Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Нікало Мак'явэлі (1469-1527) — італьянскі пісьменнік, гісторык і палітычны дзеяч. У навеле «Архід'ябал Бельфагор» (1515, надр. 1549) расказваецца пра д'ябла, які ў выглядзе чалавека наведвае Фларэнцыю.
Эмануэль Сведэнборг (1688-1772) — шведскі навуковец і тэасоф; яго містычны трактат «Нябёсы і пекла» выйшаў у 1758 годзе.
Людвіг Хольберг (1684-1754) — дацкі пісьменнік; у напісаным па-лацінску сатырычным рамане «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» (1741) расказваецца пра падарожжа героя па выдуманых краінах і высмейваюцца састарэлыя звычаі і забабоны.
Роберт Флад (1574-1637) — ангельскі доктар, астролаг, містык, аўтар шэрагу містычных і філасофскіх трактатаў. Апроч усяго іншага, цікавіўся алхіміяй, Кабалой і хірамантыяй.
Жан д'Эндажынэ (XVI ст.) — французскі хірамант.
Марэн Кюро Дэляшамбр (1594-1675) — французскі доктар, хірамант.
Людвіг Ёган Цік (1773-1853) — нямецкі паэт, празаік, драматург; яго казачны раман «Старая кніга, альбо Падарожжа ў блакітную далеч» выйшаўу 1835 годзе.
Тамаза Кампанэла (1568-1639) — італьянскі навуковец і пісьменнік; сацыяльная ўтопія «Горад Сонца» была напісаная ў 1062 годзе ў вязні.
Эймерык дэ Жырон (каля 1320-1399) — гішпанскі інквізітар.
Пампоній Мэла (I ст.) — рымскі географ, аўтар працы De situ orbis, у якой ён дзеліць свет на пяць геаграфічных зонаў. У працы апісваецца шэраг напаўказачных плямёнаў. Эгіпаны, паводле Пампонія Мэлы, падобныя да сатыраў. У старажытнагрэцкай міфалогіі Эгіпан — сын Зеўса альбо Пана (часта атаясамліваўся з апошнім), які дапамог Зеўсу ў барацьбе з Тыфонам.
Сачыненнем сэраЛанселота Кенінга «Небяспечнае спатканне» — мяркуецца, што Ланселот Кенінг прыдуманы Эдгарам По, аўрыўкі з цытаванай кнігі напісаныя ім самім. Этэльрэд — кароль Этэльрэд I кіраваў Ўэсэксам у IX ст., кароль Этэльрэд II Безразважны кіраваў Англіяй у канцы X — пачатку XI ст.
Авальны партрэт
Існуе яшчэ адзін пераклад гэтага апавядання, зроблены Ганнай Янкута. Знайсці яго можна на сайце часопіса «ПрайдзіСвет».
Эн Рэдкліф (1764-1823) — ангельская пісьменніца, адна з першых аўтараў гатычных раманаў сярод якіх самыя вядомыя — «Італьянец» (1797), «Удальфскія таямніцы» (1794). Дзеянне многіх гатычных раманаў (у тым ліку названых) адбываецца за мяжой, часта — у Італіі.
Томас Салі (1783-1872) — амерыканскі мастак, ангелец з паходжання, аўтар жаночых партрэтаў.
Лігея
Джозэф Глэнвіл (1636-1680) — ангельскі пісьменнік, святар і філосаф, адзін з найбольш значных натурфілосафаў другой паловы XVII ст.
Аштафет — багіня фінікійскага горада Сідон (II тысячагоддзе дан. э).
Дочкі Дэласа — Айнатрофы, дочкі Анія з Дэласу, якім Апалон падараваўздольнасць ствараць з зямлі масла, злакі і віно.
Бэкан, лорд Веруламскі — Фрэнсіс Бэкан (1561-1626) у 1618 годзе атрымаўтытул лорда Веруламскага. Словы ўзятыя з яго эсэ «Пра прыгажосць». У тэксце Бэкана не «вытанчаная прыгажосць», а «дасканалая».
Клеамен — гэтае імя пазначанае на статуі Венеры Медыцэйскай.
Нурджахад — маецца на ўвазе «ўсходні» раман «Гісторыя Нурджахаду» (1767) ангельскай пісьменніцы Фрэнсіс Шэрыдан (1724— 1766), маці Рычарда Брынслі Шэрыдана.
Дэмакрытаў калодзеж — Дэмакрыту (каля 460-370 да н. э.), старажытнагрэцкаму філосафу, прыпісваюць выслоўе «ісціна жыве на дне калодзежа».
Двайнымі зорамі Леды... — маюцца на ўвазе дзве яркія зоркі ў сузор’і Блізнятаў, што носяць імёны Кастора і Палукса. У грэцкай міфалогіі Кастор і Палідэўк — браты-блізняты, сыны Леды і Зеўса.
Побач з буйной зоркайу сузор'іДіры... — маецца на ўвазе зорка Вега ў сузор'і Ліры. Двайная зорка гэтага сузор’я мае назву эпсілан-Ліра.
Сатурнавы свінец — у алхіміі іў даўнейшай хіміі свінец называўся сатурнам.
Азраіл — у мусульманскай міфалогіі анёл смерці.
Чарвяк там трыюмфуе... — У першую публікацыю апавядання (1838) верш «Чарвяк-пераможца» не ўваходзіў; ён быўапублікаваны асобна ў 1843 годзе. Упершыню быў уключаны По ў апавяданне ў публікацыі 1845 г.
Луксор — горад у Егіпце на правым беразе Ніла на месцы старажытных Фіваў, дзе знаходзяцца руіны знакамітага храма бога Амона.
Маска Чырвонае Смерці
«Эрнані» — рамантычная драма Віктора Гюго (1802-1885).
Вільям Вільсан
Ў. Чэмберлен (1619-1689) — ангельскі паэт, пра жыццё якога амаль нічога не вядома. «Фараніда» (1859) — яго паэма ў пяці тамах.
Геліягабал, альбо Элагабал (204-222) — рымскі імператар з дынастыі Севераў, які ўвёў у Рыме культ сірыйскага бога сонца ЭльГабала, знакаміты сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.
Праходзячы цёмнай далінаю... — Пар.: «Калі я пайду далінай смяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне» (Псалтыр, 22:4; Біблія цытуецца ў перакладзе Васідя Сёмухі).
«Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!» — цытата ўзятая з верша Вальтэра (1694-1778) «Свецкі чалавек» (1736).
19 студзеня 1813года — 19 студзеня нарадзіўся сам По. У розных рэдакцыях «Вільяма Вільсана» год нараджэння героя змяняўся — По называў і 1811 год, і год свайго нараджэння — 1809.
Пераірадзіў Ірада — ІПэкспір. «Гамлет». Дзея III, сцэна 2.
ІрадАтык (каля 101 — каля 177) — грэцкі аратар, які нарадзіўся ў вельмі багатай сям’і: яго дзед быў у свой час самым багатым чалавекам у Грэцыі. Таксама, паводле легенды, ён знайшоў у сваім доме схаваны скарб.
Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам
Месмерызм — ад імя Фрыдрыха-Антона Месмера (1734-1815), аўстрыйскага лекара, які атрымаў шырокую вядомасць сваімі доследамі лекавання хваробаў з дапамогай «жывёльнага магнетызму», у аснове якога ляжала гіпнатычнае ўздзеянне.
«Валенштайн» — драматургічная трылогія Фрыдрыха Шылера: «Лагер Валенштайна» (1798), «Пікаламіні» (1799) і «Смерць Валенштайна» (1799).
Джон Рэндалф (1773-1833) — амерыканскі палітык. Карыкатурысты часоў По малявалі яго з доўгімі павучынымі нагамі.
Элеанора
Рашчунд Лулій (1235-1315) — гішпанскі паэт, філосаф і місіянер.
Нубійскі географ — у сваёй паэме ў прозе «Эўрыка» Эдгар По нубійскім географам называе Пталямея Гефестыёна, хутчэй за ўсё маючы наўвазе Клаўдыя Пталямея (87-165) — старажытнагрэцкага астранома, матэматыка, тэарэтыка музыкі і географа.
Мора цемры — лац. Mare Tenebrarum; так еўрапейцы называлі Атлантычны акіян. Мора цемры пачыналася за мысам Бажадор, які доўгічасу Еўропе лічылі скрайнім пунктам свету. Пачынаючы ад яго дзьмулі такія вятры і цяклі такія цячэнні, што пераход за Бажадор лічыўся немагчымым. Упершыню Бажадор перасягнуў партугальскі мараплавец Жыл Эанэш у 1434 годзе.
Г;спер — вечаровая зорка, паводле старажытнагрэцкага міфу — сын альбо брат Атланта і бацька Гесперыдаў.
Шыразскі паэт — маецца на ўвазе Саадзі (1184-1291), персідскі паэт, які нарадзіўся ў Шыразе, горадзе на поўдні сучаснага Ірана.
Элізіюм, ці Элізій (Елісейскія палі) — у грэцкай міфалогіі месца, дзе жывуць пасля смерці праведнікі.
Д’ябал пярэчання
Фрэнолаг — паслядоўнік фрэналогіі, папулярнай ў XIX ст. псеўданавукі пра сувязь псіхікі чалавека і будовы яго чэрапа. Заснавальнікам фрэналогіі з’яўляецца аўстрыйскі доктар і анатом Франц Ёзаф Галь (1758-1828).
Ёган Каспар Шпурцгайм (1776-1832) — нямецкі фрэнолаг, сябра Ф. Ё. Галя, якому ён дапамагаў пісаць працу «Анатомія і фізіялогія нервовай сістэмы».
Ка/юдзеж і ківач
Якабінскі клуб — палітычны клуб часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, названы так паводле месцы сустрэчы яго сябраў — залі былой бібліятэкі манахаў-якабінцаў (дамініканаў).
Антуан Ласаль (1775-1809) — французскі генерал, які ўдзельнічаў у заваяванні ў 1808 годзе Напалеонам Гішпаніі. Апроч усяго іншага, знакаміты фразай, звернутай да жонкі: «Маё сэрца — табе, мая кроў — імператару, а маё жыццё — гонару».
Цішыня
Алкман (VII ст. на н. э.) — старажытнагрэцкі паэт-лірык. Працытаваны ў эпіграфе ўрывак пасля пераасэнсоўвалі ў сваіх вершах Ё. В. Гётэ («Другая начная песня вандроўніка», на беларускую мову яе перакладалі А. Лойка і С. Ліхадзіеўскі) і М. Ю. Лермантаў.
Заір — старая назва ракі Конга.
Бегемот — маецца наўвазе міфічная біблейская істота (гл. Кнігу Ёва, 40,10-19).
Дадона — старажытнагрэцкі горад у Эпіры, у якім знаходзіўся аракул Зеўса, чые адказы расшыфроўваліся па шолаху лістоты дуба.
Берэніка
Ібн-Заят Абу Джафар Махамед ібн Абд аль-Малек ібн Абан (памёр каля 830 г.) — арабскі паэт і палітычны дзеяч (візір пры халіфе аль-Мутасіме Абасідзе); звесткі пра яго падаюцца ў энцыклапедыі Бартэльмі д’Эрбло Маленвіля «Усходняя бібліятэка» (Bibliotheque Orientate, 1697), дзе сярод іншага паведамляецца, што Ібн-Заят быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, і даецца кароткі пераказ элегіі, урывак з лацінскага перакладу якой прыводзіць Э. По і ўякой аўтар расказвае пра сваё каханне да рабыні. На параду сяброў наведаць магілу каханай, каб атрымаць палёгку, лірычны герой адказвае: «Ці ёсць у яе іншая магіла, апроч майго сэрца?» (паводле французскага перакладу арабскага тэксту).
Арнгейм — маляўнічы нідэрландскі горад.
Цэлій Секунд Курыён (1503-1569) — італьянскі гуманіст.
Аўрэлій Аўгустын (354-430) — хрысціянскі філосаф, пісьменнік і багаслоў, адзін з Айцоў Царквы. Твор «Пра горад Божы» быў напісаны каля 426 г.
Квінт Септымій Фларэнс Тэртуліян (каля 155 — каля 230) — раннехрысціянскі багаслоў. Цытата ўзятая з твора «Пра цела Хрыстова», частка V, раздзел 4.
Клаўдый Пталямей (87-165) — гл. каментар да апавядання «Элеанора».
Сіманід Кеоскі (каля 556-468 да н. э.) — адзін з самых значных старажытнагрэцкіх паэтаў-лірыкаў.
Мары Сале (1707-1756) — французская балерына.
Падзенне ў Ма/іьстрэм
Мальстрэм — вір у Нарвежскім моры ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі.
Дэмакрытаў калодзеж — гл. каментар да апавядання «Лігея».
Джозэф Глэнвіл — гл. каментар да апавядання «Лігея».
Лафатэн, альбо Лафатэнскія выспы — архіпелаг у Нарвежскім моры ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі.
Нубійскі географ — гл. каментар да апавядання «Элеанора».
Mare Tenebrarum — гл. каментар да апавядання «Элеанора».
Трысель — касы чатырохвугольны ветразь, мае форму няправільнай трапецыі. Зарыфлены — прыспушчаны.
Ёнас Рамус (1649-1718) — нарвежскі гісторык. Менавіта яго апісанне Мальстрэма Эдгар По выкарыстаў для свайго апавядання.
Нарвежская міля — 11 295 метраў.
Флегетон — у старажытнагрэцкай міфалогіі вогненная рака, што атачае падземны свет.