Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Я пацалаваў яе лоб, і яна працягвала:
— Я паміраю, але ўсё ж буду жыць.
— Марэла!
— He было дня, калі ты любіў мяне, — але калі ты жахаешся жывой, то памерлай будзеш захапляцца.
— Марэла!
— Кажу яшчэ раз, я паміраю. Але ўва мне спее плод тае прыязнасці — такой малой! — якую ты адчуваў да мяне, Марэлы. I калі адыдзе мая душа, дзіця будзе жыць — тваё дзіця і маё, дзіця Марэлы. Але твае дні будуць днямі смутку — смутку, які доўжыцца даўжэй за ўсе пачуцці, як кіпарыс жыве даўжэй за ўсе дрэвы. Гадзіны твайго шчасця злічаныя, a радасць не прыходзіць у жыццё двойчы, як ружы Пестума* квітнеюць двойчы на год. Ты болып не будзеш, як тэосец* радавацца гадам, што мінаюць, але, забыўшыся на мірт і віно, будзеш несці свой саван па жыцці, як мусульмане ў Мецы.
— Марэла! — усклікнуў я. — Марэла! Адкуль табе ведаць гэта? — але яна адвярнулася ў падушку, і лёгкая дрыготка прабегла па яе целе. Так яна памерла, і больш не чуў я яе голасу.
Як яна і прадбачыла, яе дзіця, якому яна дала жыццё сваёй смерцю, дзіця, якое пачало дыхаць, калі яна дыхаць перастала, — яе дачка жыла. I яна дзіўна развівалася целам і розумам і была цудоўным падабенствам той, што пакінула гэты свет. I я любіў яе любоўю больш палкай, чым тая, якую можна адчуць да любога чалавека на зямлі.
Але неўзабаве яснае неба гэтае прыязнасці пацямнела ад аблокаў змрок, жах і гора ахапілі мяне. Дзіўна, дзіўна развівалася яна целам і розумам. Дзіўным, насамрэч дзіўным быў незвычайны рост яе цела, але жахлівымі, о, якімі жахлівымі былі неспакойныя думкі, якія апаноўвалі мяне, калі я думаў пра развіццё яе розуму! Ці магло быць іначай, калі я штодня бачыў у словах дзіцяці мысленне і здольнасці дарослае жанчыны, калі ўрокі дасведчанасці зыходзілі з вуснаў малое? Калі мудрасць і памкненні дарослай я чуў штогадзіну, дрыжучы ад яе позіркаў у якіх свяцілася глыбіня розуму? Калі ўсё гэта стала відавочным для маіх агаломшаных пачуццяў калі я не мог больш хаваць гэта ад свае душы і выкінуць гэта са сваіх думак, здагадкі, страшныя здагадкі з'явіліся ўва мне, і я ўспомніў неверагодныя аповеды і вар'яцкія тэорыі памерлае Марэлы. Я схаваў ад свету істоту, якую лёс прымусіў мяне любіць, і падарыў ёй строгую адзіноту свайго дому, назіраючы з пакутлівым неспакоем за ўсім, што датычыла яе.
Міналі гады, і дзень пры дні ўглядаўся я ў яе нявінны, спакойны твар, які так шмат казаў мне, і яе дарослае цела, дзень пры дні бачыў новыя рысы падабенства дзіцяці з яе памерлай маці, бачыўскруху і смерць. 3 кожнай гадзінай згушчаліся гэтыя цені падабенства, рабіліся ўсё болып рэзкімі, выразнымі, складанымі і жахлівымі. Усмешка рабілася падобнай да матчынай — я мог гэта вытрываць, але дрыжаў ад такое дасканалае тоеснасці; вочы былі падобныя да вачэй Марэлы — я мог гэта цярпець, але яны так часта зазіралі ў глыбіні мае душы з незразумелай уладнасцю. I абрысы высокага ілба, і пасмы ядвабных валасоў, і бледныя пальцы, якія іх перабіралі, і сумная меладычнасць словаў і асабліва — о, асабліва словы мёртвай на вуснах любай і жывой хвалявалі і жахалі мяне, і тачылі, як чарвяк, які ніколі не памрэ.
Так мінула дзесяць гадоў, а мая дачка ўсё яшчэ не мела імя на гэтай зямлі. «Маё дзіця» і «мая любоў» — так называла яе бацькава пяшчота, а поўная самота яе існавання выключала ўсялякія дачыненні з іншымі. Імя Марэлы памерла разам з ёй. Я ніколі не размаўляў з дачкой пра маці, гэта было немагчыма. За кароткае сваё жыццё яна не мела ніякіх уражанняў ад вонкавага свету, апроч тых, якія дазвалялі вузкія межы яе адасобленага існавання. Але ўрэшце я згадаў пра хрышчэнне як пра магчымасць вызвалення ад жахаў, на якія асудзіў мяне кон. I нават ля купелі я вагаўся, не ведаючы, якое імя абраць. Мноства імёнаў — сімвалаў мудрасці і прыгажосці, імёнаў старажытных і нашых часоў, імёнаў маёй і чужых краінаў амаль сарвалася з маіх вуснаў разам з імёнамі — сімваламі высакароднасці, шчасця і дабрыні. Што прымусіла мяне патрывожыць памяць пахаванай? Які дэман змусіў мяне выдыхнуць гэтае слова, гук якога пагнаў маю кроў ад скроняў да сэрца? Якая пачвара прамаўляла з глыбіняў мае душы, калі ў цішыні ночы сярод крыжоў я прашаптаў святару «Марэла»? Хто ж, калі не сам д’ябал, сказіў рысы тварыка майго дзіцяці, надаўшы яму адценне смерці? Пачуўшы гэтыя гукі, яна ўзняла свае шкляныя вочы з зямлі ў неба і, апусціўшыся бязвольна на чорныя пліты нашага фамільнага склепа, адказала: «Я тут!»
3 выразнасцю — халоднай, спакойнай выразнасцю зляцелі гэтыя простыя гукі з яе вуснаў — і нібы расплаўлены свінец з шыпеннем пацёк у маю галаву. Гады — гады могуць мінуць, але памяць пра гэта не знікне ніколі. Я не толькі забыўся на кветкі і віно, але цыкута і кіпарыс кідалі цень на дні мае і ночы. Я не мераў ні прасторы, ні часу і зоры майго лёсу падалі з неба, і змрок накрыў зямлю, і хуткімі ценямі праходзілі міма мяне яе вобразы, сярод якіх я бачыў толькі адзін — Марэлу. Вятры шапталі мне адно слова, якое я мог чуць, і хвалі на моры мармыталі толькі адно — «Марэла»... Але яна памерла, і я сам аднёс яе ў склеп — і доўга горка смяяўся, не знайшоўшы ні следу першай там, куды паклаў другую — Марэлу.
Пераклала Марына Дзергачова
...і змрок накрыў зямлю, / хуткімі ценямі праходзілі міма мяне яе вобразы, сярод якіх я бачыў толькі адзін — Марэлу.
Падзенне Дому Ашэраў
Son coeur est un luth suspendu; Sitot qu’on le touche il resonne.
De Beranger1
Увесь гэты маркотны, цьмяны, глухі дзень на зыходзе rofla, калі хмары гнятліва навісалі над зямлёй, я ехаў на кані праз цалкам бязрадасную мясцовасць, і калі спусцілася цемра, апынуўся перад змрочным Домам Ашэраў. He ведаю, чаму, але першы ж погляд на будынак напоўніў маю душу нясцерпнай тугой. Я сказаў «нясцерпнай», бо ў ёй не было той палёгкі, якую прыносіць амаль прыемнае — бо паэтычнае — пачуццё, што мы перажываем, сузіраючы нават пейзажы, поўныя журбы або жаху. Я паглядзеў на дом і немудрагелісты краявід, на панурыя сцены, на вокны, падобныя да пустых вачніцаў, на рэдкую асаку, на белыя камлі гнілых дрэваў — і адчуў поўную прыгнечанасць духу, якую з усіх зямных адчуванняў можна параўнаць хіба што з абуджэннем курца опіюму — горкім вяртаннем да рэчаіснасці, жахлівым зрываннем завесы. Гэта была слабасць, скамянеласць, знямогласць сэрца, непераадольная кволасць думкі, якую ніякая сіла ўяўлення не магла абудзіць да чагосьці ўзнёслага. «Што ж гэта, — задумаўся я, — што ж так прыгнятае мяне, калі я гляджу на Дом Ашэраў?» Загадку немагчыма было развязаць; не мог я даць рады і няпэўным фантазіям, якія апанавалі мяне падчас маіх развагаў. Мне давялося прыйсці да той непераканаўчай высновы, што хаця гэта, без сумневаў усяго толькі спалучэнне цалкам звычайных рэчаў здольных так на нас уплываць, усё ж прырода гэтай з’явы — па-за межамі нашага разумення. «Магчыма, — разважаў я, — будзе дастаткова штосьці змяніць у краявідзе, па-іншаму спалучыць элементы пейзажу — і скрушнасць уражання зменшыцца, а можа, і зусім знікне».
Як лютня, сэрца у яго:
Крані — і адзавецца гукам. Беранжэ* (фр.).
I, падумаўшы так, я скіраваў каня да стромага берага злавеснага чорнага возера, што застыла ў бляску і нерухомасці недалёка ад будынка, і пільна ўгледзеўся, чамусьці з яшчэ большым трымценнем, у перакуленыя і скажоныя адлюстраванні шэрай асакі, прывідных камлёў і пустых вокнаў-вачніцаў.
Тым не менш у гэтым валадарстве змроку я збіраўся спыніцца на некалькі тыдняў. 3 гаспадаром дому Родэрыкам Ашэрам мы былі блізкімі сябрамі ў дзяцінстве, але з нашай апошняй сустрэчы прайшло шмат гадоў. Нягледзячы на гэта, ліст ад яго дагнаў мяне днямі ў аддаленай частцы краіны, ліст усхваляваны і настойлівы, які не дапускаў ніякага адказу, апроч сустрэчы. Пасланне гэтае сведчыла пра нервовае ўзбуджэнне. Аўтар яго пісаў пра цялесную нядужасць, пра разумовы разлад, які яго прыгнятае, пра гарачае жаданне бачыць мяне, свайго найлепшага, больш за тое — адзінага блізкага сябра; пра спадзяванне, што мая жыццярадаснасць і маё таварыства прымусяць ягоную хваробу адступіць. I тон, у якім усё гэта і многае іншае было сказана, і відавочная палымянасць ягонай просьбы не пакідалі месца для ваганняў — і я прыняў запрашэнне, якое ўсё яшчэ лічыў вельмі дзіўным.
Нягледзячы на тое, што нашыя стасункі ў дзяцінстве можна было нават назваць блізкімі, я няшмат ведаў пра свайго сябра. Ён заўсёды быў надзвычай замкнёны. Тым не менш мне даводзілася чуць, што прадстаўнікі ягонага старажытнага роду здаўна вылучаліся празмернай чуллівасцю тэмпераменту, які цягам стагоддзяў знаходзіў увасабленне ў творах высокага мастацтва, а з некаторага часу выяўляўся ў пастаяннай і шчодрай, але ненавязлівай дабрачыннасці, як, дарэчы, і ў гарачай прыхільнасці не столькі да звыклай і лёгкапазнавальнай, колькі да вышукана прыгожай музыкі. Калісьці я даведаўся таксама пра той цікавы факт, што генеалагічнае дрэва асвечанага стагоддзямі роду Ашэраў ніколі не давала моцных галінаў; іншымі словамі, род працягваўся толькі па асноўнай лініі, і так было, за выняткам некалькіх нязначных і недаўгавечных адхіленняў, заўжды. Магчыма, гэты дэфект, разважаў я, думаючы пра незвычайную адпаведнасць выгляду маёнтка ўсім вядомаму характару яго гаспадароў і дапускаючы магчымасць
уплыву, які цягам доўгіх стагоддзяў першы мог зрабіць на другі, — гэты дэфект, гэтая адсутнасць пабочных галінаў роду і, як вынік, пераход спадчыны, разам з імем, ад бацькі да сына па наўпростай лініі, нарэшце настолькі зблізіў уладароў і ўладанні, што імя і назва зліліся ў дзіўным і двухсэнсоўным найменні «Дом Ашэраў», найменні, якое ва ўяўленні сялянаў што жылі тут, аб'ядноўвала род і родавае гняздо.
Я ўжо сказаў, што адзіным вынікам майгоў нечым дзіцячага эксперымента, калі я разглядаў адлюстраванні ў возеры, было тое, што першае неадназначнае ўражанне толькі ўзмацнілася. Без сумневаў, усведамленне таго, што мая забабоннасць (чаму б мне не назваць гэта так?) імкліва ўзрастае, толькі спрыяла гэтаму росту. Такім ёсць, як я даўно ўжо ведаў, парадаксальны закон усіх пачуццяў што грунтуюцца на страху. I, пэўна, толькі з гэтай прычыны ў момант, калі я чарговым разам падняў позірк з адбітку дому ў стаўку на сам дом, нарадзілася ў маёй свядомасці ілюзія настолькі дзіўная і недарэчная, і нават больш за тое, што я згадваю яе толькі, каб даць уяўленне пра незвычайную сілу адчуванняў, якія апанавалі мяне. Мая фантазія настолькі разгулялася, што я насамрэч паверыў, быццам маёнтак ахінае атмасфера, уласцівая толькі яму і ваколіцам, — атмасфера, якая не мела нічога агульнага з паветрам і небам, паўстаўшы з выпарэнняў ад гнілых дрэваў, ад шэрых сценаў, ад маўклівага возера, згубная і таямнічая, бязрадасная, чэзлая, ледзь заўважная, свінцовага колеру.