Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Брадвей начны ўжо бачыць сны, Цямнее пакрысе,
1 Пераклад Кацярыны Маціеўскай.
Красуні крок чуваць праз змрок, Ідзе ў сваёй красе.
I духаў рой смуга за ёй Бы ветрыкам нясе.
I чысціня ў змярканні дня Зачаравала свет, Любы мінак глядзеў няўзнак Красуні той услед,
3 усім, чым Бог адорваць мог, Спраўлялася як след.
Яна як след свой запавет Захоўвала ўвесь час: Манетаў звон — яе закон, Цана любых украс, Сябе прадаць — вось дабрадаць, Прыдбаўшы мужаўраз.
Яшчэ адна ідзе без сна Лілеяй уначы, I духі іншыя за ёй Ляцяць, бы крумкачы: Там ганьба ды відзеж бяды — Ёй недапамагчы.
Прасіць дарма — душы няма Ў аматараў забаў.
Хоць сам Хрыстос, праліўшы слёз, Грахі ёй дараваў, Ды чалавек, нібы на здзек, He робіць добрых спраў1.
1 Тут і далей, за выняткам асобна адзначаных, пераклад вершаў
з ангельскай — Ганны Янкута.
Складана пазнаць у гэтым творы Ўіліса, які напісаў столькі нязначных салонных вершаў. Радкі не толькі багатыя і бездакорныя, але і поўныя энергіі, аднак пры гэтым дыхаюць відавочнай і сур'ёзнай шчырасцю пачуцця, якія б мы марна шукалі ў іншых творах Ўіліса.
Пакуль эпічная манія, пакуль ідэя пра тое, што без шматслоўнасці ў паэзіі пашаны не заслужыць, цягам апошніх гадоў выключна праз сваю бязглуздасць, паступова памірае ў меркаваннях публікі, мы бачым, як наўзамен ёй ідзе ерась занадта відавочная і ілжывая, каб яе можна было доўга цярпець, але якая за кароткі час свайго існавання прынесла нашай паэзіі больш шкоды, чым усе астатнія яе ворагі, разам узятыя. Я маю на ўвазе ерась, якую называюць дыдактызмам. Прынята лічыць, моўчкі і ўголас, наўпрост і ўскосна, што асноўная мэта любой паэзіі — ісціна. Лічыцца, што кожны верш мусіць несці мараль, і па гэтай маралі трэба ацэньваць вартасць твора. Мы, амерыканцы, з асаблівым імпэтам падтрымліваем гэтую ідэю, больш за тое — мы, бостанцы, надзвычай ахвотна развілі яе напоўніцу. Мы забралі сабе ў галаву, што напісаць верш проста дзеля верша ды яшчэ і прызнацца ў гэтым — значыць прадэманстраваць адсутнасць сапраўднай паэтычнай велічы і сілы; аднак калі б мы насамрэч дазволілі сабе зазірнуць у глыбіню свае душы, мы б адразу зразумелі, што няма пад сонцам і ніколі не існавала — дый не можа існаваць — твора, больш велічнага, больш высакароднага, чым гэты самы верш, верш perse1, верш, які ёсць толькі вершам і больш нічым, верш, напісаны выключна дзеля самога верша.
Адчуваючы да ісціны такую глыбокую пашану, якую толькі можа адчуваць чалавек, я, тым не менш, у пэўнай ступені абмежаваў бы спосабы яе насаджэння. Абмежаваў бы з мэтай узмацніць іх. Я не паслабляў бы іх рассейваннем. Патрабаванні ісціны суворыя. Ёй няма справы да міртавых вянкоў. Тое, без чаго ў песні ніяк не абысціся, — гэта акурат тое, з чым ісціна не мае нічога агульнага. Упрыгожваць яе
Сам па сабе (лац.).
каштоўнасцямі і кветкамі — значыць рабіць з яе вычварны парадокс. Змагаючыся за ісціну, мы маем патрэбу хутчэй у строгай, а не расквечанай мове. Мы мусім быць простымі, дакладнымі, нешматслоўнымі. Мы мусім быць халоднымі, спакойнымі, бясстраснымі. Адным словам, мы мусім быць у тым стане, які як мага больш процілеглы паэтычнаму. Напраўду сляпы той, хто не бачыць карэннай і непераадольнай розніцы паміж перакананнем з дапамогай ісціны і перакананнем з дапамогай паэзіі. Невылечна хворы тэарэтык той, хто, нягледзячы на гэтае адрозненне, усё ж настойліва спрабуе змяшаць алей і ваду — паэзію і ісціну.
Раздзяліўшы свядомасць на тры відавочныя галіны, мы маем чысты розум, густ і маральнасць. Я змяшчаю густ пасярэдзіне, бо гэта акурат тое месца, якое ён займае ў свядомасці. Ён цесна судакранаецца з іншымі галінамі, аднак аддзелены ад маральнасці такой малазаўважнай мяжой, што Арыстоцель не вагаючыся аднёс некаторыя яго праявы да маральных якасцяў. Тым не менш мы бачым, што функцыі частак гэтай трыяды маюць дастаткова адрозненняў. Гэтаксама як розум мае дачыненне да ісціны, так густ паведамляе нам пра прыгожае, а маральнасць клапоціцца пра абавязак. Гаворачы пра апошні складнік, можна дадаць, што сумленне вучыць нас паважаць абавязак, розум тлумачыць яго мэтазгоднасць, тым часам як густ толькі дэманструе яго прывабнасць, абвяшчаючы вайну заганам выключна таму, што яны выродлівыя, непрапарцыйныя, варожыя ўсяму цэльнаму, сувымернаму і гарманічнаму — адным словам, прыгожаму.
Такім чынам, несмяротны інстынкт, што жыве ў глыбіні чалавечага духу, — гэта, папросту кажучы, пачуццё прыгожага. Менавіта яно дапамагае чалавеку атрымаць асалоду ад шматстайнасці формаў, гукаў пахаў і адчуванняў, сярод якіх ён існуе. Як лілея адбіваецца ў возеры, а вочы Амарыліс* — у люстэрку, так і вуснае ці пісьмовае ўзнаўленне гэтых формаў, гукаў, колераў, пахаў і адчуванняў падвойвае крыніцу асалоды. Аднак такое паўтарэнне не ёсць яшчэ паэзіяй. Той, хто проста спявае, хай сабе з палкай захопленасцю ці жывой праўдападобнасцю ўзнаўлення, пра вобразы, гукі, водары і
пачуцці, дасягальныя для яго, як і любога іншага чалавека, не даказвае свайго права на боскае званне. У далечыні ўсё яшчэ засталося нешта, чаго ён не здолеў дасягнуць. Усё яшчэ ёсць у нас неспатольная смага, для спатолі якой ён не паказаў нам крыштальных ручаёў. Смага гэтая належыць несмяротнасці чалавечай. Яна адначасова і вынік, і прыкмета ягонага спрадвечнага існавання. Яна — імкненне матылька да зораў. Гэта не проста спасціжэнне прыгажосці наўкола нас, гэта і адчайная спроба сягнуць прыгажосці вышняй. Натхнёныя экстатычным прадбачаннем хараства па той бок магілы, мы змагаемся за тое, каб у шматстайных спалучэннях часовых рэчаў і думак здабыць хаця б крыху таго прыўкраснага, кожная часцінка якога, магчыма, належыць адзіна вечнасці. I таму тады, калі паэзія — або музыка, найбольш чароўная сярод усяго паэтычнага, змушае нас залівацца слязьмі, мы плачам не ад вялізнае асалоды, як меркаваў абат Гравіна*, а ад нейкай нецярплівай, нястрымнай скрухі, спароджанай нашай няздольнасцю цяпер, тут, на зямлі, адразу і назаўсёды, напоўніцу спазнаць гэтую боскую і натхнёную радасць, няўлоўную і хісткую згадку пра якую дорыць нам верш або мелодыя.
Жаданне спасцігнуць незямную прыгажосць, гэтае жаданне душаў адмысловага складу, і дало свету ўсё тое, што ён мог адразу і зразумець, і назваць паэтычным.
Безумоўна, паэтычнае пачуццё можа развівацца па-рознаму: у жывапісе, скульптуры, архітэктуры, танцы, асабліва ў музыцы, і вельмі своеасабліва і шырока — у садова-паркавым мастацтве. Аднак нашая сённяшняя тэма абмяжоўваецца толькі яго слоўным выяўленнем. Дазвольце каротка закрануць тут пытанне рытму. Я задаволюся толькі тым, што з усёй упэўненасцю скажу: музыка ва ўсёй разнастайнасці метру, рытму і рыфмы мае такое вялікае значэнне для паэзіі, што адмаўляцца ад яе заўсёды неразумна; яна настолькі жыццёва важнае дапаўненне, што грэбаваць яе дапамогай — значыць папросту паказваць сваю абмежаванасць, — і не буду далей спыняцца, сцвярджаючы яе абсалютную важнасць. Магчыма, менавіта ў музыцы душа найбольш набліжаецца да вялікай мэты, да якой яна імкнецца, натхнёная паэтычным
пачуццём, — да стварэння незямной прыгажосці. Магчыма, насамрэч толькі ў музыцы гэтая найвышэйшая мэта часам дасягаецца. Мы часта з трапяткім захапленнем адчуваем, што зямная арфа стварае гукі, якія могуць чуць у нябёсах анёлы. 1 таму нельга сумнявацца, што з'яднанне паэзіі і музыкі ў агульнапрынятым сэнсе адкрывае шырокае поле для паэтычнага развіцця. Старадаўнія барды і мінезінгеры мелі перад намі перавагу, і калі Томас Мур* спяваў свае песні, ён самым разумным чынам дасканаліў іхяк вершы.
Падвядзем высновы. Я б каротка вызначыў паэзію словаў як стварэнне прыгожага з дапамогай рытму. Яе адзіны суддзя — густ. Яе дачыненне да розуму ці сумлення мае другаснае значэнне. 3 абавязкам ці ісцінай яна ніякім чынам не звязаная.
Скажу, аднак, некалькі словаў, каб патлумачыць. Я сцвярджаю, што асалоду, адначасова найбольш чыстую, найбольш узнёслую і найбольш глыбокую, можна атрымаць, сузіраючы прыўкраснае. Толькі ў сузіранні прыўкраснага мы здольныя адчуць узвышанае задавальненне, ці ўзрушэнне душы, якое мы называем паэтычным пачуццём і якое вельмі лёгка адрозніць ад ісціны, што прыносіць задавальненне розуму, ці ад жарсці, што хвалюе сэрца. А таму я лічу прыгожае (я ўжываю слова таксама ў значэнні «ўзвышанае»] сферай паэзіі проста ў адпаведнасці з відавочным законам мастацтва, паводле якога вынікі мусяць наўпрост выцякаць з прычынаў, і ніхто яшчэ не дайшоў да такой неразважлівасці, каб адмаўляць тое, што ўзрушэнне, пра якое ідзе гаворка, лягчэй за ўсё дасягаецца сродкамі паэзіі. 3 гэтага ніякім чынам не вынікае, аднак, тое, што пабуджэнні жарсці, ці загады абавязку, ці нават урокі ісціны не могуць быць выяўленыя, і выяўленыя з карысцю, у вершы, бо яны здольныя час ад часу рознымі спосабамі паслужыць асноўным мэтам твора; аднак сапраўдны мастак заўсёды зможа падпарадкаваць іх той прыгажосці, якая ёсць атмасферай і самой сутнасцю паэзіі.
Самы час цяпер прадставіць тыя некалькі вершаў, якія я збіраюся прапанаваць вам для разважанняў, і пачаць з уступу да «Блукальца» Лангфэла*:
Згасае дзень, цямнее;
Як пёрка ад крыла, Ноч на зямлю злятае, I бачны цень арла.
Агні далёкай вёскі
Мігцяць праз дождж і мжу 1 скруху абуджаюць, 1 я пра штось тужу,
I скруху, і маркоту, Ды сэрцу не баліць — Так дождж вісіць імжою, He здольны з неба ліць.
Чытай, чытай мне вершы, Гучаць яны няхай, Што сум мой утаймуюць, Прагоняць мой адчай,
Ды не паэтаў даўніх. He велічных майстроў, Што ў калідорах часу Больш не трывожаць кроў.
1х вершы — быццам маршы: Працуй, імкніся, кроч!
Ды трызню я пра цішу, Спакоем вабіць ноч.
Хачу пачуць я вершы, Што рвуцца на прастор, Як дождж з нябёс улетку Ці ноччу слёзы зор.
Паэт, што напісаў іх Праз дні і ночы мук
Здалее чуць у сэрцы Мелодый светлых гук.
Здалеюць тыя вершы Вярнуць душы святло — Нібыта блаславенне На верніка сышло.
Пасля чытай на выбар Радкі з каштоўных кніг, Каб новай прыгажосцю Гучалі рыфмы іх.
Ноч музыкай заззяе, I, свой сабраўшы стан, Mae трывогі рушаць У шлях, бы караван.
Хаця размах фантазіі ў гэтых радках не надта вялікі, чытачы справядліва захапляюцца тонкасцю іх выяўлення. Некаторыя з вобразаў гэтага твора надзвычай моцна ўражваюць. Няма нічога лепшага за гэтыя радкі: