Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
Лінейны карабель — клас трохмачтавых драўляных ваенных караблёў. Мелі поўнае водазмяшчэнне (ад 500 да 5500 тонаў), ад 30 да 150 гарматаў і экіпаж колькасцю ад 300 да 800 чалавек. Будаваліся з XVII стагоддзя да пачатку 1800-х гадоў для вядзення марскіх баёў.
Атанасіюс Кірхер (1602-1680) — нямецкі езуіт, навуковец, адзін з самых вучоных людзей свайго часу.
Батнічны заліў — заліў у паўночнай частцы Балтыйскага мора.
Планшыр — гарызантальны драўляны ці стальны брус па абводзе корпуса карабля для надання трываласці, а таксама для замацавання такелажу.
Рым — металічнае колца на судне для замацавання снасцяў.
Залаты жук
Артур Мэрфі (1727-1805) — ірландскі пісьменнік, журналіст, актор і драматург; паводле А. Нікалюкіна, прыведзеныя ў эпіграфе словы адсутнічаюць у камедыі «Усе памыляюцца» (1761) — мяркуецца, што яны запісаныя Эдгарам По па памяці на аснове ўбачанага ім спектакля. Паводле легендаў, уратаваць ад смерці пасля ўкусу тарантула мог толькі адмысловы танец — тарантэла.
Форт Моўлтры — у гэтым форце Эдгар По правёў больш за год падчас свае службы ў войску ЗША.
Ян Свамердам (1637-1680) — нідэрландскі натураліст, які вывучаў анатомію чалавека і жывёлаў, асабліва насякомых.
Цафра — блакітны пігмент, што выкарыстоўваецца для малявання на шкле ці парцаляне.
Ўільям Кід (каля 1650-1701) — ангельскі пірат, якога судзілі за злачынствы і павесілі, аднак вакол імені якога доўга не сціхалі спрэчкі, напраўду ён быў піратам ці ўсё ж меў каперскі патэнт і не нападаў на саюзнікаў. Падчас арышту пры ім не было амаль ніякіх грошай, што і нарадзіла легенду пра «скарб капітана Кіда».
Галконда — старажытная індыйская крэпасць непадалёк ад Хайдэбарада, у ваколіцах якой здабывалі дыяменты.
Гішпанскі мацярык — так называлі тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі і прылеглыя моры, якія былі захопленыя гішпанцамі.
Забойствы на вуліцы Морг
Томас Браўн (1605-1682) — ангельскі доктар і пісьменнік. Эпіграф узяты з трактата «Пахаванне ў урнах» (1658), частка V, прысвечанага старажытным норфалкскім магільным урнам.
ЭдманХойл (1672-1762) — ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням.
Фрэнолаг — гл. каментар да апавядання «Д'ябал пярэчання».
Сэн-Жэрменскае прадмесце — арыстакратычны раён Парыжу на паўднёвым беразе Сены.
Пале-Раяль — палац з садам у Парыжы, пабудаваны ў 16291634 гадах для кардынала Рышэльё.
Тэатр «Варётэ» — парыжскі тэатр вадэвіля, заснаваны ў 1807 годзе.
Праспер Жаліё Крэбіён (1674-1762), французскі драматург, аўтар п’есы «Ксеркс» (1714), знакамітай гучным правалам.
Томас/Іоў Нікалс (1815-1901) — амерыканскі доктар і грамадскі дзеяч.
Альфонс дэЛамарцін (1790-1869) — французскі паэт-рамантык, гісторык і палітычны дзеяч. Гл. таксама каментар да эсэ «Паэтычны прынцып».
«Страціла былое гучанне першая літара» — цытата ўзятая з паэмы Авідыя «Фасты».
Журдэн — герой камедыі Мальера (1622-1673) «Мешчанінудваранстве».
Франсуа Эжэн Відок (1775-1857) — французскі злачынца, які пасля зрабіўся прыватным дэтэктывам.
Праўда — не заўсёды на дне глыбокага калодзежа — выслоўе пра тое, што праўда знаходзіцца на дне калодзежа, прыпісваецца Дэмакрыту.
Жорж Кюўе (1769-1832) — французскі натураліст, які займаўся класіфікацыяй жывёльнага свету.
Неўшатэль — горад на поўначы Францыі.
Лаверна — старажытнарымская багіня прыбытку, апякунка злодзеяў.
«Адмаўляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго не існуе» — выказванне з рамана Ж. Ж. Русо «Юлія, або Новая Элаіза».
Сфінкс
У той час, каліў Нью-Ёрку лютавала халера... — маецца наўвазе эпідэмія пачатку 1830-х гадоў.
Чалавек натоўпу
Жан Лабруер (1645-1696) — французскі пісьменнік-мараліст. Цытата ўзятая з яго працы «Характары, альбо Норавы нашага стагоддзя» (1688).
Горгій (каля 428-375) — старажытнагрэцкі філосаф і рытар.
Эўпатрыды — найстаражытнейшая атычная арыстакратыя; паводле традыцыі, заснавальнікам гэтага класа лічыўся Тэсей.
Лукіян з Самасаты (каля 120-180) — старажытнагрэцкі пісьменнік-сатырык. У дыялогах пад назвай «Выявы» (11) Палістрат, сярод іншага, кажа наступнае: «I такія вось жанчыны падобнымі мне падаюцца да егіпецкіх храмаў: і ў іх бо сам храм прыгожы і велічны, камянямі каштоўньімі ўпрыгожаны, золатам і роспісам расквечаны, але ўнутры, калі будзеш імкнуцца ўбачыць самое боства, паўстане малпа, ібіс, казёл ці кот».
Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян — гл. каментар да апавядання «Берэніка».
Морыс Рэц (1779-1857) — нямецкі мастак, аўтар ілюстрацыяў да гётэўскага «Фаўста».
«Садок душы» — кніга «Садок душы з дадаткам некалькіх маленькіх прамоваў» належыць страсбургскаму друкару Ёгану Грунінгеру (1450-1530). Паводле А. Нікалюкіна, По, хутчэй за ўсё, ведаў яе з другіх рук, бо яна не змяшчае нічога «гнюснага».
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці
Джозэф Хол (1574-1656) — ангельскі біскуп, пісьменнікмараліст і сатырык. Цытата ўзятая з кнігі «Сатыры» (1597).
«Лісты Юніюса» — ананімныя сатырычныя лісты, што друкаваліся ў лонданскім часопісе Public Advertiser у 1769-1772 гадах і ў якіх утрымлівалася крытыка ўраду.
Жалезная Маска — загадкавы вязень часоў французскага караля Людовіка XIV, які ніколі не здымаў з твару маску і памёр у Бастыліі ў 1703 годзе. Паводле адной з версіяў, гэта быў брат караля Людовіка XIV.
Томас Бартолін (1616-1680) — дацкі доктар, матэматык і багаслоў.
«Квартальны» — тут і ніжэй абыгрываюцца назвы найбуйнейшых брытанскіх і амерыканскіхчасопісаў.
Парфірый Фінікійскі (233 — каля 304), — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.
Ямвліх (каля 280-330) — сірыйскі філосаф-неаплатонік, які каментаваў працы Платона ў эзатэрычным духу.
Плотын (204-270) — старажытнагрэцкі філосаф, заснавальнік неаплатанізму.
Прокл Дыядох (412-485) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік, кіраўнік Платонаўскай Акадэміі, пры якім неаплатанізм дасягнуў свайго апошняга ўзлёту.
Гіерокл (V ст.) — александрыйскі неаплатонік, знакаміты каментарамі да выслоўяў Піфагора.
Максім Тырскі (II ст.) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.
Сірыян Александрыйскі (канец IV— пачатак V ст.) — старажытнагрэцкі філосаф, прадстаўнік Афінскай школы неаплатанізму, каментатар Платона і Арыстоцеля.
Ан Рабэр Жак Цюрго (1727-1781) — французскі палітычны дзеяч і эканаміст.
Рычард Прайс (1723-1791) — ангельскі філосаф-мараліст і эканаміст.
Джозэф Прыстлі (1733-1804) — ангельскі натураліст і філосафматэрыяліст.
Жан Антуан Кандарсэ (1743-1794) — французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.
Анна /Іуіза Жэрмена дэ Сталь (1766-1817) — французская пісьменніца.
Гамеамерыя — тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.
Яўсевій Кесарыйскі (каля 263-340) — адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.
Арый (256-336) — александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў — арыянства.
Нікейскісабор — царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».
П'юзеізм — вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П’юзі (1800-1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.
Гамузія і гамуёзія — два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога — толькі падобны даяго.
Джыявані Чымбаўэ (каля 1240-1302) — італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.
Арпіна — італьянскі мастак Джузэпэ Чэзары (каля 1568-1640), празваны кавалерам д’Арпіна.
Віторэ Карпача (каля 1465-1522) — італьянскі мастак Ранняга Адраджэння, прадстаўнік венецыянскай школы.
Агастына — магчыма, маецца на ўвазе Агастына дзі Джавані (XIV ст.), італьянскі скульптар перыяду позняй готыкі.
Мікеланджэла да Караваджа (1571-1610) — італьянскі мастак, рэфарматар еўрапейскага жывапісу XVII ст., адзін з найбуйнейшых майстроў барока.
Франчэска Аяьбані (1578-1660) — італьянскі мастак балонскай школы.
Ян Стэйн (1626-1679) — нідэрландскі мастак, які лічыцца самым дасціпным майстрам нідэрландскага жанравага жывапісу.
Бендыда — фракійская багіня-паляўнічая, якая часам атаясамлівалася з Артэмідай.
Бубастыда — егіпецкая багіня, дачка Ісіды і Асірыса, выяўлялася з кашэчай галавой, на якой ляжала поўня, раздзеленая змяёй вертыкальна папалам.
Эсхіл (525-456 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі драматург; антычныя навукоўцы налічвалі ў яго спадчыне 90 драматычных твораў з якіх да нас дайшло сем.
Ісэй з Халкіды, ці Ісэй Афінскі (каля 420-350 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі аратар, адзін з дзесяці кананічных афінскіх аратараў. Да нас дайшлі 12 яго прамоваў, вядомыя назвы яшчэ 42.
Лісій (каля 445-380 гг. да н. э.) — афінскі аратар, якому прыпісваецца 425 прамоваў, з якіх дайшлі 34, прычым, верагодна, не ўсе аўтэнтычныя.
Тэафраст (каля 370-288/285 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі філосаф, аўтар больш чым 200 працаў па прыродазнаўстве.
Апалоній Пергамскі (262-190 гг. да н. э.) — разам з Эўклідам і Архімедам — адзін з трох найбольш значных старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Яго галоўная праца ў васьмі частках прысвечаная канічным сячэнням, восьмая частка гэтай працы да нас не дайшла.
Піндар (522 — каля 422 гг. да н. э.) — адзін з самых значных старажытнагрэцкіх лірычных паэтаў. 3 яго шматлікіх твораў да нас дайшло толькі 45 одаў і каля 300 урыўкаў рознага зместу.
Гамэр Малодшы, альбо Візантыйскі (III ст.) — старажытнагрэцкі паэт, які ўваходзіў у Александрыйскую плеяду.
Элмак — лонданскі арыстакратычны клуб, які існаваў з 1764 года.
Акуляры
«Хронікі» — маюцца на ўвазе чатыры кнігі «Хронік» Жана Фруасара (каля 1337-1410), французскага паэта і гісторыка XIV стагоддзя.
Луцый Апулей (II ст.) — рымскі пісьменнік і філосаф. Аднак прыведзеная цытата ўзятая з «Сатырыкону» Петронія (I ст.).
Яе не ведаць — значыць быць нікім — Перафразаваная цытата са «Страчанага Раю» Джона Мілтана, дзе Сатана кажа: «Not to know me, argues yourself unknown» (IV, 830; «Мяне не ведаць — значыць быць нікім»).
Антарэс — альфа ў сузор'і Скарпіёна, адна з найярчэйшых зорак у начным небе.
Нінон дэ Ланкло (1615(23?)-1705) — французская куртызанка, пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, якая да самай смерці ў глыбокай старасці славілася нечуванай прыгажосцю. Пра яе хадзіла шмат свецкіх анекдотаў. Напрыклад, апавядалася, што яе сын, аддадзены чужым людзям на выхаванне, сустрэў яе аднойчы ў парку Цюільры, калі ёй было 56 гадоў, і да бяспамяцтва закахаўся. Дазнаўшыся, што дама даводзіцца яму маці, юнак павесіўся.