Маска Чырвонае Смерці  Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці

Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
109.3 МБ
«Атэла» — опера італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні [1792-1868], пастаўленая ў Неапалі ў 1816 г.
«Капулеці» — маецца на ўвазе опера «Капулеці і Мантэкі» італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні (1801-1835), пастаўленая ў Венецыі ў 1830 г.
Сан-Карла — оперны тэатр у Неапалі на тысячу месцаў, адзін з самых вялікіх у Еўропе ў XIX ст.
«Самнамбула» — опера В. Беліні, пастаўленая ў Мілане ў 1831 г.
Марыя-Феліцыя Малібран (1808-1836) — французская спявачка (кантральта), аўтарка шэрагу вакальных твораў.
Анёл Надзвычайнасцяў
Рычард Гловер (1712-1785) — ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.
Ўільям Ўілкі (1721-1772) — шатландскі пісьменнік; паэма «Эпіганіяда», заснаваная на чацвертай кнізе «Іліяды» Гамера, выйшлаў 1757 годзе.
Альфонс дэ Лазчаррін — гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».
Джоэл Барлаў (1754-1812) — амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» — самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.
Генры Тэадор Такерман (1813-1871) — амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца наўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).
Руфус Ўілмат Грысвалд (1815-1857) — амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).
«Той чатырохстаронкавы талмуд, // Які не крытыкуе і паэт» — цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (17311809).
«Жыль Блаз» — маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668-1747).
«Усюдыіснасць Бога» — магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646-1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.
Сістэма доктара Смо/іа і прафесара Пер’е
Сэнт-Мену — жыхары Сэнт-Мену славяцца тым, што гатуюць выдатную свініну. У кнізе The short fiction of Edgar Allan Poe (1990) Сьюзан Левін піша: «Жыхары Сэнт-Мену маглі падаць ялавічыну замест замоўленае свініны. Як будзе бачна пазней, апавядальнік не атрымаў ні таго, ні другога» (с. 619).
Сыны Энакавы — племя волатаўу Палестыне (гл. Лікі, XIII, 34).
«Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне» — цытата з Вергілія, «Энеіда», III, 658. Згадайма «чудшце обло, озорно, огромно, стозевно й лаяй» В. Традзьякоўскага («Тэлемахіда»; тут прыведзеная цытата ў рэдакцыі А. Радзішчава).
Генры Брум (1778-1868) — ангельскі палітык і журналіст.
Фаларыд (VI ст.) — кіраўнік горада Агрыгента (Сіцылія), які жорстка катаваў сваіх падданых. Паводле легенды, асуджанага садзілі ўсярэдзіну меднага быка, пад якім разводзілі вогнішча. Стогны асуджанага нагадвалі рыканне быка. У 554 годзе народ паўстаў, I Фаларыд быў закатаваны ў тым самым быку.
«Янкі Дудл» — папулярная народная амерыканская песенька часоў вайны за незалежнасць (1775-1783).
Размова з муміяй
Іліфія (грэцк. ЕІЛЕІОьіа) — магчыма, По мае на ўвазе горад, дзе знаходзіўся храм Іліфіі, багіні, што дапамагала падчас родаў. Пра яго размяшчэнне згадвае Страбон: «Пасля Фіваў ідзе горад Германфіда, дзе шануюць Апалона і Зеўса. Тут таксама ўтрымліваюць быка. Затым ідзе Горад Кракадзілаў, жыхары якога шануюць гэтую жывёліну. Далей ідуць Афрадытопаль і Латопаль, які шануе Афрадыту і лата [паводле Страбона, «нейкую нільскую рыбу»]; потым — горад і храм Іліфіі; на супрацьлеглым беразе — Горад Каршуноў, дзе шануюць каршуноў; потым ідзе Апаланопаль, які таксама вядзе барацьбу з кракадзіламі» (Геаграфія. XVII, I, 47).
Глідан — сярод выдуманых персанажаў По называе рэальную асобу — вядомага ангельскага егіптолага Джорджа Робінса Глідана (1809-1857).
Як містэр Барнс у пантаміме... — Джон Барнс (1761-1841) — ангельскі комік, з 1816 г. жыўу ЗША і граўу Парк-тэатры ў Нью-Ёрку.
Фрэналогія, Галь, Шпурцгайм — гл. каментары да апавядання «Д'ябал пярэчання».
Месмер — гл. каментар да апавядання «Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам».
Дыядор Сіцылійскі (каля 80-29 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі гісторык, аўтар «Гістарычнай бібліятэкі», дзе выкладаецца сусветная гісторыя ад старажытных часоў да 60 г. да н. э.
Боўлінг-Грын — парк у цэнтры Нью-Ёрка.
Капітолійу Вашынгтоне — на Капіталійскім узгорку ў Вашынгтоне размяшчаецца будынак Кангрэса ЗША.
Азнак — назва, прыдуманая По.
Карнак — паселішча ў Егіпце блізу Фіваў, дзе знаходзяцца руіны храма Амона, які пачаў будавацца ў XX ст. да н. э.
Вялікі Ааазіс — найбуйнейшы егіпецкі аазіс, які знаходзіцца ў Лівійскай пустыні. Старажытныя калодзежы гэтага аазіса дасягаюць глыбіні 120 метраў.
«Даел» — часопіс амерыканскіх трансцэндэнталістаў які выходзіў з ліпеня 1840 да красавіка 1844 г.
...сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко. — Герон з Александрыі — грэцкі навуковец і інжынер. У сваёй працы «Пнеўматыка» (каля 130 г. да н. э.) апісаў уладкаванне паравой турбіны. У 1615 г. французскі інжынер Саламон дэ Ко (1576-1626) прапанаваў канструкцыю ўдасканаленага паравога рухавіка.
Джозэф Брандрэт (1746-1815) — ангельскі доктар.
Вершы
Тамер/іан
Паэма напісаная, верагодна, падчас навучання Э. По ў Вірджынскім універсітэце. Упершыню надрукаваная ў 1827 г., у першым варыянце яна налічвала 406 радкоў. У 1829 г., падчас выдання другога зборніка, аўтар скараціў яе да 243 радкоў.
Тамерлан (1336-1405, поўнае імя Цімур ібн Тарагай Барлас) — заваёўнік, палкаводзец, эмір, заснавальнік вялікай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі са сталіцай у Самаркандзе.
Таглай — «Горы Белур Таглай, адгор'е Эмаўса ў паўднёвай частцы незалежнай Татарыі, знакамітыя сваёй надзвычайнай дзікасцю і прыгажосцю далінаў» (заўвага Эдгара По, 1827).
На Самарканд цяпер зірні!.. — «Думаю, Тамерлан зрабіў Самарканд сваёй рэзідэнцыяй пасля Ангорскай бітвы. На пэўны час горад зрабіўся цэнтрам адукацыі і мастацтваў» (заўвага Эдгара По, 1827). Самарканд — адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету, заснаваны прыкладна ў 742 г. да н. э. Ангорская бітва — бітва паміж асманскім султанам Баязідам I і Тамерланам, якая адбылася ў 1402 г. і ў якой перамаглі войскі Тамерлана, што прывяло да часовага распаду Асманскай імперыі.
Цімур — «Тамерлана таксама называлі Цімур Бек» [заўвага Эдгара По, 1827).
Сон
Верш увайшоў у «зборнік «"Тамерлан" і іншыя вершы».
Шчаслівы дзень
Верш увайшоў у зборнік «"Тамерлан" і іншыя вершы».
Духі мёртвых
У першай публікацыі ў 1827 годзе верш меў назву «Мёртвыя наведнікі». Вытрыманы ў духу «могілкавай паэзіі» Юнга і Грэя.
Песня
Верш увайшоў у зборнік «"Тамерлан” і іншыя вершы». Прысвечаны Сары Эльміры Ройстэр (1811-1888), з якой Э. По быў заручаны да ад’езду ў Вірджынскі ўніверсітэт. Напісаны з нагоды яе шлюбу з Аляксандрам Шэлтанам.
Да***
Пад назвай «Самотны» верш быў надрукаваны ў 1828 годзе. Пасля ўвайшоў у зборнік «"Аль-Арааф", "Тамерлан” і дробныя вершы» (1829). У першапачатковым варыянце меў пяць строфаў, якія пасля былі скарочаныя да дзвюх. Адрасат прысвячэння не высветлены.
Самотны
Верш напісаны ў 1829 годзе ў альбом Люсі Холмс; надрукаваны быў толькі пасля смерці Эдгара По, у 1875 годзе.
Раманс
Упершыню верш з’явіўся ў зборніку 1829 года пад назвай «Уводзіны» і меўдосыць значны аб’ём. Пасля аўтар скараціўяго і пад назвай «Раманс» змясціўу зборніку 1831 года.
Санет да навукі
Упершыню верш быў надрукаваны ў 1829 годзе без назвы як уступ да паэмы «Аль-Арааф».
Да ***
Альбомны верш, які ўпершыню быў надрукаваны ў зборніку 1829 года. Адрасатам яго прынята лічыць Элізабэт Херынг, стрыечную сястру аўтара.
Калізей
Разам з апавяданнем «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» гэты верш быў напісаны для конкурсу, абвешчанага часопісам Baltimore Saturday Visitor у чэрвені 1833 года. Журы, якое ўзначальваў раманіст Дж. П. Кенэдзі, прызнала найлепшымі і верш, і апавяданне,
аднак прэмію (50 даляраў) Э. По атрымаў толькі за апавяданне, бо ўручыць абедзве прэміі аднаму аўтару журы не палічыла магчымым.
Халдэі — народ, што жыў у вобласці вусцяў рэк Тыгр і Еўфрат на паўночна-заходнім беразе Персідскага заліву. Лічыліся першымі астраномамі.
Мемнан — міфічны герой, сын Эас і Тытона, цар эфіопаў. Удзельнічаўу Траянскай вайне, быў забіты Ахілам. Імем Мемнана называлі статую егіпецкага фараона Аменхатэпа III, якая на ўзыходзе сонца выдавала гук, што нагадваў чалавечы голас; лічылася, што гэта Мемнан вітае сваю маці Эас.
Серэнада
Верш не ўвайшоў ні ў адзін прыжыццёвы зборнік Э. По. Упершыню ён быў надрукаваны ў часопісе Baltimore Saturday Visitor 20 красавіка 1833 года, пасля быў надоўга забыты і знойдзены толькі ў 1917 годзе прафесарам Дж. К. Фрэнчам.
Элізій — гл. каментар да апавядання «Элеанора».
Плеяды — надзвычай яркая зорная сукупнасць у сузор’і Цяльца, названая ў гонар дачок тытана Атланта і акіяніды Плеёны: Алкіёна, Келена, Мая, Меропа, Астэропа, Тайгета і Электра.
Эндыміён — у грэцкай міфалогіі юнак-пастух, знакаміты сваёй прыгажосцю, каханы багіні поўні Селены.
Адэліна — умоўнае імя, якое мае значэнне «высакародная».
Гімн
Упершыню верш з умоўнай назвай «Каталіцкі гімн» быў надрукаваны ў тэксце апавядання «Марэла» ў 1835 годзе (хаця напісаны быў раней, у 1833 годзе), пасля быў выключаны з апавядання і друкаваўся як асобны верш, з якога аўтар выкінуў першае чатырохрадкоўе.
Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд)
Быў напісаны ў 1833 годзе і спачатку меў назву «Да Элізабэт». У розных, крыху змененых варыянтах прысвячаўся аўтарам розным
жанчынам: Э. Р. Херынг, Э. Ўайт, М. Э. Херынг, Ф. С. Осгуд, М. Ніл. Перакладзены паводле выдання «"Крумкач” і іншыя вершы», дзе верш прысвечаны паэтцы Ф. С. Осгуд.
Да Зантэ
Санет быў напісаны ў 1836 годзе, упершыню надрукаваны ў 1837 годзе ў часопісе Southern Literary Messenger і ўключаны ў зборнік 1845 года.
Зантэ — італьянская назва вострава з групы Іянічных астравоў, вядомага ў грэкаў як Закінф. Эдгар По, як і Франсуа-Рэнэ Шатабрыян, лічыў, што назва вострава паходзіць ад грэцкай назвы кветкі гіяцынт.
«Залаты востраў! Кветка Леванта!» — верагодна, гэты радок адсылае да падарожных нататак Шатабрыяна 1811 года.
Цішыня
Санет з кодай (пятнаццатым радком) быў надрукаваны ў 1840 годзе ў часопісе Saturday Courier і ўключаны ў зборнік 1845 года.