Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Эдгар По
Маска Чырвонае Смерці
Выбраныя навелы, вершы, эсэ
Мінск «Кнігазбор»
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен=Англ)
П41
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»
Укладанне Андрэя Хадановіча Прадмова Нарынэ Шахназаран
У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гары Кларка.
По,Э.
П41 Маска Чырвонае Смерці : выбраныя навелы, вершы, эсэ / Эдгар По ; уклад. А. Хадановіч ; прадм. Н. Шахназаран. — Мінск : Кнігазбор, 2011.— 472 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum».)
ISBN 978-985-7007-03-5.
У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонас Смсрці» ўключаныя нс толькі шырока вядомыя дэтэктывы — адны з псршых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры — і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьмснніка — творы, што паказваюйь «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі всршы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По — «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». Абсалютная большасць з.мешчаных у зборніку перакладаў друкусцца ўпсршыню.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен=Англ)
ISBN 978-985-7007-03-5 © АрцёмаўА., БаршчэўскіЛ„ БушлякоўЮ., Дзергачова М., Дубоўская К., Клабанава Н., Мартысевіч М., Маціеўская К., Мінкін А., Пятровіч А., Рыжкоў В„ Сідарэнка В., Хадановіч А., Цімафеева Ю., Шадзько Ю., Шупа С., Шчасны У., Шчур М., Янкута Г., пераклад на беларускую мову, 2011
© Шахназаран Н., прадмова, 2011
© Маціеўская К„ Янкута Г., каментар, 2011 © Афармленне. ПУО «Кн'газбор», 2011
ЭДГАР ПО (1809-1849)
На небасхіле сусветнай літаратуры зорка Эдгара Алана По — адна з найярчэйшых і найзагадкавых. Паэт, навеліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, Эдгар По — прыклад самаадданага служэння мастацтву, найвялікшай сілы духу мастака, які перамог трагедыю жыцця чарадзейнасцю творчай энергіі. Літаратурная спадчына Эдгара По — унікальная, хаця і невялікая па аб'ёме. Цяжка назваць тую сферу мастацтва слова, у якой ён не здзейсніў адкрыццяў што натхнялі некалькі пакаленняў еўрапейскіх пісьменнікаў (сімвалізм у паэзіі, дэтэктыўны, навукова-фантастычны, псіхалагічны жанры ў навелістыцы, тэорыя «чыстага мастацтва» ў літаратурнай крытыцы).
Эдгар По нарадзіўся 19 студзеня 1809 года ў Бостане ў артыстычнай сям’і. Ягоная маці Элізабэт Арналд стала акторкай у 11 гадоў, грала ролі дзяцей, эльфаў казачных духаў. Яна была вельмі таленавітая, прыгожая, мела нязменны сцэнічны поспех, але занадта рана пайшла з жыцця — ва ўзросце 24 гадоў, пакінуўшы траіх дзяцей. Амаль адначасова з ёй памёр і бацька будучага паэта Дэвід По. Двухгадовага Эдгара ўзяла на выхаванне багатая бяздзетная пара Аланаў, кіруючыся тагачаснай модай на дабрачыннасць. Надзелены тонкай і чулай душой, Эдгар пастаянна адчуваў сваю адзіноту ў чужым доме, дзе яму далі прытулак адно з міласэрнасці. 3 шасці да адзінаццаці гадоў (1815-1820) По жыве ў Англіі, навучаючыся спачатку ў прыватнай школе — пансіёне Дзюбура (Лондан), а потым у прыгараднай школе Мэнар-хаўз. Прыёмныя бацькі не наведвалі яго, што ўпершыню выклікала пачуццё адчужанасці ў асяроддзі аднагодкаў, да якіх рэгулярна прыязджалі родныя. Хлопчыка ратавала паэтычнае светаўспрыманне, уяўленне, якое малявала ідэалізаваны вобраз прыўкраснай місіс Алан, добрай і чулай. Свядомасць будучага паэта пачынала раздвойвацца паміж светамі фантазіі й суворай рэчаіснасці.
Вяртанне ў Амерыку, у Рычманд, пазначыла сабою пачатак кароткага шчаслівага перыяду ў жыцці По. Выключныя здольнасці падлетка праяўляюцца ў гарманічным спалучэнні выдатных поспехаў у засваенні моваў — грэцкай, лаціны, французскай, у спорце — плаванні, стральбе, боксе, у захапленні матэматыкай. Спалучэнне логікі і ўяўлення ў паэтычным мысленні Эдгара По зробіцца адной з выключных і надзвычайных рысаў ягонай творчасці.
У 17 гадоў По паступае ва ўніверсітэт Вірджыніі, адкрыты за год да таго адным з заснавальнікаў амерыканскай дэмакратыі — Томасам Джэферсанам. По не скончыў універсітэта з некалькіх прычынаў, галоўнай з якіх была сквапнасць айчыма, што не пажадаў аплачваць занадта дарагое навучанне. По не правучыўся там і года, але за гэты кароткі час паспеў прачытаць велізарную колькасць кніг, удасканаліць сваё веданне моваў, матэматыкі і, галоўнае, напісаць мноства вершаў, якія пазней увайшлі ў ягоны першы паэтычны зборнік «"Тамерлан” ды іншыя вершы» (1827). Выключэнне з універсітэта стала цяжкім выпрабаваннем для амбіцыяў юнака, трагічным пераломам у ягоным лёсе. По сыходзіць з дому ў пошуках свайго месца ў жыцці без надзеі на чыю-кольвек дапамогу ці падтрымку. Ад таго часу пастаяннымі спадарожнікамі ягонага жыцця будуць цяжкая праца прафесійнага журналіста, не згоднага на кампрамісы з кан'юнктурнымі густамі чытацкай публікі, непраглядная галеча, страта самых блізкіх людзей, горкая самота і адчай.
Пазычыўшы крыху грошай, По выправіўся ў Бостан — як найдалей ад Вірджыніі й Рычманда. Надзеі палепшыць матэрыяльнае становішча публікацыяй вершаў не спраўдзіліся. Адчай змусіў юнака завербавацца ў войска пад імем Эдгара А. Пэры, 22 гадоў (насамрэч яму было толькі 18), ураджэнца Бостана. По, які з вялікай адказнасцю ставіўся да выканання вайсковых абавязкаў, даслужыўся да звання сяржантмаёра, найвышэйшага для малодшых камандзіраў але ён пакутаваў ад немагчымасці праз недахоп часу аддацца свайму галоўнаму пакліканню — паэзіі.
28 лютага 1829 года Эдгар страчвае сваю прыёмную маці Фрэнсіс Алан. На нейкі час ён прыязджае ў Рычманд, каб праводзіць яе ў апошнюю дарогу і ўспомніць пра свой адзіны «бацькоўскі» дом. Памірыцца з айчымам не атрымалася. По з'язджае ў Балтымар.
Цягам году, пасля сыходу з войска і да паступлення ў новую акадэмію (1830), ён інтэнсіўна чытае, рыхтуючыся да новых паэтычных здзяйсненняў. У полі ягонай увагі — ангельскія й нямецкія рамантыкі. Сваю паэму «Аль-Арааф» пра таямнічую зорку, якая сімвалізуе ісціну і прыгажосць, По аддаў на суд Ўільяма Ўэрта — свайго выкладчыка права ў Вірджынскім універсітэце. Ўэрт пазнаёміў яго з самымі вядомымі літаратарамі Філадэльфіі — Робертам Ўолшам, рэдактарам «Амерыканскага штоквартальнага агляду», і Джозэфам Хопкінсам. Новы зборнік Эдгара По «'Аль-Арааф", "Тамерлан' і малыя вершы» быў прыняты ў 1829 годзе выдавецтвам «Хатч і Данінг» з умоваю выплаты ганарару ў выпадку прыбытку. У адным з папулярных часопісаў «Янкі і бостанская літаратурная газета» з’яўляецца прыхільны водгук на кнігу, напісаны Джонам Нілам, сябрам По. Настрой маладога паэта светлы і радасны, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.
Пасля паступлення ў вайсковую акадэмію Вест-Пойнт паўтараецца тая ж гісторыя, што і ў арміі. Страта часу, занятага вайсковай муштрою, асэнсоўваецца Эдгарам По як злачынства ў дачыненні да паклікання. Мэтаскіраванае парушэнне дысцыпліны было адзіным спосабам дабіцца выключэння з акадэміі законным чынам — паводле рашэння вайсковага трыбунала, — што і адбываецца. По з'язджае ў Нью-Ёрк, дзе друкуе свой трэці зборнік вершаў. Жыццё ў Нью-Ёрку выявілася занадта дарагім, таму По вяртаецца ў Балтымар да сваёй цёткі Марыі Клэм. Праз чатыры гады, набыўшы новы жыццёвы й літаратурны досвед, По з'язджае з Балтымара, каб узяць актыўны ўдзел у станаўленні амерыканскай нацыянальнай літаратуры.
За час жыцця ў Балтымары (да 1835 года) ён двойчы ўдзельнічаў у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такія
конкурсы ладзіліся, каб заахвочваць маладыя таленты і спрыяць развіццю нацыянальнай літаратуры. Апавяданне По «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» было адзначанае першай прэміяй на конкурсе 1833 года.
У літаратурных спробах гэтага перыяду (навелы «Берэніка», «Марэла», «Падзенне ў Мальстрэм»] Эдгар По дасягае сталасці мастацкага мыслення, віртуознай тэхнікі пісьма, філасофска-эстэтычнай глыбіні. 3 1835 года пачынаецца актыўная працапісьменнікаўякасцірэдактарарычмандскага «Паўднёвага літаратурнага весніка». Дзякуючы ягонаму выключнаму таленту і працаздольнасці часопіс ператварыўся са стратнага і малавядомага ў літаратурных колах у прыбытковы і вельмі аўтарытэтны.
Увосень 1835 года ў Рычманд пераязджаюць сваякі По — цётка Марыя Клэм і яе дачка Вірджынія. Праз год глыбокае ўзаемнае каханне Эдгара й Вірджыніі прыводзіць іх да сапраўды рамантычнага шлюбу. Вірджынія робіцца добрым анёлам паэта, гераіняй шэдэўраў ягонай позняй лірыкі і многіх навелаў. Яна дапамагала мужу ва ўсіх няшчасцях, была побач у блуканнях, падтрымлівала ягоныя духоўныя сілы, прыносячы ўжыццё сэнс, спакой і шчасце.
Зехаўшы з Рычманда, Эдгар По пастаянна мяняў месца жыхарства: Нью-Ёрк (1837-1838], Філадэльфія (1838-1844], зноў Нью-Ёрк (1844-1846], Апошні ягоны прытулак — уласны дом у Фордэме паблізу Нью-Ёрка (1846-1849], Ён працуе на мяжы фізічных і душэўных магчымасцяў чалавека. Адзін за адным пабачылі свет зборнікі апавяданняў, што прынеслі яму сапраўдную літаратурную вядомасць. У студзені 1845 года быў надрукаваны верш «Крумкач», які імгненна стаў сенсацыяй і праславіў імя По як геніяльнага паэта. Мары пра прызнанне і славу пачыналі ажыццяўляцца, шмат што чакала ўвасаблення на вяршыні мастацтва, дасягнутай По за кошт неймаверных высілкаў, але лёс вырашыў па-іншаму. Новая катастрофа — пакутлівая хвароба (сухоты] і ранняя смерць Вірджыніі — сталася апошняй кропляй, што перапоўніла чашу пакутаў разбітага адчаем Эдгара По. «Кожны раз я перажываў агонію яе смерці і з кожным новым
прыступам кахаў яе мацней і чапляўся за яе жыццё з упартасцю роспачы». Адчуванне сэнсу ў жыцці саступіла страху перад вар'яцтвам і самотаю. У пошукахжыццёвай падтрымкі По кідаўся з горада ў горад, як параненая птушка ў апошнім парыве, але сілаў больш не было. «Я мушу памерці, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыў "Эўрыку". Я ўжо нічога больш не здолею стварыць», — піша По ў адным з апошніх лістоў да Марыі Клэм. Абставіны сыходу з жыцця вялікага амерыканскага пісьменніка ахутаныя таямніцай. Гэта здарылася ў Балтымары 7 кастрычніка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораў працягваецца, залучаючы ў сваё магічнае кола ўсё новыя пакаленні чытачоў і вучняў непаўторнага генія.
Асаблівай заслугай Эдгара По лічыцца стварэнне жанру рамантычнага апавядання, увасабленне прынцыпаў рамантычнае эстэтыкі ў прозе. Для ажыццяўлення такой задачы трэба было мець адначасова дар натхнёнай інтуіцыі і дакладнага матэматычнага мыслення. «У По калі і ёсць фантастычнасць, то нейкая матэрыяльная», — адзначаў Ф. Дастаеўскі, аўтар першых перакладаў на рускую мову апавяданняў «Чорны кот» і «Сэрца выкрывае». По — непераўзыдзены майстар рэалістычнай фантастыкі і звышнатуральнага псіхалагізму. Калі можна прыняць такі парадаксальны панятак — «рацыянальнае чарадзейства», то менавіта ім прасякнутыя творы пісьменніка. Крыніцаю гэтых адкрыццяў была ягоная паэзія. Агульнае для прозы і паэзіі По — гэта сімвал, дакладней, сістэма сімвалаў. Шматзначнасць, няпэўнасць вобразасімвала найбольш відавочныя ў «псіхалагічных» навелах По (ён даў сваё азначэнне гэтаму жанру — «арабескі»), што раскрываюць фатальныя супярэчнасці чалавечае прыроды, барацьбу розуму і пачуццяў, дабра і зла на мяжы вар’яцтва (вершы «Закляты замак» і «Чарвяк-пераможца», навелы «Падзенне Дому Ашэраў», «Маска Чырвонае Смерці» і інш.ф Ролю сімвалу граюць знакі (расколіна ўздоўж сцяны дому Ашэраў), з'явы (цёмныя цені на вадзе ў апавяданні «Выспа Феі»), адчуванні (пачуццё жаху ў навеле «Сфінкс»), гукі («Падзенне ў Мальстрэм»), фарбы («Авальны партрэт»), але