• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

    Маска Чырвонае Смерці

    Эдгар Алан По

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 472с.
    Мінск 2011
    109.3 МБ
    найперш сімвалічны характар мае сама тэма апавяданняў. Найбольш узнёслай і прыгожай тэмай у мастацтве По лічыў гісторыю кахання і смерці прыўкраснай каханай. Безумоўна, факты біяграфіі пісьменніка маглі стаць падставай для такога выбару сюжэта, але ў навелах По гэтая тэма набывае складаны філасофска-эстэтычны сэнс. По паходзіў са штата Вірджынія, цытадэлі амерыканскай культуры, і хваравіта перажываў заняпад духоўных традыцыяў пад уціскам камерцыйнага «прагрэсу». 3 іншага боку, як паэт, што ўспрыняў ідэі нямецкіх ідэалістаў (Ё. Фіхтэ, Ф. Шэлінга), По ўсведамляў асуджанасць прыгажосці і гармоніі, гэтых водбліскаў вечнасці, у бездухоўным свеце разліку і карыслівасці і адчуваў спрадвечную тугу паэта па страчаным, скрадзеным ідэале.
    Славу заснавальніка дэтэктыўнага жанру прынеслі Эдгару По чатыры знакамітыя апавяданні: «Забойствы на вуліцы Морг» [1841], «Таямніца Мары Ражэ» (1842), «Залаты жук» (1843) і «Скрадзены ліст» (1844). Сам аўтар называў іх «лагічнымі» апавяданнямі («рацыяцынацыямі»), а асноўную задачу гэтых твораў бачыў у вывучэнні «працэсу дакладнага мыслення», камбінацыі дэдуктыўнага і індуктыўнага метадаў лагічнага мыслення. Галоўныя героі, дэтэктывы Дзюпэн і Легран, расследуюць злачынствы, дэманструючы выключныя здольнасці свайго інтэлекту і ўяўлення. На думку рамантыкаў менавіта ўяўленне здольнае прадбачыць ісціну з дапамогай інтуітыўнага азарэння. Дзюпэн і Легран не пазбаўленыя рамантычнай загадкавасці, якая знайшла адлюстраванне ў іх ладзе жыцця, манерах, таемных прыхільнасцях. У той жа час яны не бягуць ад рэчаіснасці, паглыбляючыся ў самыя будзённыя бакі чалавечага жыцця. Рамантычны герой, не страчваючы выключных рысаў, набывае ў По рацыянальна ўраўнаважанае і жыццёва пераканаўчае аблічча.
    Уменне Эдгара По спалучаць логіку матэматычна дакладнага аналізу з самымі неймавернымі прыхамацямі фантазіі заслужыла прызнанне ягоных сучаснікаў. Сапраўдны апафеоз палёту чалавечай фантазіі, думкі, скіраванай у неспазнанае, стварае пісьменнік у навеле «Незвычайная прыгода нейкага
    Ганса Пфааля» (1835). Дэтальнае апісанне падарожжаі на Месяц межавала з літаратурнай містыфікацыяй. Форма паслання на Зямлю ўдзельніка палёту, пра які расказвае аўтар (прыём «апавядання ў апавяданні»), была такой праўдападобнай, што пасланне гэтае здавалася насамрэч праўдзівым.
    Так званыя навукова-фантастычныя апавяданні По часта маюць сатырычную скіраванасць — супраць філістарскіх выдумак, невуцтва і неразумнасці натоўпу. Асабліва высмейвае Эдгар По культ утылітарных каштоўнасцяў сучаснага яму буржуазнага грамадства (навела «Дзялок»).
    Нягледзячы на велізарнае значэнне навелістыкі По, прызнанай пры жыцці пісьменніка, ён дасягнуў несувымерна больш вялікіх адкрыццяў як паэт. Зямное жыццё паэта абарвалася, калі геніяльнасць ягоных вершаў толькі пачала адкрывацца сучаснікам.
    Свае погляды на канцэпцыю паэтычнай творчасці ў цэлым По выразіў на старонках шэрагу бліскучых тэарэтычных працаў, што сталіся маніфестамі амерыканскага рамантызму. Да іх належаць перадусім «Філасофія кампазіцыі» (1846) з аўтакаментаром да легендарнага верша «Крумкач» і «Паэтычны прынцып» (1848-1849), які ўяўляе сабой найболып разгорнуты аналіз прыроды паэтычнага мастацтва. Знаходзячыся ў цеснай сувязі з эстэтыкай еўрапейскага рамантызму («Літаратурная біяграфія» С. Т. Колрыджа, «Абарона паэзіі» П. Б. Шэлі, працы нямецкіх рамантыкаў), По выказвае шэраг новых ідэяў, актуальнасць якіх была ўсвядомленая толькі пакаленнем сімвалістаў (Ш. Бадлер, П. Валеры, В. Брусаў, К. Бальмонт).
    Перш за ўсё найвышэйшай і адзінай мэтай Паэзіі По называе Прыгажосць: «Толькі ў сузіранні прыўкраснага мы здольныя адчуць узвышанае задавальненне ці ўзрушэнне душы, якое мы называем паэтычным пачуццём і якое вельмі лёгка адрозніць ад ісціны, што прыносіць задавальненне розуму, ці ад жарсці, што хвалюе сэрца»1. Варта адзначыць, што
    1 Тут і далей эсэ «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі» цытуюцца ў перакладзе Ганны Янкута.
    пад словам «праўда» ў сваім артыкуле По разумее перадусім разумовыя догмы, дзеля дасягнення якіх «мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бязжарснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму». Такім чынам, выказванне По не супярэчыць рамантычнаму тэзісу пра тоеснасць красы і праўды (Дж. Кітс), але ўдакладняе яго з пазіцыяў амерыканскае рэчаіснасці, якая звязвае панятак праўды з догмамі маралі. Раздзяляючы «свет розуму» (the world of mind) на тры складнікі — чысты інтэлект (Pure Intellect), густ (Taste) і маральнае пачуццё (Moral Sense), По змяшчае густ пасярэдзіне: «розум мае дачыненне да ісціны, <...> густ паведамляе нам пра прыгожае, a маральнасць клапоціцца пра абавязак».
    Як рамантык По не зводзіць уяўленне пра Прыгажосць да прыгожых формаў, што выключае саму магчымасць суаднясення ягонае паэзіі з фармалісцкімі тэндэнцыямі ў сімвалізме або эстэтызме. «Як лілея адбіваецца ў возеры, а вочы Амарыліс — у люстэрку, так і вуснае ці пісьмовае ўзнаўленне гэтых формаў, гукаў, колераў, пахаў і адчуванняў падвойвае крыніцу асалоды. Аднак, — дадае По, — такое паўтарэнне не ёсць яшчэ паэзіяй».
    «Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю ці жывой праўдападобнасцю ўзнаўлення, пра вобразы, гукі, водары і пачуцці, дасягальныя для яго, як і любога іншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне. У далечыні ўсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеў дасягнуць». Гэтым «чымсьці» По называе скіраванасць да вечнасці. Гэта «імкненне матылька да зораў. Гэта не проста спасціжэнне прыгажосці наўкола нас, гэта і адчайная спроба дасягнуць прыгажосці вышняй». Асноўнай якасцю сапраўднага паэтычнага пачуцця, прысутнасць якога можна заўважыць не толькі ў слоўнай творчасці, але і ў разнастайных іншых мастацтвах — жывапісе, скульптуры, архітэктуры, танцы, музыцы, садова-паркавым мастацтве, — Полічыцьлюбоўдаўзвышана прыўкрасных з’яваў: «Жаданне спасцігнуць незямную прыгажосць, гэтае жаданне душаў адмысловага складу, і дало свету ўсё тое, што ён мог адразу і зразумець, і назваць паэтычным».
    Канцэпцыя паэтычнага і прыўкраснага ў По прапануе ў якасці ідэальнай тэмы верша тугу па страчанай каханай, чыё з'яўленне толькі на імгненне асвятляе жыццё паэта радасцю далучэння да вечнасці.
    Разважаючы пра форму верша, По прапануе правілы арганізацыі паэтычнага тэксту, абумоўленыя неабходнасцю выклікаць у чытача цэласнае ўражанне ад верша. У сувязі з гэтым ідэальны верш не павінен быць занадта доўгім, каб не парушаць адзінства ўражання, але ў той самы час ён не мусіць быць і занадта кароткім, бо не паспее выклікаць глыбокага і трывалага перажывання. Ілюструючы свае развагі, По разглядае «Страчаны рай» Дж. Мілтана як «шэраг невялікіх вершаў». Апроч таго, По падвяргае далікатнаму і вытанчанаму аналізу верш «Блукалец» Г. Лангфэла, у якім адзначае сілу выразнасці, лёгкасць тону і натуральнасць, творы Дж. Г. Байрана, А. Тэнісана і інш.
    Адзінства ўражання ў паэзіі По дасягаецца з дапамогаю сугестыўных і сінестэтычных прыёмаў стварэння музычнажывапіснай тканіны верша. Пры гэтым тропа-сінтаксічныя (сімвалы, інверсіі, паўторы) і гукавыя (асанансы, алітэрацыі) сродкі выразнасці, паводле По, мусяць не толькі апісаць з'яву, але і паказаць працэс руху, абуджэння, нарастання і дасягнення памежнай, часам гратэскавай ступені праяўлення якасці. По захапляе чытача, прымушае яго перажыць напружанне думак і пачуццяў і даводзіць да стану на мяжы быцця і небыцця, рацыянальнага і ірацыянальнага.
    У артыкуле «Ліст да Б.» (Letter to В-) По адзначае: «На маю думку, верш адрозніваецца ад навуковага твора тым, што яго непасрэднаю мэтай з'яўляецца асалода, ад рамана — тым, што тут прыносяць асалоду няпэўныя месцы замест пэўных, і толькі пры гэтай умове твор можа лічыцца вершам, бо ў рамане прысутнічаюць бачныя вобразы, што выклікаюць ясныя пачуцці, вершы ж выклікаюць пачуцці няясныя і абавязкова маюць патрэбу ў музыцы, бо ўспрыняцце гарманічных гукаў ёсць самым няясным з усіх нашых адчуванняў. Музыка ў спалучэнні з прыемнай думкай — гэта і ёсць паэзія, музыка без думкі — гэта проста му-
    зыка, а думка без музыкі — гэта проза менавіта праз сваю канкрэтнасць».
    Музычнасць паэзіі По нараджаюць неасобныя рытмічныя, метрычныя прыёмы, але і плынь гукаў. Паводле По, музыка нараджае паэзію. Музыка і паэзія аб'ядноўваюцца ў песні. Гэта тлумачыць абмежаванасць пастаянных рыфмаў і іх паўтаральнасць — паэт нібы дае варыяцыі адной тэмы, дасягаючы гэтага з дапамогай паўтораў, паралельных канструкцыяў, аднолькавых рыфмаў. Паэзію По яднае з музыкай і іншая якасць: пры ўсёй сваёй «няпэўнасці» музыка ёсць самым дакладным і ўпарадкаваным відам мастацтва. Аднак музыка ў ягоных вершах нясе сэнсавую нагрузку, ніколі не робячыся самамэтай.
    Каб уцягнуць чытача ў творчы працэс, неабходнае эмацыйна-псіхалагічнае ўздзеянне верша. У словах, вобразах, кампазіцыі, дынаміцы гукавых спалучэнняў, руху рытму ўтрымліваецца не толькі тое, што выражана іх значэннем, але і яшчэ нешта — намёк на нявыказанае, магчымасць асацыяцыі, эмацыйных і сэнсавых абертонаў якія не паддаюцца лагічнай расшыфроўцы.
    По належыць некалькі зборнікаў вершаў: «"Тамерлан" і іншыя вершы бостанца» (1827), «"Аль-Арааф", "Тамерлан” і малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «"Крумкач" і іншыя вершы» (1840).
    Паэзія По абапіраецца на цэласную сістэму сімвалаў на ўсіх узроўнях паэтычнага тэксту — ад тэмы, кампазіцыі, вобразнага ладу да гукапісу.
    Сімвалы як рухомая тоеснасць паміж ідэальным і літаральным значэннем вобраза вызначаюцца полісеміяй і сугестыяй, але ўлірыцы По, якая мудрагеліста яднаеўяўнае і бачнае аблічча рэчаў, сімвалы падлягаюць умоўнай класіфікацыі паводле формы ўвасаблення сімвалічнага сэнсу ў канкрэтным вобразе.
    Так, закляты замак або Калізей у аднайменных вершах По сімвалізуюць смерць Прыгажосці і Розуму, асуджанасць прыгожага ў ашалелым свеце бездухоўнасці, жоўты альбатрос з «Краіны феяў» — «сімвал музыкі сфераў», кволай і без-
    абароннай прыгажосці свету. Уласцівасці сімвала ў вершах По маюць нават няясныя адчуванні (да прыкладу, узрушэнне героя ў «Стансах»). 3 пазіцыі рамантычнага двухсвецця, суадносінаў рэальнага і ідэальнага тлумачыць По сімвалічны сэнс мары («Мары»), цішыні («Цішыня»),