Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
Гулі вятры, лілі дажджы Ў мяне над голай галавой; Зацьміўся зрок, слых, розум мой, Ды людзі мне, што ні кажы, Маглі даць лаўры; і напад Вятроў прарокаваў мне бітвы, Вяшчаў імперый заняпад.
I — пад нявольнікаў малітвы — Гурма лісліўцаў на паклон Ішла ды абступала трон.
I поцяг мой, каб быць тыранам, Быў наймацнейшы з той пары — I не здаваўся ён падманам Для іншых; хай сабе і так! Але ўва мне жыла, стары, Адна: з дзяцінства раздзьмувала Ўва мне агонь яна няўзнак (Век юнай жарсці — нетрывалы], А й ведала, што слабасць ёсць I ў сэрцы з каменю — мілосць.
А я — на жаль! — не маю слоў Сказаць любоўна пра любоў! Дае мажлівасць мовы дар Адно апісваць пекны твар... Ды не пра тое я: штодзень Вятрыскі зменлівага цень Я ўзгадваю, бо гэта ён Павольным зрокам прагарнуў Старонкі, каб я сэнс пісьмён Спасціг, які ўжо не відзён, I ў мрою выліўся ў адну.
0, вартая Любові ўсёй Была яна — што змалку я Адчуў: маглі анёлы ёй Зайздросціць толькі, і мая Надзея ў сэрца да яе Тым'янам, нібы на алтар, Цякла, у цноце й чысціні... Ах, шчырасці няма тае Даўно ўва мне, дзіцячых мар! Бо я шукаў святла ў агні...
Раслі мы разам: закахана Блукалі між хмызоў і траў; Грудзьмі ад сцюжаў я аддана Яе затульваў і чакаў Усмешак сонца. I працяг Нябёс быў у яе вачах.
Урок душы дае Мілосць, Пад тым бо сонцам, між уцех Мы забывалі ўсе, што ёсць, Турботы... Быў дзявочы смех Гарэзлівы; я да грудзей Яе ў раскошы прыпадаў, Душу ў слязах усё часцей Без лішніх словаў выліваў. Яна ж і не пытала шмат: Спакойны быў яе пагляд.
Ды большага мой дух хацеў: Ён ад амбіцый вар’яцеў, Калі я на гары крутой Стаяў — ён біўся сам з сабой. А ты была маім жыццём: I ўсё, што запаўняла свет — Зямля, паветра, — пачуццём Уцехаў прадчуваннем бед Было — і новым захапленнем, I мрояй прывіднай начы, Што (цьмяным і нікчэмным сненням Кшталт больш рэальны даючы) Плыла на крылах туманоў...
I — цуд! Імя і вобраз твой Былі ў свядомасці маёй Асобна — а зліліся зноў!
Любіўя славу моцна. He, Taro не цяміш ты, стары! Галетніку, паўсвету мне Здабыць — наяве, а не ў сне — Хацелася з тае пары.
Бо сненні, перш чым зіркне дзень, Знікаюць з росамі, як ёсць, А мары, нібы той прамень, Заўсёды жывіць Прыгажосць: I ёй штодня, штохвілі я Быў зачарованы ўдвая.
I поруч мы па схіле йшлі Гары высознай і былі Пад позіркам, што ёй належаў: Ён да хацін на ўзгорках вёў Сярод узлескаў скалаў-вежаў Пад плёскат сотняў ручаёў.
Каханай я апавядаў
Пра ўладу, годнасць: той расказ (Містычным чынам!) выглядаў Нічым, бо я чытаў штораз — I бесклапотным быў мой зрок — Падобнае ў вачах яе;
Нібы румянец пекных шчок Жывіў амбіцыі мае, Нібы ззяўтолькі ён праз змрок Бяздоннай дзікасці тае...
I я ў раскошы патануў, Каронуўяўную надзеў, Але не ў мроях і не ў сне Убор створаны фальшывы мне —
Убачыў праўду я адну: Да ўладара амбіцый леў У збоі ціхенька паўзе; Іначай — у пустэльні, дзе Агню не ўтаймаваць, павер, Калі яго раздзьмухаў звер!
На Самарканд цяпер зірні! — Хіба ён гарадам не цар?
Ці ж не ў ягонай далані Іхлёсы? Нібы валадар, Як цуд, не бачаны здавён, Самотна-горда ўзнёсся ён... Калі б прыйшоў ягоны скон, Апошні камень лёг бы ў трон! А хто ж скарыў вялікі свет? Каранаваны рабаўнік, Цімур, здзівіў народы — й след Імперый бляску знік...
Мілосць! Ты ёсць у нас, людская, Ты — наш спадзеў дайсці да раю, Дождж, што душу, дзе сухавей Стварыў пустэльню, найжвавей Як след умее ажывіць, Ды буйства сэрца не спыніць! 0, думка! Ты жыццё, свет мрой Мацуеш музыкай адной, Спрадвечнай пекнатой — наздзіў... Бывай! Сусвет я ўжо здабыў!
Надзея ў небе, як арол, Ляціць, і вольны небасхіл; А вочы ўжо глядзяць у дол, I мкне дадому поцяг крыл.
Заходзіць сонца, гасне зрок, I ў сэрца западае змрок, Дзе славы ўсё гарэў агмень I — летні сонечны прамень. Імглу вячэрнюю яно Знялюбіць — слухацьме адно Сутоння гукі (чуе іх, Хто ўмее чуць). Спасціг Пагрозы ў снах той, хто хацеў Ад іх зляцець, ды неўзляцеў.
Халоднай поўня белізной Зеніт начны сустрэне свой I промні ўсмешліва пралье У час тугі. Вось, паўстае (He перавесці й дых як след!] Па смерці зроблены партрэт. Маленства — сонца летніх дзён, Якога непазбежны скон, Бо досвед, мудрасць, веды ўсе Ў нябыт сыходзяць пакрысе. Хай з пекнатой паўдня — усім, Што ёсць, — жыццё сплыве зусім.
Дамоў прыйшоў я — толькі дом He быў тым, чым ён быў даўней: Парог пазарастаў імхом...
Ступаў я ціха, а гучней Мне чуўся голас: я яго 3 юнацтва памятаў свайго.
0, пекла! Горшай хоць кляцьбы Няма, ды твой агонь слабы — Слабейшы ад маёй журбы!
Я ведаю, стары, што Смерць, За мной з далёкіх ідучы Краёў дзе ўжо няма хлусні, Адчыненымі будзе мець Вароты, й Праўды прамяні Ўсё ж будуць ззяць сярод начы. Вядома ж, гэта не падман: Расставіў пасткі скрозь шайтан. Бо як жа йнакш, падумай сам: Наведваў я Мілосці храм, Дзе стод няспынна, ночы й дні, Узмахам снежных крыл, зірні, Павеў разносіць чысціні. I дзе чароўнае жытло Пад промнямі Нябёс сышло Ў нябыт. Дзе нават матылёк Арлу не падмануў бы зрок — Там Славалюбства падпаўзло Да ўдзельнікаў бяседы ўпотай I шал свой, скокнуўшы, ўпляло Ў Мілосці вабныя цянёты.
напісанаў 1827
Пераклаў Лявон Баршчэўскі
Сон
Я сніў у змрочны час начны
Былога шчасця хвілі, Ды зніклі ў дзённым сне яны I сэрца мне разбілі.
Хіба не сніць наяве сон
Той, хто глядзіць наўкола I бачыць след мінулых дзён, Што ззяе ў часе квола?
0, сон святы! 0, сон святы!
Як промні ў дзень грымотны, Ты працінаеш змрок густы I дух вядзеш самотны.
Трымціць святло ў імгле начэй,
Далёкае бясконца, —
Што ў свеце можа быць ярчэй, Чым Праўды сонца?
напісанаў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Шчаслівы дзень
Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Мой дух, загнаны, быццам звер, I пыха, і спадзеў на ўладу Сышлі цяпер.
Улада? Так, яе я прагнуў, Але даўно мінуў той час, He цягнуць мары больш у багну, Парыў мой згас.
А пыха — чыстая пакута!
Хай іншы паспытае зух
Струмень той зманлівай атруты.
Маўчы, мой дух!
Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Наступных дзён і дзён былых, Пыхлівасць і спадзеў на ўладу — Пазбыўся іх!
Калі і пыху мне, і ўладу
Вярнулі б зноў — маю віну, — Я не прыняў бы іх прынаду, Бо час мінуў.
Бо я, падпалы іх пагрозам,
Ва ўладзе сілаў дзвюх, Адчуў: яны руйнуюць розум I нішчаць дух!
напісанаў 1827
Духі мёртвых
Самотна духі бачаць сны У змроку вусцішнай труны, I таямніцу скону іх Ніхто дагэтуль не спасціг.
Маўчы — у цішыні магіл Твая самота ёсць падманам: Без цел лунаюць і без крыл Усе, хто быў калісь жаданым, Яны вяртаюцца ўначы I шэпчуць мёртваму: маўчы!
У небе змрочны цень павіс, 1 зоры не глядзяць уніз Са ззяючых высокіх тронаў Надзеі, не відаць каронаў Сузор’яў светлых — толькі след Крывавых і сляпых камет, Жахлівай немачы навала Навечна дух жывы скавала.
Толькі думкі — ланцугамі, Бачанні — цяжкімі снамі, Быццам росы на лугах, Будуць твой трывожыць прах.
I вецер — Божы ўздых — сцішэў Туман сярод замшэлых дрэў Плыве, плыве, жахлівы, вадкі, Ён — сімвал, ён — твае здагадкі (Ім тут, у цішыні, клубіцца] Пра таямніцу таямніцаў.
напісанаў 1827
Песня
Я бачыў чырвань шчок тваіх У твой вясельны дзень.
Да шчасця вёў цябе жаніх, Кахання ззяў прамень.
Глядзець у вочы мне дазволь: Агонь, што ў іх здабыў, Для сэрца, што спазнала боль, Святлом адзіным быў.
Хай хутка зблякне чырвань шчок I зменіцца твой твар, Яны раздзьмулі вугалёк Маёй душы ў пажар,
Маёй! — бо чырвань шчок тваіх Падгледзеў я ў вясельны дзень. Да шчасця вёў цябе жаніх, Кахання ззяў прамень.
напісанаў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Да***
He страшна, што зямны мой шлях Няшмат зямнога меў.
Гады кахання на вачах Хвілінны знішчыў гнеў.
Ды не магу стрымаць я слёз, Няшчасны, як жабрак, Бо ты аплакваеш мой лёс, Хаця я ў ім — мінак.
напісанаў 1828/1829
Пераклала Ганна Янкута
Самотны
Я быў з дзіцячае пары Інакшым, чым мае сябры, Бо не любіў я іх забаў, Іх простых радасцяў не знаў Мой смутак іншы меў выток, I шчасця светлага глыток Спазнаў адзін, любіў адзін Тады — бег ранішніх гадзін Жыцця загадкаю адной Акрэслены быў незямной, Што з глыбіні дабра і зла Мяне ў жыцці маім вяла —
3 рэк, што рвуцца на прастор, 3 бурых стромаў дзікіх гор, Сонца ў строях залатых На шляхах адных і тых, 3 бліскавіц, што між нябёс Стрэлы шлюць сваіх пагроз — Навальнічныя агні, 3 воблака, што ў вышыні На нябесным чыстым дне Дэманам здаецца мне.
напісанаў 1829
Пераклала Ганна Янкута
Раманс
Раманс, спявак лясоў панылы, Драмаць аматар, склаўшы крылы Ў лістоты дрогкасці зялёнай Ля прахалоды прыазёрнай, Мне чыюком быў каляровым — Птушкай, знаёмаю з дзяцінства, 3 ягоных спеваў навучыўся Я абяцадлу й першым словам, Калі ляжаў падоўгу ў пушчы, У неба ўпяўшы зрок відушчы.
Хістае столь нябесных сфер Сучаснасць крыламі нястрымна, 3-за ейных грыфаўугары мне Няма калі блукаць цяпер — Адно сачу, калі дзе грымне. Калі ж нядоўгі супакой Зляціць на дух турботны мой, Каб з лірай, рыфмаю застацца Я мог сам-насам, як ізгой, Душа лічыла б святатацтвам He затрымцець сваёй струной.
напісанаў 1829
Пераклаў Максім Шчур
Санет да навукі
Навука! Ты заўжды сухой была,
Дачка былых часоў з паглядам пільным, Раскрыеш сумных ісцін два крыла, Як грыф, што вее холадам магільным.
Паэт цябе не любіць. Ты — лавец Яго душы, што марыць пра блуканні, 3 нябёс яго спускаеш у чысцец
I смелыя спыняеш парыванні.
Гамадрыяду гоніш ты з гаёў,
Дыяну пазбаўляеш калясніцы, Наядаў больш не стрэць ля ручаёў — Бяздомным, ім няма куды сяліцца.
I гоніш эльфаў з траваў, а мяне — 3-пад тамарында, дзе лунаў я ў сне.
напісана ў 1829
Пераклала Ганна Янкута
Да ***
Бы ў садзе, дзе ў палоне мрой На птушак ладжу ловы, — Злятае з вуснаў словаў рой, Спяваюць птушкі-словы.
3 нябёсаў сэрца твой пагляд
Упаў, нібы зляцела
Да мёртвых зорка ў змрочны сад, На розум мой змярцвелы.
Твая душа — душа!.. Я сплю, I сны мне будуць сніцца Пра ісціну, што не куплю, I танныя драбніцы.
напісанаў 1829
Пераклала Ганна Янкута
Ка/іізей
Рэліквія былых стагоддзяў Рыму! Загадка, што цяперашнім часам Пакінулі вякі багацця й моцы!
Урэшце я, схадзіўшы сто дарог, Спазнаўшы смагудоўгай пілігрымкі I прагу веды, што душу пячэ, Укленчыў, ціхамірны і пакорны У цені велічы тваёй і піў 3 твае раскошы змрочнае і славы!
Прастора! Час! Узгадкі пра былое! 0 ноч і спусташэнне! Цішыня!