Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
У вершы «Духі мёртвых» (1827) узнікае вобраз-сімвал вечнасці, што адлюстроўвае далучанасць чалавечага духу да «таямніцы таямніцаў»:
I вецер — Божы ўздых — сцішэў, Туман сярод замшэлых дрэў Плыве, плыве, жахлівы, вадкі, Ён — сімвал, ён — твае здагадкі (1м тут, у цішыні, клубіцца) Пра таямніцу таямніцаў1.
У ранніх вершах По назіраецца аднаразовая змена памеру разам са зменай агульнай танальнасці думкі. Твор падзяляецца на дзве часткі, сугучныя адна адной, як варыяцыі аднае тэмы. Так пабудаваныя вершы «Сон у сне», «Да ракі», «Да Хэлен», «Шчаслівы дзень». Гэты прынцып развіты ў «Горадзе ў моры», «Краіне сноў» і дасягае найвышэйшага ўвасаблення ў позніх вершах — «Улялюм», «Званы».
Верш «Званы» быў надрукаваны пасля смерці паэта — 27 кастрычніка 1849 года ў нью-ёркскім часопісе Union Magazine. У 1848 годзе По наведаў М.-Л. Ш’ю і паскардзіўся на тое, што кепска пачуваецца, сказаўшы, што нават гук званоў яго раздражняе. Тады Марыя-Луіза ўзяла аркуш і, пераймаючы почырк По, вывела загаловак: «The Bells. By Е. A. Рое», а потым і першы радок: «The Bells. The little silver bells». Паэт хутка скончыў страфу. Марыя-Луіза прапанавала яму пачатак другой страфы: «The heavy iron bells», якую По неадкладна працягнуў. Спачатку ў верш увайшло 18 радкоў, у канчатковым варыянце іх 113. Тэма верша пераклікаецца з апавяданнямі «Чорт на званіцы», «Маска Чырвонае Смерці».
Пераклад Ганны Янкута.
У першай частцы апісваецца нараджэнне чалавека і ягонае дзяцінства, стан шчаслівага сну, і срэбныя званочкі гавораць аб прадчуванні духоўнага нараджэння. Няцотная колькасць аднаскладовых словаў, якія ўвесь час паўтараюцца (tinkle, time, bells) і яднаюць гук і сэнс (bells / foretells I wells I cells I swells / dwells I impels / tells / compels / yells / knells; twinkle / oversprinkle; time / rhyme).
У другой частцы гучыць гімн «залатому веку» чалавечага жыцця. Карціна дынамічная, спеў званоў разлятаецца феерверкам. Гэта дасягаецца за кошт змены колькасці стопаў у радку, алітэрацыі санорных і звонкіх зычных пры мінімуме глухіх выбухных, паўтору слова bells 10 разоў запар, што скіроўвае думкі й пачуцці да стану экстатычнага шчасця.
Калі ў першых дзвюх частках сімвалы-гукі ствараюцца з дапамогаю асанансаў вузкага (і) і адкрытых (о, а) галосных гукаў, то ў трэцяй і чацвертай частках прадчуванне і надыход катастрофы перадае алітэрацыя санорныхзычных (г).
Эмблемай і квінтэсенцыяй паэзіі По ёсць легендарны верш «Крумкач». Загадкавы вобраз чорнай птушкі, што сядзіць на белым мармуровым бюсце Палады, не падлягае вычарпальнаму вытлумачэнню, нягледзячы на велізарную колькасць каментароў і перш за ўсё — падрабязнае тлумачэнне задумы і яе ўвасаблення самім аўтарам. У 1846 годзе ў працы «Філасофія кампазіцыі» ён піша, што «ў стварэнні гэтага твора не ўдзельнічалі ні выпадковасць, ні інтуіцыя, што праца крок за крокам рухалася да завяршэння з усёй дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю — як рашэнне матэматычнай задачы».
У вершы «Крумкач» узнікае трагічнае напружанне ад сутыкнення розуму героя, які асэнсоўвае немагчымасць сустрэчы з каханаю па той бок зямнога быцця, і душою, што прагне гэтай сустрэчы. Тэма неадольнай мяжы паміж жыццём і смерцю, часам і вечнасцю, надзеяй і сумневам, верай і адчайным скепсісам выказаная ў двайным дыялогу — унутраным (героя і ягонай свядомасці) і вонкавым (героя і птушкі). Вытрымка, якую дае цвярозы розум, і іранічнае стаўленне да «дурной» птушкі, што паўтарае адно і тое ж сло-
ва, змяняюцца пачуццём трывогі, адчаю, бязмежным болем безнадзейнасці. «Я вырашыў унесці варыяцыі і такім чынам значна пашырыць уражанне, захоўваючы збольшага аднастайнасць гучання, аднак увесь час змяняючы сэнс: інакш кажучы, я вырашыў увесь час ствараць новыя ўражанні, парознаму выкарыстоўваючы рэфрэн, пры гэтым пакідаючы яго ў большасці выпадкаў без зменаў». Нарастанне трывогі адбываецца дзякуючы на першы погляд выпадковаму, а насамрэч заканамернаму перасячэнню логікі ўнутранага маналога героя, які тужыць па прыўкраснай Лінор, з асэнсаваным адказам крумкача. У выніку слова nevermore набывае супрацьлеглы сэнс і пачынае абазначаць пакуту няпэўнага існавання на мяжы надзеі й безнадзейнасці.
Самабытнасць і супярэчлівасць несмяротных твораў Эдгара По шмат у чым абумовіў дзіўны сплаў амерыканскай і еўрапейскай культураў у перыяд фармавання нацыянальнай літаратуры ЗША. 3 імем Э. По звязанае станаўленне амерыканскага рамантызму, які адлюстраваў працэс набыцця нацыянальнай самасвядомасці (рух натывізму) пасля перамогі ў вайне за незалежнасць ад Брытаніі. У спалучэнні жанравых формаў еўрапейскага рамантызму і культурна-гістарычных рэаліяў амерыканскага жыцця нараджаўся новы мацярык на мапе сусветнай літаратуры: «галандскія» навелы Вашынгтона Ірвінга, гістарычныя раманы Фенімора Купера, псіхалагічная проза Натаніэла Готарна, «марскі» раман Генры Мэлвіла.
Аднак менавіта з По пачалася сусветная слава амерыканскай літаратуры, якая не толькі пераадолела стадыю вучнёўства і зраўнялася з літаратурай еўрапейскай, але і змагла яе апярэдзіць. Эдгар По сваімі мастацкімі здзяйсненнямі ў паэзіі і навелістыцы здолеў выйсці за межы актуальных задачаў нацыянальнай літаратуры і пракласці дарогу новым кірункам і жанравым формам у развіцці еўрапейскай і сусветнай літаратуры.
Нарынэ Шахназаран
Марэла
Auto ка0’ avzo це0' аотой, hovoelSe(