Маска Чырвонае Смерці
Эдгар Алан По
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 472с.
Мінск 2011
— He можа быць! Я ў жыцці не чуў нічога больш неверагоднага!
— Бясспрэчна. Усё адбылося праз аднаго дурня — ну, вар'ята, — які чамусьці ўбіў сабе ў галаву што ён вынайшаў найлепшую сістэму кіравання, якая калі-небудзь увогуле існавала, — я маю на ўвазе сістэму кіравання вар’ятняй. Мяркую, ён вырашыў выпрабаваць сваё вынаходніцтва і падбухторыў астатніх пацыентаў да змовы з мэтаю зрынуць існае кіраўніцтва.
— 1 ён дабіўся свайго?
— Несумненна. Наглядчыкі й нагляданыя ў хуткім часе памяняліся месцамі. Нават больш за тое, бо вар’яты паранейшаму карысталіся свабодаю, а наглядчыкаў пасадзілі ў ізалятары і, з жалем мушу зазначыць, абыходзіліся з імі вельмі бесцырымонна.
— Аднак, мяркую, неўзабаве адбылася рэстаўрацыя ўлады? He магло ж такое становішча трываць доўга. Сяляне, што жывуць побач, наведнікі, што прыходзяць агледзець дом, паднялі б трывогу.
— Вось тут вы памыляецеся. Галоўны бунтаўнік быў занадта хітры, каб такое дапусціць. Ён увогуле не пускаў
наведнікаў, за нядаўнім выняткам аднаго вельмі недалёкага з выгляду маладога чалавека, баяцца якога ён не бачыў прычынаў. Ён прыняў яго і паказаў дом — для забавы, каб з яго пасмяяцца. Дастаткова павадзіўшы яго за нос, ён адпусціў яго і адправіў дахаты.
— I як доўга тут верхаводзіў вар'ят?
— 0, даволі доўга... не менш за месяц, а дакладней не скажу. Для вар’ятаў гэта быў вясёлы час, можаце быць упэўнены. Яны скінулі свае лахманы і напоўніцу скарысталіся вопраткай і ўпрыгожаннямі, якія тут былі. Вінныя склепы замка былі поўныя запасаў, а вар’яты ж наконт выпіць сапраўдныя чэрці. Цудоўныя для іх былі дзянькі, можаце мне паверыць.
— Ну а лекаванне? Якія асаблівыя метады лекавання ўвёў галава бунтаўнікоў?
— 0, што да гэтага, то, як я ўжо казаў вар’ят — не абавязкова дурань, і, на маю сціплую думку, ягонае лекаванне нашмат пераўзыходзіла ранейшае, якое ён скасаваў. Гэта была сапраўды выдатная сістэма — ясная, простая, яна не прыносіла ніякіх складанасцяў, нават самых дробных...
Тут майго гаспадара перарваў выбух скавытанняў, такіх жа, як тыя, што нядаўна парушылі наш спакой. Але гэтым разам яны, здаецца, хутка набліжаліся.
— Божа літасцівы! — ускрыкнуў я. — Вар'яты вырваліся на волю!
•— Баюся, што так, — адгукнуўся мсьё Маяр, страшэнна збялеўшы.
I ледзь ён дагаварыў, ад вокнаў пачуліся гучныя крыкі й праклёны, і мы ўбачылі, што некалькі чалавек спрабуюць прарвацца ў пакой. У дзверы чымсьці білі, відаць, кувалдаю, a аканіцы хтосьці трос і зрываў з неўтаймоўнай ярасцю.
А потым запанаваў поўны хаос. Мсьё Маяр, страшэнна мяне здзівіўшы, кінуўся хавацца за буфет. Я чакаў ад яго большай рашучасці. Музыкі, якія апошнюю чвэрць гадзіны здаваліся занадта п’янымі, каб рабіць сваю справуу адзін момантускочылі, пахапалі свае інструменты, і, узлезшы на стол, зладжана зайгралі «Янкі Дудл»*, выканаўшы яго, пры ўсім гэтым гаме, можа, і не зусім дакладна, але з нечалавечым натхненнем.
Тым часам на абедзенны стол, раскідаючы бутэлькі і шклянкі, ускочыў той самы джэнтльмен, якога зусім нядаўна з такой цяжкасцю ад гэтага ўтрымалі. Цудоўна там уладкаваўшыся, ён пачаў прамову, якая, без усялякіх сумневаў, атрымалася б найвыдатнейшай, калі б была хоць якая магчымасць яе пачуць. Тут жа джэнтльмен, што сімпатызаваў ваўчкам, з неймавернай энергіяй закруціўся па ўсім пакоі, выцягнуўшы рукі пад прамым вуглом да цела; ён сапраўды стаў вельмі падобны да ваўчка і збіваў з ног усіх, хто трапляўся яму па дарозе. У гэты час, пачуўшы гучны свіст і шыпенне шампанскага, я выявіў што ідуць яны ад суб'екта, які ўдаваў бутэльку гэтага далікатнага напою за абедам. I тут жа чалавек-жаба закрумкаў так старанна, нібы ад гэтых гукаў залежала выратаванне ягонай душы. I над усім гэтым разносіўся працяглы крык асла. Мая старая знаёмая мадам Жуаёз — як жа я шкадаваў небараку! — разгубілася цалкам: яна стаяла ля каміна і няспынна крычала на ўвесь голас: «Кукарэку-у-у-у-у-у-у-у-у!»
Нарэшце настаў найвышэйшы пункт, кульмінацыя драмы. 3 прычыны, што прысутныя не зладзілі ніякага супраціву, апроч крыку, выцця й кукарэкання, дзесяць вокнаў вельмі хутка паддаліся і амаль адначасова разбіліся. Я ніколі не забуду таго здзіўлення й жаху, з якімі глядзеў, як праз аконныя праёмы ўварвалася й змяшалася з намі ў адну кучу, б’ючыся, брыкаючыся, драпаючыся і выючы, цэлая армія істотаў, якіх я прыняў за шымпанзэ, арангутанаў або вялікіх чорных бабуінаў з Мыса Добрай Надзеі.
Я атрымаў магутны штуршок, ад якога скаціўся пад канапу і застыў у нерухомасці. Праляжаўшы там недзе з гадзіну і ўважліва прыслухоўваючыся да ўсяго, што адбывалася ў пакоі, я дачакаўся шчаслівае развязкі гэтай трагедыі. Выявілася, што мсьё Маяр, расказваючы пра вар’ята, які падбухторыў сваіх таварышоў да бунту, апавядаў мне пра ўласныя подзвігі. Гэты джэнтльмен два ці тры гады таму сапраўды кіраваў установаю, але крануўся і сам стаў пацыентам. Мой спадарожнік, што прадставіў нас адзін аднаму, пра гэта не ведаў. Дзесяцярых наглядчыкаў, знянацку пазбаўленых
улады, спачатку добра выпацкалі смалою, потым старанна вывалялі ў пер'і і замкнулі ў ізалятарах на ніжнім паверсе. Там яны праседзелі каля месяца, цягам якога мсьё Маяр спраўна забяспечваў іх не толькі смалой і пер'ем, якія былі элементамі ягонае «сістэмы», але й хлебам у невялікай колькасці і без абмежаванняў — вадою. Апошнюю штодзень перакачвалі ім помпаю. Урэшце адзін з вязняў, выбраўшыся праз сцёкавую трубу, вызваліў астатніх.
«Сістэма палёгкі» з істотнымі зменамі была адноўленая ў замку. Але я не магу не пагадзіцца з мсьё Маярам у тым, што ягоны метад «лекавання» быў у сваім родзе сапраўды выдатным — як ён сам зазначыў, ясным, простым і не прыносіў ніякіх складанасцяў нават самых дробных.
Я мушу толькі дадаць, што, нягледзячы на старанныя пошукі па ўсіх бібліятэках Еўропы працаў доктара Смола і прафесара Пер'е, я да гэтага часу не змог знайсці ніводнай.
Пераклала Кацярына Маціеўская
Размова з муміяй
Учорашняй бяседы было крыху зашмат для маіх нерваў. Мне пачала жахліва балець галава і да таго ж неадольна хіліла ў сон. 3 гэтай прычыны я, замест таго каб згодна з планамі прабавіць вечар у гасцях, вырашыў што самае мудрае ў маім выпадку — злёгку павячэраць і неадкладна легчы спаць.
Вячэра была ну вельмі лёгкая. Я вялікі аматар грэнак павалійску — гарачых, з расплаўленым сырам. Але нават іх звычайна не варта з’ядаць адным захадам больш за фунт. Тым не менш якія-небудзь сур’ёзныя пярэчанні нават супраць двух фунтаў адсутнічаюць. Двух ці трох — вялікай розніцы тут няма. Таму я спыніўся на чатырох. Мая жонка сцвярджае, што на пяці, але яна, несумненна, пераблытала дзве вельмі розныя рэчы. Саму па сабе лічбу пяць я не адмаўляю, але з усёй дакладнасцю магу давесці, што яна адносілася да бутэлек чорнага портара: без такой прыправы грэнак па-валійску трэба пазбягаць як толькі магчыма.
Сціпла такім чынам павячэраўшы і надзеўшы начны каўпак са шчырай надзеяй не здымаць яго да наступнага полудня, я ўсклаў галаву на падушку і, як чалавек з самым чыстым сумленнем, у тое ж імгненне заснуў.
Але ці спраўджваліся калі чалавечыя надзеі? Бо не паспеў я выдаць і трэцяга храпу, як хтосьці люта зазваніў у мой званок, а пасля нецярпліва закалаціў дзвярным малатком — і гэта канчаткова абудзіла мяне. Праз хвіліну, калі я ўсё яшчэ праціраў вочы, жонка сунула мне пад нос цыдулку ад майго старога сябра, доктара Зубдамуса. Там было напісана:
Мой дарагі сябра! Як толькі вы гэта атрымаеце, абавязкова і неадкладна прыходзьце да мяне. Прыходзьце і парадуйцеся разам з намі! Пасля доўгіх і настойлівых дыпламатычных перамоваў я ўрэшце атрымаў ад дырэкцыі гарадскога музея згоду на вывучэнне муміі — вы памятаеце, якой. Мне дазволена распавіць і, калі трэба, ускрыць яе. Прысутнічаць пры гэтым будзе толькі некалькі сяброў — вы, безумоўна, у
іх ліку. Цяпер мумія ляжыць у мяне дома, раскручваць яе мы пачнем сёння аб адзінаццатай.
Шчыра ваш,
Зубдамус
Дайшоўшы да слова «Зубдамус», я зразумеў, што прачнуўся акурат у такой ступені, у якой гэта неабходна. Я ў захапленні выскачыў з ложка, руйнуючы ўсё па дарозе, проста з неверагоднай хуткасцю апрануўся і поўным ходам кінуўся да доктара.
Усе ўжо сабраліся і нецярпліва чакалі майго з'яўлення; мумію размясцілі на абедзенным стале. Я ўвайшоў акурат у самым пачатку даследавання.
Гэта была адна з дзвюх муміяў, прывезеных некалькі гадоў таму кузэнам Зубдамуса капітанам Артурам Ківерам з Лівійскіх гор, з пахавання каля Іліфіі*, за шмат кіламетраў ад Фіваў на Ніле. Пячоры ў гэтай мясцовасці хай сабе і не так уражваюць, як фіванскія пахаванні, але ўяўляюць вялікую цікавасць, бо ў іх можна знайсці шмат выяваў, што расказваюць пра быт егіпцянаў. Камера, у якой знайшлі наш экспанат, лічылася вельмі багатай на такія выявы: яе сцены былі суцэльна пакрытыя фрэскамі і барэльефамі, а статуі, вазы і раскошныя мазаікі сведчылі пра заможнасць памерлых.
Гэты скарб перамясціўся ў музей у тым самым выглядзе, у якім знайшоў яго капітан Ківер — труна засталася непатрывожанай. Так яна прастаяла ў музеі восем гадоў, даючы публіцы магчымасць выключна вонкавага агляду. Такім чынам, перад намі ляжала нікім не кранутая мумія, і тыя, хто ўяўляе, як рэдка старажытнасці дасягаюць нашых берагоў неабрабаванымі, адразу зразумеюць, колькі мы мелі нагодаў дзякаваць нашаму шчасліваму лёсу.
Падышоўшы да стала, я ўбачыў на ім вялікую каробку, ці скрыню, каля сямі футаў даўжынёй, прыкладна тры футы шырынёй і два з паловай футы вышынёй. Яна была прадаўгаватай формы, але не ў форме труны. Спачатку нам падалося, што яна вырабленая з драўніны сікамора (сямейства платанавых), але, зрабіўшы надрэз, мы зразумелі, што яна з кардону ці, дакладней кажучы, з папірусавага
пап’е-машэ. Яна была пышна ўпрыгожаная сцэнамі пахавання і іншымі жалобнымі выявамі, якія ў самых розных месцах перамяжаліся аднолькавымі іерогліфамі, што без сумневу абазначалі імя памерлага. На шчасце, сярод нас знаходзіўся містэр Глідан*, які з лёгкасцю расшыфраваў зроблены простым фанетычным пісьмом надпіс. Ён чытаўся як «Хібанахібіё».
Адчыніць скрыню, не пашкодзіўшы яе, выявілася справай нялёгкай, аднак даўшы ўрэшце гэтаму рады, мы знайшлі ўнутры другую скрыню, больш падобную да труны і нашмат меншую за папярэднюю памерам, але ва ўсім астатнім — яе дакладную копію. Прамежак паміж імі быў запоўнены смалой, і гэта ў некаторай ступені пашкодзіла фарбы ўнутранай скрыні.