя лугі
I думаю пра дні, што ўжо сышлі.
Яны святлей за сонечны прамень На ветразі, што любых нам вярнуў, Журботней за прамень, што асвяціў Сяброў, якія тонуць з караблём;
Святло й журбота — дні, што ўжо сышлі.
Журбота й цуд — як летняю зарой
У час канання чуеш птушак спеў
1 бачыш перад смерцю, як акно
У яркі ператворыцца квадрат;
Цуд і журбота — дні, што ўжо сышлі.
Цяпло, што мёртвым вуснам аддаем, I слодыч — бы ў фантазіях сваіх Цалуем тых, хто не належыць нам, I першага кахання глыбіня...
Смерць у жыцці — вось дні, што ўжо сышлі.
Я паспрабаваў пазнаёміць вас, няхай сабе вельмі павярхоўна і недасканала, з маёй канцэпцыяй паэтычнага прын-
цыпу. Я ўзяў сабе за мэту паказаць, што хаця сам па сабе гэты прынцып наўпрост выяўляе чалавечае імкненне да незямной прыгажосці, праяўляецца ён заўсёды ў нейкім узнёслым узрушэнні душы, цалкам незалежным ад жарсці, якая ёсць ап’яненнем сэрца, і ісціны, якая ёсць задавальненнем розуму. Бо жарсць, на жаль, схільная прыніжаць, а не ўзвышаць душу. Любоў жа, наадварот, — сапраўдная любоў боскі Эрас, Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай*, несумненна, ёсць самай чыстай і самай правільнай паэтычнай тэмай. Што да ісціны, то, безумоўна, калі мы, спрабуючы яе дасягнуць, здабываем яшчэ і незаўважаную да гэтага гармонію, мы адразу перажываем і сапраўднае паэтычнае пачуццё; але гэтае пачуццё варта прыпісаць выключна гармоніі — і ні ў якай ступені ісціне, што паслужыла ўсяго толькі выяўленню гэтае гармоніі.
Аднак мы здолеем хутчэй атрымаць дакладнае ўяўленне пра тое, чым ёсць сапраўдная паэзія, проста пералічыўшы некаторыя з самых простых яе элементаў, якія нараджаюць паэтычнае пачуццёўдушы самога паэта. Ён пазнае амброзію, якая ўскормлівае яго душу, у яркіх свяцілах, што ззяюць у нябёсах, у бутонах кветак, у зарасніках нізкага кустоўя, у хвалістых нівах, у прыхіленых высокіх усходніх дрэвах, у шызых горных далячынях, у караванах аблокаў у зіхценні ледзь бачных ручаёў, у бляску срэбных рэк, у спакойных самотных азёрах, у зорах, што люструюцца ў глыбокіх калодзежах. Ён чуе яе ў птушыным спеве, у гуках Эолавай арфы, у шэпце начнога ветрыку, бурклівым голасе лесу, у жальбах прыбою, у свежым дыханні гаёў, у водары фіялкі, у салодкім паху гіяцынту, у тых духмяных павевах, што так шмат яму гавораць і якія прыносіць яму вечаровая пара з далёкіх і невядомых нікому выспаў што ўзвышаюцца за цьмянымі акіянамі, бясконцымі і нязведанымі. Ён здабывае яе з усіх высакародных думак, усіх высокіх пабуджэнняў усіх святых парыванняў, усіх рыцарскіх, шчырых і самаахвярных дзеяў. Ён адчувае яе ў харастве жанчыны, у яе грацыёзнай хадзе, у ззянні яе вачэй, у музыцы яе голасу, у яе ціхім смеху, у яе ўздыхах, у гарманічным moprape яе строяў. Ён глыбока адчувае яе ў чароўнай пяшчоце,
у яе палкім захапленні, у яе ласкавай мілажальнасці, у яе ціхмяным і цнотным цярпенні — але больш за ўсё, о, больш за ўсё ён пазнае яе, укленчвае перад ёй, багоміць яе, увасобленую ў вернасці, чысціні, сіле і ў напраўду боскай велічы яе кахання.
Дазвольце мне пры канцы прачытаць яшчэ адзін кароткі верш, які вельмі адрозніваецца ад усяго астатняга, згаданага вышэй. Ён напісаны Мазэрвелам* і мае назву «Песня вершніка». Мы з усімі нашымі сучаснымі і цалкам рэалістычнымі ўяўленнямі пра бессэнсоўнасць і бязбожнасць вайны наўрад ці здольныя ў поўнай меры спачуваць выяўленым у ім пачуццям і, адпаведна, ацаніць усе выключныя яго вартасці. Дзеля гэтага нам трэба ў сваім уяўленні атаясаміць сябе з душой старога вершніка-воя.
Дзе ваша зброя? Сёдлы дзе?
Па конях, малайцы!
Нас слава з гонарам вядзе, Загубы пасланцы.
Мы не заплачам, не ўздыхнем, Узяўшы ў рукі меч, I на каханых не зірнем, Калі паскачам прэч.
Хай баязліўцы б'юць адбой — Ім шал вайны чужы.
Мы пойдзем як героі ў бой, Загінем як мужы.
Пераклала Ганна Янкута
Каментар
Апавяданні
Марэла
Прэсбург — старая назва сталіцы Славакіі Братыславы. У Прэсбургу знаходзілася шмат навучальных установаў, у тым ліку найстарэйшы ўніверсітэт на тэрыторыі Славакіі — Істрапалітанскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1465 годзе.
Як Гіном стаў Геенай — назва біблейскага пекла — Геена — паходзіць ад назвы даліны Энома (па-габрэйску Ге-гіном), ці даліны сыноў Эномавых, адной з дзвюх далінаў побач з Ерусалімам.
Перасяленне душы — маецца на ўвазе містычнае вучэнне піфагарэйцаў, паводле якога душа перасяляецца ў цела чалавека ці жывёлы і перажывае шэраг такіх перасяленняў, пакуль не заслужыць права вярнуцца на нябёсы.
Вучэнне Шэлінга пра тоеснасць — Фрыдрых Вільгельм ПІэлінг (1775-1854), нямецкі філосаф, аснову поглядаў якога складала вучэнне пра тоеснасць, паводле якога суб’ект і аб’ект, паняцце і сузіранне, канечнае і бясконцае, ідэальнае і рэальнае супадаюць у сваім духоўным пачатку.
ДжонЛок (1632-1704) — ангельскі філосаф; згаданая думка адсылае да працы Лока «Досвед пра чалавечы розум» (1690).
Пестум — горад у Італіі, які ў старажытнасці быў знакаміты ружамі, што квітнелі ў яго ваколіцах. Пра ружы Пестума, якія двойчы квітнеюць, згадваў Вергілій у «Георгіках».
Тэосец — маецца на ўвазе старажытнагрэцкі паэт Анакрэонт (570/559-485/478 да н. э.), які нарадзіўсяўгорадзе Тэасеў Іёніі (Малая Азія). У сваіх вершах Анакрэонт апяваў віно і каханне.
Падзенне Дому Ашэраў
П'ер Жан Беранжэ (1780-1857) — французскі паэт і складальнік песняў, вядомы найперш сваімі сатырычнымі творамі. Цытата для эпіграфа ўзятая з верша «Адмова» (Le Refus).
Апошні вальс фон Вэбера — тут маецца на ўвазе папулярная ў тыя часы фартэп’янная п'еса «Бліскучыя танцы» (1824) нямецкага кампазітара Карла Готліба Рэйзінгера, вядомая пад назвай «Апошні вальс Вэбера». Такая блытаніна з назвай адбылася таму, што ноты гэтага твора былі знойдзеныя ў паперах Вэбера пасля яго смерці.
Генры Фюзелі (Ёган Генрых Фюслі, 1741-1825) — швейцарскі і ангельскі мастак, графік, гісторык і тэарэтык мастацтва. У многіх карцінах Фюзелі заўважная цікавасць мастака да змрочных фантастычных сюжэтаў пазычаных з літаратуры, міфалогіі і фальклору. Ілюстраваў Шэкспіра, Мілтана, Блэйка.
Рычард Ўотсан (1737-1816) — ангельскі хімік, аўтар пяцітомнай працы «Нарысы па хіміі» (1781-1787). Ён жа быў біскупам Ландафам.
Томас Персіваль (1740-1804) — ангельскі доктар, знакаміты сваёй «Медыцынскай этыкай» (1803).
Ладзара Спаланцані (1729-1799) — італьянскі натураліст і фізік. Як і Томас Персіваль, цікавіўся пытаннем адчувальнасці раслінаў і прысвяціў яго разгляду «Дысертацыю пра прыроду жывёлаў і раслінаў» (1780).
Жан Батыст Луі Грэсэ (1709-1777) — французскі паэт-сатырык і драматург. За камічную паэму «Вэр-Вэр» (1734), у якой расказваецца пра прыгоды папугая, выхаванага ў жаночым манастыры, Грэсэ быў сасланы начальствам езуіцкага ордэна (да якога ён належаў) у гарадок Лафлеш. Праз некаторы час Грэсэ выйшаў з ордэна і нават стаў сябрам Французскай акадэміі. Вершаванае пасланне «Манастыр» (1735) апявае жыццё паэта.