Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Мы забылі, што сцежка нясмела Нас калісьці да Ўіру вяла,
Стаў Абэр абмінала нясмела, Ўірам, лесам фантомаў, вяла.
Нам гадзіннік паведаміў зорны: Ранак цемру бяздонную змог, Ранак ноч састарэлую змог...
Бляск няясны, амаль ілюзорны, Нарадзіўся на нашых вачох,
I, хрыбет асвятляючы горны, Выплыў месяца здвоены рог — Рог Астарты схіл высвеціў горны, Дыямантавы здвоены рог.
Я сказаў: «Не зраўнацца Дыяне 3 той, што ў небе саткала гало, Што з уздыхаў саткала гало;
3 той, хто ведае, што не завяне Хараство, не загіне цяпло,
I якая з-за Льва ўстала ўранні, Каб забылі мы ўсё, што было, Ў Лету кінулі ўсё, што было.
Льва мінуўшы, у ранішнім ззянні Ўстала зорка, каб гора і зло
Мы забылі ў вачэй яе ззянні, Каб адрынулі гора і зло».
Адказала Псіхея са страхам: «Зорцы той я не веру зусім, Бледнай зорцы не веру зусім.
He марудзь жа, бо скончацца крахам Спадзяванні твае... Паляцім!»
Яе крылы пакрыліся прахам, Патанулі у пыле сухім,
Апусціліся крылы, і прахам Агарнулася перё сухім, Стала шэрым у пыле сухім.
Я ўсміхнуўся: «Падманвае сненне, Лепш амыемся ў гэтым святле, Крышталёвым нябесным святле.
Хай заззяе ў прарочым трымценні Зорка нам і Надзею спашле, Хай Краса нам Надзею спашле!
Паглядзі, як празрыста мігценне Асвятляе нам шляху імгле.
Павядзе за сабою мігценне, Асвятляючы шлях у імгле, На нябёсы надзею спашле».
Супакойваў яе не дарма я — Яе думак суцішыўся тлум, Думак сумных суцішыўся тлум.
Там, дзе сцежка да лесу збягае, Склеп стаяў лісця чутны быў шум — Ціхі, смерцю азмрочаны шум.
Запытаўя: «Сястра дарагая, Хто тут спіць пад густы гэты шум?»
Быў адказ: «Улялюм! Улялюм!
Тут спачыла твая Улялюм!»
I тады маё сэрца змярцвела
I заслала мой розум імгла, Непрагляднага болю імгла, I згадаў я кастрычнік знямелы, Ноч, якая бы сёння была, —
Ноч начэй, калі любае цела Паглынула магілы імгла.
Што ж за сіла мяне захацела Звабіць зноў і сюды прывяла?
0, я ўспомніў, як сцежка нясмела Гэтым лесам туманным вяла, Стаў Абэр абмінула нясмела
I ў пракляты лес Ўір прывяла!
Мы з Псіхеяй усклікнулі: «Гэта
Дух спагадны ці хітры вядзьмак,
Чулы дух ці зламысны вядзьмак,
Каб схаваць гэтых пустак сакрэты,
Каб заблытаць дарогу ўсяляк,
Пераплесці сцяжыны ўсяляк,
Нам спаслаў прывід грэшнай планеты
3 лімбу — душаў блукаючых знак, Гэтай грэшнай зіхоткай планеты
3 пекла — душаў блукаючых знак!»
напісанаў 1847
Пераклала Кацярына Маціеўская
Званы
і.
Чую бомаў чысты звон, Срэбны звон!
Колькі радасці імклівай нам цяпер прарочыць ён! Як звіняць званочкі звонка,
I смяюцца ў цішыні Зоры тонка, тонка, тонка, I ў нябёсах — зораў гронкі, Крышталёвыя агні! Мерных зыкаў пералівы — Сагаў даўнія матывы У іскрыстых перазвонах, што гучаць, нібыта сон, Цераз край б'е ясны звон, Наўздагон Разаб’ецца — і смяецца дзёрзкі звон!
II.
Чую я вясельны звон, Свята звон!
Колькі светлае надзеі нам цяпер прарочыць ён!
Золата яго гучання Адзначае ноч кахання! I ўрачысты хваласпеў, Шчасця поўны, Палка ў гэты час гарэў Для пяшчотнае галубкі, што сустрэў Часам поўні!
Як звіняць усе званы, Пра любоў пяюць яны, Iпра сны Той вясны,
Што спазнаем мы адны, Пра запал, што абудзіў Найдзівоснае між дзіў, Гэты найзванчэйшы звон, Залаты, зіхоткі сон, Запаветны той палон, У якім, бы верш, палае і спявае светлы звон!
III.
Чую я набату звон, Медны звон!
Колькі страху і трывогі ў сэрцы абуджае ён! Як гучыць начны той жах У спалоханых вушах!
Болей сіл няма маўчаць — I званы крычаць, крычаць, Звон раптоўны
Гучна просіць шкадавання ў полымя, што не згасае, I стыхію суцішае, тую, што заўжды глухая, He сціхае, не сціхае, He сціхае звон адчаю, Звон ірвецца, быццам звер, Каб усіх падняць цяпер, Перад тварам бледнай поўні. Медны, медны, медны звон, Вусціш абуджае ён, Боль і гора!
Як званы крычаць і просяць, Вецер іх адчай разносіць I звініць прастора, Каб паведаміцьусім Праз гудзенне, Галашэнне, Што гарым, гарым, гарым, I гучыць, нібы праклён.
Бразгатанне — Спадзяванне, Што растане жах, як сон, Як растане ў цішы ночы гэты звар’яцелы звон, Медны звон, Страшны звон, што займее ўрэшце плён I спакойным будзе сон, Шум і тлум тады суціхне, як суціхне гэты звон!
IV.
Пахавальны чую звон, Скрухі звон!
Колькі гэты стогн жалезны абуджае дум пра кон! Пасяляе ў сэрцы страх 1 гучыць ён у вушах, Гэты звон злавесны, змрочны і глухі, Плач і ўздых, што зноў і зноў Вылятае са званоў
За грахі Кліча вернікаў маліцца, Толькі чутны на званіцы Смех сухі.
Гэта смех званічных зданяў Што залезлі на вярхі, Шчасце, мары і каханне Знеслі ў чорныя мяхі, Ім не жыць і не памерці, Бо не людзі і не чэрці — Вупыры, Вусцішныя званары, I вупыр-кароль стары
Угары
Выбівае смерці звон! Танчыць, весяліцца ён: Смерць гукае ён здавён,
I плыве журботны звон, Мерных зыкаў пералівы — Сагаў даўнія матывы, Танчыць, весяліцца ён, Б'ецца звон, Мерных зыкаў пералівы — Сагаўдаўнія матывы, I гудзе жалобна звон, Звон, нібыта смерці сон, I ідзе жалобны звон, Мерных зыкаў пералівы, Са званіцы той здавён, Сагаў дзіўныя матывы Прасякаюць зычны звон, Што прарочыць хуткі скон, Праганяе светлы сон, I імчыцца наўздагон — і ў палон! Вечны сон Напрарочыць гэты крык і зык і звон!
напісанаў 1848
Пераклала Ганна Янкута
Э/іьдарада
Мужны ваяр
Цераз гушчар
Зліваў дажджоў і граду
Ў зыркай брані Мчаў на кані Ў пошуках Эльдарада.
Ехаў штодзень, Ехаў аж цень Лёг на душу, як здрада, — Бо не знайшоў Ў свеце краёў Пекных, як Эльдарада.
Чуючы схіл
Колішніх сіл, Рыцар і здані рады: «Здань, адкажы, Дзе рубяжы Шчаснага Эльдарада?»
«Ценяў далінаю, Як на зямлі
Іншай не стане рады,
Мчы, вою, мчы, Каб дасягчы Любага Эльдарада!»
напісанаў 1849
Пераклаў Андрэй Хадановіч
Эльдарада
Сівой парой
Адважны вой
Між бур і лістападу
Блукаў сто год
Без сну й клапот:
Шукаў ён Эльдарада.
На тых шляхах
Спазнаў ён жах:
Былыя мары — здрада.
Надзей няма —
Ішоў дарма
Да мэты — Эльдарада.
Стаміўся ён,
Бо йшоў здавён,
Ды ўбачыў цень-прынаду
I на мяжы
Спытаў: «Скажы, Дзе шлях да Эльдарада?»
«Па сцежках зорных
Кроч да гор —
Адзіная парада.
He мерай час, —
Гучыць адказ, —
I знойдзеш Эльдарада».
напісанаў 1849
Пераклала Ганна Янкута
Эль — да радасці
Пена і бурштыну ззянне — Шклянку асушу я ўміг.
Весела мільгаюць здані, Я не ў стане выгнаць іх.
Дзіўных духаў карагоды Парушаюць мой спакой.
Сумаваць няма нагоды: Сёння эль цячэ ракой!
напісана прыкладна Юяіпеня 1848
Пераклала Ганна Янкута
Анабэль /1і
Можа й помніце вы: вельмі-вельмі даўно
Ў каралеўстве прыморскай зямлі
Мной каханая страсна дзяўчына жыла
3 дзіўным іменем Анабэль Лі; — Мы кахалі й хацелі быць разам заўжды, Толькі гэтым мы з ёй і жылі.
Быў я гэткім жа самым дзіцём, як яна, Ў каралеўстве прыморскай зямлі, I мацней за любога кахалі мы там — Я і юная Анабэль Лі —
Серафімы — і тыя зайздросцілі нам I каханню, якім мы жылі.
I таму з вышыні вельмі-вельмі даўно
Ў каралеўстве прыморскай зямлі
Неяк ноччу дыхнуў сцюжны вецер з-за хмар На каханую Анабэль Лі;
Сваякі яе шэсцем хаўтурным прыйшлі
I яе ў мяне з рук узялі.
I схавалі у склеп, каб кахаць не маглі Мы ніколі ў прыморскай зямлі.
I анёлы на небе не зведалі той Асалоды, ў якой мы жылі, — I таму з вышыні (тое знаюць усе Ў каралеўстве прыморскай зямлі) Неяк ноччу дыхнуў сцюжны вецер з-за хмар I забіў маю Анабэль Лі.
Але ж людзі так моцна кахаць не маглі, Хоць старэйшыя значна былі
I мудрэйшыя значна былі, —
Hi анёлы з бяскрайнасці райскіх далін,
Ані дэманы з нетраў зямлі
He маглі разлучыць мяне з Анабэль Лі,
3 незабыўнаю Анабэль Лі.
I так ззяе ўгары месяц мне з той пары,
Каб я сніў маю Анабэль Лі;
I так зорка мігціць, каб не мог я забыць
Вочы любай мне Анабэль Лі;
I таму я ўначы тут ляжу на плячы
Самай юнай, каханай і пекнай з жанчын
Ў каралеўстве прыморскай зямлі —
Тут, у склепе прыморскай зямлі.
напісанаў траўні 1849
Пераклаў Алег Мінкін
Для Эні
0 неба! Знікаюць Хваробы сляды, I боль, і пакуты Сышлі назаўжды — Жыцця ліхаманку Здалеў назаўжды.
Скрухі няма.
Рук не чую і ног;
Што навечна я скуты, Што падняцца не змог, — He нагода для суму, Бо нягоды я змог!
Спачыў бестурботна, Каб выспацца ўсмак, Спытаецца кожны: «Ляжыць тут мярцвяк?», 1 зоры адкажуць: «Напэўна мярцвяк».
I стогны, і жальбы, I ўздыхі, і плач Заціхлі, а з імі — Гадзіннік няўдач, Жахлівы стук сэрца, Жахлівых няўдач.
Агіда, і немач, 1 болю страла Забыты, і знікла Бяда, што пякла, Жыцця ліхаманка, Што сэрца пякла.
Жахліваю мукай Быў змучаны тут, Бо зведаў я смагу У пекле пакут: Праклятае жарсці Агонь — мой прысуд, Ды ў водах гаючых Пазбыўся пакут.
У водах падземных, Што ціха цяклі, Крыніцы, што бегла Дя самай зямлі, Крыніцы ў пячоры Амаль на зямлі.
Хай дурань не кажа, Што змрок тут густы, Што дом мой панылы, Пакой мой пусты, Што нельга, каб ложак Заўчасна астыў, — Ды класціся мусім У ложак пусты.
Знявечаны дух мой Прывабіла глуш, Забыў я навечна Пах зманлівых руж, Забыў пра трывогі, Пах міртаў і руж.
Цяпер у самоце Мне песціць узгадкі Пра боскі нектар I пахкія браткі.
Я сню размарыны, I руту, * браткі, I пешчу я ў цемры Цнатлівыя згадкі.
У шчасным спакоі Узношу маленні Да высокае праўды, 1 прыўкраснае Эні, I спакой абяцаюць Рукі мілае Эні.
Яна мне пяшчоту Сваю аддае, Засну я ў ласкавых Абдоймах яе,
I шчасце прысніцца Ў абдоймах яе.
У змроку застылым Схавала мяне, Маліла анёлаў: «Хай гора міне!» Прасіла Ўладарку: «Хай зло праміне!»
Ляжу бестурботна, Каб выспацца ўсмак (3 любоўю яе), Нібыта мярцвяк, Спачыў бесклапотна, Каб выспацца ўсмак (3 каханай сваёй], Нібыта мярцвяк. Любы падарожны Ускрыкне: «Мярцвяк!»
Ды шчасце палае У сэрцы не меней, Чым зоры ў нябёсах, Бо побач ёсць Эні, Мяне асвятляе Каханая Эні, I ў думках палае Святло мае Эні.
напісана 23 сакавіка 1849
Пераклала Гннна Янкута
Сон у сне
Вуснамі твой лоб крану... I, пакінуўшы адну, Разумець цяпер пачну Ўсё, што ты казала мне: Дні свае пражыў я ў сне. Бо як згас надзей агмень, Збег у ноч ці збег у дзень, Знік у марах, небыцці — Дзе прасцей яго знайсці? Што было і што міне — Гэта толькі сон у сне.
Я стаю, ля ног прыбой 3 сушай пачынае бой, I ў руках ляжыць маіх Скарб пясчынак залатых, Ён сцякае да вады, Тоне ў моры назаўжды, А на твары — слёз сляды... Божа, дай жа мне спыніць Гэту залатую ніць! Божа, хоць адну вярні Мне пясчынку з глыбіні! Што было і што міне — Гэта толькі сон у сне?